Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по САБ в серых тонах.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
29.84 Mб
Скачать

2. Мастацкі вобраз архітэктуры: сутнасць, структура, спецыфіка.

3. Вызначальныя пачаткі (асновы) фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.

Кожная архет-ная пабудова з’яўляецца вынікам сімбіёзу навук-вай і тэхнічнай думкі і мастацкай творчасці. Гэтыя тры складнікі з’яўляюцца непадзельнымі і толькі разам могуць увасабляці маст-кую ідэю. Як адзначае А. Лосеў, такое маркаванне сустракалася ўжо у трактатах Антычнасці. Так, згодна з Платонам, “архет-ра- гэта мастацтва, якое карыстаецца дакладнымі інструментамі і ўяўляе прамое ўжыванне чыстай арыфметыкі…архет-ра прадугледжвае дакладнасць вымярэнняў, дакладнасць у вогулі”. Таксама сцвярджае гэту думку антычны тэарэтык архет-ры Вітрувій, які больш дакладна акрэслівае складнікі дойлідства. Згодна з яго поглядам, да складнікаў, што фарміруюць “ мастацкую архе-ру”, належыць: будова ( парадак), размяшчэнне, рытм, суразмернасць( сіметрыя), самавітасць( дэкор), разлік.

У дадзеным выпадку пералічаныя Вітрувіем элементы архет-ры, якія фарміруюць мастацкую выразнасць, з’яўляюцца вызначальнымі пачаткамі мастацкага вобраза пабудоў Антычнасці.

Працэс набыцця выразнасці архе-ры даследчыкі звязваюць з рознымі ўмовамі. Так, па меркаванні М. Кагана, мастацкі вобраз у дойлідстве фарміруецца шляхам сінтазу канструкцыйнай і эмацыянальна-выразнай форм. Творы архет-ры замацоўвае спосаб чалавечага жыцц,вобраз эпохі і вобраз сац-нага асяродзя. Асноўнымі сродкамі, дзякуючы якім утвараецца мастацкі вобраз у дойлідстве, з’яўляецца арганізацыя прасторы, маштаб і прапорцыі аб’ёмаў збудавання, яго сілуэт і кампазіцыя рытм мас, аконных праёмаў, калон і пілонаў, тэктанічная структура, колер і фактура матэрыялаў, адносіны будынка да архет-нага і прыроднага асяроддзя.

Адной з характэрных рыс мастацкага вобраза ў дойлідстве, як лічыць Б. Віпер, з’яўляецца успрыманне прасторы знізу ўверх. Такое ўспрыманне вызначаецца канструкцыйнымі асаблівасцямі архет-ры. Тэктоніка мас складае форму, мову, сродкі архет-нага стылю, у той жа час як арганізацыя прасторы з’яўляецца зместам, ідэяй, мэтай архет-най творчасці. Элементы архет-най канструкцыі Б.Віпер разбіў на 4 асноўныя группы. Да прешай адносіцца фундамент,які выступае асновай будынка. Другую группу складаюць нясцчыя часткі (калоны,слупы). Трэцяя группа ўтварае нясомую частку- пакрыцці. Чацвёртая частка з’яўляецца завяршальнай, у яе хваходзяць франтоны, купалы, вежы. Фундамент мае выключна тэхнічнае значэнне, а тры астатнія группы пры ўзаемадзеянні фарміруюць мастацкі вобраз,які выяўляецца стылем ці кірункам. Кожная группа адлюстроўвае прасторавую ці дэкаратыўную характарыстыку вобраза. Найбольшае значэнне ў арганізацыі эстэтычнай будовы архет-нага твора адыгрывае пакрыцце пасадаў, у якім узаемадзейнічаюць жывапіс,культура, структура, дэкарат-ае мастацтва і архет-ра.

  1. Фактары фарміравання мастацкіх вобразаў архітэктуры.

Адным са значных фактараў, які ўплывае не фарміраваннемастацкага вобраза,з’яўляецца апора на традыцыі. Такой думкі прытрымліваецца пераважная большасць навукоўцаў філасофіі, эстэцікі і мастацтвазнаўства з той толькі розніцай, што адны з іх пакідаюць пяршынства за прафісійнымі традыцыямі мастацтва, іншыя аддаюць перавагу народным традыцыям. Абагульняльным і найбольш поўным у гэтым сэнсе з’яўляецца меркаванне Б. Віпер. На яго думку, своеасаблівасць мастацкай культуры краіны складваецца на аснове нар-ай творчасці, якая аказвае значны ўплыў на прафісійную мастацкую дзейнасць у перыяд крызісу. Менавіта на такім этапе, у перыяд крызісу, упадку адбываецца зараджэннем новага мастацага вобраза. У выніку пры яго фарміраванні ў кожны гістарычны перыяд асновы ці базу новаму даюць народныя традыцыі і нац-ная спецыфіка. У трактоўцы Б. Віпера сцвярджаецца думка аб тым, што найбольш значныя гісторыка-культурныя падзеі ў жыцці дзяржавы фарміруюць і замацоўваюць асноўную мастацка-вобразную лінію на многія гады наперад.

А.Бенуа лічыць, што скульптурныя ўпрыгожванні з‘яўляюцца адным з нац-ных багаццяў архет-ры і іадыгрываюць актыўную ролю ў фарміраванні спецыфікі мастацкіх вобразаў краіны. Адсутнасць дэкаратыўных упрыгожванняў вядзе да пахавання нац-нага аблічча дойліцтва.

Вялікае значэння стылю ці мастацкага кірунку мае, па меркаванні Б.Віпера, геаграфічнае размяшчэнне краіны. Але само станаўленне стылю адбываецца ў барацьбе мастацкіх супярэчнасцей, выяўленных у светапоглядзе грамадства. Гэтыя супярэчнасці звязаны ў большасці выпадкаў з крызісам папярэдняга стылю і эканамічным пераваротам. Пры гэтым карэнныя змены адбываюцца ва ўсіх ці ў пераважнай большасці відаў мастацтва.

Рознастайнасцю і шырынёй трактоўкі катэгорыі мастацкага вобраза адзначаюцца канцэптуальныя падыходы архетыктурнай думкі. З часоў свойго з’яўлення на працягу стагоддзяў архетыктурныя тэорыі ўяўлялі разанастайныя інтэрпрэтацыі пытання сутнасці мастацкага вобраза, абумоўленыя фактарамі часу існавання, праблематыкай і навукова-тэхнічнымі дасягненнямі грамадства. Найбольш раннія канцэпцыі мелі абагульнены характар, што было абумоўлена ўплывамі філасофскай сістэмы светапогляду грамадства, якое імкнулася знайсці адкзы на найбольш істотныя і значныя для жыцця пытанні. Большасць навук старажытных часоў былі цесна звязаны з філасофіяй, таму трактоўка многіх пытанняў тэорыі мастацтва мала чым адрознівалася ад філасофска-эстэтычнай.

Па сцвярджэнню Э.Віоле ле Дзюка, архет-ныя кампазіцыі справаджаюцца звычаямі грамадства, якія пастаянна змяняюцца. Таму архет-ныя формы, як і фактары, што ўплываюць на іх фарміраванне, бесперапынна змяняюцца. Архет-ра набывае выразнасць, калі яна не толькі дакладна ўзнаўляе праграму, але і заключае яе ў формы, што адпавядаюць звычаямі дадзенага перыяду ў дадзеным грамадстве. У адваротным выпадку народ не мае архет-ры - архітэктар стварае не кампазіцыю, а кампіляцыю. Але галоўнай вартасцю дойлідства, - працягвае Э. Віоле ле Дзюк, - з’яўляецца гармонія паміж канструкцыяй і знешнім выглядам.

Тэарэтык архет-ры, А. Рапапорт, у даследаванні пытанняў формаўтварэння сцвярджае, што “ мастацкі вобраз вызначае сімвалізацыя формаўтварэння, якая ўяўляе выражэнне ў інфармацыйна- знакавай сістэме архет-нага аб’екта існавання значных сіл, падзей, з’яў, што знаходзяцца па-за межамі гэтага аб’екта”. Дадзенае меркаванне вылучае думку аб тым, што мастацкі вобраз архет-ра з’яўляецца адлюстраваннем рэальнага свету пэўнай эпохі ў знакава-сімвалічнай форме.

Сацыяльны фактар з’яўляецца адной з умоў фарміравання мастацкага вобраза ў дойлідстве. “ Уся гісторыя гарадоў, - лічыць М.Бархін, - паказвае, як дакладна сацыяльная будова грамадства, тэхнічны і эканамічны яго патэнцыялы, стан мастацтва, навукі, усёй духоўнай і матэрыяльнай культуры прадвызначаюць і фарміруюць структуру, план і характар забудовы гарадоў, іх мастацкі вобраз”. Аднак кожны гістарычны этап пасвойму адбіваецца на дойлідстве. Архет-ра не толькі адлюстроўвае грамадскія змены, але і сама актыўна арганізуе жыццё , канстатуе асяроддзе для развіцця новых элементаў жыцця, прадугледжвае іх і спрыяе росту.

Аналізуючы праблемы развіцця сучаснага дойлідства, гэтую ж думку пацвярджае айчынны тэарэтык архет-ры А.Сардараў, які рэпрэзентуе сутнасць архет-ры ў выглядзе “ … сістэмы, якая актыўна ўплывае на арганізацыю грамадства. Яна ( архетэктурв.- Ю.З.)закранае ўсе праблемы чалавечага соцыуму: формы і ўзровень вытворчасці, бытавыя ўмовы жыцця чалавека, структуру грамадскай арганізацыі, сістэму ўлады, рэгіянальнае развіццё, сістэмы камунікатыўных сувязей і г.д.”

“ Архетыктура – гэта воля эпохі, перанесеная ў прастору”, - сцвярджае Л. Міс ван дэр Роэ.

Найбольшую значнасць у тэорыі і гісторыі архет-ры пры даследаванні праблемы мастацкага вобраза набыло пытанне стылю і зязаннае з ім пытанне пераемнасці.

На працягу эвалючыі мастацтвазнаўча-эстэтычнай думкі трактоўка сутнасці мастацкага вобраза мяняецца пад уплывам шэрага фактараў, сярод якіх- сацыяльна-гістарычныя перадумовы, асаблівасці агульнай культурнай сітуацыі краіны, традыцыі,прыродна-ландшафтныя ўмовы, узровнь навукова-тэхнічнага развіцця грамадства.