- •С. М. Ходзін
- •Прадмова
- •Уводзіны
- •Што такое гістарычныя крыніцы
- •Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц
- •Прадмет крыніцазнаўства. Тэарэтычнае і прыкладное крыніцазнаўства
- •Гістарычная крыніца і гістарычны дапаможнік. Крыніцазнаўства і гістарыяграфія
- •Праблемы вывучэння рэчавых і іншых відаў непісьмовых крыніц
- •Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
- •Аналiз гiстарычнай крынiцы
- •I. ДакументальныЯ крынIцы
- •1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •Статыстычныя крыніцы другой паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Статыстычныя ўстановы Расійскай імперыі, іх функцыі і структура
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.4. Мемуарная лiтаратура XVIII ст.Lxxviii
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.Cxi
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
- •Дадатак
- •Тэма 2. Актавыя матэрыялы
- •Тэма 3. Матэрыялы справаводства
- •Тэма 4. Эканомiка-геаграфiчныя, гаспадарчыя
- •I статыстычныя апiсаннi. Статыстычныя матэрыялы
- •Iі. АпавЯдальныЯ крынiцы Тэма 1. Летапiсы I хронiкi
- •Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
- •Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
- •Тэма 4. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы
- •Тэма 5. Перыядычны друк
- •Літаратура Да ўсіх тэм
- •Да ўводзін
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •Публікацыі крыніц Да ўсіх тэм
- •Да раздзела і
- •Да раздзела іі
- •КрынIцы гIсторыI БеларусI
2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
Большасць актаў XIV – XVIII ст. захавалася ў актавых кнiгах земскiх i гродскiх судоў, у кнiгах Лiтоўскай метрыкi. Вялiкая частка iх выдадзена (гл. спiс публiкацый крынiц). Падрабязны аналiз гэтых выданняў зроблены ў манаграфii М. М. Улашчыка «Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода» (М.,1973)xxvii. Па-за разглядам у ёй засталiся пераважна публікацыі, якія выйшлі па-за межамi Расiйскай iмперыi (а пасля СССР), а таксама выдадзеныя з 1974 г. (буйнейшыя з апошнiх – «Полоцкие грамоты XIII – XVI вв.». М.,1977 – 1980). Аднак значная частка актаў застаецца ненадрукаванай. Акрамя таго, даследчык па-магчымасцi заўсёды павiнен iмкнуцца азнаёмiцца з рукапiсным тэкстам, на аснове якога ажыццёўлена выданне. Этапы аналiзу актаў у асноўных сваiх рысах супадаюць з агульнымi для усiх крынiц.
1. Аналiз знешнiх прыкмет: матэрыялу, на якiм напiсаны акт (папера на ўсходнеславянскiх землях з'яўляецца ў XIV ст. спачатку з Iталii, у сярэдзiне XV ст. – з Францыi, з 30-х гг. XVI ст. вытворчасць яе наладжана ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм). Аналiзуючы вадзяныя знакi (фiлiгранi), трэба мець на ўвазе, што ўвозiмая папера магла запазняцца (г. зн. дакумент трэба датаваць не раней тых гадоў, аб якiх сведчаць фiлiгранi). Важныя звесткi дае аналiз почырка. Увогуле для храналагiчнай i геаграфiчнай лакалiзацыi акта важнае значэнне маюць веды па палеаграфii, тапанiмiцы, генеалогii i г. д. Аналiз знешнiх прыкмет дае падставу зрабiць пэўныя вывады аб сапраўднасцi акта. Аднак канчатковае заключэнне аб гэтым можна зрабiць толькi на наступным этапе.
2. Аналiз фармуляра – устанаўленне зместу, характару здзелкi, вызначэнне вiдавых асаблiвасцей акта (прыватнаправавы, публiчны) i г. д. Шляхам параўнальнага аналiзу фармуляраў устанаўлiваюцца:
а) сапраўдныя акты: чарнавыя, белавыя, памножаныя i адноўленыя. Чарнавыя акты складалiся ў якасцi папярэдняга праекта або варыянта да яго. Яны даюць iнфармацыю аб паходжаннi актаў, характары змен, унесеных у акт. Белавыя акты, пэўным чынам засведчаныя i замацаваныя пячаткай i подпiсамi, з'яўляюцца канчатковай рэдакцыяй акта. Памножаныя акты пiсалiся ў некалькiх экземплярах па колькасцi бакоў – удзельнiкаў здзелкi цi дагавора, пазначаных у акце. I ўрэшце, адноўле- ныя – аднаўляюць тэкст актаў больш раннiх i па нейкiх прычынах страчаных;
б) акты несапраўдныя. Тут адрознiваюць спiсаныя акты (копii), якiя змяшчалiся найперш у асобных зборнiках i значэнне якiх вельмi iстотнае, калi яны засведчаны ў канцылярыi цi ў актавых кнiгах, а таксама падробленыя i сфальсiфiкаваныя акты. У апошнiх тэкст сапсаваны падчысткамі, часам устаўлены падробленыя фразы, прозвiшчы, геаграфiчныя назвы. Трэба мець на ўвазе, што для гiсторыка пэўную iнфармацыю змяшчаюць i сфальсiфiкаваныя акты.
Распаўсюджаная памылка пачынаючага даследчыка – уяўленне аб тым, што дастаткова ўстанавiць верагоднасць (аўтэнтычнасць) акта, каб усе звесткi апошняга можна было запазычыць для сваёй навуковай працы. Але кожны акт (як i ў цэлым усе гiстарычныя крынiцы), з аднаго боку, сам з'яўляецца фактам гiстарычнай рэчаiснасцi, з другога – змяшчае пэўную iнфармацыю аб фактах гiстарычнай рэчаiснасцi. Таму для таго, каб прызнаць факт, звесткi аб якiм запазычваюцца з паказанняў крынiцы, што рэальна мелі месца, гiсторык павiнен крытычна прааналiзаваць не толькi сам факт iснавання гэтай крынiцы, але i яе паказаннi аб тым факце, якi яго цiкавiць. Гэта значыць, даследчык павiнен устанавiць не толькi сапраўднасць (аўтэнтычнасць) крынiцы, але i яе верагоднасць – неабходную i дастатковую ступень адпаведнасцi памiж з'явай i яе апiсаннем у крынiцы. У сувязi з тым, што большая частка актаў XIII – XVIII ст. захавалася ў копiях, крытыка верагоднасці – адначасова асноўны спосаб вырашэння праблемы сапраўднасцi.
I ўрэшце, неабходна зазначыць, што крынiца адлюстроўвае толькi асобныя бакi гiстарычных фактаў. Сам факт заўсёды шырэй, чым яго адлюстраванне. Таму, каб атрымаць максiмум iнфармацыi аб факце, неабходна вызначыць канкрэтныя абставiны ўзнiкнення тых цi iншых крынiц, эканамiчныя, сацыяльныя, палiтычныя i г. д. Гэта асаблiва неабходна для навуковай крытыкi актаў – такога вiду крынiц, узнiкненне якiх непарыўна звязана з пэўнымi гiстарычнымi ўмовамi.