Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРА НА БЕЛАРУССКУЮ ЛИТЕРАТУРУ.doc
Скачиваний:
229
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
399.36 Кб
Скачать

43. Сучасная антываенная проза (Чыгрынау, Адамчык, Пташнікау)

Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да якой звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для сучаснай беларускай лiтаратуры.

Ад iмя пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, пiша Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманау "Не шукай слядоу сваiх", "Груша на Голым Полi", аповесцi "Няхай iдзе дождж". Храналагiчныя рамкi рамана "Груша на Голым Полi" (1986) невялiкiя - вясна - восень 1942 г. Галоуны герой - беларускi юнак Iгнат Валока. Скончыушы ваеннае вучылiшча ен становiцца камандзiрам роты супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ен пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым - перадавая, баi,удачы i няудачы,горыч страт, успамiны пра родную веску i яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькi пра сябе. Валока клапоцiцца пра сяброу, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзiмай, у iмя вызвалення якой гiне у цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел рамана - першы пасляваенны год. Наладжваецца мiрнае жыцце ужо без прыгажунi-грушы, якая засохла на голым полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два сыны i два зяцi, ставiць на папялiшчы новую хату. Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на страты i згубы, нельга спынiць, яно прадаужаецца.

Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна раскрылася у дылогii А.Адамовiча "Партызаны" (раманы "Вайна пад стрэхамi" i "Сыны iдуць у бой"). У "Хатынскай аповесцi" (1972) А. Адамовiч расказвае пра пасляваенны час. Едучы у Хатынь героi твора успамiнаюць ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю уласную Хатынь. Жудасным расказам пра людзей, якiя ператварылiся у катау, здраднiкау, з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi" (1979).

Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прыс вечаны раманы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку Бацькавiчы i у навакольных весках. Аутар паказвае, праз якiя цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк, Вадэйка, якiя становяцца актыунымi барацьбiтамi супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала радкоу прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху, Шуру Гаранку, Iвану Лобiку. Пiсьменнiк ускрывае прычыны духоунага падзення, здрады такiх тыпау, як Забела, Дзенiскевiч, Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай сцэнай - Мiця вяртаецца да сасны пры дарозе,якая увасабляе бессмяротнасць жыцця.

28. Творчасць м.Танка заходнебеларускага перыяду. Адметнасць лірычнага героя-змагара. (Паэмы “Нарач”, “Журавінавы свет” і інш.)

Каля сямідзесяці гадоў гучаў ў беларускай паэзіі голас Максіма Танка. Паэт пакінуў нашчадкам вялікую, мудрую, павучальную спадчыну, творчыя абсягі якой надзвычай шырокія. Але «песня песняў» паэта — пра радзіму, якая ўвайшла ў творчасць з першых яго радкоў. Ствараючы вобраз радзімы, Максім Танк гаварыў пра яе гісторыю і паданні, яе маляўнічыя краявіды, стагоддзі працы, мар і спадзяванняў, пра яе шчыры сумленны народ, яе спеўную мілагучную мову. Усё гэта паэту не аднойчы даводзілася абараняць.

Так, адзін з ранніх вершаў «Калі няма на свеце маёй мовы...» (1931) быў напісаны ў сувязі з выказваннем тагачаснага польскага міністра асветы, што праз дзесяць год у Польшчы (да верасня 1939 г. часткай Польшчы з'яўлялася Заходняя Беларусь) нават са свечкамі не знойдзеце ніводнага беларуса. Такія адносіны да беларускай мовы і яе носьбіта, народа, былі досыць распаўсюджанай з'явай. Паэт узяў эпіграфам да верша радок з нейкай рэакцыйнай газеты пачатку 30-х гадоў. Заяўляючы, што «Няма ніякіх беларусаў і іх мовы», аўтар радка пайшоў яшчэ далей за міністра пана Скульскага. У творы выявіўся характэрны для Танка іранічна-ацэначны падыход да з'явы, у ім гучыць не проста непагадненне, абурэнне, а знішчальны смех:

Калі няма на свеце маёй мовы,

Майго народа і мяне самога, —

Дык для каго будуеце, панове,

Канцлагеры, катоўні і астрогі?

Супроць каго рыхтуеце расправы