Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Lesovodstvo_Rozhkov_vse_srazu.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
212.35 Кб
Скачать
  1. Перадумовы і задачы высечак догляду

Высечкі догляду (ВД) – гэта перыядычнае ўдаленне з насаджэння дрэў, якія мяшаюць росту галоўных парод. ВД – адно з асноўных лесагаспадарчых мерапрыемстваў, якія накіраваны на мэтавае вырошчванне леса. Галоўная задача ВД – фарміраванне высокапрадуктыўных дрэвастояў мэтавых саставаў. І.С.Мелехаў мэту ВД вызначыў як «выхаванне леса для павышэння каштоўнасці ў будучым». Маецца на ўвазе павышэнне не толькі прадуктыўнасці дрэвастоя, але і іншых каштоўнасцей – комплекснай прадуктыўнасці. Паколькі ў працэсе лесавырошчвання перыядычна высякаюць асобныя дрэвы і выкарыстоўваюць іх, ВД часта называюць высечкамі прамежкавага карыстання лесам. Біялагічныя перадумовы ВД: – больш эфектыўнае выкарыстанне сонечнай энергіі за кошт мэтанакіраванага фарміравання крон і ляснога полага– павелічэнне плошчы вугляроднага і мінеральнага жыўлення для пакідаемых дрэў– накіраванае змяненне ляснога асяродцзя (святло, тэмпературны рэжым, пранікненне ападкаў пад полаг, інтэнсіфікацыя глебавай мікрафлоры і мінералізацыі ляснога подсцілу)– рэгуляванне натуральнага адбору, замена яго масавай селекцыяй– рэгуляванне міжвідавых адносінаў у змешаных насаджэннях

Эканамічныя перадумовы ВД:– дадатковае спажыванне драўніны за кошт прамежкавага карыстання– скарачэнне тэрмінаў вырошчвання буйнапамернай драўніны– павелічэнне даходу с 1 га лесапакрытай плошчы Асноўныя задачы ВД у сувязі з гэтым можна сфармуляваць наступным чынам: 1) Змяненне саставу дрэвастоя ў пажаданым накірунку 2) Паляпшэнне умоў для росту найбольш каштоўных форм (падвідаў) галоўнай пароды 3) Павышэнне якасці вырошчваемай драўніны 4) Паляпшэнне санітарнага стану дрэвастоя 5) Скарачэнне тэрмінаў вырошчвання спелай драўніны 6) Павелічэнне памеру карыстання драўнінай з адзінкі плошчы 7) Узмацненне глебаахоўных, водарэгулюючых функцый лясоў

  1. Вопыт правядзення высечак догляду

Ідэі высечак догляду за лесам вядомы з даўніх часоў. У XI–ХП ст. у Расіі ў лесапарках феадалаў і манастыроў вядомы спробы выдаляць адстаўшыя і хворыя дрэвы. Пытанні аб прарэджванні лясоў разглядаліся ў заходнееўрапейскай лесаводчай літаратуры ўжо ў канцы XVII ст. А.А.Нартаў у сваёй працы «Аб пасеве леса» (1765) пісаў, што для вырошчвання карабельнай сасны яе першапачаткова трымаюць у гушчыні, а потым неабходна высякаць дробныя малакаштоўныя дрэвы. Рускі нізавы метад ВД складваўся ў працах В.І.Перахода («Курс лесаводства», 1915), ляснічых Хрэнаўскага (Варонежская вобл.), Бузулукскага (Самарская і Арэнбургская вобл.), Лісінскага (С.-Пб) лясніцтваў, А.В.Давыдава, Н.П.Георгіеўскага Рускі верхавы метад быў распрацаваны для дубовых і хваёва-лісцевых насаджэнняў Рускі камбінаваны метад быў распрацаваны А.Ф.Рудзскім (XIX ст.). Далей яго распрацоўвалі Л.І.Яшноў, М.В.Колпікаў, Г.Р.Эйцінген, В.П.Цімафееў, Н.М.Гаршэнін, Н.П.Георгіеўскі. Старыя нямецкія метады ВД:– Г.Гарціг (1791) распрацоўваў нізавы метад. Асновай нізавога метаду была прапанаваная Крафтам класіфікацыя дрэў.Старыя французскія метады ВД (1560,1755). У асноўным у напрамку верхавога метаду догляду за дубам. Дацкі метад (1626, 1927) – верхавы метад з частай паўтаральнасцю і высокай інтэнсіўнасцю ў букавых лясах Метад Краўчынскага – ВД у лісцева-яловых насаджэннях у мэтах аднаўлення панавання елкі (высечка ў 25–40 гадоў значнай часткі верхняга яруса лісцевых дрэў і вызваленне ніжняга яруса з елкі...).Тульская сістэма ВД за дубам:– калідорны метад догляду (асвятленне) за маладымі насаджэннямі (А.П.Малчанаў, 1888).– метад амаладжэння (Успенскі) шляхам інтэнсіўнага прарэджвання міжкалідорных прастораў.Актыўны метад ВД (1953) згодна з Настаўленнямі па ВД у СССР і наступныя іх выданні, таксама і ў РБ.

Соседние файлы в предмете Лесоводство