- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
У 1607 г. Англія высадзіла сваіх першых пасяленцаў-каланістаў на Атлантычнае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Паселішча было названа Вірджыніяй, што азначае, «неасвоеныя, пустуючыя землі». Праз 13 гадоў прыбыла другая група перасяленцаў-пілігрымаў. Землі паўночнага ўсходу кантынента былі абвешчаны ўласнасцю брытанскай кароны. Паступова Паўночная Амерыка станавілася зонай уплыву англасаксонскай культуры і менталітэту. З гэтага моманту пачаўся складаны працэс фарміравання амерыканскай дзяржаўнасці, нацыі і культуры. Па меры адаптацыі прышлага еўрапейскага насельніцтва да мясцовых умоў ішло фарміраванне новага этнасу, адрознага ад насельніцтва Еўропы.
Англія зацвярджала свае інтарэсы і прысутнасць у Паўночнай Амерыцы ў барацьбе з іншымі еўрапейскімі дзяржавамі. Спачатку з Іспаніяй, а затым з энергічнай і прадпрымальнай Галандыяй. На працягу больш чым ста гадоў яна ваявала з Францыяй, якая была апошняй яе саперніцай на паўночна-амерыканскім кантыненце. У ходзе Сямігадовай вайны як брытанскі, так і французскі бакі актыўна выкарыстоўвалі сілы індзейцаў. Так, алганкіны занялі бок французаў, а іракезы — англічан. Індзейцы нацкоўваліся адзін на аднаго, знішчаліся шляхам подкупу, спойвання і разні. Падзеі гэтай вайны знайшлі сваё адлюстраванне ў раманах англійскага пісьменніка Уільяма Тэкерэя «Віргінцы» і амерыканскага пісьменніка Фенімора Купера — «Апошні з магікан».
У сярэдзіне XVIII ст. у Паўночнай Амерыцы налічвалася 13 незалежных адзін ад аднаго англійскіх штатаў-калоній. Імі кіравалі губернатары, якія прызначаліся англійскім каралём. Большасць каланістаў (75 %) былі англійскага паходжання, астатнія — выхадцы альбо нашчадкі перасяленцаў з германскіх дзяржаў, Даніі, Францыі, Швейцарыі, Іспаніі.
Рэвалюцыя ў Англіі не зрабіла вялікага ўплыву на становішча спраў у яе паўночнаамерыканскіх уладаннях. Рэха падзей грамадзянскай вайны з вялікім спазненнем даходзіла да Паўночнай Амерыкі. Таму тут працягвалі захоўвацца феадальна-абсалютысцкія парадкі, якія да таго часу ў Англіі былі канчаткова ліквідаваны. Насельніцтва паўночнаамерыканскіх калоній абкладалася падаткамі і знаходзілася пад жорсткім кантролем англійскага ўрада.
Па заканчэнні англа-французскай вайны пачынаецца канфлікт паміж Англіяй і яе ўладаннямі ў Паўночнай Амерыцы. Самовольствы губернатараў, абмежаванне свабоды прадпрымальніцтва і ўвядзенне новых падаткаў — усё гэта выклікала пратэст каланістаў, якія паступова сталі ўсведамляць сябе амерыканцамі. Нарастанне супярэчнасцей паміж калоніямі і метраполіяй прывяло да першай амерыканскай рэвалюцыі, ці Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы.
У маі 1775 г. у Філадэльфіі адбыўся Кантынентальны кангрэс (сход прадстаўнікоў 13 калоній), які прыняў рашэнне аб спыненні адносінаў з Англіяй і стварэнні амерыканскага войска. Пачалася Вайна за незалежнасць, якая цягнулася 9 гадоў — з 1775 г. па 1783 г. У ходзе барацьбы амерыканскія калоніі Англіі аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву — саюз ці канфедэрацыю Злучаных Штатаў Амерыкі. 4 ліпеня 1776 г. Кантынентальны кангрэс прыняў Дэкларацыю незалежнасці ЗША. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння ЗША, і 4 ліпеня святкуецца ў гэтай краіне як Дзень незалежнасці.
Галаўнымі ідэолагамі амерыканскай нацыі сталі Бенджамін Франклін, Томас Джэферсан, Томас Пэйн, Джон Адамс, а таксама Джордж Вашынгтон, Роджэр Шэрман, Роберт Лівінгстон. На Кантынентальным кангрэсе яны заваявалі большасць галасоў за незалежнасць Амерыкі. «Амерыканскі народ — гаспадар свайго лёсу», — казаў Т. Джэферсон.
Рашаючымі бітвамі Вайны за незалежнасць былі бітвы пры Саратогу (Нью-Йорк) восенню 1777 г. і зімой 1777—1778 гг. на Валлэй Форджы (Пенсільванія), пасля якіх брытанцы сталі цярпець паражэнні. Еўрапейскія дзяржавы і Расія падтрымалі вайну супраць Вялікабрытаніі, што паўплывала на зыход вайаны на карысць паўстанцаў. У верасні 1783 г. у Парыжы былі падпісаны мірныя дамовы, якія прызнавалі ЗША незалежнай, суверэннай дзяржавай.
Асноўныя дзяржаўныя дакументы ЗША: Дэкларацыя незалежнасці і Канстытуцыя, прынятая ў 1787 г., — заснаваны на ідэях Асветы. Дэкларацыя абвяшчала прынцып народнага суверэнітэту і правы чалавека. У той жа час у маладой дзяржаве захоўвалася рабства. Гэта была саступка багатым плантатарам і землеўладальнікам, якім належала большасць у Кантынентальным кангрэсе. Канстытуцыя абвяшчала ЗША федэральнай дзяржавай і рэспублікай. У адпаведнасці з тэорыяй падзелу ўладаў, заканадаўчая ўлада належыць кангрэсу, а выканаўчая ўлада — прэзідэнту. Абвяшчалася незалежнасць судовай улады і дазвалялася поўная верацярпімасць. Першыя дзесяць паправак да канстытуцыі ці Біль аб правах, прыняты ў 1789 г., уводзілі асновы буржуазнай дэмакратыі ў ЗША: свабоду слова, сходаў, друку, недатыкальнасці асобы і інш. Аднак сістэму рабаўладання ў ЗША Біль аб правах не адмяняў.
Пасля заканчэння Вайны за незалежнасць Вялікабрытанія страціла свой уплыў у Паўночнай Амерыцы, нягледзячы на захаванне ўладанняў у Канадзе і шэраг астравоў Вест-Індыі і Паўночнай Амерыкі. У XIX ст. ЗША выступілі як рэгіянальная дзяржава.
