- •С. М. Ходзін
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.Lxxviii
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Дадатак
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура Да ўсіх тэм
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц Да ўсіх тэм
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI
Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
Пры групаванні гістарычных крыніц адрозніваюць іх сістэматызацыю і класіфікацыю, якія дазваляюць у разнастайнасці ўбачыць сістэму, вызначыць групы, якія адрозніваюцца па пэўных прыкметах і асаблівасцях. Сістэматызацыя адбываецца ў выніку дзейнасцi даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і задачам яго даследавання, i бярэ за аснову толькі адну са шматлiкiх знешніх прыкмет крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцыпы сістэматызацыі:
1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – гісторыя другой сусветнай вайны і г. д.);
2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель, Заходняй Еўропы);
3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.);
4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);
5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).
Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад, крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).
У адрозненне ад сістэматызацыі, класіфікацыя – раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе аналізу. Пры гэтым не прымаецца пад увагу форма крыніцы. Пры афармленні спіса выкарыстаных крыніц і пошуку новых часам іх падзяляюць на апублікаваныя і архіўныя. Але ж характар крыніцы не змяняецца ад таго, што яна нейкі час захоўвалася ў архіве, а пасля была апублікавана.
З самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі заўважылі, што адны з іх з'яўляюцца «рэшткамі» асобных падзей, другія ў большай ступені апавядаюць аб іншых падзеях («паданні»). Ужо з сярэдзіны ХІХ ст. ідэя такога падзелу была распаўсюджана на ўсю сукупнасць гістарычных крыніц. Пры гэтым мелася на ўвазе, што падзел крыніц па характары адлюстравання адпавядае іх пазнавальнай каштоўнасці. Да «паданняў» адносiлi ўсе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не пераносяць. Падкрэслiвалася, што ў паданнях перад намі паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі іх адлюстраванне ў свядомасці нейкіх інфарматараў. Гэтыя паведамленні аб гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і перадачы гістарычнай інфармацыі і таму яны разглядалiся як суб'ектыўныя ў большай ступені, чым «рэшткі». «Рэшткамі» называлi часткі з’яў, якія захаваліся (астанкі людзей, матэрыяльныя сляды iх дзейнасці – хатнія рэчы, зброя і г. д., пісьмовыя дакументы для надзённых патрэб). Сюды ж адносiлi мову, песні, рэлікты старых звычаяў. У якасцi галоўнай прыкметы «рэшткаў» вызначалi, што яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб мінулым.
Безумоўна, азначаны падзел вельмі схематычны і супярэчлівы, паколькі, напрыклад, тыя ж летапісы (апавяданні аб мінулым) з'яўляюцца адначасова «рэшткамі» дзейнасці канкрэтных людзей – летапісцаў.
Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы падзяляць пісьмовыя крыніцы на групы па змесце (эканамічныя, палітычныя, культурныя) і паходжаннi (у сферы сацыяльных, эканамічных адносін). Аднак рэчаіснасць – гэта не проста сума з’яў, крыніца ўзнікае не ў нейкай адной сферы; нават калі гэта і адбываецца, то яна, як правіла, адлюстроўвае не адну, а шмат бакоў гістарычнага мінулага. Таму ў 1970 – 1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах. Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыіiii. У адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання): 1) пісьмовыя, 2) рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя), 5) лінгвістычныя, 6) фонадакументы, 7) фотакінадакументы.
Азначаная вышэй класіфікацыя, якая дазваляе правесці падзел на 7 тыпаў, улічвае, з аднаго боку, найбольш істотныя прыкметы, характэрныя для тых ці іншых крыніц (паходжанне, змест, форма), а з другога – аб’екты даследавання канкрэтных галін гістарычнай навукі. Аднак этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя) і лінгвістычныя крыніцы могуць быць прадстаўлены ў пісьмовай форме ці ў выглядзе фона- і фотакінакрыніц. Графічныя (картаграфічныя) крыніцы наогул не трапляюць ні ў адзін з прыведзеных тыпаў. Таму І. Д. Кавальчанка прапанаваў класіфікацыю не паводле спосабаў, а формаў фіксавання інфармацыі: рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя і фонадакументыiv.
У апошнiя гады вялiкую цiкавасць выклiкала тыпалагiчная класiфiкацыя гiстарычных крынiц, прапанаваная С. О. Шмiтамv. Па-першае, яна ахоплiвае ўсе крынiцы гiстарычнага паходжання. Па-другое, азначаная класiфiкацыя вельмi зручная для ўспрымання, паколькi ў яе аснову пакладзена знешняя «матэрыяльная» форма крынiцы. У адпаведнасцi з класiфiкацыяй С. О. Шмiта, вызначаюць наступныя тыпы i падтыпы:
Рэчавыя крынiцы ва ўсёй iх разнастайнасцi (ад помнiкаў археалогii да сучасных машын i бытавых прадметаў). Дарэчы, гэта дазваляе ўлiчыць, што ў вынiку дзейнасцi чалавека змянiўся i жывёльны, i раслiнны свет. Таму да азначанага тыпу крынiц можна аднесцi не толькi чучалы жывёл, птушак i муляжы пладоў, гербарыi (што выстаўлены ў нашых музеях), але i самiх жывёл, птушак, раслiны i iншыя прыродна-геаграфiчныя крынiцы гiстарычнага (штучнага) паходжання (выведзеныя з дапамогай чалавека пароды жывёл i iнш.).
Выяўленчыя крынiцы:
а) мастацка-выяўленчыя (творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кiно i фатаграфii);
б) выяўленча-графiчныя (крынiцы, што змяшчаюць iнфармацыю, перададзеную пры дапамозе наглядных графiчных вобразаў, якія не складаюць алфавiту);
в) выяўленча-натуральныя (фатаграфii, дакументальныя кiнакадры).
3. Моўныя крынiцы:
а) размова (i фонадакументы, якiя яе фiксуюць);
б) помнiкi вуснай творчасцi (фальклор);
в) пiсьмовыя помнiкi (уключаючы эпiграфiчныя) ва ўсёй разнастайнасцi iх формаў i вiдаў.
4. Канвенцыянальныя (ад лац. conventionalis – умоўны) крынiцы з вялiкай колькасцю формаў i вiдаў – нотны запiс, знакi матэматычнай i iншай сiмволiкi, iнфармацыя, зафiксаваная на машынных носьбiтах i г. д. Можна меркаваць, што гэта адзiн з найбольш недакладна акрэсленых тыпаў крынiц.
5. Паводзiнскiя крынiцы. Гэта назва (якая не вельмi ўдала гучыць на беларускай мове) усё ж дазваляе дакладна акрэслiць пэўны тып крынiц. Па-першае, сюды можна аднесцi зрокава-назiральныя звычаi i абрады (рытуалы) – калектыўныя i iндывiдуальныя дзеяннi (працоўныя, сямейна-бытавыя, святочныя, спартыўныя i iнш.). Звычаi i абрады вывучаюцца этнографамi. Аднак тэрмiн «этнаграфiчныя крынiцы» (як гэта i адзначае С. О. Шмiт) нельга прызнаць удалым, паколькi ўласна этнаграфiчнымi матэрыяламi, што выкарыстоўваюцца этнографамi ў сваёй працы i нават у палявой практыцы, з’яўляюцца таксама рэчавыя крынiцы, пэўныя пiсьмовыя запiсы i г. д.
6. Гукавыя, цi аўдыё-крынiцы. Сюды С. О. Шмiт уключае гукi ў шырокiм i вузкамузыкальным сэнсе («гукi», «звоны», «шумы»). Сюды ж адносяць i запiсы галасоў птушак, жывёл.
Умоўнасць класiфiкацыi С. О. Шмiта (як i iншых) зразумелая. Асобныя вiды (напрыклад, грошы) нельга дакладна аднесцi да аднаго з вызначаных вiдаў. З’ява i сутнасць не заўсёды супадаюць. У рэальным жыццi проста не iснуе «чыстых» тыпаў i любая класiфiкацыя – умоўная (так, напрыклад, кіна- і фотаматэрыялы непарыўна звязаны з анатаваннем – картачкі прадметна-тэматычнага каталога, архіўныя і студыйныя мантажныя лісты. У азначаным выпадку спалучаюцца выяўленчая і пісьмовая формы, але аб’ект адлюстравання адзіны). Класiфiкацыя С. О. Шмiта дазваляе нібы ахапiць адным позiркам усю велiзарную колькасць крынiц – i ў гэтым яе галоўная каштоўнасць. Яна найлепшым чынам падыходзiць да навучальных мэт, музейнай i краязнаўчай дзейнасцi.
Безумоўна, што практычныя патрэбы асобных дысцыплін (археалогіі, бiблiяграфii, дыпламатыкi, дакументазнаўства) вызначаюць з’яўленне i iншых класiфiкацый, зручных для выкарыстання ў працы даследчыка.
Класiфiкацыя пiсьмовых крынiц. Маючы на мэце ў далейшым спробу агляду пiсьмовых крынiц, спынiмся на iх класiфiкацыi. У XIX – пач. XX ст. у дачыненнi да гэтага тыпу крынiц прымянялi азначаны падзел на «рэшткi» i «паданнi». Разрыў адзiнства аб’ектыўнага i суб’ектыўнага ў крынiцы выклiкаў зразумелую крытыку з боку савецкiх гiсторыкаў. Паступова i незаўважна ў дачыненнi да пiсьмовых крынiц усталяваўся падзел на дакументальныя i апавядальныя (дзе нават пры блiжэйшым разглядзе можна заўважыць уплыў папярэдняй класiфiкацыі). Абодва азначаныя роды пiсьмовых крынiц падзяляюць на вiды (комплексы пісьмовых крыніц, для якіх характэрна падабенства прыкметы іх структуры і зместу), колькасць якiх можа мяняцца. Акрамя таго, iх назвы з’яўляюцца прадметам працяглых дыскусiй. Па квалiфiкаваным меркаваннi Л. М. Пушкарова, гэта картаграфiчныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскiя, асабiстыя, мастацкiя, гiстарычныя i навуковыя крынiцы. Не адмаўляючы ў цэлым азначанай класiфiкацыi, прапануем наступны падзел:
I. Дакументальныя крынiцы.
1. Дакументы заканадаўства.
2. Актавыя крынiцы (дамоўнага характару).
3. Матэрыялы справаводства (у вынiку дзейнасцi канцылярый i iншых устаноў па стварэннi дакументаў). Як асобны падвiд (разрад – па Л. М. Пушкарову) – распарадчая дакументацыя.
4. Статыстычныя матэрыялы (рэалiзацыя зваротнай сувязi ў кiраваннi). Сюды ў якасцi падвiду ўключаем эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя апiсаннi, а таксама матэрыялы фiскальнага ўлiку, якiя часам набываюць характэрныя рысы масавых крынiц.
Картаграфiчныя матэрыялы, на наш погляд, можна вынесцi па-за межы пiсьмовых крынiц, паколькi іх звесткi ў большай ступенi зафiксаваны графiчным спосабам.
II. Апавядальныя крынiцы адрознiваюцца ад дакументальных тым, што даюць паслядоўны пераказ падзей i дазваляюць растлумачыць узаемасувязi вывучаемых з’яў з iншымi з’явамi таго ж перыяду. У працэсе iх эвалюцыi асобныя вiды знiкалi, iх месца займалi iншыя (летапiсанне, гiсторыка-мемуарная лiтаратура i г. д.).
1. Летапiсы i хронiкi.
2. Мемуарная лiтаратура i эпiсталярныя крынiцы (многiя мемуарныя творы зараджалiся ў эпiсталярнай форме, цесную сувязь памiж гэтымi падвiдамi можна прасачыць i на працягу XX ст.).
3. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы (iх зблiжае імкненне аўтараў у той цi iншай ступенi ўздзейнiчаць на чытача, значны адыход ад рэчаiснасцi ў iмкненнi абгрунтаваць сваю думку, свой пункт гледжання).
Перыядычны друк разглядаецца асобна як спецыфiчная сiстэма гiстарычных крынiц, паколькi iх аб’ядноўвае толькi знешняя рыса – перыядычнасць выдання, паводле ж зместу гэта – заканадаўчыя i актавыя дакументы цi публiцыстыка, навуковыя цi лiтаратурныя творы i г. д.