Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ШПОРА НА БЕЛАРУССКУЮ ЛИТЕРАТУРУ.doc
Скачиваний:
229
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
399.36 Кб
Скачать

5. Шматгранная дзейнасць ф. Скарыны.

Скарына з'яўляецца сiмвалам усёй беларускай культуры эпохi Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавiта тады адраджалiся цэлыя народы i нацыянальныя культуры, рабiлiся вялiкiя геаграфiчныя i творчыя адкрыццi. Эп. Адрад. нарадзiла i Скарыну — чалавека невычэрпнай энергii i iнiцыятывы, першадрукара i гуманiста, паэта, медыка, батанiка, астранома. Нарадзiўся каля 1490 г. у Полацку, закончыў Кракаўскi унiверсiтэт i ў 1506 г. быў удастоены вучонай ступенi бакалаўра вольных мастацтваў, у 1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ён блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны.

Першая з кнiг "Псалтыр" б/надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi насельнiцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны — "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. Праз тры гады надрукавана апошняя кнiга "Апостал". Усе пераклады кнiг Бiблii Ф.С. прысвяцiў "людем посполитым к доброму научению". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i навуку. З гэтай мэтай кожную з кнiг суправаджаў прадмовамi i пасляслоўямi, якiя складаюць аснову яго лiтаратурна-публiцыстычнай спадчыны. У iх першадрукар выказваў свае грамадскiя i асветнiцкiя погляды, заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлiвых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў незразумелыя словы i звароты, змяшчаў рэлiгiйныя легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. Так, у "Малай падарожнай кнiжыцы" Ф. Скарына змясцiў розныя каляндарныя i астранамiчныя звесткi (беларускiя назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. Ф.С. б/патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму i праславiў ён бiблейскую гераiню Юдзiф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальнiку чужаземнага войска Алаферну. У сувязi з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкi пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваiм народам, вернасць радзiме. Выданнi Ф. С. з боку тэхнiчнай дасканаласцi, з боку мастац. апрацоўкi выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў 16 ст. Высокi палiграфiчны ўзровень кнiг доўгi час не маглi пераўзысцi галандскiя i германскiя друкары. Ф.С. выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы. Па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў Еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету. "Напiсанае застаецца", — гаварылi старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакiнуў нашчадкам кнiгi, у якiх засталiся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкi.

4. М.Гусоускi I яго паэма «Песня пра зубра».

М. Гусоускi - наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран цыска Скарыны. Пяру М.Гусоускага належаць 3 паэмы, болей за дзесяць вершау. Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еуропе. На бел. мове "Песня" з'явiлася нядауна - у другой палове 60-х гг.-у перакладзе Язэпа Семяжона. М.Гусоускi напiсау паэму не толькi пра зубрыныя лапы. Ен напiсау узнеслую песню пра бел. зямлю, пра тое чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывельны свет гэтага цудоунага краю. Гэта споведзь пра любоу i нянавiсць, жыцце i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павагi да iншых народау i iх культур. Паэма заклiвае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i прауду, весцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце.

У паэме раскрываюцца вобразы двух уладароў ВКЛ Жыгімонта і Вітаўта. Аднак найбольш цікавым і пры-ваблівым з'яўляецца вобраз князя Вітаўта. Вітаўт выступае ў паэме як дзяржаўны муж, кіраўнік, настаўнік, усебакова развітая асоба.

Княжанне Вітаўта — гэта час гераічных спа-борніцтваў, дзе кожны меў права і вялікія маг-чымасці для здзяйснення подзвігаў і сцвяр-джэння сваёй годнасці. Самым вялікім багаццем уладар лічыў «багацце духоўнае — злата дзяр-жавы». У часы княжання Вітаўта дзяржава дасягнула небывалага росквіту і ўздыму, мела дыпламатычныя сувязі з усімі заходнееўра-пейскімі краінамі. 3 князем Вітаўтам стара-ліся жыць у міры і згодзе многія суседзі. I яны не столькі баяліся яго, колькі паважалі за адвагу, мудрасць, справядлівасць:

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы

Росквітпам княстпва Літпоўскага, нашага краю,