Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история кобринщины.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны

На кобрынскай зямлі немцы былі ўжо на другі дзень вайны, а пачыналася ўсё так…

З 1941г. праз недалёкую граніцу пачалі прасочвацца трывожныя весткі аб узмацняўшыхся ваенных прыгатаваннях немцаў па другі бок Буга. Некаторы спакой унесла паведамленне ТАСС, апублікаванае 14 чэрвеня. Аднак гэта працягвалася нядоўга. Хутка зноў пачалі гаварыць аб вайне, прычым усё настойлівей называлі дату – 22 чэрвеня.

…Суботнім вечарам 21 чэрвеня 1941 года амаль уся моладзь горада Кобрына была на танцавальным вечары. Сярод танцуючых з’явіліся незнаёмыя людзі, якія паводзілі сябе даволі бесцарамонна. Аднак больш за ўсё ў іх размовах трывожылі незразумелыя намёкі наконт заўтрашняга дня.

А ў горадзе ўжо пачалі дзейнічаць гітлераўскія агенты. Выкарыстаўшы тое, што з-за Буга ў Беларусь усе яшчэ ішоў значны паток бежанцаў, нямецкія спецслужбы закінулі ў прыгранічныя раёны нямала дыверсантаў. Ноччу выйшла са строю вадакачка, у некалькіх месцах былі перарэзаны лініі электраперадач, была парушана сувязь паміж асобнымі воінскімі падраздзяленнямі і са штабам акругі.

У гэты вечар камандзір 123 знішчальнага авіяпалка маёр Б. Н. Сурын адправіўся ў размяшчэнне часці. Факты, якія яму сталі вядомы, насцярожвалі, і ён загадаў апоўначы падняць усіх па трывозе. Былі спешна замаскірованы знішчальнікі І-153 (“Чайка”) і новенькія «Які». Сурын загадаў выдаць са склада боепрыпасы і давесці іх колькасць да неабходнага ў баявых абставінах максімуму. Паступова прыводзіліся ў боегатоўнасць і іншыя дапаможныя службы. Пачалі праграваць маторы. Потым усё сціхла. Маёр паглядзеў на ўсход. Там ледзь-ледзь займалася на дзень. Канчалася летняя душная ноч, пачыналася раніца 22 чэрвеня.

Але вось з захаду, яшчэ схаванага ў цемры ночы, стаў нарастаць гул чужых матораў. У некаторых гэты гул выклікаў успаміны аб тым, што прыйшлося паспытаць нядаўна – 1 верасня 1939г., калі горад быў упершыню ў сваёй гісторыі падвергнуты паветранай бамбёжцы. Калі гул пачуўся над галавою, распранутыя людзі натоўпамі збіраліся на вуліцах і дварах. Бомбавы ўдар быў нанесены па паўднёвай частцы горада, затым бамбардзіроўка была перанесена на зарэчную частку горада.

У 4 гадзіны раніцы 70 фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў сталі пікіраваць над аэрадромам. Сотні бомбаў пасыпаліся на ўзлётную паласу і навакольную мясцовасть. Сумненняў не было – гэта вайна. Нашы самалёты, змяняючы адзін аднаго, размясціліся ў паветры ў некалькі ярусаў. Іх было трыццаць, “Юнкерсаў” – не менш 60. Але першыя падбітыя фашысцкія машыны ўпалі на зямлю. “Юнкерсы” то адыходзілі, то зноў наступалі. І “Чайкі” зноў вялі бой. І так доўжылася да гадзіны дня. Маёр Сурын правеў 4 паветраныя баі, збіў 3 самалёты. Быў смяротна паранены ў час апошняга бою. Баявыя сябры пахавалі маёра каля аэрадрома, пры дарозе[19, с. 160].

Пасля першай бамбёжкі людзі з нецярпеннем чакалі ранішніх радыё-перадач. Але змест іх насіў звычайны мірны характар, на падзеі, якія адбываліся на захадзе краіны, не бало і намёку. Усяго лётчыкі 123 знішчальнага палка збілі 30 варожых машын, аднак і нашы страты былі адчувальныя.

Ім супрацьстаялі часці 28 стралковага корпуса і 22 танкавая дывізія, якія паступова адыходзілі ад Кобрына. Спачатку вораг спрабаваў нанесці аснаўны ўдар на поўнач ад Кобрына, аднак на рубяжы Тэўлі – Андронава – Патрыкі 23 чэрвеня каля 10 гадзін раніцы быў спынены. Стрыжнем абароны гэтага рубяжа была 22 танкавая дывізія над камандаваннем генерал-маёра В.П. Пуганава, якая знаходзілася ў раёне вёскі Імянін. Аднак пасля 16 гадзін зноў на Кобрын пайшлі фашысцкія танкі. Бой разгарэўся з новай сілай. Загінуў у час бою і камандзір 22 танкавай дывізіі генерал-маёр Пуганаў.

У час бамбёжак было пашкоджана і сгарэла ў Кобрыне больш за 200 жылых дамоў і столькі ж іншых будынкаў, узарваны электрастанцыя, тры млыны, гарбарны і лесапільны заводы, чыгуначны вакзал. Былі разбураны вялікія надзелы чыгункі. Загінула нескалькі соцен людзей. Але самае жахлівае чакала жыхароў наперадзе - палітыка генацыда.

Гэта быў толькі пачатак, таго што чакала маіх землякоў наперадзе. На мой погляд, яны мужна вытрымалі першы націск ворага, не шкадуючы ўласнага жыцця дзеля таго, каб стрымаць ворага ў першыя гадзіны ваеннага ліхалецця.