Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история кобринщины.docx
Скачиваний:
23
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.88 Mб
Скачать

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі горада і раёна

Акупацыйны рэжым, што ўсталяваўся на часова захопленай немцамі тэрыторыі нашай Радзімы, распрацоўваўся загадзя. Іх акупацыйная палітыка была дэталёва прадумана, адначасова з распрацоўкай стратэгіі ўсходняй кампаніі і знайшла канкрэтнае ўвасабленне ў так званым генеральным плане “Ост” – праграме каланізацыі заходніх тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі.

У сакавіку 1941 года вярхоўнае галоўнакамандаванне нямецкай арміі выдала “Інструкцыю пра асобыя вобласці” да дырэктывы № 21 (план “ Барбароса”), з якой вынікала, што тэрыторыя савецкай дзяржавы павінна была быць падзелена на некалькі вялікіх абласцей на чале з рэйхскамісарыятамі.

20 жніўня 1941 года быў створаны рэйхскамісарыят “Україна”, які ўзначаліў Эрых Кох. Рэйхскамісарыят “Україна” быў падзелены на 6 генеральных акруг. Кобрынскі раён уваходзіў у генеральную акругу “Валынь-Падолія”.

Загадам Гітлера ад 25 чэрвеня 1941 года ўся паўната ўлады на акупіраванай тэрыторыі перадавалася камандуючаму вермахтам. Для падтрымання так званага “новага парадку” была створана нямецкая цывільная, а таксама мясцовая дапаможная адміністрацыя. Устаноўлены каланіяльны рэжым падтрымліваўся густой сеткай усялякіх карных паліцэйскіх органаў, такіх, як паліцыя бяспекі і СД, СС, тайная палявая паліцыя (ТПП), паліцыя парадку, жандармерыя і інш.

Усе савецкія законы фашысты абвясцілі несапраўднымі. Замест іх акупацыйныя ўлады кожны дзень выдавалі загады пра “новы парадак”, якія заканчваліся адной і той жа фразай: “Вінаватыя будуць пакараны смерцю”. Мясцоваму насельніцтву забаранялася мяняць сваё месца жыхарства без спецыяльнага дазволу; выходзіць на вуліцу, калі сцямнее; прымаць на жыхарства асоб з іншых мясцін; падыходзіць да чыгуначнага палатна на адлегласць бліжэй за 100 метраў. Сурова рэгламентавалася ўсё жыццё людзей. Каб надаць найбольш арганізаваны характар катаванням і знішчэнню людзей, на тэрыторыі Беларусі была створана сістэма канцлагераў. Пастаянна праводзіліся карныя экспедыцыі, практыкавалася сістэма заложнікаў.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі карнікі ператваралі ў пустэльныя зоны цэлыя раёны, дзесяткі вёсак змяталіся з твару зямлі, жыхары іх знішчаліся ці вывозіліся ў фашысцкае рабства ў Германію. Усяго з Беларусі гітлераўцам удалося захапіць і вывезці ў Германію больш за 380 тысяч грамадзян, у тым ліку з Кобрынскага раёна 1397 чалавек, з іх вярнуліся на радзіму 976 чалавек[19, с. 152].

На акупіраваных тэрыторыях немцы ўсталявалі “новы парадак”. Ужо ў пачатку ліпеня 1941 года гестапа схапіла каля 200 выпадковых чалавек, якія ў гэты момант апынуліся на вуліцах, і вывезлі у вёску Патрыкі, дзе і расстралялі. У жніўні нямецкія ўлады нечакана аб’явілі аб выдачы дапамогі ўсім непрацаздольным і хворым жыхарам горада. Прыйшло 180 чалавек . Іх пагрузілі ў аўтамашыны і павезлі да вёскі Імяніны, там ужо чакаў экзакуцыёны атрад гестапаўцаў.

Жудасную вядомасть сярод жыхароў набыў адкос каля паварота Пінскай шашы пры пад’ёме на мост праз Днепра – Бугскі канал. Яго выбрала для сваіх распраў ваенная камендатура. Амаль кожны дзень каля абеда сюды прыязджалі машыны. Выпадковыя прахожыя нярэдка былі сведкамі жудасных відовішч. З аўтамашын выпіхалі пабітых людзей з звязанымі рукамі, ставілі на калені. Затым забойцы ішлі уздоўж застылай шэрэнгі каля адкоса і метадычна стралялі ў затылак кожнай ахвяры. Забітыя падалі уніз па склону.

Пад выглядам барацьбы з партызанамі фашысты ператварылі ў пустэльныя зоны цэлыя раёны, десяткі вёсак змяталіся з твару зямлі, жыхары іх знішчаліся. Вывозіліся ў канцлагеры ці ў фашысцкае рабства ў Германію.

Гэтай маленькай вёскi з прыгожай назвай Арол, што размяшчалася ў маляўнiчым кутку з абодвух бакоў Днепра-Бугскага канала, даўно няма на карце раёна. Яе назву i прозвiшчы людзей, якiя цiха i мiрна жылi тут да 22 снежня 1943 года, захоўваюць кнiга “Памяць” i сэрцы тых, каму пашчасцiла ўцалець у той жудасны дзень, дажыць да нашага часу.

Iх 18 чалавек, спаленых i растраляных ў гэты дзень:

1.Сiдарук Пётр Лаўрэнцьевiч, 1895 г.н.

2.Сiдарук Сцяпан Лаўрэнцьевiч, 1900 г.н.

3.Федарук Зосiм, 1915 г.н.

4.Федарук Уладзiмiр Зосiмавiч, 1926 г.н.

5.Хамук Алена Пятроўна, 1943 г.н.

6.Хамук Аляксандр Цiмафеевiч, 1880 г.н.

7.Хамук Аляксандра Карнiлаўна, 1911 г.н.

8.Хамук Васiль Дзям’янавiч, 1900 г.н.

9.Хамук Васiль Пятровiч, 1941 г.н.

10.Хамук Ганна Сцяпанаўна, 1911 г.н.

11.Хамук Iван Пятровiч, 1939 г.н.

12.Хамук Марына Мiкалаеўна, 1880 г.н.

13.Хамук Марыя Якаўлеўна, 1911 г.н.

14.Хамук Настасся Пятроўна, 1937 г.н.

15.Хамук Пётр Рыгоравiч, 1913 г.н.

16.Хамук Сяргей Пятровiч, 1935 г.н.

17.Хамук Фёдар Карнiлавiч, 1902 г.н.

18.Чыж Антон Лаўрэнцьевiч, 1900 г.н.

У кнiзе “Свод памятников истории и культуры Белоруссии, Брестская область” толькi некалькi радкоў: “д.Орёл (не существует), Городецкий сельсовет Место сожжённой деревни (ист.) Деревня Орёл находилась от д.Липники, на берегу Днепровско-Бугского канала. 22.12.1943 года немецко-фашистские оккупанты ворвались в деревню, уничтожили 18 жителей и сожгли её (12 дворов). В 1974 году на месте бывшей деревни Орёл установлена стела.”

Вось такi гэты помнiк сёння:

Помнік у в. Арол

Кожны год вясной, летам, восенню вучнi нашай школы наведваюць месца былой вёскi, ушаноўваюць мiнутай маўчання памяць загiнуўшых, ускладаюць жывыя кветкi.

Я сустрэлася са сведкам страшнай трагедыi Васiлюком Аляксеем Кiрылавiчам, былым жыхаром суседняй з Арлом вёскi Калюхi (зараз жыхар г.Кобрына) на мясцовых могiлках каля магiлы першай настаўнiцы былой Калюхоўскай пачатковай школы. Ён расказаў: “ Гэта было ў час свята Ганкi. Мяне запрасiлi ў госцi. Вяртаючыся дадому, я ўбачыў немцаў, якiя перапраўлялiся праз Днепра-Бугскi канал. Я адразу ж падняў трывогу. Уцячы я не мог, таму што падвярнуў нагу. У той дзень усе хаты ў вёсцы былi спалены, амаль усе жыхары забiты. Выратавалiся нямногiя. Вяскоўцаў, якiя не паспелi ўцячы, немцы загналi ў хлеў. Тут былi людзi i з суседнiх вёсак , якiя знаходзiлiся па другi бок канала. Iх немцы адпусцiлi, а жыхароў Арла зачынiлi i ўзарвалi хлеў разам з людзьмi. У агнi загiнулi ў асноўным жанчыны, дзецi i старыя. А адной жанчыне ўдалося выратавацца толькi таму, што яна паказала пiсьмо ад мужа, якi быў у палоне ў немцаў”.

З успамінаў Iгнацюк Марыі Зосiмаўны,1934 г.н.(в. Кiсялёўцы): “Партызаны часта прыходзiлi ў сяло, любiлi пастраляць у паветра. Аднойчы немцы злавiлi двух партызан у сяле i забiлi. Мой бацька часта гаварыў: “Прапашчае наша сяло, спаляць яго немцы”. I як у ваду глядзеў”.

З успамiнаў Кандрацюка Дзмiтрыя Сямёнавiча, 1930 г.н.

жыхара в.Балоты: “Калi адбылася трагедыя ў вёсцы Арол, мне было 13 гадоў. У гэтай вёсцы жыла наша радня. Да вайны я часта бегаў туды. Пасля таго, як немцы спалiлi Арол, было вельмi страшна iсцi ў гэтую мясцiну. Але праз два днi мы пайшлi туды. Хаты былi спаленыя, каля iх ляжалi абгарэлыя трупы. Мы пайшлi да хлява, у якiм былi зажыва спаленыя людзi. Карцiна была жудасная: яшчэ дымiлася папялiшча, а на дрэвах вiселi астанкi людзей: рукi, ногi, унутранасцi…”

А вось што расказала нам сведка трагедыi : Каленюк Аксiння Мiкалаеўна, 1925 г.н.(в.Магдалiн) “Наша хата знаходзiлася воддаль ад сяла, блiжэй да в.Гiрск. Тым ранкам на праваслаўнае свята Ганны бацька i мацi знаходзiлiся на дварэ, а я з братамi сядзелi ў хаце. Раптам бацькi ўбеглi ў хату, i бацька крыкнуў: “Чагосьцi людзi бягуць, i мы ўцякайма!” I мы, раздзетыя i босыя, пабеглi ў бок в. Балоты. Некаторыя беглi па дарозе i па полю на Калюхi. Тром сёстрам, якiя босымi беглi ў бок Калюхоў, немец, якi iм сустрэўся, крыкнуў: “Бяжыце i не азiрайцеся толькi!” I яны дабеглi да Ка-люхоў, а людзi гаварылi, што iх памарожаныя ногi былi белыя, белыя.

Немцы расстрэльвалi толькi мужчын, а жанчын, калi яны ўцякалi. Адна з жанчын уцякала з 11-месячным дзiцём. Засланiла сабой дачку, i куля прашыла мацi i руку дзiцяцi. Немец потым сказаў жанчынам: “Iдзiце i забярыце дзiцё, яно поўзае каля забiтай.”

Даведка: Адзiнаццацiмесячным дзiцём была Марыя Хамук. Скрываўленую, яе забрала бабуля Хамук Сцепанiда. (Дарэчы,бабуля дапамагла выратавацца i Васiлюк Софii з сынам Яшам, сказаўшы немцам, што гэта яе нявестка з унукам з-за канала, хаця Сцепанiда была бяздзетнай). Потым Марыя выхоўвалася ў дзiцячым доме, набыла адукацыю, працавала выхавальнiцай, затым загадчыкам дзiцячага садка.

А многiя з людзей, схаваўшыся дзе хто змог, шукалi ратунку ў раднi ў навакольных вёсках. Помнiцца, Вольга Бура i Надзея Чыж прасядзелi цэлую ноч у стажку сена, а потым з абмарожанымi нагамi i рукамi пайшлi да раднi.

На наступны дзень мы прыйшлi ў спалены Арол. Наша хата i клуня згарэлi, застаўся хлеў i сеннiк (пабудова для сена).

Каля адной з хат знайшлi двух расстраляных старых: немцы не змаглi давесцi iх з-за немачы ў хлеў. Забiтых хацелi пахаваць асобна ад спаленых, але пахавалi i iх у адной скрынцы. Гэтую скрынку партызаны закапалi каля дарогi, але вясной перазахавалi на могiлках. Скрыню на могiлкi везлi на валах. Пяцёра маiх родных пахаваны ў ёй: бацька (1903г.н.), мацi (1904г.н.), браты Iван i Васiль (1929, 1932гг.н.) i сястра Еўдакiя(1927г.н.)”.

Такі ж лёс напаткаў і вёску Барысаўка, у якой 23 верасня 1942 года фашысты расстралялі 169 чалавек,сярод якіх было 97 жанчын і 23 дзіцяці. Аперацыя, у час якой была знішчана гэта вёска, мела назву “Трохвугольнік” [19, с. 137].

Гістарычная спраўка.Рота собиралась в ночь с 22 на 23 сентября 1942 года к Борисовке. К 4 часам утра деревня была окружена с севера и юга двумя взводами. Всего расстреляли 169 человек в деревне. Вслед за тем деревня была очищена. Скот, продовольствие и сельскохозяйственный инвентарь собраны и отправлены в Дивин. 26-го к полудню все действия были закончены и деревня Борисовка с населением уничтожена…”

Усяго па раёну было знішчана: двароў 1693, жыхароў 3767, вывезена на фашысцкую катаргу 1397, з іх вярнулася 976, загінулі на ВАВ 1315, у партызанскіх атрадах 370 чалавек.

Вайна бязлітасна прайшла па лёсах жыхароў акупіраваных тэрыторый. На мой погляд, проста выжыць у тыя суровыя гады таксама быў подзвіг. Кожны з іх, хто дажыў і не дажыў да доўгачаканай Перамогі, зрабіў свой уклад у агульную справу. На іх маладосць выпаў цяжкі лёс: страты, ахвяры, пакуты блізкіх. Але ні катаванні, ні здзекі, ні злачынная палітыка генацыду не спыніла барацьбы супраць акупантаў.