- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
4. Германцы
Заходнімі суседзямі славян былі германскія плямёны, якія прайшлі той жа шлях, што і славяне. Першапачатковай прарадзімай германцаў быў Ютландскі паўвостраў і Паўднёвая Скандынавія. З II ст. да н. э. германскія плямёны паступова пашыралі сваю тэрыторыю на поўдзень да захаду ад Эльбы і ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Напрыканцы І тыс. да н. э. яны здолелі атрымаць перамогу над кельтамі, якія доўгі час гаспадарылі ў Еўропе на шырокім прасторы ад Іспаніі да Карпат, і ўсталявацца паміж Рэйнам і Эльбай. Пасля заваявання Рымам кельцкай Галіі па Рэйне прайшла мяжа паміж германцамі і Рымскай імперыяй. Усходняя мяжа германскіх плямёнаў прайшла па Эльбе, дзе яны доўгі час суседнічалі са славянамі.
У пісьмовых крыніцах звесткі пра германцаў з’яўляюцца амаль у той жа час што і пра славянаў. На рубяжы нашай эры і пазней Рым вёў з імі войны і, пэўна, больш даведаўся пра іх.
Пра старажытных германцаў пісалі Юлій Цэзар (каля 50 г. да н. э.), гісторыкі Тацыт, Пліній, Плутарх і іншыя.
З іх апісанняў вынікае, што германцы складаліся з мноства плямёнаў, буйнейшым з якіх былі свевы. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Зямля належала роду і племені. Але ў часы Тацыта ўжо практыкавалася сямейнае землекарыстанне. Размеркаванне зямельных надзелаў паміж сем’ямі было няроўным. Радавая арганізацыя была вельмі моцная. Род вырашаў спрэчныя пытанні, помсціў іншым родам за крыўды і ўрон, прычыненыя суродзічу. На вайне члены аднаго роду трымаліся ў адным страі.
Можна заўважыць, як за перыяд паміж першымі звесткамі пра германцаў, якія адносіліся да І ст. да н. э. (Юлій Цэзар), і паведамленнямі II—VI ст., у іх адбыліся істотныя змены ў грамадскіх адносінах і сфарміраваўся лад ваеннай дэмакратыі з глыбокай маёмаснай і сацыяльнай дыферэнцыяцыяй унутры германскага грамадства. Выдзяляецца знаць, якая валодала рабамі, у асноўным з ліку ваеннапалонных. Калі раней, у часы Цэзара, германцы выбіралі караля толькі на час вайны, і ён выконваў функцыі военаначальніка, то ўжо ў апісаннях Тацыта, г. зн. 150 гадамі пазней, каралі мелі вялікую ўладу, іх выбіралі выключна з ліку знатных.
У мэтах атрымання ваеннай здабычы германскія пляменныя дружыны сталі ўсё часцей нападаць на рымскія правінцыі ў заходняй Германіі і Францыі. Паходы рымскіх легіянераў у нямецкія землі, паспяховыя на пачатковым этапе, скончыліся ў рэшце рэшт іх паражэннем. У 9 г. н. э. рымскі военачальнік Вар пацярпеў паражэнне і страціў амаль усё сваё войска ў Тэўтабургскім лесе паўночна-заходняй Германіі. Каб абараніцца ад частых набегаў германскіх дружын, паміж Рэйнам і Дунаем быў збудаваны вал працягам у 500 км. Але ён не змог стрымліваць усё больш моцнага націску германцаў.
«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
IV—V ст. н. э. увайшлі ў гісторыю пад назвай «вялікага перасялення народаў». Лічаць, што немалую ролю ў гэтым, як і ў наступных перамяшчэннях еўрапейскіх плямёнаў адыграла рэзкае пагаршэнне клімату. Моцнае пахаладанне, мноства ападкаў прывялі да забалочвання вялікіх тэрыторый, асабліва ў Скандынавіі. Насельніцтва стала адчуваць нястачу прыдатнай для земляробства зямлі.
Кліматычныя катаклізмы абвастрылі дэмаграфічныя праблемы, якія некаторыя народы адчулі ў сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва. Перанаселенасць заўсёды разглядаецца ў якасці галоўнай прычыны міграцый. Але яшчэ адна прычына вялікага перасялення была закладзена ў асаблівасцях сацыяльна-палітычнага развіцця еўрапейскіх плямёнаў, у фарміраванні ў іх ладу ваеннай дэмакратыі. Вайна і ваенныя грабяжы сталі адной з крыніц узбагачэння радавой знаці, якая групавалася вакол ваенных правадыроў. Варвараў прыцягвала багацце Рымскай імперыі, і яны карысталіся яе няўхільным заняпадам і паслабленнем ваенай моцы, каб разгарнуць супраць яе актыўныя ваенныя дзеянні.
Пачатак эпохі Вялікага перасялення народаў звязваюць з перасяленнем у другой палове II ст. са Скандынавіі на паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора ўсходнегерманскіх плямёнаў готаў. Затрымаўшыся на некаторы час на ніжняй Вісле, яны потым спусціліся ў басейн Дуная і стварылі там Каралеўства Вестготаў. Другая частка, якая атрымала назву остготаў, рушыла ў Прычарнамор’е. Верагодна, яна прайшла ўздоўж заходніх межаў Беларусі. У Брэсце на ўскраіне горада археолагі адкрылі і вывучылі іх могільнік. Гісторык Іардан адзначае, што остготы здолелі падпарадкаваць сабе розныя мясцовыя плямёны і скласці другую моцную дзяржаву ў нізоўях Дняпра. Самым вядомым каралём остготаў быў Германарых.
Готы ўсталявалі цесныя сувязі з Рымскай імперыяй і прынялі адтуль хрысціянства. Быў распрацаваны гоцкі алфавіт і перакладзена Біблія. Гэты пераклад стаў самым старажытным тэкстам на старажытнагерманскай мове. Аднак готы, нягледзячы на плённыя стасункі з Імперыяй, выказваліся з горшага боку. Яны ўчынілі некалькі грабежніцкіх паходаў на яе балканскія правінцыі. Іардан, які валодаў больш раннімі дакументамі, гаворыць аб саюзе готаў са славянамі ў IV ст., накіраваным супраць усходняй часткі Рымскай імперыі.
У IV ст. ад паўночных межаў Кітая, праз Сярэднюю Азію і Прыкаспійскую нізіну ў паўднёвыя стэпы ўсходняй Еўропы, знішчаючы ўсё на сваім шляху, уварвалася шматлікае племя гунаў. Яны разграмілі дзяржаву готаў, частка якіх сышла ў Крым. Тым часам Рымская імперыя падверглася серыі буйных уварванняў з боку пляменных груповак германцаў і іншых народаў. Заходнерымскія імператары вымушаны былі пагадзіцца з рассяленнем германцаў на тэрыторыі іх дзяржавы на правах саюзнікаў («федэратаў»). Узнікла некалькі буйных варварскіх пляменных саюзаў, улада Рыма над якімі была чыста фармальнай. З канца IV і асабліва ў V ст. варвары накіраваліся на поўдзень і каля ста гадоў заваёўвалі Заходнюю Рымскую імперыю, заклаўшы асновы новай цывілізацыі.
У гэтым руху прынялі ўдзел і славяне. Іардан дастаткова пэўна гаворыць аб тым, што сам рух германцаў на поўдзень у нейкай ступені быў вызваны ціскам на іх з боку славян. Больш таго, частка славян прыняла прамы ўдзел у вялікім перасяленні народаў як разам з германцамі, так і самастойна. Яны выйшлі за межы сваёй прарадзімы і здолелі славянізаваць вялікія тэрыторыі на поўдні (Балканскі паўвостраў) ва Усходняй Еўропе.
