
- •Вызначэнне і задачы лесаводства
- •Гісторыя лесаводства на беларусі
- •Сучасныя праблемы лесаводства
- •Заканадаўчыя дак-ты і дзяржаўныя рашэнні ў галіне лесаводства
- •Лясная палітыка рб. Асн. Прынцыпы карыстання ляс.Рэсурсамі
- •Лясы і экалаг. Сітуацыя на рб
- •Лесаводчая канцэпцыя і лесав. Сістэмы
- •Прыклады лесаводчых сістэм
- •Месца высечак лесу ў сіст.Лесавырошчв. І лесакарыстання
- •Класіфікацыя высечак лесу
- •Задачы высечак галоўнага карыстання па групах і катэгорыі ахоўнасці лясоў
- •Асаблівасці высечак прамежкавага карыстання ў лясах розных катэг.Ахоўн.
- •Планаванне памераў высечак лесу
- •Формы працы на лесасечных работах
- •Састаў падрыхт, дапамож і асноўн. Лесасечных работ
- •Тыпы тэхналаг. Працэсаў лесасеч. Работ
- •Тэхналаг. Комплексы машын на высечках лесу
- •Лесаводч. Патрабаванні да канструявання лесанарыхтоўных машын
- •Віды лесаводчага догляду
- •Уборка захламленасці
- •Абразанне сучча і галінак
- •Меліярацыя лясоў і яе віды
- •Экалаг. Вынікі лясных меліярацый
- •Рыхленне глебы, тарфаванне ў рэкрэац. Лясах
- •Перадумовы і задачы высечак догляду
- •Вопыт правядзення высечак догляду
- •Віды і метады высечак догляду
- •Высечкі догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння
- •Высечкі догляду ў лясах розных парод
- •Нарматывы высечак догляду
- •Тэхналогія лесасечных работ на высеч.Догляду.
- •Праграммы высечак догляду і фармавання насаджэнняў выс.Догл.
- •Ацэнкі якасці высечак догляду
- •Ландшафт.Высечкі ў рэкрэац.Лясах
- •Высечкі ў падросце і падлеску, фармаванне ўзлеску
- •Высечкі абнаўлення і перафармавання
- •Рэканструкцыйныя высечкі
- •Выбарачныя санітарныя рубкі
- •Распрацоўка ветравалаў і бураломаў
- •Біятэхнічныя высечкі
- •Хімічны догляд за саставам дрэвастояў
- •Высечкі ў асушаных лясах
- •Адметныя асаблівасці і лесаводчыя патрабаванні да суўэльных высечак
- •Віды суцэльных высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы свгк
- •Схемы I спосабы распрацоўкі дзялянак I пасек. Тэхналогія распрацоўкі лесасек
- •Адметныя асаблівасці пвгк
- •Вопыт правядзення пвгк
- •Віды паступовых высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы пвгк
- •Аб’екты правядзення пвгк
- •Тэхналогія распрацоўкі лесасек на паступовых высечках
- •Віды ввгк і іх адметныя асаблівасці
- •Вопыт правядзення ввгк
- •Арганізаўыйна-тэхнічныя элементы двгк
- •Аб’екты правядзення двгк
- •Тэхналогія правядзення двгк
- •Метады высечак лесу дауэрвальд, ворратспфлеге
- •Новые падыходы да высечак лесу, як рэакцыя на экалагічныя патрабаванні
- •Тэндэнцыі сучаснай практыкі высечак галоўнага карыстання ў замежных краінах
- •Экалагічна адказнае вядзенне лясной гаспадаркі (любекская мадэль)
- •Класіфікацыя мер садзейнічання прыроднаму ўзнаўленню лесу
- •Меры па садзейніч. Прыроднаму ўзнаўленню лесу пры нвл
- •Меры па садзейнічанні прыроднаму ўзнаўленню лесу пры свл
- •Сучасны погляд на мерапрыемствы па садзейнічанні прырод. .Лесаўзнаўл.
- •Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу
- •Лесаводча-тэхнічныя патрабаванні да ачысткі месцаў высечак
- •Тэхніка I тэхналогія ачысткі лесасек галоўнага карыстання
- •Лесаводчая, экалаг. I эканам. Ацэнка розн. Спос. Ачысткі лес.
- •Ачыстка лесасек як від догляду за лесам у розных мэтах
- •Перавагі і недахопы суцэльныхі несуцэльных высечак
- •Уплыў тэхналогіі высечак на аднаўленне лесу
- •Эканамічныя паказчыкі розных відаў высечак галоўнага карыстання
- •Экалагічная сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення I высечак лесу
- •Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу I лесааднаўленні
- •Агульныя патрабаванні да аховы і бяспекі працы пры вядзенні лесасечных работ
- •Меры бяспекі пры валцы дрэў
- •Меры бяспекі на тралёўцы лесу
- •Меры бяспекі пры абрубцы і абрэзцы сучча і раскрыжаванні хлыстоў
- •Меры бяспекі пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання (впк)
- •Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў рб. Нац. Экалагіч. Сетка
- •Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаах. Каштоўнасці
- •Канцэпцыя экалаг. Каркасу лясной тэрыторыі
- •Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці
- •Рэжым аховы і выкарыстанне запаведнікаў
- •Лесаводства ў нац. Парках
- •Лесаводства ў заказніках
- •Паняцце прадукцый. Лясоў
- •Класіфікацыя мерапрыемств. Па павышэнню прадукц.Лясоў
- •Павышенне прадукц.Лясоў шляхамі селекцыі і меліярацыі
- •Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будуч.
-
Ландшафт.Высечкі ў рэкрэац.Лясах
Лясы рэкрэацыйнага значэння (у далейшым рэкрэацыйныя лясы) – гэта лясы розных катэгорый ахоўнасці, якія прызначаны ў асноўным для арганізацыі адпачынку людзей у прыродным асяроддзі. Высечкі галоўнага карыстання назначаюцца ў рэкрэацыйных лясах такіх катэгорый ахоўнасці:– абаронныя палосы па берагах рэк; – ахоўныя лясы уздоўж чыгункі і аўтамабільных дарог; – лесагаспадарчыя часткі зялёных зон; – усе лясы 2-й групы. У рэкрэацыйных лясах некаторых іншых катэгорый ахоўнасці, дзе высечкі галоўнага карыстання не дазволены, Правіламі высечак лесу дапускаюцца толькі высечкі догляду за лесам, санітарныя высечкі, высечкі абнаўлення і перафармавання. Шэраг такіх высечак, якія маюць на мэце фармаванне лясных ландшафтаў і пейзажаў, павышэнне эстэтычных, санітарных, аздараўленчых функцый і ўстойлівасці аб’ядноўваюць такім тэрмінам, як ландшафтныя высечкі. ЛВ з’яўляюцца асноўнымі сродкамі для фармавання лясных ландшафтаў і пейзажаў, павышэння іх эстэтычных, саніруючых уласцівасцей і ўстойлівасці. Да ЛВ адносяць высечкі:– фармавання; – планіровачныя; – фармавання ўзлеску; – высечкі ў падлеску і падросцЕ.
А) Высечкі фармавання (ВФ) спалучаюць мэты высечак догляду ў насаджэннях, фармавання аптымальнай аб’ёмна-прасторавай структуры, арганізацыі рэкрэацыйнай тэрыторыі, эстэтычнага афармлення лясных пейзажаў і ландшафту ў цэлым. Тэхніка правядзення ВФ амаль не адрозніваецца ад звычайных высечак догляду. Трэба пазбягаць пракладкі прамалінейных тэхналагічных калідораў. Высечку дрэў весці пры мінімальнай вышыні пнёў. Спальваць парубачныя рэшткі за межамі ўчасткаў. Адбор дрэў у высечку вядзецца з улікам не толькі таксацыйных, але і дэкаратыўных, гігіенічных прыкмет кожнага дрэва.
Адрозніваюць 2 віды ВФ:
1) высечкі фарміравання аб’ёмна-прасторавай структуры лясоў рэкрэацыйнай тэрыторыі (ФАПС) і 2) высечкі фармавання эстэтычных якасцей лясных пейзажаў (ФЭП)
Высечкі ФАПС праводзяць для таго, каб аптымізаваць структуру ландшафтаў рэкрэацыйнай зоны. Справа ў тым, што людзі ў час адпачынку жадаюць мець розныя групы лясных ландшафтаў: закрытыя з паўнотамі насаджэння вышэй за 0,6, паўадкрытыя з паўнотамі 0,3–0,5 і адкрытыя, да якіх адносяць радзіны і прагаліны... без драўнянай расліннасці. У такіх пажаданнях людзей ёсць розныя падставы: – розныя ўзроставыя групы людзей (дзеці, моладзь, сталыя людзі) аддаюць перавагу то адкрытым, то зрэджаным, то густым насаджэнням..; – умовы надвор’я бываюць розныя, і тады ў жаркае надвор’е камфортныя ўмовы складваюцца ў цяністых мясцінах, у халаднаваты час лепш адпачываць у інсаліраваных мясцінах.
Для ўмоў Беларусі суадносіны ландшафтаў па групах (закрытыя, паўадкрытыя і адкрытыя лясныя ландшафты) пажадана мець такімі: – для лесапаркаў – як 2 : 1 : 1… 50% : 25% : 25%; – у лесапаркавых частках зялёных зон 3:1:1…. 60% : 20% : 20%; – у астатніх лясах рэкрэацыйнага значэння (лесагаспадарчая частка зялёнай зоны, эксплуатацыйныя лясы) 7 : 2 : 1….70% : 20% : 10%
ФАПС пажадана пачынаць рана (асабліва гэта важна для саснякоў): пры фармаванні паўадкрытых ландшафтаў – з 10–15 гадовага ўзросту; пры фармаванні закрытых – з 15–25 гадоў. Гранічны ўзрост – 25–45 гадоў. ФЭП можна пачынаць з 5–10-гадовага ўзросту і працягваць на працягу ўсяго жыцця дрэвастоя. ФАПС праводзяць у адпаведнасці з праектам ландшафтна-планіровачнай арганізацыі і добраўпарадкавання лясоў рэкрэацыйнай зоны. Асаблівасць высечак фармавання заключаецца ў індывідуальным падыходзе да адбору дрэў у высечку. Тут павінны ўлічвацца не толькі таксацыйныя, але і дэкаратыўныя і гігіенічныя прыкметы кожнага дрэва. На гэты конт кафедрай лесаводства (Грыгор’еў В.П., Рунова А.М., Ражкоў Л.М.) распрацавана адпаведная класіфікацыя дрэў, для высечак фармавання. Згодна з гэтай класіфікацыяй усе дрэвы ў насаджэнні падзяляюць на чатыры катэгорыі: – ландшафтнафарміруючыя; – дапаможныя; – індыферэнтныя ; – што падлягаюць удаленню з дрэвастою.
Ёсць нарматыўны дакумент «Рэкамендацыі па правядзенні высечак фармавання рэкрэацыйных ландшафтаў у сасновых маладняках» (1982), дзе гэта класіфікацыя прыведзена, прыведзены паказчыкі, па якіх можна падзяліць дрэвастой на ўказаныя чатыры катэгорыі дрэў. Агавораны таксама парадак адбору дрэў у высечку, інтэнсіўнасць высечкі, іншыя арганізацыйна-тэхнічныя элементы высечак фармавання.
Б) Планіровачныя высечкі праводзяцца, каб лепш арганізаваць тэрыторыю на трасах новых дарог, спартыўных і відавых пляцоўках, пляцоўках для гульні, у месцах стаянкі аўтамабілей, пры высечцы відавых прасекаў для адкрыцця найбольш маляўнічых месцаў, а таксама на ўчастках закрытых і паўадкрытых ландшафтаў, якія пераводзяцца ў групу адкрытых прастораў. Гэта суцэльныя высечкі, па якіх на дадзеным участку высякаюцца ўсе дрэвы. Яны вядуць да памяншэння пакрытых лесам земляў, таму праектуюцца толькі ў самых неабходных абставінах.