Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история кобринщины.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Спіс байцоў партызанскага атрада, імёны якіх высечаны на плітах помніка ва ўрочышча Палагіна

1. Бузін Адам Сямёнавіч

2. Півавараў Рыгор Купрыянавіч

3. Малюховскі Сямён Яўгенавіч

4. Туманоў Сяргей Сямёнавіч

5. Панамарёў Сямён Пятровіч

6. Гарбуноў Іван Васільевіч

7. Цыбін Кірыла Ігнацьевіч

8. Амелінскі Язэп Іосіфавіч

9. Галадзюк Васіль Мікалаевіч

10. Шміт Юдель Новішевіч

11. Раманоўскі Юдель Абрамовіч

12. Дрык Ніна Сцяпанаўна

13. Дрык Парасковья Рыгораўна

14. Березін Антон Мацвеевіч

15. Азараў Пётр Феактыставіч

16. Калінскі Уладзімір Станіслававіч

17. Волдырёў Васіль Аляксеевіч

18. Эхенбаун Яўгенія Рыгораўна

19. Брыштель Уладзімір Хвядосаўна ?

20. Гордывіч Іван Сцяпанавіч

21. Святлоў Мікалай Пятровіч

22. Ячнік Іван Іванавіч

23. Рубцоў Мікалай Кірылавіч

24. Газін Васіль Пятровіч

25. Азарчук Іван Васільевіч

26. Ільюкевіч Іван Іванавіч

27. Левы Рыгор Васільевіч

Выхадцы вёсак Гірск і Балоты – партызаны атрада ім. Катоўскага

Мартынюк Мікалай Паўлавіч

Хурсін Пётр Мікітіч

Ігнацюк Рыгор Фаміч

Гарбарук Рыгор Якаўлевіч

Васілюк Мікалай А.

Бойка Сцяпан Н.

Левы Рыгор Васільевіч

Салей Мікалай Андрэевіч

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. 1990 г.

Помнік партызанам атрада імя Катоўскага

ва ўрочышча Палагіна

Акрамя гэтых партызанскіх атрадаў у Кобрынскім раёне ў 1943г. актыўна дзейнічалі дзве дыверсійныя групы: адна ў Дахлаўскім лесе, другая каля вёскі Акцябр.

Шэраг дыверсійных аперацый былі арганізаваны ў самім г. Кобрыне. Летам 1943г. групай пад кіраўніцтвам А. Курэшай, а таксам П. Васіленка і

Г. Арбузавай былі ўзарваны склады на тэрыторыі ваенна-рамонтных майстэрняў. Немцы не змаглі ліквідаваць пажар на працягу 2 дзён. Фашыстам удалося схапіць Арбузаву, Васіленка і, пасля доўгіх катаванняў, іх расстралялі каля вёскі Патрыкі.

Даўно ўжо надышоў час наладзіць сувязь з Вялікай зямлей. Для аэрадрома доўга шукалі надзейнае месца. І толькі за Днепра-Бугскім каналам, недалека ад вёскі Сварынь, знайшлі. Сварынь і знаходзячыеся каля яе лясы былі размешчаны на поўдні ад Брэста. Варожых гарнізонаў там не было, але ўсе ж такі Сікорскі вырашыў падмацаваць партызан дадатковымі сіламі. Ён сам павёў да Сварыні атрады імя Шчарса і імя Катоўскага. Рухаліся хутка, перайшлі праз чыгуначную магістраль Кобрын – Драгічын, пераправіліся праз Днепра-Бугскі канал і ў другую палову сутак прыйшлі на месца.

Хутка на Сварынскім аэрадроме прызямліўся самалёт з Вялікай зямлі. Ён даставіў партыю мін, аўтаматаў, ручных куляметаў і многа іншага, што было неабходна.

У студзені становішча на мяжы партызанскіх зон абвастрылася, як ніколі. Атрады вялі баі ў Дывінскім і Кобрынскім раёнах.

Некалькі стабілізавалася становішча на Днепра-Бугскім канале, дзе абарону трымала адна з брыгад Пінскага раёна пад ўзначаленнем М. Гірасімава. Прадбачачы магчымасць атакі ворага, партызаны зрабілі на паўднёвым беразе канала ад вёскі Ляхчыцы да тракта Іванава-Любышаў лінію абароны. У раёне Ляхчыц стаяў атрад імя Шыша пад кіраўніцтвам Н.М. Папова. Уся 50 кіламетровая лінія партызанскай абароны была пабудавана з такім разлікам, каб падмога, калі будзе неабходна, хутка магла падаспець да патрэбнага месца.

У кнізе “В Брестских лесах” П. Кавальскага, які быў у час вайны непасрэдна кіраўніком партызанскай барацьбы на Кобрыншчыне, падрабязна апісаны баі за Днепра-Бугскі канал і Дывін:

“Зімой 1943г. разведка атрада імя Катоўскага данесла, што гітлераўцы рыхтуюць наступленне на Дывін. Да Дывіна вядуць добрыя камунікацыі. Размешчаны на краю партызанскай зоны, гэты населены пункт займае важнае стратэгічнае значэнне на поўдні Брэскай вобласці. Калі немцам удасца заняць яго, то яны не толькі звяжуць значную частку нашых войск, але і навіснуць над абаронай Днепра-Бугскага канала. Такім чынам, у выпадку страты Дывіна і без таго цяжкае становішча будзе яшчэ горшым. Па дадзеным разведкі, вораг хоча прарвацца праз партызанскую зону і паставіць свой гарнізон у мястэчку Дывін.” [15, с. 142].

Сутычка за Днепра – Бугскі канал то заціхала, то з новай сілай разгаралася, так было ўвесь студзень і амаль усю частку лютага. Некалькі разоў гітлераўцы хацелі адкінуць партызан за лінію фронта, перайсці канал і замацавацца на другім беразе, але гэта ў іх не атрымалася.

Баі разгортваліся па ўсей даўжыні абарончай лініі канала. Гітлераўцы ўводзілі ў бой новыя часці, але, нягледзячы на вялікую перавагу ў ваенных сілах, ім не ўдавалась прарвацца далей. Бліжэй да вечара партызаны выбілі акупантаў з партызанскай зоны, а за ноч поўнасцю спалілі і разбурылі ўсе збудаваные імі масты.

Партызанскі атрад імя Катоўскага дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Антопальскага, Бярозаўскага, Кобрынскага раёнаў. У верасні – кастрычніку 1943г. партызаны двойчы ўдзельнічалі ў разбурэнні чыгункі Кобрын – Гарадзец. А 21 жніўня 1943г. у Кобрыне знішчылі друкарню, 2 верасня - нямецка-паліцэйскі ўчастак; на станцыі Гарадзец спалілі збожжа, падрыхтаванае акупантамі для адпраўкі ў Германію, удзельнічалі ў абарончых баях за Днепра-Бугскі канал. 31 сакавіка 1944г. асноўныя сілы атрада 1448 партызан злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Нягледзячы на цяжкія ўмовы акупацыі, выходзяць падпольныя газеты. Больш за ўсе матэрыялаў пра Кобрыншчыну гэтага часу знаходзілася ў газеце “Зара”, якая пачала выходзіць у красавіку 1943г. на тэрыторыі Бярозаўскага раена. У адным з першых нумароў газеты апавяшчалася, што 12 сакавіка 6 партызан з атрада І. Паставалага здзейснілі засаду на крутым павароце дарогі, знішчылі 3 машыны. Пры гэтым загінуў нямецкі генерал і каля 20 салдат. У маі гэтага ж года быў надрукаваны матэрыял пра дыверсіі на чыгуначнай станцыі Кобрына. З газеты “Зара” за 15 жніўня даведваемся, што група партызан з атрада імя Шчорса ўзарвала нафтабазу з дапамогай жыхара г. Кобрына.

Гітлераўскае камандаванне распарадзілася, каб войскі СС і паліцыя забрала ўвесь уроджай 1943г. Але па ўказу падпольнага абкома партыі газета “Зара” выдала лістоўкі з загалоўкам “ Ни грамма хлеба фашыстам”, у іх быў прызыў да насельніцтва: байкатыраваць пастаўкі акупантам прадуктаў, менавіта хлеба. У Кобрынскім і Антопальскім раенах гэтыя планы былі сарваны.

У партызанскіх атрадах рэгулярна выходзілі сцянныя газеты, у якіх было адлюстравана баявое жыццё атрадаў. Добрай была газета партызанскага атрада імя Суворава, якую прызнаў лепшай Ф. Ромма ў сваей кнізе “Мужала маладосць у агні”. Вясной 1944г. акупанты вырашылі правесці масавыя карныя аперацыі. Для гэтага нават сцягнулі франтавыя часці з танкамі і самалетамі. Пасля цяжкіх баёў немцам удалося адцясніць партызан з паўднёвай зоны Кобрыншчыны за Прыпяць і блакіраваць брыгаду імя Чапаева ў Дахлаўскім лесе. Аднак брыгада вырвалася з акружэння і пайшла ў Спораўскія лясы . Застаўшыся ні з чым , фашысты перавялі карныя атрады ў іншыя раёны, што дало магчымасць чапаеўцам зноў вярнуцца на ранейшыя месцы базіравання.

Звесткі, сабраныя нямецкай службай бяспекі, дапамаглі фашыстам высачыць месца знаходжання кіраўніцтва антыфашысцкага падполля-веску Турная. Акцыю па знішчэнні падпольнай арганізацыі ўзначаліў Вільч. Батальён паліцаяў шчыльна акружыў веску. Завязалася перастрэлка. У ёй загінулі Ц. Краўчук і І. Фісюк, якія доўга і паспяхова кіравалі барацьбой патрыётаў.

Вялікая колькасць нашых землякоў ваявала на франтах Вялікай Айчыннай вайны, ёсць сярод іх ураджэнцы Кобрыншчыны, а таксама тыя, хто звязаў свой лёс з нашым краем, шмат гадоў тут жыў і працаваў. Адны з іх абаранялі заходнія рубяжы краіны ў першыя дні і гадзіны вайны, удзельнічаў у Ленінградскай, Маскоўскай, Сталінграцкай і Курскай бітвах, вызвалялі родную Беларусь, бралі Берлін, іншыя змагаліся ў партызанскіх атрадах.

Магіла Сілава (фотаздымак) ліст братоў М.С. Сілава да вучняў

У ліпені 1944 года у вёску Балоты быў прысланы ад вайсковай часці з г. Брэста для нарыхтоўкі збожжа воінам, масквіч, стралок – радыст, Сілаў Мікалай Сяргеевіч. Банды “бандэраўцаў” і “уласаўцаў”, якія хаваліся па лясах і балотах, падпільноўвалі абозы і нападалі.

Сілаў Мікалай Сяргеевіч быў паранены ў жывот і галаву. Ад ран ён памёр. Жыхары вёскі пахавалі яго на сельскіх могілках. А браты Леанід і Віктар паставілі яму помнік на магілу.

Вучні Балоцкай школы шэфствуюць за ім.

Я лічу, што Радзіма варта ацаніла доблесць мсціўцаў Беларусі. Баявая дзейнасць партызанскіх атрадаў і брыгад Беларусі на ўсіх этапах вайны цалкам была падпарадкавана рашэнню галоўнай задачы - аказваць усялякую дапамогу Чырвонай Арміі. За мужнасць і адвагу, паказаныя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, каля 140 тысяч партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 атрымалі ганаровае званне Героя Савецкага Саюза.