- •10. Сацыяльная праблематыка, патрыятычныя I гуманистычныя матывы у паэзии ф.Багушэвича.
- •5. Шматгранная дзейнасць ф. Скарыны.
- •4. М.Гусоускi I яго паэма «Песня пра зубра».
- •I называюць той век залатым.
- •3 Тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў.
- •9. Творчасць в.Дунiна-Марцiнкевiча (“Пинская шляхта»,»Гапон»).
- •19. Паэма «Новая зямля» я.Коласа – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канн. 19-пач. 20 ст.
- •21. Трылогiя «на росстанях» я.Коласа.
- •39. Наватарства драматургii к.Крапiвы I а.Макаёнка.
- •40. Творчасць м.Зарэцкага. Раман «Сцежкi-дарожкi», «Вязьмо».
- •42. Гiстарычная тэма у сучаснай прозе.
- •45. Сучасная беларуская паэзiя.
- •Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці.
- •Не ўсе хочуць быць добрымі, Ды хочуць усе дабраты.
- •Бачу я: нехта некага любіць — Гэта іх справа, гэта іх права; Бачу я: нехта некага губіць — Тут і мая ўжа справа.
- •1. Культурныя дзеячы I пiсьменнiкi сярэдневыковай Беларусi (е.Полацкая, к.Турауски).
- •15. Жыццёвы і творчы шлях я.Купалы. Разнастайнасць паэтычнага асэнсавання. Канцэпцыя нац. Адраджэння, вобраз Беларусі.
- •37. У.Караткевіч і яго роля у развіцці гістарычная прозы (“Каласы пад сярпом тваім”).
- •30. Паэзія а.Куляшова. Мастацкія пошукі у жанры паэмы: “Цунамі”, “Варшаускі шлях”.
- •12. Жыццё і творчасць м.Багдановіча (зборнік “Вянок”, паэзія, проза апошніх гадоу).
- •43. Сучасная антываенная проза (Чыгрынау, Адамчык, Пташнікау)
- •28. Творчасць м.Танка заходнебеларускага перыяду. Адметнасць лірычнага героя-змагара. (Паэмы “Нарач”, “Журавінавы свет” і інш.)
- •I шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
- •I ўсіх арганізуеце жандараў?..
- •29. Паэзія м.Танка 60-90-х гадоу. Разнастайнасць тэматыкі, інтэнсіунасць мастацкіх пошукау (верлібр).
- •I больш падатлівы,
- •18. Жыццёвы і творчы шлях я.Коласа. Паэзія і “малая” проза.
- •16. Драматычныя і фальклорна-рамантычныя паэмы я.Купалы (“Бандароуна”,”Курган” і інш.)
- •44. Маральна-філасофская, экалагічная праблематыка у сучаснай прозе.
- •31. Творчасць п.Панчанкі. Тэматычна-жанравая разнастайнасць паэзіі.
- •I прамыла раса мае сумныя вочы.
- •Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот. На увесь рост падняуся салдат.
- •I лег на змяiныя скруткi дроту.
- •I двесце салдацкiх запыленых ботау
- •17. Драматургія я.Купалы: “Раскіданае гняздо”, “Паулінка”.
- •36. Праблематыка, філасофская глыбіня рамана “Хрыстос прызямліуся у Гародні”, аповесці “Ляддзя Роспачы” у.Караткевіча.
- •32. Творчасць я.Брыля. Апавяданні, аповесці. Раман “Птушкі і гнёзды”. Лірычныя мініацюры.
- •8. Новая беларуская літаратура 19 ст. Філаматы і філарэты. Праблематыка “Знеіды навыварат” і “Тараса на Парнасе”. Ян Баршчэускі “Шляхціц Завальня”.
- •46. Сучасная беларуская драматургія.
- •22. 24.
- •34. Творчасць в.Быкава 50-70-х гадоу. Наватарства пісьменніка і яго роля у развіцці літаратуры.
- •38. У.Караткевіч як заснавльнік дэтэктыуна-прыгодніцкага жанру (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”).
40. Творчасць м.Зарэцкага. Раман «Сцежкi-дарожкi», «Вязьмо».
Міхась Зарэцкі адносіцца да ліку той вялікай плеяды беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць доўгія гады знаходзілася пад забаронай або папросту замоўчвалася. І хоць асобныя творы друкаваліся і ў савецкі час, большасць з таго, што складае стрыжань творчай манеры пісьменніка, не было вядома шырокаму колу чытачоў. А між тым пяру Зарэцкага належаць такія выдатныя аповесці і раманы, як "Голы звер", "Вязьмо", "Сцежкі-дарожкі", незакончаны раман "Крывічы". Росквіт таленту празаіка прыйшоўся на часы так званай беларусізацыі і пачатку сталінскага тэрору. Дзве згаданыя акалічнасці не маглі, безумоўна ж, не паўплываць на тэматыку і дух яго твораў. Аповесць "Голы звер" з'яўляецца спробай стварэння псіхалагічнага твора. У ёй расказваецца пра гісторыю ўзаемаадносін дзяўчыны Лідачкі з пыхлівым, эгаістычным, подлым маладым чалавекам — Віктарам Яроцкім. Для яго, як вынікае з далейшага разгортвання падзей, не існуе нічога святога ў жыцці: ён уладкоўваецца на працу ў якасці памочніка бухгалтара, якога ўводзіць у зман абяцаннямі багатага і бесклапотнага жыцця, а потым ускладвае на яго адказнасць за фінансавыя махінацыі. Лідачка, якая шчыра пакахала Яроцкага, не задумваецца, адкуль ён можа мець столькі грошай. Віктар жа, абяцаючы Лідачцы ажаніцца з ёю, на самой справе хоча толькі пазабавіцца, рэалізаваць свае юрлівыя жаданні. Ён прыводзіць Лідачку ў прытон, дамагаецца свайго і выкідвае бедную дзяўчыну, як непатрэбную анучу. Пасля гэтага выпадку ў Лідачкі адкрываюцца вочы на тое, хто ж такі Яроцкі насамрэч. Апісанні вострых душэўных перажыванняў дзяўчыны і ўнутраныя маналогі Яроцкага з'яўляюцца самымі запамінальнымі старонкамі аповесці. Адным з першых беларускіх раманаў, прысвечаных тэме калектывізацыі, справядліва лічыцца раман М. Зарэцкага "Вязьмо". Гэты раман па сваёй сацыяльнай завостранасці пераўзыходзіць усе творы пра калектывізацыю, якія друкаваліся па-беларуску ў даваенны час. М. Мушынскі нават лічыць, што ў рамане "праведзена ідэя немэтазгоднасці суцэльнай калектывізацыі". Аднак гэтая ідэя праводзіцца ў рамане ў скрытай, завуаляванай форме.
Неабходна адзначыць, што, ствараючы свой раман на пачатку 30-х гадоў, М. Зарэцкі ўжо бачыў сацыяльна-палітычныя і эканамічныя вынікі калектывізацыі. Таму ён паказвае сапраўдную сутнасць падзей, па-мастацку адкрыта выказвае сваё стаўленне да іх: паказвае, як руйнуюцца лёсы людзей ва ўгоду палітычным інтарэсам, як духоўна нявечацца людзі, ператвараючіхіся ў ахвяр штучна створанай атмасферы страху, падазронасці і варожасці. У першай частцы рамана паказана беларуская вёска пярэдадня калектывізацыі, чытач знаёміцца амаль з усімі героямі, у тым ліку і з Сымонам Карызнам, якога сумненні наконт правільнасці эканамічнай палітыкі партыі даводзяць да дэпрэсіі. У другой частцы распавядаецца аб спробах стварэння ў Сівалапах з беднякоў і сераднякоў калгаса, які павінен засведчыць перавагі новага ладу гаспадарання. Сымону Карызну ўдаецца дамагчыся разбурэння гэтага калгаса і пераводу старшыні Зеленюка ў другую гаспадарку. Трэцяя частка распавядае аб выніках прымусовай калектывізацыі для сялян і для асабістага лёсу Сымона Карызны. Праз лёс галоўнага героя аўтар ставіць і вырашае праблему ўзаемаадносін дзяржавы і асобы. Вязьмо — гэта вынік адсутнасці свабоды дзеянняў, выбару, немагчымасць рэалізацыі сваіх ідэй.
Адным з самых цікавых твораў М. Зарэцкага з'яўляецца раман "Сцежкі-дарожкі". Храналагічна ён ахоплівае Лютаўскую рэвалюцыю, грамадзянскую вайну і барацьбу з бандытызмам. Галоўную ўвагу чытача прыцягвае група выдуманых персанажаў — Васіль Лясніцкі, яго сябра Андрэй, анархіст Халіма, Андрэева сястра Ніна і панская дачка-прыгажуня Раіса. Многія з герояў твора моцна рамантызаваныя, вызначаюцца ўнутранай супярэчлівасцю. Свой твор М. Зарэцкі ствараў у той час, калі з'яўляўся шчырым прыхільнікам афіцыйнай ідэалогіі. І таму не дзіўна, што ў выніку сваіх пакутлівых пошукаў галоўны герой твора Васіль Лясніцкі прыходзіць да высновы аб неабходніасці падпарадкавання "дружнай грамадзе, вялікаму калектыву". "Яшчэ больш заканамерным у рэчышчы тагачаснай афіцыйнай прапаганды выглядае аўтарскае вырашэнне ўзаемаадносін паміж Васілём і паненкай Раісай: аўтар усімі магчымымі сродкамі аддаляе іх збліжэнне (Раіса палае страсцю да ўласнага дзядзькі, і яна мае венерычную хваробу), каб абгрунтаваць тэзіс пра выраджэнне паноў як класа. Раман пабудаваны так, што ўсе сюжэтныя лініі завязваюцца вакол вобраза Лясніцкага, праз узаемадзеянне з іншымі героямі твора высвечваюцца розныя аспекты яго характару. Сваёй стылёвай адметнасцю, канфліктнасцю і дынамізмам дзеяння раман выгадна адрозніваецца ад многіх твораў тае эпохі. Напрыканцы неабходна адзначыць, што з-за палітычных рэпрэсій М. Зарэцкі не змог завяршыць шэраг сваіх цікавых задумак. Сведчаннем таму з'яўляецца незавершаны раман "Крывічы", які меўся быць вытрыманы ў здаровым нацыянальным духу. Але творчым планам пісьменніка не суджана было збыцца. Тым не менш, тое, што захавалася, сведчыць аб высокім майстэрстве Зарэцкага-празаіка, аб яго непаўторнай манеры пісьма, аб імкненні да стварэння высокапсіхалагічнага беларускага рамана. Амаль ва ўсіх творах яму ўдалося пазбегнуць заангажаванасці і палітыканства, праўдзіва адлюстраваць складаны і супярэчлівы твар эпохі.