Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі.doc
Скачиваний:
206
Добавлен:
10.02.2015
Размер:
1.22 Mб
Скачать
  1. Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў

III беларуска-літоўскі звод атрымаў такую назву ад адзiнага вядомага даследчыкам спiса, якi быў выяўлены ў бiблiятэцы памешчыка Быхаўца (маёнтак Магiлеўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губернi) у 1820-х гг. Хронiка, арыгiнал якой згублены, ахоплiвае гiсторыю ВКЛ ад легендарных часоў да 1506 г. Каштоўнасць хронiкi ў тым, што яна змяшчае арыгiнальныя звесткi (складзеныя па назiраннях, успамiнах хранiста i г. д.) за другую палову XV – пачатак XVI ст. «Хронiка Быхаўца» з’явiлася ў вынiку перапрацоўкi i спалучэння трох летапiсных помнiкаў: 1) Слуцкай рэдакцыi I беларускага зводу; 2) Iпацьеўскага летапiсу; 3) поўнай рэдакцыi «Хронiкi Вялiкага княства Лiтоўскага i Жамойцкага».

ІІІ беларуска-літоўскі звод стаў вынiкам гiсторыка-лiтаратурнага сiнтэзу пагадовых запiсаў i асобных апавяданняў. Складанне новага летапiснага помнiка абумоўлена развiццём геаграфiчных уяўленняў, больш пiльнай увагай да генеалогii. Але адной з галоўных прычын яго ўзнiкнення стаў пачатак Лiвонскай вайны. Iстотныя тэрытарыяльныя страты, якiя панесла ВКЛ, выклiкалi iмкненне лiцвiнскiх патрыётаў нагадаць пра гераiчныя i велiчныя старонкi барацьбы з Маскоўскай дзяржавай, пра тое, што i «лiтоўскае кап’ё стаяла ля сцен Масквы».

Усё адзначанае вышэй дазваляе меркаваць, што ІІІ звод быў створаны ў 60-я гг. XVI ст., а ў 70-я гг. XVI ст. з’явiўся спiс (лацiніцай на беларускай мове), якi ў 1846 г. апублiкаваў складальнiк «Старажытнай гiсторыi лiтоўскага народа» Т. Нарбут. ІІІ беларуска-літоўскі звод быў складзены, магчыма, не адной, а некалькiмi асобамi, блiзкiмi да князёў Слуцкiх. Паводле сцвярджэння беларускага даследчыка М. М. Улашчыка, «Хронiка Быхаўца» была пачата праваслаўным, а падоўжана католiкам.

Месцам узнiкнення летапiсу-хронiкi, хутчэй за ўсё, быў Новагародак. Пры абгрунтаваннi такога пункту гледжання карысна звярнуцца да методыкi аналiзу легендарных звестак летапiсаў, прапанаванай М. Улашчыкам. У асноўных рысах яе можна сфармуляваць наступным чынам: 1) пачатковыя звесткi па гiсторыi амаль усiх народаў змяшчаюць легенды; 2) легенды, нягледзячы на мiфiчнасць паведамленняў, адлюстроўваюць геаграфiчныя, палiтычныя i iншыя ўяўленнi таго часу, калi яны складалiся; 3) аналiз звестак легенды дазваляе даследчыку ў шэрагу выпадкаў акрэслiць час i месца напiсання (складання).

1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi

Аслабленне Вялiкага княства Лiтоўскага (асаблiва ў сярэдзiне XVII ст.), наступ каталiцызму, працэсы апалячвання вышэйшага саслоўя Беларусi садзейнiчалi таму, што летапiсанне губляе свой агульнадзяржаўны характар. Да гэтага спрычынiлася наладжаная работа канцылярыi, у вынiку якой летапiсы становяцца другараднай крынiцай гiстарычнай iнфармацыi. Павялiчваецца ўвага да мясцовых падзей, пераважна тых, сучаснiкам якiх з’яўляўся летапiсец. Летапiсы набываюць характар мемуарнай лiтаратуры. Як прыклад можна прывесцi Баркалабаўскi (Баркулабаўскi)lxxvi летапiс.

Баркалабаўскi летапiс ахоплiвае падзеi перыяду другой паловы XVI – пачатку XVII ст., пераважна тыя, што адбылiся на Магiлёўшчыне: у сяле i замку Баркулабаве, Быхаве, Магiлёве. Ён быў напiсаны ў канцы 1580 – 1608 гг., найбольш верагодна, баркалабаўскiм святаром Фёдарам Фiлiпавiчам (духоўнiкам князёў Саламярэцкiх), а апошнi запiс 1633 г. (узяцце Смаленска каралём Уладзiславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленнi падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагiчная непасля-доўнасць, устаўкi. Толькi з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам.

Найбольшую каштоўнасць у Баркалабаўскiм летапiсе маюць звесткi пра паўсядзённае жыццё простых людзей Беларусi. Тут падрабязна апiсваюцца гаспадарчае становiшча i побыт беларускiх сялян, неўраджаi, голад; паведамляецца пра час i ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркi.

Разам з тым Баркалабаўскi летапiс змяшчае цiкавыя звесткi пра дзеяннi рускiх войскаў пад Магiлёвам у апошнi перыяд Лiвонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасцi, С. Налiвайкi), пра Лжэдзмiтрыя II i iнш.

Насычанасць летапiсу ўласнымi ўражаннямi аўтара, дэталёвымi звесткамi пра жыццё князёў Саламярэцкiх, характар запiсаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гiсторыi да думкi, што Баркалабаўскi летапiс – помнiк гiсторыка-мемуарнай лiтаратуры.

Спробы адрадзiць летапiсанне ў першай палове XVIII ст. прывялi да ўзнiкнення асобнага яго вiду на Беларусi – гарадскiх хронiк. Найбольш вядомая «Магiлёўская хронiка» Т. Сурты i Трубнiцкiх, якая была напiсана на працягу жыцця некалькiх пакаленняў жыхароў г. Магiлёва i ахоплiвае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якiя адбывалiся пераважна ва Усходняй Беларусi, раскрываецца багатая гiсторыя горада, назву якога летапiсцы звязваюць з iмем Льва. Хронiка адлюстравала не толькi падзеi, але i забабоны, мiфы таго часу.

Другая вядомая магiлёўская хронiка – «Запiскi iгумена Арэста» – ахоплiвае падзеi больш як за 500 гадоў (да 1847 г., больш ці менш поўныя звесткi з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гiсторыю горада Магiлёва. Аўтар (хутчэй за ўсё, унiят) выкарыстаў папярэднюю хронiку i асабiстыя назiраннi. На жаль, цiкавыя падзеi 1812 г. асветлены вельмi мала.

Хронiкi г. Магiлёва напiсаны на польскай мове. Не з’яўляецца выключэннем i «Хронiка Вiцебска», цi «Летапiс Панцырнага i Аверкi», – помнiк беларускага летапiсання XVII – XVIII ст., у якiм падаюцца факты з гiсторыi горада Вiцебска.

Такiм чынам, летапiсанне на Беларусi мае шматвяковую гiсторыю. Летапiсы з’яўляюцца багатай крынiцай вывучэння нашай гiсторыi, значэнне якой цяжка пераацанiць.