
- •Вызначэнне і задачы лесаводства
- •Гісторыя лесаводства на беларусі
- •Сучасныя праблемы лесаводства
- •Заканадаўчыя дак-ты і дзяржаўныя рашэнні ў галіне лесаводства
- •Лясная палітыка рб. Асн. Прынцыпы карыстання ляс.Рэсурсамі
- •Лясы і экалаг. Сітуацыя на рб
- •Лесаводчая канцэпцыя і лесав. Сістэмы
- •Прыклады лесаводчых сістэм
- •Месца высечак лесу ў сіст.Лесавырошчв. І лесакарыстання
- •Класіфікацыя высечак лесу
- •Задачы высечак галоўнага карыстання па групах і катэгорыі ахоўнасці лясоў
- •Асаблівасці высечак прамежкавага карыстання ў лясах розных катэг.Ахоўн.
- •Планаванне памераў высечак лесу
- •Формы працы на лесасечных работах
- •Састаў падрыхт, дапамож і асноўн. Лесасечных работ
- •Тыпы тэхналаг. Працэсаў лесасеч. Работ
- •Тэхналаг. Комплексы машын на высечках лесу
- •Лесаводч. Патрабаванні да канструявання лесанарыхтоўных машын
- •Віды лесаводчага догляду
- •Уборка захламленасці
- •Абразанне сучча і галінак
- •Меліярацыя лясоў і яе віды
- •Экалаг. Вынікі лясных меліярацый
- •Рыхленне глебы, тарфаванне ў рэкрэац. Лясах
- •Перадумовы і задачы высечак догляду
- •Вопыт правядзення высечак догляду
- •Віды і метады высечак догляду
- •Высечкі догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння
- •Высечкі догляду ў лясах розных парод
- •Нарматывы высечак догляду
- •Тэхналогія лесасечных работ на высеч.Догляду.
- •Праграммы высечак догляду і фармавання насаджэнняў выс.Догл.
- •Ацэнкі якасці высечак догляду
- •Ландшафт.Высечкі ў рэкрэац.Лясах
- •Высечкі ў падросце і падлеску, фармаванне ўзлеску
- •Высечкі абнаўлення і перафармавання
- •Рэканструкцыйныя высечкі
- •Выбарачныя санітарныя рубкі
- •Распрацоўка ветравалаў і бураломаў
- •Біятэхнічныя высечкі
- •Хімічны догляд за саставам дрэвастояў
- •Высечкі ў асушаных лясах
- •Адметныя асаблівасці і лесаводчыя патрабаванні да суўэльных высечак
- •Віды суцэльных высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы свгк
- •Схемы I спосабы распрацоўкі дзялянак I пасек. Тэхналогія распрацоўкі лесасек
- •Адметныя асаблівасці пвгк
- •Вопыт правядзення пвгк
- •Віды паступовых высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы пвгк
- •Аб’екты правядзення пвгк
- •Тэхналогія распрацоўкі лесасек на паступовых высечках
- •Віды ввгк і іх адметныя асаблівасці
- •Вопыт правядзення ввгк
- •Арганізаўыйна-тэхнічныя элементы двгк
- •Аб’екты правядзення двгк
- •Тэхналогія правядзення двгк
- •Метады высечак лесу дауэрвальд, ворратспфлеге
- •Новые падыходы да высечак лесу, як рэакцыя на экалагічныя патрабаванні
- •Тэндэнцыі сучаснай практыкі высечак галоўнага карыстання ў замежных краінах
- •Экалагічна адказнае вядзенне лясной гаспадаркі (любекская мадэль)
- •Класіфікацыя мер садзейнічання прыроднаму ўзнаўленню лесу
- •Меры па садзейніч. Прыроднаму ўзнаўленню лесу пры нвл
- •Меры па садзейнічанні прыроднаму ўзнаўленню лесу пры свл
- •Сучасны погляд на мерапрыемствы па садзейнічанні прырод. .Лесаўзнаўл.
- •Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу
- •Лесаводча-тэхнічныя патрабаванні да ачысткі месцаў высечак
- •Тэхніка I тэхналогія ачысткі лесасек галоўнага карыстання
- •Лесаводчая, экалаг. I эканам. Ацэнка розн. Спос. Ачысткі лес.
- •Ачыстка лесасек як від догляду за лесам у розных мэтах
- •Перавагі і недахопы суцэльныхі несуцэльных высечак
- •Уплыў тэхналогіі высечак на аднаўленне лесу
- •Эканамічныя паказчыкі розных відаў высечак галоўнага карыстання
- •Экалагічная сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення I высечак лесу
- •Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу I лесааднаўленні
- •Агульныя патрабаванні да аховы і бяспекі працы пры вядзенні лесасечных работ
- •Меры бяспекі пры валцы дрэў
- •Меры бяспекі на тралёўцы лесу
- •Меры бяспекі пры абрубцы і абрэзцы сучча і раскрыжаванні хлыстоў
- •Меры бяспекі пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання (впк)
- •Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў рб. Нац. Экалагіч. Сетка
- •Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаах. Каштоўнасці
- •Канцэпцыя экалаг. Каркасу лясной тэрыторыі
- •Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці
- •Рэжым аховы і выкарыстанне запаведнікаў
- •Лесаводства ў нац. Парках
- •Лесаводства ў заказніках
- •Паняцце прадукцый. Лясоў
- •Класіфікацыя мерапрыемств. Па павышэнню прадукц.Лясоў
- •Павышенне прадукц.Лясоў шляхамі селекцыі і меліярацыі
- •Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будуч.
-
Высечкі догляду ў лясах розных парод
А. САСНОВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – У сасняках адбываецца інтэнсіўны натуральны адпад. Таму ў сасняках праводзяць параўнальна інтэнсіўныя ВД (высечкі догляду). – У чыстых, ці з прымешкай 20–30% лісцевых парод, сасновых маладняках з паўнотамі 0,7–0,8 высечкі догляду немэтазгодныя. – Аптымальная паўната насаджэнняў пасля ВД у чыстых дрэвастоях – 0,7–0,8, у змешаных і складаных – 0,7–0,6.
Б. ЯЛОВЫЯ НАСАДЖЭННІ: ВД у чыстых да 20 гадоў ельніках, як правіла не праводзяцца; у высокапаўнотных дапускаюцца прачысткі; – Паўната пасля прарэджванняў у чыстых ельніках не паніжаецца ніжэй 0,7, у змешаных і складаных – не ніжэй 0,7–0,6; пасля прахадных высечак – 0,8. у змешаных – 0,7.
В. ДУБОВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – Асвятленні і прачысткі у чыстых дубовых насаджэннях не праводзяць. У змешаных і складаных – праводзяць адразу, як выявіцца пагроза заглушэння дуба другароднымі пародамі. – Каштоўныя спадарожнікі дуба – ясень, ліпа, клён, калі яны не мяшаюць дубу, абавязкова пакідаюць пры ВД.
Г. БЯРОЗАВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – Асвятленне і прачысткі, як правіла, не праводзіцца. У змешаных і складаных маладняках праводзяць догляд за бярозай насеннага паходжання і прымешкай каштоўных парод. – Лепшыя экземпляры пры прарэджваннях адбіраюць з ліку бярозы насеннага паходжання, а пры адсутнасці – з здаровых экземпляраў парасткавага паходжання. У змешаных насаджэннях у якасці лепшых дрэў адбіраюць таксама сасну, елку, дуб і г.д. – У складаных насаджэннях с другімі ярусамі з елкі для фарміравання мэтавага яловага дрэвастою ажыццяўляецца высечка бярозы з першага яруса.
Д. ЧОРНАВОЛЬХАВЫЯ НАСАДЖЭННІ: – Мэта ВД тут – фарміраванне здаровых насаджэнняў з перавагай дрэў насеннага паходжання. – Асвятленне і прачысткі ў чыстых насаджэннях, як правіла, не праводзяцца. – Пры прарэджваннях вядуць догляд за дрэвамі насеннага паходжання, лепшымі з ліку парасткавага, ці за каштоўнымі пародамі з ліку прымешку ў саставе.
-
Нарматывы высечак догляду
Асноўнымі нарматывамі, ці арганізацыйна-тэхнічнымі элементамі, ВД з’яўляюцца: 1. узрост дрэвастоя (пачатку і канца ВД) 2. паўната ці самкнутасць (зыходная і мінімальна дапушчальная пасля ВД). 3. чарговасць правядзення ВД 4. інтэнсіўнасць ВД 5. перыяд паўтаральнасці ВД 6. прынцыпы адбору дрэўу высечкў 7. метад ВД 8. тэхналогія работ на ВД 9. сезон высечкі
Асвятленні праводзяцца ва ўзросце до 10 гадоў; прачысткі – 11–20 гадоў; прарэджванні ў хваёвых і шырокалістых – 21–40 гадоў, у драбналістых – 21–30 гадоў; прахадныя высечкі – пасля прарэджванняў. Заканчваюцца ВД за адзін клас да ўзросту галоўнай высечкі. У чыстых маладняках самкнутасць пасля ВД не павінна быць ніжэй за 0,7, у змешаных пры заглушэнні галоўнай пароды дапускаецца паніжэнне да 0,6; у складаных – да 0,5. Пры прарэджваннях аптымальная паўната пасля ВД павінна складаць 0,7–0,8 у чыстых насаджэннях; дапускаецца для змешаных і складаных – 0,6. Пры прахадных высечках паўната пасля ВД не павінна зніжацца ніжэй за 0,8 у чыстых і ніжэй за 0,7 у змешаных і складаных насаджэннях. ВД у першую чаргу назначаюцца ў лясах 1 групы, потым – у лясах 2 групы. Пры гэтым першымі ВД назначаюцца ў насаджэннях больш высокіх банітэтаў. У насаджэннях V кл. банітэта ВД не праводзяцца.
У лясах адной і той жа групы ВД назначаюць у наступнай паслядоўнасці:
I чарга: 1) культуры ці падрост галоўных парод пры зарастанні неадпаведнымі пародамі 2) малакаштоўныя маладнякі з галоўнымі і другаснымі пародамі ў адным ярусе 3) чыстыя перагушчаныя маладнякі каштоўных парод, а таксама маладнякі насенна-парасткавага паходжання 4) змешаныя насаджэнні з галоўнай пародай пад полагам другасных.
ІІ чарга: 5) прарэджванні ў змешаных насаджэннях 6) прарэджванні і прахадныя высечкі ў чыстых насаджэннях.
Інтэнсіўнасць ВД: – вельмі слабая – < 10% – слабая – 11–20% – умераная – 21–35% – моцная – 36–50% – вельмі моцная – > 50%
Перыяд паўтаральнасці згодна з «Правіламі... » – пры асвятленнях – 3–5 гадоў;– пры прачыстках – 3–7 (у чыстых сасняках – да 10) гадоў;– пры прарэджваннях: хваёвыя і шыракалістыя насаджэнні – 5–10 гадоў драбналістыя – 4–7 гадоў – пры прахадных еысечках – у хваёвых і шыракалістых – 10–15 гадоў, у драбналістых – 4–8 гадоў;– пры правядзенні ВД па рабочых блоках паўтаральнасць прымаюць ці 5 ці 10 гадоў (для маладнякоў – 5, пры прарэджваннях – 10 гадоў).
Адбор дрэў у высечку ажыццяўляецца з улікам біялагічных асаблівасцей і эканамічных падыходаў. Пры адборы ўстанаўліваецца галоўная парода. Сярод галоўнай пароды насаджэння вызначаюць лепшыя дрэвы, за якімі вядзецца догляд. Затым вызначаюць лёс астатніх дрэў. Для адбора дрэў неабходны пэўныя крытэрыі. Гэта закладваецца ў класіфікацыях дрэў. Гісторыя ВД налічвае дзесяткі такіх класіфікацый. Класіфікацыя Крафта. Прыемная толькі пры ВД у чыстых аднаўзроставых насаджэннях.
Б.Д.Жылкін прапанаваў класіфікацыю дрэў па прадуктыўнасці
Класіфікацыя згодна з Правіламі Высечак…, 2008: – I катэгорыя дрэў – лепшыя – ІІ – дапаможныя (карысныя) – III – непажаданыя (падлягаюць высечцы)
Адбор дрэў пры гэтым вядзецца па біягрупах.
Класіфікацыя дрэў для высечак фарміравання ў рэкрэацыйных лясах. Улічваюцца вышыня дрэў, якасць ствала і кроны, працягласць кроны па ствалах. Сезон высечкі догляду: – ВД у хвойных маладняках лепш праводзіць ранняй вясной і восенню. – ВД у лісцевых маладняках – лепш у стадыі аблісцвення. – ВД у складаных дубовых маладняках – лепш праводзіць у сярэдзіне лета для аслаблення аднаўлення парасткаў лісцевых парод. – Прарэджванні – лепш да выпадзення глыбокага снега. – У насаджэннях з каранёвай губкай – лепш у перыяд з устойлівымі адмоўнымі тэмпературамі.