- •«История беларуси (в контексте европейской цивилизации)»
- •Гiсторыя як навука, яе метадалогiя I прынцыпы, сучасныя падыходы (фармацыйны, цывiлiзацыйны) да вывучэння. Гiсторыя Беларусi ÿ кантэксце агульнарускай I еÿрапейскай гiсторыi.
- •2. Перыядызацыя сусветнай гiсторыi I гiсторыi Беларусi. Крынiцы вывучэння гiсторыi Беларусi. Навейшыя публiкацыi па гiсторыi Беларусi.
- •3. Першабытнаабшчынны лад I его прыкметы. Найстаражытнае насельнiцтва на тэрыторыi Беларусi. Вiды заняткаÿ старажытных людзей. Археалагiчныя культуры.
- •4. Рассяленне славян I славянiзацыя балтаÿ. Грамадскi лад. Вераваннi.
- •Еÿропа ÿ Сярэднявеччы. Станаÿленне першых дзяржаÿ на беларускiх землях: Kieўская Русь, Полацкае I Тураÿскае княствы, IX ÿзаемаадносiны з Кiевам I Ноÿгарадам.
- •Увядзенне хрысцiянства ў Кiеÿскай Pyci I яго значэнне. Уплыÿ праваслаÿнай царквы на культуру I кансалiдацыю беларускага энтасу.
- •7. Прычыны феадальнай раздробленасцi Кiеÿскай Pyci I яе вынiкi.
- •8. Этнiчныя працэсы ÿ старажытнарускi перыяд. Старажытнаруская народнасць як аснова фармiравання рускага, беларускага I украiнскага этнасаÿ. Мова, культура, рэлiгiя, дойлiдства старажытнай Pyci.
- •9. Навуковыя канцэпцыi аб фармiраваннi беларускага этнасу I паходжанне назвы "Белая Русь - Беларусь". Эканамiчныя I палiтычныя фактары фармiравання беларускага этнасу ÿ 14 – 18стст.
- •10. Этнiчная самасвядомасць I менталiтэт беларусаÿ у 14 – 18 стст.; трансфармацыя iдэнтычнасцi I саманазвы беларускага этнасу.
- •13. Развiццё царкоÿна-рэлiгiйных адносiн у вкл у XIV-XVI стст. Талерантнасць у заканадаÿстве I грамадскiм жыццi. Канфесiйная структура беларускага грамадства. Роля рэлiгii у грамадстве.
- •15. Сацыяльна-палiтычнае развiццё беларускiх гарадоÿ у XIII—XVI стст. Насельнiцтва гарадоÿ, саслоÿi. Сiстэма самакiравання (Магдэбургскае права).
- •16. Культура Беларусi XIII-XVI стст. Кнiгадрукаванне. Асвета. Дзяржаÿная мова. Архiтэктура (дойлiдства).
- •18. Крызiс дзяржаÿнага ладу Рэчы Паспалiтай, узмацненне феадальнай анархii. Тры падзела Рэчы Паспалiтай.
- •19. Феадальнае землеÿладанне ў Рэчы Паспалiтай. Юрыдычнае I эканамiчнае становiшча сялян. Сацыяльная барацьба сялянства. Аграрная рэформа 1557г.
- •20. Канфесiйныя адносiны у Рэчы Паспалiтай на тэрыторыi Беларусi у XVI-XVIII стст. Брэсцкая царкоÿна-рэлiгiйная унiя. Лiквiдацыя унii I яе наступствы.
- •21. Развiццё беларускiх гарадоÿ у Рэчы Паспалiтай. Рамёствы. Гандаль. Мануфактурная вытворчасць. Самакiраванне. Сацыяльная барацьба.
- •23. Беларускiя землi ÿ перыяд Айчыннай вайна 1812 г.
- •24. Расiйскi шлях палiтычнай I эканамiчная мадэрнiзацыi. Адмена прыгоннага права. Вынiкi аграрнай рэформы.
- •25. Буржуазныя рэформы 60-80 гг. XIX ст. I асаблiвасцi IX здзяйснення ÿ Беларусi. Месца эканомiкi Беларусi ва ÿсерасiйскiм рынку.
- •26.Стан сялянскай гаспадаркi пасля адмены прыгоннага права. Феадальна-прыгонныя рэшткi ÿ сельскай гаспадарцы. Сталыпiнская аграрная рэформа.
- •27. Асаблiвасцi развiцця эканомiкi Беларусi ÿ 1861 г. — пачатку XX ст., яе асноÿныя галiны. Змены ÿ сацыяльнай структуры грамадства.
- •28. Паÿстанне 1863 г. На Беларусi. К.Калiноÿскi. Вынiкi I значэнне паÿстання, уплыÿ на палiтыку ÿладаÿ.
- •30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг., яе прычыны, характар; асаблiвасцi рэвалюцыйнай барацьбы на Беларусi. Пачатак расiйскага парламентарызму. Bынiкi рэвалюцыi, яе гiстарычнае значэнне.
- •31. Першая сусветная вайна 1914-1918гг., яе прычыны, характар. Сiтуацыя у Беларусi ва умовах вайны.
- •32. Лютаÿская рэвалюцыя 1917г., звяржэнне царызму I асаблiвасцi двоеÿладдзя (шматуладдзя) на Беларусi.
- •33. Стратэгiя I тактыка палiтычных ciл Pacii I Беларусi за выбар шляхоÿ грамадскага развiцця (люты - кастрычнiк 1917г.). Заходнi фронт у стратэгiчных мэтах палiтычных партый.
- •34. Кастрычнiцкая рэвалюцыя 1917г. Паÿстанне ÿ Петраградзе. Устанаÿленне савецкай улады ÿ Беларусi.
- •35. Першыя рэвалюцыйныя (сацыяльна-эканамiчныя) пераÿтварэннi ÿ Беларусi ÿ першыя месяцы савецкай улады. Барацьба супраць германскiх акупантаÿ. Брэсцкая мiрная дамова I яе уплыÿ на Беларусь.
- •36. Праблемы фармiравання беларускай дзяржаÿнсцi на нацыянальна-дэмакратычнай I рэвалюцыйна-класавай асновах. Абвяшчэнне бнр ва ÿмовах германскай акупацыi.
- •37. Стварэнне бсср. Устанаÿленне савецкай грамадска-палiтычнай сiстэмы, яе асноÿныя характарыстыкi.
2. Перыядызацыя сусветнай гiсторыi I гiсторыi Беларусi. Крынiцы вывучэння гiсторыi Беларусi. Навейшыя публiкацыi па гiсторыi Беларусi.
Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Курс "Гісторыя Беларусі" ахоплівае гісторыю Айчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. Ён адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі.
Чалавечае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло наступныя перыяды свайго развіцця.
+Стараж. грамадства: ягохраналагічныя рамкі40тыс. гг. да н.э. V ст. н.э. Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40 тыс. гг. да н.э. 2 тыс. гг. да н.э.); бронзавы век (каля 2 тыс. гг. да н.э. пачатак 1 тысячагоддзя да н.э.); жалезны век (пачатак 1 тысячагоддзя да н.э. V ст. н.э.).
Сярэднявечча: канец V XV ст. Выдзяляюцца 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства і ўзнікненне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі (канец V першая палова XIII ст.); развіцце феадальнай сістэмы (сярэдзіна XIII XV ст.).
Новы час: XVI пач.XX ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (XVI канец XVIII ст.); генезіс і зацвярджэнне капіталізму, абвастрэнне крызісу буржуазнага грамадства (канец XVIII ст. 1917 г.).
Найноўшы час. з І917 г. да нашых дзён.
3. Першабытнаабшчынны лад I его прыкметы. Найстаражытнае насельнiцтва на тэрыторыi Беларусi. Вiды заняткаÿ старажытных людзей. Археалагiчныя культуры.
4. Рассяленне славян I славянiзацыя балтаÿ. Грамадскi лад. Вераваннi.
III – II ст.ст. да н.э. Рассяленне балтау. VI – IX ст.ст. н.э. – славян.
Больш-менш сталае пражыванне чалавека на Беларусi прасочваецца сто-сорак тысяч гадоу назад. Сляды яго знойдзены у Быхаускiм i Веткаускiм раенах. Паселiшчы людзей размяшчалiся пераважна на берагах буйных рэк: Прыпяць, Днепр, Сож. 26-23 тыс. гадоу таму назад было дзве такiх стаянкi на Гомельшчыне. Самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку знаходзiлася каля вескi Юравiчы Калiнкавiцкага раена, знойдзены рэшткi вогнiшча. Другая стаянка адкрыта на правым беразе Сожа, каля вескi Бердыж Чачэрскага раену. У 6-8 ст. на тэрыторыі Беларуси склалася некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: Прарадзімай плямён – крывічоў з’яўляецца тэрыторыя паміж Віслай і Одэрам( там жылі балты ў той час) Крывічы (р.Зах.Дзіна,Одер,Вісла, Пау. Част. Б., центр Полацк 862г., першы князь Рагвалод; радныя па крыві). Дрыгавічы – бассейн Днестра і Дуная, аселі на палессі. Дрыгавічы (р.Дунай, паміж Прыпяццю і Дзвіной, цэнтр Турау 980 г., першы князь Тур).Радзімічы – аселі ў бассейнах рэк Сож і Днестр, Радзімічы (Паун. усход, р. Сож і Днепр, цэнтр Гомель) паўляне, драўляне, валыняне знаходзіліся ў Камянецкім районе (паўднёвыя землі Беларусі)
Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст. У ІХ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі ўсходнеславянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) і роднасныя ім па паходжанню з адзінай індаеўрапейскай асновай балцкія (літва, яцвягі, дайнова) плямёны. Лінгвісты даказваюць, што з распадам індаеўрапейскай супольнасці з яе спачатку выдзелілася балта-славянская групоўка, якая потым распалася на 2 галіны. Так гістарычна склалася, што балты першымі асвоілі беларускія землі. К моманту прыходу славян яны знаходзіліся на апошняй стадыі першабытнасці. Разлажэнне родаплемянных адносін у славян ішло больш імкліва, чым у балтаў.
Трывалай, стабільнай этнічнай мяжы паміж славянамі і балтамі не было. Кожны з іх жыў сваім кампактным этнічным масівам, паміж якімі мелася вялікая кантактная зона, у якой этнасы жылі "чересполосно' ці адзін пры другім. Узаемаадносіны славян і балтаў у гэтай зоне насілі цесны міралюбівы характар. Сведчаннем таму з'яўляецца захаванне славянамі балцкай гідраніміі (назваў рэк і азёр) і шырокае распаўсюджванне змяшаных шлюбаў.
Адбываецца этнічная інтэграцыя русі (усходнеславянскіх плямёнаў) з літвой і астатнімі балтамі, у выніку чаго ідзе сціранне этнічнай мяжы паміж этнасамі, у якім перамогу (найперш этнакультурную) атрымлівае носьбіт больш высокай культуры. Ідзе асіміляцыя балтаў славянамі. Чым далей на паўночны захад, тым менш адчувальны быў гэты працэс. Жамойты захавалі сваю балцкасць. Славянізацыя балтаў у гэтай кантактнай зоне актыўна ішла да 12-13 ст, але не была завершанай і працягвалася ў наступныя стагоддзі, набыўшы ўжо форму беларусізацыі.
3 другога боку, славяне ўбіралі ў сябе элементы культуры і мовы балцкіх народаў. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX ст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.
У гістарыяграфіі Беларусі ў пасляваенныя гады ўсталяваўся стэрэатып, паводле якога сацыяльна-эканамічныя адносіны ў IXст. былі феадальнымі, а феадалізм як фармацыя пачаўся на Беларусі менавіта з IX ст. Гэты стэрэатып грунтоўна аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі. Так, развіццё феадальных адносін у жыўшых на Беларусі балтаў пачалося пазней, чым у славян. У канцы XII - пачатку 13 ст. яны толькі знаходзіліся на стадыі складвання раннефеадальнага грамадства Дынаміка развіцця славян і балтаў была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваенная дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. Утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над іншымі (родаплемянным і рабаўладальніцкім). Сацыяльная рознаўкладнасць - характэрная рыса многіх грамадстваў, якія ў сваім развіцці выйшлі за межы першабытнай абшчыны.
Існуюць сведчанні аб вялікай колькасці рабоў з краін Усходняй Еўропы, у тым ліку славянскіх, у IX—X стст. Але адсутнічаюць даныя аб значным выкарыстанні працы рабоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Праца рабоў тут, відавочна, не магла канкурыраваць з працоўнай дзейнасцю вольных земляробаў.
Асноўны пласт старажытнабеларускага грамадства складалі сяляне. Яны сяліліся ў невялікіх сёлах-"весях". Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло-пагост. Жыллём служылі невялікія наземныя зрубы, радзей - паўзямлянкі. У кутку ля ўваходу размяшчалася нізкая глінабітная печ без трубы, якая тапілася “ па-чорнаму".
Сялянская гаспадарка (“дым") вялася сям'ёй. Спачатку гэта была вялікая патрыярхальная сям'я, ці "дворышча", калі бацькі і іх жанатыя сыны сумесна вялі гаспадарку на зямлі. Вялікія сем'і месцамі захоўваліся на Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў феадальнай эпохі. У другой палове тысячагоддзя назіраецца працэс распадзення вялікіх сем'яў. Жанатыя сыны аддзяляюцца ад бацькоўскай гаспадаркі і ўтвараюць малыя сем'і, якія вядуць самастойную гаспадарку.
Для гаспадарчага жыцця вясковай сям'і быў характэрны натуральны ўклад. Сельскі жыхар сам задавальняў свае асноўныя патрэбы. Сяляне не толькі выраблялі ўсе неабходныя прадукты харчавання, але пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, рабілі няхітрую мэблю, посуд і г.д. Разам з тым частку неабходных прылад працы, інструментаў, упрыгажэнні сяляне набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў, абменьвалі іх на вырабленыя ў сваёй гаспадарцы прадукты харчавання.
