- •Установа адукацыі
- •Тлумачальная запіска
- •Змест практыкі
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Арганізацыя практыкі
- •Крытэрыі ацэнкі справаздачы студэнта па фальклорнай практыцы
- •Крытэрыі выстаўлення адзнак
- •Тэхніка бяспекі падчас праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі
- •1. Агульныя патрабаванні бяспекі:
- •2. Патрабаванні бяспекі падчас працы
- •3. Правілы ўнутранага працоўнага распарадку
- •Літаратура
- •Патрабаванні да зместу і афармлення матэрыялаў і дакументаў практыкі
- •Апытальнік для збору фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў
- •Абрадавы фальклор і. Замовы
- •Іі. Каляндарна-абрадавы фальклор.
- •Ііі. Радзінная паэзія
- •Паэзія вясельнага абраду
- •Пахавальныя галашэнні
- •Пазаабрадавая лірыка
- •Празаічныя творы
- •Дзіцячы фальклор
Інфармацыйна-метадычная частка
У працэсе выкладання лекцыйнага курса “Фалькларыстыка” кожны студэнт атрымлівае Памятку і Праграму-апытальнік па зборы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, якая ўтрымлівае канкрэтныя пытанні па запісу твораў народнай прозы, песенных жанраў, з’яў народнага календара, розных відаў сямейна-абрадавай паэзіі, дзіцячага фальклору, эпічных, малых фальклорных жанраў і інш. Рыхтуючыся да практычных заняткаў, студэнты маюць магчымасць, атрымаўшы кансультацыю выкладчыка, запісаць канкрэтныя звесткі па фальклорных жанрах ў сваёй мясцовасці, што, безумоўна, садзейнічае падрыхтоўцы студэнтаў да выканання задач фальклорнай практыкі. На практычных занятках звяртаецца ўвага студэнтаў на агульныя патрабаванні, якія прад’яўляюцца да запісу фальклорных твораў: матэрыял павінен быць запісаны без скарачэнняў, абсалютна дакладна захоўваючы асаблівасці дыялекту або мясцовай гаворкі, незразумелыя словы і выразы павінны быць растлумачаны. Атрыманыя на лекцыйных і практычных занятках веды па фальклоры студэнты прымяняюць на практыцы падчас працы з архіўнымі матэрыяламі, якія патрабуюць праверкі іх пашпартызацыі, дакладнасці запісу (захавання асаблівасцей мясцовай гаворкі), сістэматызацыі і класіфікацыі.
Арганізацыя практыкі
Для праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі студэнтамі першага курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)” складаецца каляндарна-тэматчны план. Праводзіцца ўстановачная канферэнцыя, на якой праводзіцца інструктаж па тэхніцы бяспекі падчас праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі, праводзіцца кансультацыя па пытаннях, звязаных са зборам фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў і правіламі іх афармлення, а таксама дакументаў практыкі.
Да палявой экспедыцыйнай работы дапускаюцца студэнты, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў і прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі. Студэнты, стан здароўя якіх не дазваляе ажыццяўляць збіральніцкую працу, праходзяць вучэбную фальклорную практыку ў навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры беларускай культуры УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”.
У працэсе вучэбнай фальклорнай практыкі кіраўнік разам са студэнтамі першага курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)” праводзіць працу па сістэматызацыі і класіфікацыі сабраных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, прычым сам кіраўнік непасрэдна паказвае, як правільна ажыццяўляць гэтыя навуковыя віды работы з архіўным матэрыялам, праводзіць кансультацыі, падчас якіх студэнты атрымліваюць канкрэтныя парады і рэкамендацыі наконт таго, як правільна вызначыць характар агульнаэтнічнай, рэгіянальнай або лакальнай з’явы, як правільна вызначыць жанр фальклорных твораў, як згрупаваць матэрыялы па жанравых і ідэйна-тэматычных цыклах, у якой паслядоўнасці пашпартызаваць кожную фальклорную адзінку, як дакладна размясціць матэрыял па абрадаваму фальклору.
Студэнты першага курса завочнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)” праходзяць вучэбную фальклорную практыку па месцы жыхарства. Загадзя праводзіцца ўстановачная канферэнцыя, на якой удакладняюцца пытанні, звязаныя са зборам фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў і правіламі іх афармлення, а таксама падрыхтоўкай дакументаў практыкі.
У працэсе вучэбнай фальклорнай практыкі студэнты завочнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)” збіраюць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы па месцы жыхарства, праводзяць працу па іх сістэматызацыі і класіфікацыі з мэтай вызначэння жанраў фальклорных твораў, групуюць матэрыялы па жанравых і ідэйна-тэматычных цыклах.
Напрыканцы праходжання практыкі ажыццяўляецца праверка выніковай дакументацыі студэнтаў філалагічнага і завочнага факультэтаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія (па напрамках)” і ў адпаведнасці з крытэрыямі выстаўлення адзнак ацэньваецца вучэбная фальклорная практыка.
У вызначаны тэрмін афармляюцца і здаюцца справаздачы аб выніках праходжання вучэбнай фальклорнай практыкі студэнтамі. Да справаздачы прыкладаецца ведамасць з адзнакамі студэнтаў.
