Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история кобринщины.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Арганізацыя падполля. Партызанскі рух

Супраціўленне акупантам пачалося з першых дзён вайны. Былі створаны падпольныя арганізацыі і партызанскія фарміраванні. На тэрыторыі, занятай ворагам, стварыліся і дзейнічалі падпольныя партыйныя органы, якія выступалі стваральнікамі супраціўлення ворагу. Аснаўную ролю ў развіцці падпольнай барацьбы, разгортванні партызанскага руху адыграла пастанова ЦК ВКП(б) ад 18.07.1941 г. “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск.”

У 1941г. падпольны і партызанскі рух на Кобрыншчыне быў яшчэ слабы. У ліпені 1941г. у вёсцы Турная пачаў дзейнічаць падпольны антыфашысцкі камітэт, які канчаткова аформіўся ў жніўні. Старшынёй стаў Д. Барысюк, яго намеснікам – Ц. Краўчук. У склад падпольнага камітэту ўвайшлі таксама М. Лукашук , І . Фісюк. В. Селівонік і С. Мікушка.

З усходняга боку Кобрыншчыны ў Грушаўскім і Дзеткавіцкіх лясах дзейнічаў партызанскі атрад імя С.М. Кірава. Тут жа нярэдка базіраваліся рэйдавыя брыгады іншых партызанскіх злучэнняў.

У паўднёва-ўсходняй частцы раёна знаходзіліся атрады імя Р.І.Катоўскага і імя М.А.Шчорса, якія ахоўвалі партызанскі аэрадром каля вёскі Сварынь.

Партызанскі атрад ім. Катоўскага Брэсцкага злучэння быў створаны 26 красавіка 1943 года ў раёне вёскі Святліца Ганцавічскага раёна, на базе 55 групы, уваходнай да гэтага ў склад атрада імя Шчорса. Атрад налічваў 733 чалавека.

Да 12 лютага 1943г. камандзірам атрада быў Ляпічаў Фрол Карнеевіч, а камісарам атрада Лешчаў Аляксандр Васілевіч, а з 12 чэрвеня 1943г. камандзірам атрада прызначаны Лешчаў А.У. Камісарам атрада з 28 ліпеня 1943г. прызначаны Марозаў Андрэй Ілліч.

З 7 мая па ліпень 1943 года атрад грунтаваўся ў Спорава, што 35 км паўднёваўсходней г. Бяроза-Картузская, потым у Кобрынскім раёне поруч в.Балоты.

Зімою 1941 года ў в. Балоты размясціўся полк мадзяраў (венграў). Яны рассяляліся ў дамах сялян, забіралі, што маглі. Праз некалькі месяцаў яны пакінулі вёску, аставіўшы пасля сябе падпаленыя хаты, у якіх не было гаспадароў. Ва ўрочышчы Палагіна дзейнічаў атрад імя Катоўскага.

Атрад утварыўся ў сакавіку 1942 гады ва ўрочышча Ваўчыныя норы, які быў Косаўскага раёна (цяпер Івацэвіцкага). Спачатку гэта група была ў складзе атрада імя Шчорса пад нумарам 55. У красавіку 1943 гады па прыбыцці Брэсцкага падпольнага абкама партыі ў Брэсцкую вобласць з атрада імя Шчорса былі арганізаваны чатыры самастойных атрада, у тым ліку і атрад імя Катоўскага.

Штаб знаходзіўся ва ўрочышча Палагіна. Пасля спалення фашыстамі гэтага ўрочышча штаб партызанскага атрада знаходзіўся ў в. Добрае. Атрад складаўся з трох партызанскіх рот. На дзень расфармавання атрада ў красавіку 1944 года знаходзілася 448 партызан, з іх мужчын - 424 і 24 жанчыны.

Вось такімі былі партызанскія зямлянкі

Баявыя аперацыі атрада ім. Катоўскага

1. Пушчана пад адхон вайсковых эшалонаў з жывой сілай -34

2. Пушчана пад адхон вайсковых эшалонаў з тэхнікай - 44

3. Праведзена баявых аперацый і засад - 46

4. Знішчана гітлераўцаў пры выбухах -6300

5. Знішчана гітлераўцаў пры баявых аперацыях -300

6. Паранена гітлераўцаў пры баявых аперацыях - 137

7. Знішчана і спалена мастоў -20

8. Разбурана і выведзена з ладу чыг рэек -135

9. Пабіта аўтамашын -27

10. Пабіта і знішчана паліцэйскіх участкаў -5

11. Знішчана тэлефонна-тэлеграфнай сувязі -40 км

12. Знішчана і выведзена з ладу прамысловых прадпрыемстваў -8

13. Знішчана друкарня ў г. Кобрыне -1

14. Спалена і разбурана нямецкіх маёнткаў -10

15. Знішчана смолы, предн. да вывазкі ў Нямеччыну -4250 кг

16. Сагнана скаціны ад немцаў - 70 галоў

17. Забрана пішучых машынак з камендатуры ў г. Кобрыне -2

18. Абстраляна цягнікоў суперніка і выведзена з ладу паравозаў -21

19. Падарвана трансфарматарных падстанцый у г. Кобрыне -1

20. Падарвана чыг стрэлак /ст Гарадзец/ - 2

21. Раскідана і спалена хат, предназн. для паліцыі -6

22. Спалена інтэрнатаў суперніка -1