Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРА НА БЕЛАРУССКУЮ ЛИТЕРАТУРУ.doc
Скачиваний:
229
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
399.36 Кб
Скачать

42. Гiстарычная тэма у сучаснай прозе.

Без мінулага няма будучага. Памяць пра мінулае заўсё-ды скіравана ў будучыню. Цяжка пераацаніць ролю і зна-чэнне твораў беларускай літаратуры на гістарычную тэму, а таксама заслугу перад нашым народам даследчыкаў міну-лага У. Караткевіча, М. Ерамаловіча, Л. Дайнекі, У. Арлова, В. Чаропкі, В. Іпатавай, К. Тарасава і іншых, бо іх творы вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні.

Як «прарыў у мінулае» вызначаюць зробленае Уладзімiрам Караткевічам у даследаванні гісторыі і мастацкім яе асэн-саванні і адлюстраванні. «Роўнага яму няма і наўрад ці будзе», — сказаў В. Быкаў пра У. Караткевіча. Высокая ацэнка, справядлівая, аднак грамадзянскі і пісьменніцкі подзвіг Міколы Ермаловіча таксама заслугоўвае самых вы-сокіх эпітэтаў. Гэта постаць і зробленае ёю для нашай нацыі яшчэ чакае свайго вартага даследчыка, але і сёння ёсць усе падставы сцвярджаць, што М. Ермаловіч з'яўляецца заха-вальнікам вечнасці і папулярызатарам вельмі важных для нашага сучасніка момантаў гісторыі. Ім створана навуковая літаратура пра гістарычнае мінулае. Каштоўнасць яго дзей-насці вызначаецца аб'ектыўнасцю і высокш прафесійным узроўнем даследавання. Асэнсаванне ім полацкага, нава градскага і віленскага перыядаў у станаўленні дзяржаўнасці грунтуецца на глыбокім вывучэнні, супастаўленні дакумен-таў, летапісаў, хронік адносна гэтых перыядаў Не сакрэт, што ў сучасных даследаваннях, як навукоўцаў, так і твор-цаў, назіраецца тэндэнцыя да ідэалізаванай, часам суб'ек-тыўнай ацэнкі некаторых момантаў гісторыі і гістарычных асоб. У поўнай меры пазбегнуць гэтага ўдалося пакуль што толькі аднаму М.Ермаловічу, які кіраваўся толькі адным прынцыпам: праўда, праўда і яшчэ раз праўда. Супастаўля-ючы часам супярэчлівыя ацэнкі рознымі летапісцамі, аўта-рамі хронік адных і тых гістарычных падзей і асоб, Мікола Ерамаловіч у кнізе «Старажытная Беларусь» вывярае па-дзеі часам, смела адхіляе і выключае тыя з іх, якія гэтага вы-прабавання часам якраз і не вытрымліваюць. Так, да прык-ладу, ён першы здолеў паказаць князя Вітаўта не толькі як моцную легендарную, уплывовую на час і падзеі асобу, але ў многім супярэчлівую, трагічную і не да канца свабодную ў сваіх дзеяннях ад абставін, часу і гісторыі — ад усяго таго, што прынята называць Лёсам.

Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысве-чаны раманы Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака» і «Жалезныя жалуды». У цэнтры іх — вядо-мыя гістарычныя асобы Вячаслаў Барысавіч, Усяслаў Чарадзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Філасофскае асэнсаванне мінулага з пазіцый сучаснасці — адметнасць гістарычных твораў Л.Дайнекі.

Кампазіцыя рамана «Меч князя Вячкі» спрыяе выяў-ленню аўтарскай думкі, што лёс дзяржаўцы і лёс наро-да — лёс адзін. Першыя раздзелы рамана прысвячаюцца то паралельнаму паказу дзяцінства і юнацтва будучага князя паўночнага фарпоста Полацкага княства Кукенойса — Вячкі, то апісанню трагічнага лёсу Мірошкі ці шляху да волі Якава Палачаніна. Здавалася б, лёсы іх, як і ўмовы жыцця, зусім розныя, але потым жыццёвыя шляхі іх схо-дзяцца, і далей князь і воін не разлучаюцца да самай смерці. Князь па-геройску гіне пры абароне крэпасці. Падчас бою яму адсеклі руку, але і перад самай смерцю Вячка здолеў перадаць свой меч перамогі Якаву Палачаніну. Меч у тво-рЬІ — сімвал барацьбы за незалежнасць, сімвал неперамож-насці духу і знак пераемнасці гераічных спраў розных па-каленняў і непарыўнай сувязі паміж імі. Сюжэт раман^ востры, напружаны, дынамічны, напоўнены драматычнымі калізіямі. Твор атрымаўся белетрыстычным у добрым сэн-се слова, бо сюжэт і моцныя асобы, выпрабаваныя моц-нымі, незвычайнымі абставінамі, спрыяюць эстэтычнаму ўздзеянню на чытача.

Апісваючы жыццё князя ад самага дзяцінства, пісьменнік даследуе вытокі адданага служэння народу, сцвярджае, што нічога выпадковага на свеце не бывае. У 16-гадовым узросце юнак даў клятву, што да апошняга ўздыху будзе бараніць сваю Айчыну ад чужын-цаў. I гэту клятву Вячка не парушыў. Чалавек вялікай лушы, крыштальнага сумлення і моцнай волі, ён выступіў за аб'-яднанне сіл у барацьбе з ворагамі. Прыёмамі кантрасту ка-рыстаецца Л. Дайнека, каб узвысіць свайго героя. Анты-подамі Вячкі ў рамане з'яўляюцца вобразы полацкага князя Уладзіміра, апантанага прагай славы, і літоўскага князя Дай-герута, які замест паходаў на тэўтонаў збіраў даніну. Дзе-янні ж князя Вячкі, накіраваныя на ўмацаванне княства, за два вякі да Грунвальдскай бітвы 1410 г. паклалі падва-ліну ў гэтую вялікую перамогу над крыжакамі, бо Вячка даў прыклад, як трэба змагацца за незалежнасць і забяспе-чыць перамогу ў барацьбе, умацоўваючы краіну, аб'ядноў-ваючы ўсіх ідэяй незалежнасці.

Кульмінацыйным момантам у творы з'яўляецца той эпі-зод, калі галоўны герой выпрабоўваецца выбарам. Пісь-меннік надзяліў свайго героя не толькі лепшымі якасцямі сына сваёй зямлі, але і бацькоўскімі пачуццямі да свайго дзіцяці. Ён — верны муж і клапатлівы бацька. Лёс пад-рыхтаваў яму самае моцнае з усіх выпрабаванняў: выбар паміж радзімай і дачкой Соф'яй. Ворагі выкралі яго пяціга-довую дачкі і за яе вызваленне запатрабавалі палову зямлі і палову горада. Псіхалагічна тонка выпісана сцэна сустрэ-чы бацькі з дачкой, сустрэча, якой ворагі спадзяваліся зла-маць Вячку, а ён пайшоў на яе з надзеяй: «Ідзі, Халадок, да Клімяты. Ён піша полацкі летапіс. Хай напіша там, што я, кукенойскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люб-лю і пакладу за яе галаву. I напіша хай там, што я дужа люблю сваю дачку. Зямля, Халадок, будзе пустою, ледзя-ною, калі няма на ёй роднай душы. Хай напіша ў летапісе, што я бяру на сябе ўсю адказнасць перад Богам за тое, што адбудзецца».

Гэтым трагічным эпізодам пісьменнік сцвярджае думку, што сутнасць чалавека вызначаецца выбарам, што дзяр-жаўца адказны не толькі за сябе, але за народ і радзіму, што лёсы дзяржаўцы і народа непадзельныя.

Заслуга Л. Дайнекі не толькі ў тым, што ён змог уз-навіць духоўную атмасферу таго часу, стварыць уражлі-выя, незвычайныя па сваёй эстэтычнай сіле вобразы ста-ражытных беларусінаў, ліцвінаў, але і напоўніў творы сучасным гучаннем, прымусіў нас задумацца над вечнымі каштоўнасцямі і ўбачыць высокае неба ідэала.

Адметная асаблівасць гістарычнай прозы У. Арлова — даследаванне лёсавызначальных перыядаў (ад часоў ства-рэння «Слова пра паход Ігаравы» да паўстання К. Каліноў-скага); вылучэнне арыгінальных версій розных гістарычных падзей (так у апавяданні «Каля дзікага поля» робіцца спро-ба выявіць беларускія карані ў радаводзе аўтара «Слова...»); філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей і пастаноўка сучасных праблем пры адлюстраванні мінулага.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць творы У. Арлова, зао наваныя на дакументах гісторыі горада Полацка: «Еўфра-сіння Полацкая», «Таямніцы Полацкай гісторыі», «У по-шуках украдзенага скарбу». Аўтар на аснове гістарычных кніг, архіўных запісаў, навуковай літаратуры раскрыў ра-мантычныя і драматычныя старонкі жыцця асветніцы і апя-кункі зямлі беларускай, якая была «памочніцай пакрыў-джаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне». У кнігах акцэнтуецца ўвага на све-тапоглядзе князёўны, яе самаадданым служэнні Бацькаўшчыне, актыўным удзеле ў адкрыцці школ, будаўніцтве храмаў, стварэнні крыжа.

3 усіх кніг пра Еўфрасінню Полацкую вылучаецца «Жы-ватворны сімвал Бацькаўшчыны», падзагаловак «Псторыя Крыжа Еўфрасінні Полацкай». Кніга расказвае пра ства-рэнне Лазарам Богшам славутага крыжа, яго драматычны лёс, загадкавае знікненне ў першыя дні Вялікай Айчын-нан вайны, пошукі ў наш час. Раздзел «Адраджэнне свя-тыні» прысвечаны творчаму подзвігу беларускага майстра Міколы Кузьміча, дзякуючы таленту якога крыж быў узноўлены. 27 снежня 1997 г. святыня была асвечана і вер-нута на спрадвечнае месца — у збудаваны па заказе по-лацкай асветніцы Спасаўскі храм.