- •Установа адукацыі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Арганізацыя практыкі
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Крытэрыі выстаўлення адзнак
- •Тэхніка бяспекі падчас праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі
- •1. Агульныя патрабаванні бяспекі:
- •2. Патрабаванні бяспекі падчас працы
- •3. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку
- •Літаратура
- •Патрабаванні да зместу і афармлення матэрыялаў і дакументаў практыкі
- •Апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •Абрадавы фальклор і. Замовы
- •Іі. Каляндарна-абрадавы фальклор.
- •Ііі. Радзінная паэзія
- •Паэзія вясельнага абраду
- •Пахавальныя галашэнні
- •Пазаабрадавая лірыка
- •Празаічныя творы
- •Дзіцячы фальклор
Установа адукацыі
«Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Прарэктар па вучэбнай рабоце
УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка
________________
Рэгістрацыйны № _____________
ПРАГРАМА
вучэбнай фальклорнай практыкі
для спецыяльнасці:
1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках);
напрамкі спецыяльнасці:
1-21 05 01-01 Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць),
1-21 05 01-02 Беларуская філалогія (камп’ютарнае забеспячэнне),
1-21 05 01-01 Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)
(завочная, інтэграваная з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй);
спецыялізацыі:
1-21 05 01-01 02 Літаратуразнаўства,
1-21 05 01-02 01 Мовазнаўства
2014 г.
СКЛАДАЛЬНІКІ:
В. С. Новак, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, доктар філалагічных навук, прафесар;
А. А. Кастрыца, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
С. А. Вяргеенка, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі, кандыдат філалагічных навук.
РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”
(пратакол № 8 ад 17.03.2014)
Загадчык кафедры
__________ В.С. Новак
АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:
Саветам філалагічнага факультэта УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”
(пратакол № 8 ад 23.04.2014)
Старшыня Савета
філалагічнага факультэта
__________ У.А. Бобрык
Тлумачальная запіска
Вучэбная фальклорная практыка студэнтаў філалагічнага і завочнага факультэтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)” з’яўляецца важнай часткай вучэбнага працэсу пры падрыхтоўцы спецыялістаў-філолагаў па спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія (па напрамках)” і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнаадукацыйным стандартам (АСВА1-21 05 01-2013) і тыпавым вучэбным планам, згодна якому мэты вучэбнай фальклорнай практыкі – авалоданне першаснымі практычнымі ўменнямі прафесійнай дзейнасці, якая звязана са збіраннем фальклору. Практычная работа студэнтаў па збіранні фальклорных матэрыялаў паглыбляе і пашырае веды па фалькларыстыцы, атрыманыя на лекцыях і практычных занятках, знаёміць з жывым бытаваннем вуснай народнай творчасці, дазваляе непасрэдна сустрэцца з выканаўцамі фальклорных твораў і набыць навыкі збіральніцкай дзейнасці.
Задачы практыкі.
1. Вучэбна-спецыяльныя:
1.1. Замацаваць і паглыбіць веды студэнтаў па курсах “Фалькларыстыка”, “Славянская міфалогія”.
1.2. Пазнаёміць студэнтаў з фальклорнымі жанрамі, звесткі пра якія змешчаны ў архіве навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры беларускай культуры УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.
1.3. Пазнаёміць студэнтаў з фальклорнымі жанрамі ў іх “жывым” бытаванні і выкананні, з асаблівасцямі іх мелодыкі, музычнага, гульнёва-драматычнага і харэаграфічнага суправаджэння.
1.4. Правесці назіранні за мясцовымі асаблівасцямі бытавання фальклорных твораў розных жанраў.
1.5. Выпрацаваць навыкі збіральніцкай работы ў палявых умовах (уменне весці гутарку-дыялог з інфарматарамі, правільна вызначаць жанры і жанравыя разнавіднасці запісваемых звестак, кваліфікавана фіксаваць фальклорныя творы з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, правільна расшыфроўваць і пашпартызаваць зробленыя запісы, захоўваючы асаблівасці мясцовай гаворкі).
1.6. Выпрацаваць навыкі сістэматызацыі і класіфікацыі фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў.
1.7. Садзейнічаць авалоданню навыкамі складання картатэкі фальклорных матэрыялаў з мэтай іх захавання ў фальклорным архіве.
2. Навуковыя:
2.1. Навучыць студэнтаў сістэматызаваць сабраны матэрыял, класіфікаваць яго ў адпаведнасці з жанравай сістэмай беларускага фальклору.
2.2. Дапамагчы зразумець агульнабеларускую аснову фальклорных з’яў, а таксама ўбачыць іх рэгіянальна-лакальнае багацце. На канкрэтных прыкладах паказаць, як агульнаэтнічная традыцыя фарміруецца на глебе мясцовых асаблівасцей.
2.3. Засяродзіць увагу студэнтаў на фальклорных з’явах, якія з’яўляюцца адметнымі ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі (абраднасць і паэзія пахавання стралы, ваджэнне русалкі, валачобніцтва, калядная гульня “Жаніцьба Цярэшкі” і інш.).
3. Выхаваўча-ідэалагічныя:
3.1. Выхоўваць у студэнтаў любоў да роднай мовы, роднага краю, зацікаўленасць да народных абрадаў і звычаяў, павагу да мясцовых жыхароў як носьбітаў традыцыйнай народнай культуры.
3.2. Фарміраваць высокія маральна-этычныя якасці асобы чалавека, выкарыстоўваючы народныя традыцыя і адлюстраваную ў іх філасофію жыццёвай мудрасці.
4. Уласна-практычныя:
1. Ажыццяўляць непасрэдны збор фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных матэрыялаў па складзенай “Праграме-апытальніку” (прыкладаецца).
2. Авалодаць методыкай камеральнай апрацоўкі і афармлення сабраных фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных матэрыялаў для іх захавання ў архіве навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры беларускай культуры УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.
3. Штодзённа афармляць дзённік фальклорнай практыкі, у якім студэнты павінны падрабязна апісваць кожны дзень індывідуальнай працы з інфарматарамі, а таксама фіксаваць не толькі цікавыя моманты падчас сустрэчы з выканаўцамі, але і вызначаць мясцовую спецыфіку фальклорна-этанграфічных з’яў.
4. Падрыхтаваць справаздачу аб праходжанні вучэбнай фальклорнай практыкі.
Вучэбная фальклорная практыка, якую праходзяць усе студэнты першага курса філалагічнага і завочнага факультэтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)”, арганізоўваецца кафедрай беларускай культуры і фалькларыстыкі на працягу двух тыдняў.
