Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история кобринщины.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Упраўленне адукацыяй

Кобрынскага райвыканкама

ДУА “Балоцкая базавая школа”

Гісторыя Кобрыншчыны ў гады Вялікай Айчынный вайны вачамі сучаснай моладзі

Работу выканаў: вучань 9 класа

Хурсін Дзяніс Дзмітрыевіч

Кіраўнік: настаўнік гісторыі

Азарчук Наталля Леанідаўна

в. Балоты

вул. Леніна, 57

т. 63-4-38

2012 г.

Змест

Уводзіны……………………………………………………3

Глава 1. Абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны………...8

Глава 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі горада і раёна…...14

Глава 3. Арганізацыя падполля. Партызанскі рух………………28

Глава 4. Вызваленне Кобрыншчыны……………………………..41

Заключэнне…………………………………………………45

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………….47

Уводзіны

Мэтай даследчай працы з’яўляецца вывучэнне гісторыі Кобрыншчыны ў гады Вялікай Айчынный вайны. Для дасягнення пастаўленнай мэты мне неабходна было вырашыць наступныя задачы:

  • ажыццявіць гістарыяграфічны і крыніцазнаўчы аналіз па тэме даследвання;

  • адлюстраваць абарончыя баі на тэрыторыі Кобрыншчыны;

  • вызначыць асаблівасці ўсталявання і рэалізацыі акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Кобрынскага раёна;

  • даследаваць арганізацыйна-палітычныя аспекты партызанскага і падпольнага руху;

  • вызхначыць месца і ролю антыфашысцкага супраціўлення на тэрыторыі Кобрыншчыны ў барацьбе беларускага народа супраць ворага;

  • асвятліць баявыя аперацыі Чырвонай Арміі і значэнне партызанска-падпольнага руху ў вызваленні Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вялікая Айчанная вайна з’явілася суровым выпрабаваннем для ўсяго савецкага народа. Весткі пра падрыхтоўку Германіі да нападу на СССР даходзілі да савецкага кіраўніцтва з розных крыніц, але І.В.Сталін і яго акружэнне не верылі, што Гітлер адважыцца на гэты крок.

Толькі позна вечарам 21 чэрвеня ў штаб Заходняй асобай акругі паступіў загад: “Чакаць асобых указанняў”. А каля першай гадзіны ночы 22 чэрвеня паступіла дырэктыва наркома абароны СССР, якая папярэджвала аб магчымасці раптоўнага нападу немцаў і неабходнасці прывядзення войскаў у баявую гатоўнасць.

Кобрыншчына – рэгіён Заходняй Беларусі, які толькі пачынаў сваё мірнае жыццё пасля 1 верасня 1939 г.

З першых дзён вайны Кобрыншчына была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў сваю чаргу пачалі праводзіць комплекс мерапрыемстваў па навядзенню “новага парадку” на тэрыторыі горада і раёна.

Паступова на тэрыторыі раёна пачала наладжвацца падпольная і партызанская дзейнасць, асабліва пасля прыняцця сакрэтнай дырэктывы СНК СССР і ЦК ВКП(б). Партызанскі рух і дзейнасць падпольшчыкаў і ў наш час не страцілі сваёй актуальнасці, гэты рух з’яўляцца прыкладам гераізма, высокага патрыятызму і любові да Радзімы. Што тычыцца гістарыяграфічных аспектаў гісторыі Кобрыншчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны, то гістарыяграфія дадзенай праблемы бярэ свой пачатак яшчэ ў ваенныя гады. Першапачаткова гэта былі змешчаныя на старонках перыядычнага друку сведчанні відавочцаў, складзенныя на месцах злачынстваў, акты, а таксама захопленныя ў праціўніка асобныя дакументы [15, с. 166].

Навуковыя працы, якія былі напісаны па гэтай праблеме, можна падзяліць на наступныя групы: творы абагульняльнага характару, творы былых удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кобрынскага раёна, да трэцяй групы крыніц належаць артыкулы змешчаныя, ў прыядычных выданнях.

У 1967г. убачыў свет першы том працы пад назвай “Усенародны партызанскі рух у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (чэрвень 1941 – ліпень 1944). Гэта быў першы абагульняльны твор па прабле партызанскага руху ў Беларусі, дзе змешчаны агульныя звесткі пра дзейнасць партызан на тэрыторыі Кобрынскага раёна [15, с. 160].

У канцэптуальным плане не адрозніваецца ад папярэдніх выданне 1983 г. – кніга “ Партызанскія фарміраванні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (чэрвень 1941 – ліпень 1944), у якой змяшчаюцца кароткія звесткі аб арганізацыі і дзейнасці партызан на тэрыторыі Кобрынскага раёна.

У 1990 годзе была выдадзена энцыклапедыя “Беларусь ў Вялікай Айчыннай вайне, 1942 – 1945 гг.”, дзе змешчаны звесткі аб фарміраванні і дзейнасці ўсіх партызанскіх атрадаў і брыгад, якія дзейнічалі ў тым ліку і на тэрыторыі Кобрынскага раёна.

Значнае месца ў вывучэнні дадзенай праблемы заняла выдадзеная ў 2008 годзе манаграфія У.В. Здановіча “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.) у адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі”. У манаграфіі ў гістарыяграфічным плане аналізуюцца працы савецкіх і айчынных гісторыкаў, у якіх непасрэдна ці ўскосна розныя пытанні ці аспекты гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, абагульнены творчыя напрацоўкі навукоўцаў у даследванні гісторыі партызанскага і падпольнага руху, акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Гэта стварыла адпаведныя асновы для асэнсавання падыходаў да тэмы і палегчыла пошук крыніц і літаратуры да тэмы [15, с. 8].

Асаблівасць прац такога характару ў тым, што асобныя, адрывачныя падзеі на тэрыторыі Кобрыншчыны падаюцца ў агульным кантэксце барацьбы беларускага народа.

У 2003 г. выйшаў твор, які распявядае аб усёй гісторыі Кобрынскага раёна – кніга “Памяць. Кобрынскі раён”. Тут у адно сабраны ўсе найважнейшыя звесткі аб партызанскім руху на акрэсленай тэрыторыі. Аднак і да сённяшняга часу многія аспекты гісторыі Кобрыншчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны, напрыклад партызанскага руху, не даследаваны і патрабуюць глыбейшага вывучэння [28, с. 137 – 304].

Да другой групы адносяцца творы, напісаныя былымі ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Кобрынскага раёна.

У 1970 годзе была апублікавана кніга Кавальскага П.В. “ В брестских лесах”, напісанная былым удзельнікам абароны Днепра – Бугскага канала. У 1992г. выдадзена кніга Бутко А.С. “Мины у Брандэнбургских ворот”(успаміны).

У кнізе Маленкова А.Ф. “Лавиной грозной к Бресту” (1994г.), апісаны доўгі і складаны шлях вызвалення мястэчак, вёсак і гарадоў Кобрыншчыны. Падрабязна апісвае вызваленне г. Кобрына Барадзіна В.П. у сваёй кнізе нарысаў “Гвардейская Двенадцатая”, выдадзенай ў 2001 годзе.

Да трэцяй групы крыніц належаць публіцыстычныя артыкулы, змешчаныя у перыядычных выданняў. Да такіх выданняў належаць газеты “Камуністычная праца”, “ Зара”, “Кобрынскі вестнік”, “Кобрын – інформ”.

Такім чынам, сучасная айчынная гістарыяграфія не мае прац, у якіх бы дадзеныя праблемы былі адлюстраваны комплексна, з улікам найважнейшых прынцыпаў гістарычнага пазнання (аб’ектыўнасці, гістарызму, каштоўнага і сістэмнага падыходаў).