- •Установа адукацыі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Арганізацыя практыкі
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Крытэрыі выстаўлення адзнак
- •Тэхніка бяспекі падчас праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі
- •1. Агульныя патрабаванні бяспекі:
- •2. Патрабаванні бяспекі падчас працы
- •3. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку
- •Літаратура
- •Патрабаванні да зместу і афармлення матэрыялаў і дакументаў практыкі
- •Апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •Абрадавы фальклор і. Замовы
- •Іі. Каляндарна-абрадавы фальклор.
- •Ііі. Радзінная паэзія
- •Паэзія вясельнага абраду
- •Пахавальныя галашэнні
- •Пазаабрадавая лірыка
- •Празаічныя творы
- •Дзіцячы фальклор
Пазаабрадавая лірыка
Ці захаваліся ў вёсцы песні пра казакоў, бурлакоў, рэкрутаў, салдат, батракоў, чумакоў, паноў?
Ці спяваюць зараз песні пра службу ў войску?
Дзе і калі спяваюцца песні пра каханне і сямейнае жыццё ("за кудзеляй", "на бяседзе" і г.д.)? Якія?
Ці ведаеце вы песні пра горкую долю ўдавы, беднай сястры, сіраты, прымака?
Якія песні называюцца бяседнымі (кірмашовымі)?
Ці ёсць у вашай мясцовасці спецыяльныя песні і прыпеўкі да танцаў?
Ці памятаеце вы песні, якія спяваліся падчас карагодаў і танкоў? Што гэта былі за карагоды і танкі?
Якія песні-балады вам вядомы (пра забойства, атручванне, дачку-птушку, братоў-разбойнікаў, пра ваўкоў-нянек, заклятае вяселле, смерць, гора, долю, Бандароўну, мужа Дуная, дзяўчыну Ціхоню і г.д.)?
Якія вы ведаеце жартоўныя песні, сямейна-бытавыя, любоўныя песні?
Празаічныя творы
Ці сустракаліся вы з вядомымі на ўсю ваколіцу казачнікамі?
Якія казкі вы чулі ў дзяцінстве? Ад каго?
Ці ведаеце вы казанні (легенды, паданні) пра мінулыя войны (з татарамі, шведамі, немцамі), паўстанні пра паноў і разбойнікаў, асілкаў і незвычайных людзей, пра правалы вёскі, царквы, хаты, пра іншыя выпадкі?
Што ў вас кажуць пра розныя цікавыя пабудовы, пра курганы, гарадзішчы, могілкі (татарскія могілкі), пра паходжанне назваў рэк, азёр, урочышчаў і г.д.?
Ці чулі вы казанні пра тое, як стварыўся свет, зямля, неба, мора, сонца, зоры, балоты? Як узніклі птушкі, рыбы, жывёлы, расліны? Адкуль на зямлі людзі, народы, плямёны?
Ці расказваў вам хто-небудзь пра Бога, Ісуса Хрыста, святых, пра рай і пекла, пра праведнікаў і грэшнікаў? Што і калі?
Якія цікавыя, незвычайныя выпадкі і здарэнні былі з вамі ці вашымі знаёмымі?
Дзіцячы фальклор
Ці ведаеце калыханкі?
Як дарослыя гуляюць з малымі? Што пры гэтым кажуць, як прыгаворваюць? Якія ведаеце забаўлянкі, пацешкі?
Раскажыце, калі ласка, пра гульні вашага дзяцінства. Як яны называліся? Як пачыналася гульня? Якія ведаеце лічылкі? Што крычалі ці пелі падчас гульні? Як дражнілі адзін аднаго?
Якія ведаеце загадкі? Хто вам іх загадваў і калі?
Ці ведаеце песенькі (заклічкі) пра сонца, дожджык, розных птушак і г.д.? ("Дожджык, дожджык, перастань", "Буська, буська і клекатун").
Якія ведаеце страшныя, жахлівыя выпадкі і здарэнні, ад каго іх пачулі?
Якія ведаеце казкі (з кніжак, ад людзей: бабулі, дзядулі, маці і г.д.)?
