Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
2.69 Mб
Скачать

6.4. Беларусь на сучасным этапе развiцця

Гістарыяграфія. Крыніцы.

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Узмацненне руху за нацыянальнае адраджэнне i суверэнiтэт Беларусi. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР ад 27 ліпеня 1990 г. аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi. Правал жнiвеньскага путчу 1991 г. i яго ўздзеянне на грамадска-палiтычнае развiццё ў Беларусi. Прыпыненне дзейнасцi КПСС — КПБ. Наданне Дэкларацыi аб суверэнiтэце статуса канстытуцыйнага закона. Абвяшчэнне Рэспублiкi Беларусь i ўвядзенне новай дзяржаўнай сiмволiкi. Распад СССР, утварэнне Садружнасцi Незалежных Дзяржаў (СНД). Перамены ў сiстэме органаў улады i кiравання ў сувязi з абвяшчэннем незалежнасцi рэспублікі. Законатворчасць Вярхоўнага Савета. Прыняцце новай Канстытуцыi.

Выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Рэфармаванне сiстэмы выканаўчай улады. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыi. Змяненнi ў сiстэме заканадаўчай улады. Выбары Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у вераснi 2001 г. Рэферэндум 2004 г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2006 г. Дзяржаўныя інстытуты і ідэалагічныя працэсы ў сучаснай Беларусі. Прыняцце заканадаўчых дакументаў аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях.

Сацыяльна-эканамічнае становішча. Цяжкасцi пераходу ад цэнтралiзаванай адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэмы да рыначнай эканомiкi. Разрыў ранейшых эканамiчных сувязей. Энергетычная праблема. Скарачэнне маштабаў вытворчасцi. Iнфляцыйныя працэсы. Знiжэнне ўзроўню жыцця насельнiцтва. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы. Сацыяльная напружанасць у грамадстве.

Эканамiчныя рэформы. Усталяванне розных форм уласнасцi i гаспадарання. Прыватызацыя i яе супярэчнасцi. Стварэнне камерцыйных структур i сумесных прадпрыемстваў. Знешнеэканамiчныя сувязi. Станаўленне рыначных адносiн у аграрным сектары эканомiкi. Фермерства.

Праграма Прэзiдэнта i Савета Мiнiстраў па выхадзе з крызiсу. Знiжэнне iнфляцыi, ажыўленне вытворчасцi. Курс на сацыяльна арыентаваную рыначную эканомiку. Грашова-фінансавая сістэма. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Знешняя палітыка. Дыпламатычнае прызнанне Рэспублiкi Беларусь. Статус без’ядзернай i нейтральнай дзяржавы. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекi краiны. Павышэнне актыўнасцi Рэспублiкi Беларусь у дзейнасцi ААН.

Расiйскi напрамак у знешняй палiтыцы Беларусi. Эканамiчная iнтэграцыя з Расiяй. Стварэнне супольнасцi суверэнных рэспублiк. Цяжкасцi ў пашырэннi iнтэграцыi. Дагавор аб Саюзе Беларусi з Расiяй 1997 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы 1999 г. Супрацоўнiцтва з Расiяй на мiжрэгiянальным узроўнi. Заходнi вектар знешняй палiтыкi. Паглыбленне знешнеэканамiчных сувязей. Узаемаадносіны Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі, Азіі.

Навука і культура. Уплыў дэмакратызацыi грамадска-палiтычнага жыцця на актывiзацыю духоўнага патэнцыялу рэспублiкi. Прыняцце Закона аб адукацыi i Закона аб культуры 1991 г. Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай. Удасканаленне сiстэмы нацыянальнай адукацыi. Рэформа агульнаадукацыйнай школы, змены ў сiстэме падрыхтоўкi спецыялiстаў у ВНУ. Развiццё недзяржаўных навучальных устаноў. Супярэчнасцi i перспектывы развiцця беларускай навукi. Рэформа Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, iнтэграцыя ў мiжнародную навуковую супольнасць. Развiццё навукi ў вышэйшай школе. БДУ. Новы этап у развiццi лiтаратуры, мастацтва: дасягненнi, цяж­касцi. Зварот пiсьменнiкаў да асэнсавання беларускай гiсторыi. Правядзенне музычных фестываляў: «Славянскi базар» у Вiцебску, «Музычнае Палессе», беларускай песнi i паэзii ў Маладзечне i iнш. Пашырэнне нефармальных тэндэнцый у выяўленчым мастацтве. Праблемы i перспектывы беларускага культурнага адраджэння.