Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Праграма фальклорнай практыкі 2014.doc
Скачиваний:
52
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
217.6 Кб
Скачать

Патрабаванні да зместу і афармлення матэрыялаў і дакументаў практыкі

Афармленне тытульнага ліста вокладкі папкі.

На папку прыклейваецца падпісаны пэўным чынам аркуш паперы.

Узор:

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі

Навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя

ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА

студэнт(а, кі) I курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месцы запісаў: назва вёскі/пасёлка/горада, раён, вобласць (калі матэрыялы запісаны ў некалькіх раёнах і абласцях, падрабязна пазначайце ўсе адміністратыўныя адзінкі, напрыклад:

г. Гомель;

в. Кругавец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Колькасць адзінак: (агульная)

Тэрмін: 2 тыдні (напрыклад, з 2 па 14 ліпеня 2012 г.)

Кіраўнік: Прозвішча, ініцыялы.

Гомель год

Матэрыял у папцы размяшчаецца на старонках фармату А-4 у адпаведнасці з месцамі запісаў і рэпертуарам інфарматараў. Папка з матэрыяламі пачынаецца са зместу.

Напрыклад:

Узор:

1. г. Гомель

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, мясцовая (або пражывала ў іншай мясцовасці) інфарматара

Вяснянка с. 3-5

Этнаграфічныя звесткі пра Каляды с. 6-8

Этнаграфічныя звесткі пра вяселле с. 9-15

і г.д.

2. в. Кругавец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

Прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, мясцовая (або пражывала ў іншай мясцовасці) інфарматара

Вяснянка с. 16-17

Этнаграфічныя звесткі пра Каляды с. 18-25

Этнаграфічныя звесткі пра вяселле с. 26-31

Пасля зместу размяшчаюцца два віды інфармацыйных картак: “Картка тапаграфічнага каталога”, “Картка інфарматара”.

Узор:

Год

Картка тапаграфічнага каталога

  1. Месца запісу:

а) вёска (напрыклад, в. Кругавец);

б) раён (напрыклад, Добрушскі раён);

в) вобласць (напрыклад, Гомельская вобласць).

  1. Колькасць фальклорных адзінак, з іх: канкрэтная колькасць па жанрах. (Напрыклад, запісана 75 фальклорных адзінак, з іх:

а) замоў – 3;

б) каляндарна-абрадавых песень – 12;

в) паданняў – 30).

Збіральнік Прозвішча, імя, імя па бацьку

Год

Картка выканаўцы (інфарманта)

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

  2. Год нараджэння.

  3. Пашпартызацыя:

а) дзе запісана;

б) нацыянальнасць;

в) адукацыя;

г) мясцовы ці прыезжы (адкуль і калі прыехаў).

  1. Колькі адзінак запісана (расшыфраваць па жанрах, напрыклад,агульная колькасць адзінак – 56, з іх:

  • легендаў – 3;

  • прыпевак – 23;

  • загадак – 30).

Збіральнік Прозвішча, імя, імя па бацьку

Кожная з фальклорных адзінак павінна размяшчацца на асобнай старонцы, суправаджацца адпаведнай пашпартызацыяй, нумарацыя твораў суцэльная:

Узор:

Тэкст фальклорнай адзінкі

Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на Гомельскай вобл.

ад Івановай Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.

(раней пражывала ў в. Зашчоб’е Рэчыкага р-на)

Фальклорны дзённік афармляецца студэнтамі кожны дзень праходжання практыкі.

Узор афармлення вокладкі дзённіка:

Дзённік фальклорнай практыкі

студэнт(а, кі) I курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месцы запісаў: назва вёскі/пасёлка/горада, раён, вобласць (калі матэрыялы запісаны ў некалькіх раёнах і абласцях, падрабязна пазначайце ўсе адміністратыўныя адзінкі, напрыклад:

г. Гомель;

в. Кругавец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Тэрмін: 2 тыдні (напрыклад, з 2 чэрвеня па 14 ліпеня 2012 г.).

Гомель год

У дзённіку студэнт фіксуе наступную інфармацыю:

– указвае пачатковую дату практыкі і характарызуе тую мясцовасць, у якой збіраецца фактычны матэрыял, а таксама змяшчаецца падрабязная інфармацыя пра асобу інфарматара (вялікую каштоўнасць маюць творчыя партрэты ўсіх выканаўцаў);

– кожны дзень фіксуюцца ўражанні студэнтаў ад сустрэч з інфарматарамі, а таксама даецца характарыстыка песеннага рэпертуару асобных інфарматараў і падкрэсліваецца стан ведання з’яў традыцыйнага фальклору, захаванасць іх у памяці;

– падаюцца звесткі аб абставінах выканання: дзе, калі, хто прысутнічаў, рэагаванне інфарматара, рэплікі, манера выканаўцы і інш.

Магнітафонныя, дыктафонныя і відэазапісы таксама павінны мець поўную і дакладную пашпартызацыю.

Дадатак 2