Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ответы по САБ в серых тонах.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
29.84 Mб
Скачать

8. Асноўныя канцэпцыі сучаснай архітэктуры. Стылявая канцэпцыя.

Стылявая канцэпцыя, якая атрымала распаўсюджванне з Новага часу, прадугледжвае устойлівасць прынцыпаў, норм, правіл, што трывала замацаваліся ў пэўных тыпах пабудоў. Для готыкі- гэты падкрэслінае імкненне ў вышыню, якое дасягаецца ўжываннем стральчатых малюнкаў арак і скляпенняў, востраканечнымі абрысамі франтонаў і шчытоў, расчлененасцю архет-ных мас, тонкай прафелеўкай дэталяў; для барокка- дынаміка форм і элементаў, кантрасты маштабаў і рытмаў, матэрыялаў і фактур, святлоценявыя эфекты, фвалісты характар лініі, пышнасць дэкаратыўнага аздаблення; для класіцызму-сіметрыя адносна цэнтральанай вертыкальнай восі, ураўнаважанасць элементаў кампазіцыі пры дамінаванні цэнтральнага, дакладнасць члянення прасторы, панаванне прамых ліній і г.д. Стылявая канцэпцыя ўлічвае шырокі спектар сродкаў мастацкай выразнасці архе-ры (аб’ём,сілуэт,прапорцыі, кампазіцыю,маштаб, рытм, тэктоніку, фактуру і колер матыр’ялаў, сістэму дэкаратыўнага аздаблення) і дае адносна поўную характарыстыку архет-ры пэўнага гістар-нага перыяду. У той жа час яна ігнаруе многія тыпы пабудоў і збудаванняў-масты,шляхаправоды, танэлі, часткова жылыя і гаспадарчыя пабудовы, архет-ру малых форм. Не улічваюцца ў ей і асаблівасці архет-ры перыяду першабытнага грамадства, часоў існавання старажытных цэвелізацый, Антычнасці, краін Усходу. Стылявая канцэпцыя ўжываецца ў адносінах да аналізу архет-ры Еўропы і Амерыкі з перыяду Сярэднявечча да сяр.20 ст.

У факталагічнай канстатацыі стылю неабходнай умовай з’яўляецца масавы хар-тар. Але ў такім выпадку ўнікальная архет-ныя пабудовы і збудаванні ігнаруюцца стылявой кацэпцыяй. Прыкладам могуць служыць пабудаваныя да сусветных выстаў у др.палове 19 ст. знакамітыя Эйфелева вежа у Парыжы і Крыштальны палац у Лондане, якія ў гісторыі архет-ры адносяцца да прыкладаў так званай “новай архет-ры 19 ст.”, што выходзіць па-за межы стылявой інтэрпрэтацыі. З другога боку, масавасць не заўседы з’яўляецца перадумовай вызначэння стылю. Так, масавы харак-р панельнага будаўніцтва 1970-1980-х гг. У Бел-сі, Расіі, Украіне не стаў асновай уліку гэтай з’явы стылявой канцэпцыяй. Таму стылявую канцэпцыю асуджаюць многія даследчыкі за яе непаўнату, недасканаласць і немагчымасць выкарыстання для усебаковага асэнсавання пытанняў суч-най архет-ры.Так, фран-кі даследчык П. Шабар сцвярджае, што выкарысітанне ў мастацтазнаўчым аналізе толькі стылявой характарыстыкі не дазваляе раскрыць сутнасці мастацкіх канцэпцый і выключае аналіз творчай дзейнасці буйных мастацкіх школ і арганізацый.

9. Асноўныя канцэпцыі сучаснай архітэктуры. Мастацка-вобразная канцэпцыя.

Мастацка-вобразная канцэпцыя прадугледжвае эстэтычную характэрыстыку матырыяльна арганізаванага асяродзя жыццядзейнасці чал-ка, якая адлюстроўвае непадзельнае адзінства функцыянальных, канструкцыйна-тэхнічных і эмацыянальна-эстэтычных элементаў, увысобленных у архе-ных аб’ектах. Асноўнымі канцэптамі выступаюць прастора, форма, канструкцыя, кампазіцыя(ансамбль). Мастацка-вобразная канцэпцыя можа ўжывацца для аналізу ўсіх тыпаў пабудоў і збудаванняў, у тым ліку архет-ры малых форм, і дазваляе асэнсаваць эвалюцыю вобразаў архет-ры ў цэлым: вобразаў будынкаў, збудаванняў,архет-ных і горадабудаўнічых ансамбляў, горада( пасёлка, аграгарадка і іншага населенага пункта).

Палажэнні мастацка-вобразнай канцэпцыі развівае фран-кі мастацтвазнаўца М. Карпо. Яго мастацтвазнаўчы аналіз суч-най архе-ры будуецца на вылучэнні характэрных рыс, уласцівых групам пабудоў. М.Карпо пазбягае стылявой характэрыстыкі архет-ры і ўжывае такія вобразныя характэ-кі, як пластычная, тэхнічная, эксцэнтрычная архет-ра і інш.

Прыхільнікам мастацка-вобразнай канцэпцыі архет-ры з’яўляецца нямецкі мастацтвазнаўца М. Петэр, які аналізуе развіццё суч-нага дойлідства на падставе вылучэння сродкаў мастацкай выразнасці. Аасобныя аспекты мастацка-вобразнай канцэпцыі архет-ры, якая дазваляе раскрыць змест пануючай мастацка-вобразнай сістэмы, прадстаўлены і ў айчынным мастацтвезнаўстве ў адосінах да сучаснай архет-ры Б-сі. Аднак, як і інш-я маст-кія канцэпцыі, мастацка-вобразная мае недахопы:яна грунтуецца на вылучэнні знакавых элементаў,канцэптаў, вобраза-сімвалаў, што часам вядзе да перабольшвання значэння фармальнага аспекту аналізу, які патрабуе верыфікацыі.