Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Праграма фальклорнай практыкі 2014.doc
Скачиваний:
52
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
217.6 Кб
Скачать

Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы

Па заканчэнні фальклорнай практыкі студэнт-першакурснік павінен прадставіць кіраўніку сабраныя і сістэматызаваныя ў межах папкі фальклорныя матэрыялы. у папцы павінны быць у наяўнасці:

1. Тытульны ліст на вокладцы папкі.

2. Змест.

3. Картка тапаграфічнага каталогу.

4. Картка інфарматараў.

5. Запісаныя фальклорныя адзінкі (электронны варыянт + чарнавік запісу).

6. Аўдыё-, відэакасета (пажадана).

7. Дыск з матэрыяламі.

8. Фотаздымкі інфарматараў.

9. Дзённік фальклорнай практыкі.

Крытэрыі выстаўлення адзнак

Справаздачны мінімум матэрыялаў, якія здаюцца па заканчэнні фальклорнай практыкі – запіс 50 фальклорных адзінак (пад фальклорнай адзінкай разумеецца і прыказка, і прымаўка, і этнаграфічныя звесткі пра той ці іншы абрад, песенны тэкст і інш.), змешчаных у папцы на старонках фармату А-4 і аформленных у адпаведнасці з прад’яўляемымі патрабаваннямі + дзённік + справаздача + чарнавік. Сярэдняя адзнака – “6” балаў.

Студэнт можа атрымаць больш высокую адзнаку пры ўмове:

– высокай якасці запісаў, іх жанравай разнастайнасці (перавага аддаецца фальклорна-этнаграфічным звесткам па розных відах абрадавага фальклору);

– наяўнасць электроннага варыянту матэрыялаў фальклорнай практыкі;

– наяўнасці фотаздымкаў інфарматараў, з якімі студэнты працавалі;

– наяўнасць аўдыё- і відэаматэрыялаў;

– калі запісаныя матэрыялы перавышаюць мінімум на 15-20 %.

Крытэрыі, якія ўплываюць на паніжэнне адзнакі:

– несвоечасовая здача матэрыялаў практыкі;

– нізкая якасць запісаў;

– “беднасць” фальклорных запісаў, жанравая аднастайнасць;

– памылкі пры вызначэнні фальклорных відаў і жанраў;

– невысокая якасць афармлення справаздачы і знешняга афармлення матэрыялаў.

Калі кіраўніком вучэбнай фальклорнай практыкі выяўлены факты фальсіфікацыі матэрыялаў (перапісванне са зборнікаў фальклорных твораў, акадэмічных выданняў і інш.), практыка не залічваецца.

Тэхніка бяспекі падчас праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі

студэнтамі 1 курса філалагічнага факультэта

спецыяльнасці «Беларуская філалогія»

1. Агульныя патрабаванні бяспекі:

1.1. Да практыкі дапускаюцца студэнты, якія прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас праходжання фальклорнай практыкі.

1.2. Студэнты абавязаны ведаць і выконваць асноўныя патрабаванні, якія датычаць забеспячэння ўмоў побыту, правіл і нормаў тэхнікі бяспекі пажарнай і электрабяспекі, захоўваць правілы асабістай гігіены, умець аказваць першую даўрачэбную дапамогу.

1.3. Умовы бяспекі пераезду студэнтаў на аўтатранспарце забяспечваюцца гаспадарчымі арганізацыямі, якія нясуць поўную адказнасць за тэхнічны стан транспарту, яго эксплуатацыю і замацаванне высокакваліфікаваных вадзіцеляў.

1.4. Самастойная работа студэнтаў (без кіраўніка практыкі) забаронена.

1.5. Пражыванне і праца студэнтаў у памяшканнях у адпаведнасці з санітарнымі і супрацьпажарнымі правіламі бяспекі забяспечваюцца прымаючым бокам.

1.6. Студэнты-практыканты абавязаны выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку.

2. Патрабаванні бяспекі падчас працы

2.1. Пры правядзенні палявых экспедыцыйных работ забараняецца без дазволу кіраўніка загараць, купацца ў вадаёмах і рэчках, залазіць на тэхнічныя і папераджальныя знакі, на дрэвы, пабудовы, буйкі і іншыя прадметы, скакаць у ваду з пабудоваў.

2.2. Неабходна выконваць правілы дарожнага руху для пешаходаў, правілы пераходу чыгункі і шасэйных дарог, вуліц, перамяшчэнне па дарозе без тратуара і г.д.

2.3. Пры перамяшчэнні з адной мясцовасці ў другую на транспартных сродках, дазваляецца карыстацца транспартам, спецыяльна абсталяваным для перавозкі людзей.