- •10. Сацыяльная праблематыка, патрыятычныя I гуманистычныя матывы у паэзии ф.Багушэвича.
- •5. Шматгранная дзейнасць ф. Скарыны.
- •4. М.Гусоускi I яго паэма «Песня пра зубра».
- •I называюць той век залатым.
- •3 Тым, каб ніхто надалей суддзям хлусіць не пасмеў.
- •9. Творчасць в.Дунiна-Марцiнкевiча (“Пинская шляхта»,»Гапон»).
- •19. Паэма «Новая зямля» я.Коласа – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канн. 19-пач. 20 ст.
- •21. Трылогiя «на росстанях» я.Коласа.
- •39. Наватарства драматургii к.Крапiвы I а.Макаёнка.
- •40. Творчасць м.Зарэцкага. Раман «Сцежкi-дарожкi», «Вязьмо».
- •42. Гiстарычная тэма у сучаснай прозе.
- •45. Сучасная беларуская паэзiя.
- •Трэба дома бываць часцей, Трэба дома бываць не госцем, Каб душою не ачарсцвець, Каб не страціць святое штосьці.
- •Не ўсе хочуць быць добрымі, Ды хочуць усе дабраты.
- •Бачу я: нехта некага любіць — Гэта іх справа, гэта іх права; Бачу я: нехта некага губіць — Тут і мая ўжа справа.
- •1. Культурныя дзеячы I пiсьменнiкi сярэдневыковай Беларусi (е.Полацкая, к.Турауски).
- •15. Жыццёвы і творчы шлях я.Купалы. Разнастайнасць паэтычнага асэнсавання. Канцэпцыя нац. Адраджэння, вобраз Беларусі.
- •37. У.Караткевіч і яго роля у развіцці гістарычная прозы (“Каласы пад сярпом тваім”).
- •30. Паэзія а.Куляшова. Мастацкія пошукі у жанры паэмы: “Цунамі”, “Варшаускі шлях”.
- •12. Жыццё і творчасць м.Багдановіча (зборнік “Вянок”, паэзія, проза апошніх гадоу).
- •43. Сучасная антываенная проза (Чыгрынау, Адамчык, Пташнікау)
- •28. Творчасць м.Танка заходнебеларускага перыяду. Адметнасць лірычнага героя-змагара. (Паэмы “Нарач”, “Журавінавы свет” і інш.)
- •I шыбеніцы ўзносіце пад хмары,
- •I ўсіх арганізуеце жандараў?..
- •29. Паэзія м.Танка 60-90-х гадоу. Разнастайнасць тэматыкі, інтэнсіунасць мастацкіх пошукау (верлібр).
- •I больш падатлівы,
- •18. Жыццёвы і творчы шлях я.Коласа. Паэзія і “малая” проза.
- •16. Драматычныя і фальклорна-рамантычныя паэмы я.Купалы (“Бандароуна”,”Курган” і інш.)
- •44. Маральна-філасофская, экалагічная праблематыка у сучаснай прозе.
- •31. Творчасць п.Панчанкі. Тэматычна-жанравая разнастайнасць паэзіі.
- •I прамыла раса мае сумныя вочы.
- •Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот. На увесь рост падняуся салдат.
- •I лег на змяiныя скруткi дроту.
- •I двесце салдацкiх запыленых ботау
- •17. Драматургія я.Купалы: “Раскіданае гняздо”, “Паулінка”.
- •36. Праблематыка, філасофская глыбіня рамана “Хрыстос прызямліуся у Гародні”, аповесці “Ляддзя Роспачы” у.Караткевіча.
- •32. Творчасць я.Брыля. Апавяданні, аповесці. Раман “Птушкі і гнёзды”. Лірычныя мініацюры.
- •8. Новая беларуская літаратура 19 ст. Філаматы і філарэты. Праблематыка “Знеіды навыварат” і “Тараса на Парнасе”. Ян Баршчэускі “Шляхціц Завальня”.
- •46. Сучасная беларуская драматургія.
- •22. 24.
- •34. Творчасць в.Быкава 50-70-х гадоу. Наватарства пісьменніка і яго роля у развіцці літаратуры.
- •38. У.Караткевіч як заснавльнік дэтэктыуна-прыгодніцкага жанру (“Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі”).
8. Новая беларуская літаратура 19 ст. Філаматы і філарэты. Праблематыка “Знеіды навыварат” і “Тараса на Парнасе”. Ян Баршчэускі “Шляхціц Завальня”.
“Тарас на Парнасе”. Галоуны героi паэмы - палясоушчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы, сумленны у адносiнах да сваей працы. Ен па-свойму, крыху смешна, успрымае жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад
Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне з iм здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе у яму i аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой паэмы, падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi Пушкiным, Лермантавым, Жукоускiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi Булгарыным, Грэчам. На Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца жыхарства багоу.
Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя да iх. Так, Венера нагадвае сялянскую дзяучыну. Яна "чырвона, тоуста, круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда, не зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоушчыку схiльны дап'янства Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе усю гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм танцам герой паэмы зачаравау багоу.
Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэту прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы.
Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны.
Рэальным з'являецца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана i вой та, апiсанне заняткау простых людзей (як яны "хазяйства водзяць", як лапцi падплятаюць, робяць рыбалоуныя сецi, як апранаюцца, што ядуць, як праводзяць вольны час). Казачным (умовным) з'являецца сцэна пад гарой i на гары Парнас, дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi, лiтаратурнымi персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца у сне).
Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца зэальнае i казачнае, дазволiла аутару смела выразiць свае адносiны да пiсьменнiкау i лiтаратурнага працэсу, да жiцця багатых i бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вяселую каззку: есць у ей падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэннi i шчаслiвы канец. I гэтай казцы з слауным палясоушчыкам Тарасам суджана было доугае жыцце i нязменны поспех у чытачоу.
Паэма «Энеіда навыварат» носіць ярка выра-жаны парадыйны характар. Яна ў лёгкай жар-таўлівай форме пераказвае сусветна вядомы ан-тычны міф аб тым, як адзін з герояў Траянскай вайны Эней — сын багіні кахання Венеры — са сваімі паплечнікамі вяртаецца на радзіму. Аўтар адкрыта насміхаецца з высокага стылю класіч-ных трагедый, іх адарванасцю ад жыцця, увагі толькі да высокага і трагічнага. Займальны сю-жэт, вьфазная трапная мова, цікавыя прыкметы вясковага побыту, запамінальнасць пераказу пад-зей зрабілі паэму творам шырока вядомым задоў-га да друкавання.
Мяркуюць, што паэма была напісана не ра-ней за канец Айчыннай вайны 1812 года. Аб гэтым сведчыць такое гістарычнае параўнан-не: пасланых богам Эолам загубіць Энея са спа-дарожнікамі вятроў праганяе бог мораў Нептун, ад якога вятры ўцякаюць, «як ад Кутуза Бана-парт». Імёны галоўных міфічных герояў у па-эме захаваны, дзеянне адбываецца, як у паэме старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Але захавалася толькі знешняя форма сусвет-на вядомага сюжэта, змест жа ўкладзены зусім іншы. Сапраўдныя героі паэмы — зусім не ан-тычныя багі, цары, а сучасныя аўтару беларус-кія паны і прыгонныя сяляне.
Так, багіня прыгажосці Венера апранаецца, як звычайная сялянская дзяўчына, якая вяр-таецца з кірмашу:
Андрак з насоўкай апранула, 3 падплётам уздзела кавярзні, Анучы рабыя абула, Як быццам войта селязні..
Дыдона — царыца Карфагена, куды нарэш-це прыплылі траянцы, запрасіла іх у госці. I хоць Эней трымаецца з ёй, як роўны, астатнія прыніжана просяць яе «запісаць у крэпасць»: — хочуць стаць яе прыгоннымі сялянамі, абяца-юць працаваць на паншчыне, хваляцца, якімі рамёствамі яны валодаюць. Прычым, у адроз-ненне ад галоўных герояў, спадарожнікі Энея носяць тыповыя беларускія імёны:
Піліп нам лепіць гарлачы, Пракоп жа ступы, таўкачы, А Саўка зелле ўсяка знае...
Але Дыдона адмаўляе сялянам, якія хацелі памяняць свайго пана на іншага, больш спагадлі-вага, бо дзейнічае ўказ аб аседласці, які заба-раняе панам прымаць чужых беглых прыгон-ных сялян: Я й так дзесяцкага прыбіла, Што ён распраўшчыны не знае Ды без пашпартоў усіх пускае.
Аўтар асуджае ўзмацненне прыгоннага ўціску на Беларусі, спачувае пагаршэнню ста-новішча сялян, іх спробам палепшыць стано-вішча. Разам з апісаннем вясковага побыту аўтар адначасова ўсхваляе працавітасць і таленавітасць працоўнага беларускага народа.
Паэма «Энеіда навыварат» раскрыла мастац-кія магчымасці звычайнай размоўнай беларус-кай мовы. Праўда, у творы толькі размоўна-бытавая мова. Але нават з дапамогай пераважна гэтай часткі лексікі аўтару ўдалося не толькі высмеяць аджыўшыя прыёмы і стыль класі-цызму, а і адлюстраваць гістарычныя асаблі-васці жыцця беларускага народа.