
- •Вызначэнне і задачы лесаводства
- •Гісторыя лесаводства на беларусі
- •Сучасныя праблемы лесаводства
- •Заканадаўчыя дак-ты і дзяржаўныя рашэнні ў галіне лесаводства
- •Лясная палітыка рб. Асн. Прынцыпы карыстання ляс.Рэсурсамі
- •Лясы і экалаг. Сітуацыя на рб
- •Лесаводчая канцэпцыя і лесав. Сістэмы
- •Прыклады лесаводчых сістэм
- •Месца высечак лесу ў сіст.Лесавырошчв. І лесакарыстання
- •Класіфікацыя высечак лесу
- •Задачы высечак галоўнага карыстання па групах і катэгорыі ахоўнасці лясоў
- •Асаблівасці высечак прамежкавага карыстання ў лясах розных катэг.Ахоўн.
- •Планаванне памераў высечак лесу
- •Формы працы на лесасечных работах
- •Састаў падрыхт, дапамож і асноўн. Лесасечных работ
- •Тыпы тэхналаг. Працэсаў лесасеч. Работ
- •Тэхналаг. Комплексы машын на высечках лесу
- •Лесаводч. Патрабаванні да канструявання лесанарыхтоўных машын
- •Віды лесаводчага догляду
- •Уборка захламленасці
- •Абразанне сучча і галінак
- •Меліярацыя лясоў і яе віды
- •Экалаг. Вынікі лясных меліярацый
- •Рыхленне глебы, тарфаванне ў рэкрэац. Лясах
- •Перадумовы і задачы высечак догляду
- •Вопыт правядзення высечак догляду
- •Віды і метады высечак догляду
- •Высечкі догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння
- •Высечкі догляду ў лясах розных парод
- •Нарматывы высечак догляду
- •Тэхналогія лесасечных работ на высеч.Догляду.
- •Праграммы высечак догляду і фармавання насаджэнняў выс.Догл.
- •Ацэнкі якасці высечак догляду
- •Ландшафт.Высечкі ў рэкрэац.Лясах
- •Высечкі ў падросце і падлеску, фармаванне ўзлеску
- •Высечкі абнаўлення і перафармавання
- •Рэканструкцыйныя высечкі
- •Выбарачныя санітарныя рубкі
- •Распрацоўка ветравалаў і бураломаў
- •Біятэхнічныя высечкі
- •Хімічны догляд за саставам дрэвастояў
- •Высечкі ў асушаных лясах
- •Адметныя асаблівасці і лесаводчыя патрабаванні да суўэльных высечак
- •Віды суцэльных высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы свгк
- •Схемы I спосабы распрацоўкі дзялянак I пасек. Тэхналогія распрацоўкі лесасек
- •Адметныя асаблівасці пвгк
- •Вопыт правядзення пвгк
- •Віды паступовых высечак
- •Арганізацыйна-тэхнічныя элементы пвгк
- •Аб’екты правядзення пвгк
- •Тэхналогія распрацоўкі лесасек на паступовых высечках
- •Віды ввгк і іх адметныя асаблівасці
- •Вопыт правядзення ввгк
- •Арганізаўыйна-тэхнічныя элементы двгк
- •Аб’екты правядзення двгк
- •Тэхналогія правядзення двгк
- •Метады высечак лесу дауэрвальд, ворратспфлеге
- •Новые падыходы да высечак лесу, як рэакцыя на экалагічныя патрабаванні
- •Тэндэнцыі сучаснай практыкі высечак галоўнага карыстання ў замежных краінах
- •Экалагічна адказнае вядзенне лясной гаспадаркі (любекская мадэль)
- •Класіфікацыя мер садзейнічання прыроднаму ўзнаўленню лесу
- •Меры па садзейніч. Прыроднаму ўзнаўленню лесу пры нвл
- •Меры па садзейнічанні прыроднаму ўзнаўленню лесу пры свл
- •Сучасны погляд на мерапрыемствы па садзейнічанні прырод. .Лесаўзнаўл.
- •Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу
- •Лесаводча-тэхнічныя патрабаванні да ачысткі месцаў высечак
- •Тэхніка I тэхналогія ачысткі лесасек галоўнага карыстання
- •Лесаводчая, экалаг. I эканам. Ацэнка розн. Спос. Ачысткі лес.
- •Ачыстка лесасек як від догляду за лесам у розных мэтах
- •Перавагі і недахопы суцэльныхі несуцэльных высечак
- •Уплыў тэхналогіі высечак на аднаўленне лесу
- •Эканамічныя паказчыкі розных відаў высечак галоўнага карыстання
- •Экалагічная сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення I высечак лесу
- •Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу I лесааднаўленні
- •Агульныя патрабаванні да аховы і бяспекі працы пры вядзенні лесасечных работ
- •Меры бяспекі пры валцы дрэў
- •Меры бяспекі на тралёўцы лесу
- •Меры бяспекі пры абрубцы і абрэзцы сучча і раскрыжаванні хлыстоў
- •Меры бяспекі пры правядзенні высечак прамежкавага карыстання (впк)
- •Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў рб. Нац. Экалагіч. Сетка
- •Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаах. Каштоўнасці
- •Канцэпцыя экалаг. Каркасу лясной тэрыторыі
- •Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці
- •Рэжым аховы і выкарыстанне запаведнікаў
- •Лесаводства ў нац. Парках
- •Лесаводства ў заказніках
- •Паняцце прадукцый. Лясоў
- •Класіфікацыя мерапрыемств. Па павышэнню прадукц.Лясоў
- •Павышенне прадукц.Лясоў шляхамі селекцыі і меліярацыі
- •Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будуч.
-
Абразанне сучча і галінак
Натуральнае ачышчэнне ствалоў ад ветак і сучча адбываецца ў дзве стадыі: адміранне ветак і іх ападзенне. Адміранне ветак залежыць ад гушчыні дрэвастоя. Ападзенне адсохшых ветак адбываецца:– пад уплывам грыбоў у лісцевых дрэў– пад уплывам бактэрый і фізічных фактараў (вільгаці, ветра і інш.) у хвойных
Вырасціць бессучковую драўніну нават у высокасамкнутых насаджэннях цяжка Пры плантацыйным лесаводстве, таксама для вырошчвання піловачніка вышэйшых сартоў, – абрэзка суччаў абавязковая Адрозніваюць абрэзку сухую і зялёную. Сухая абрэзка заключаецца ў выдаленні толькі адмершага сучча Зялёная абрэзка – выдаленне (адпілоўванне) ніжніх жывых ветак Абрэзка ніжняй кроны на 20% у сасны, елкі, бярозы не зніжае прырост Рэкамендуецца весці абрэзку да вышыні 6,0 м. Для абрэзкі выбіраюць 400–500 дрэў на 1 га з ліку I і II класа Крафта У Швецыі сучча абразаюць да вышыні дрэва 5–9 м за 2–4 прыёмы: у 1-ы прыём – да З м, за 2-і прыём – да 4,5 м і г.д. Абрэзку пачынаюць з 15–30 гадоў у дрэвавых відаў павольнага росту і з 6–10 гадоў – хуткага росту. Паўтаральнасць абрэзак адпаведна 4–10 гадоў і 2–3 гады. Пры гэтым не дапускаюць павелічэння таўшчыні сучча больш за 3–4 см у павольна і 6–7 см у хуткарастучых парод. Лепшы час для абрэзкі – позняя зіма і ранняя вясна да пачатку руху сокаў. Для абрэзкі выкарыстоўваюцца абрэзчык сучча МСТ-15, высатарэз, машына для ачысткі дрэў ад сучча.
-
Меліярацыя лясоў і яе віды
Меліярацыя (ад. лац. melioratio – паляпшэнне) ў лясной гаспадарцы – сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на карэннае паляпшэнне лясных зямель, павышэнне прадуктыўнасці лясоў. Лесараслінныя ўмовы Беларусі характарызуюцца нізкай урадлівасцю і неспрыяльным водным рэжымам зямель ляснога фонду. 45% плошчы лясных глебаў на сухадолах з’яўляюцца лёгкімі па механічным складзе пяскамі і супескамі. Характарызуюцца недастатковым вільгацеўтрыманнем, нізкім зместам гумусу і азоту. Тут фарміруюцца дрэвастоі ІІ–ІІІ банітэтаў. Павышэнне іх прадуктыўнасці – актуальная задача. 44,5% плошчы лясоў размешчаны на пераўвільготненых і балотных глебах. Сярод іх 501 тыс. га дробных балот, 240 тыс. га верхавых балот, 150,5 тыс. га рэзервовых тарфянікаў, 37,6 тыс. га ахоўных балот. Гідратэхнічная меліярацыя магчыма на 460 тыс. га, з іх ужо меліяравана 270 тыс. га. Аптымізацыя воднага рэжыму ў гэтых умовах вельмі неабходная, што прывядзе да павышэння прадуктыўнасці насаджэнняў. У мэтах павышэння прадуктыўнасці лясоў па вышэйазначаных напрамках найбольшае распаўсюджванне атрымалі асушальныя, біялагічныя і хімічныя лясныя меліярацыі. Хімічная меліярацыя – унясенне ў глебу арганічных і неарганічных рэчываў для жыўлення раслін і паляпшэння ўласцівасцей глебы. Мэта прымянення ўдабрэнняў у лясах:– скарачэнне тэрмінаў вырошчвання лясоў– павышэнне выхаду стандартнага пасадачнага матэрыялу– паляпшэнне пладанашэння дрэвавых парод– павышэнне прыжывальнасці лясных культур– атрыманне дадатковага прыросту драўніны з адзінкі плошчы Магчымыя для прымянення ў лясной гаспадарцы ўдабрэнні:– арганічныя– мінеральныя– аргана-мінеральныя– бактэрыяльныя– сідэральныя– мікраўдабрэнні
Чатыры групы аб’ектаў, дзе магчыма прымяненне ўдабрэнняў у лясной гаспадарцы:– лясныя гадавальнікі– лесанасенныя ўчасткі і плантацыі– маладыя лясныя культуры ў бедных умовах узрастання– спелыя і прыспелыя насаджэнні найбольш каштоўных драўняных парод
У сучасны момант хімічная меліярацыя, у асноўным, прымяняецца ў лясных гадавальніках. Біялагічная меліярацыя – карэннае паляпшэнне ляснога асяроддзя пад уплывам розных біямеліярантаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў). Біямеліяранты: – дрэвы: бяроза павіслая, вольхі чорная і шэрая. Таксама акацыя белая, ільмавыя, лістоўніца, граб – кустарнікі: акацыя жоўтая, аморфа, дрок (жаўтазель) фарбавальны і германскі, ракітнік (зяновец) рускі, жарнавец мяцельчаты– травяністыя: усе віды з сямейства бабовых, у першую чаргу шматгадовы лубін. Шматгадовы лубін можа нарошчваць штогодна на 1 га 50–70 ц зялёнай масы, назапашваць 100–150 кг азоту. Працягласць жыцця куста да 10–15 гадоў. Травастой лубіну можа аднаўляцца праз 50 гадоў.
Асноўныя напрамкі біямеліярацыі: – Фарміраванне састава насаджэнняў з удзелам біямеліярантаў пры высечках догляду – Лесааднаўленчыя мерапрыемствы з адначасовым увядзеннем штучным шляхам біямеліярантаў у якасці прымешку да карэнных дрэвавых парод Міжрадовая культура шматгадовага лубіну Лясная біямеліярацыя культурай лубіну ў Беларусі вядзецца па рэкамендацыях кафедры лесаводства (Б.Д. Жылкін) Лесаасушальная меліярацыя складаецца з комплекса гідратэхнічных, агратэхнічных і гаспадарчых мерапрыемстваў па выдаленні з глебы (галоўным чынам з корнезаселенага слою) залішняй вільгаці. Выконваецца шляхам стварэння сістэмы адкрытых і закрытых каналаў (дрэнажу). Агульная плошча асушаных зямель рэспублікі складае 3,4 млн. га (16,4% усёй тэрыторыі), ці 75% асваення мэтазгоднага меліярацыйнага фонду краіны. Найбольшая ўдзельная вага асушаных зямель прыпадае на беларускае Палессе.
Агульная плошча меліяраваных балотных лясоў у Беларусі кладае 43,3 тыс. га. Сярод іх заняты сасной 10,3 тыс. га, елкай – 1,3, бярозай – 21,3 і вольхай чорнай – 10,4 тыс. га.Па тыпах балот асушаныя лясныя землі размеркаваны такім чынам: нізінныя балоты – 70,0%, пераходныя – 19,9%, верхавыя – 10,1% ад агульнай плошчы асушаных балотных лясоў.