- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Адмена прыгоннага права дала моцны штуршок да буржуазнага развiцця, і выклікала вялікія змены ў вёсцы. У той жа час захаваліся шматлiкiя прыгонніцкія перажыткi. Галоўнымі з iх былі памешчыцкае землеўладанне, адпрацовачная сістэма, сервiтуты. У 70-х гг. памешчыкам, галоўным чынам дваранам, належала больш за палову зямлi. У распараджэннi сялян заставалася каля 32 % зямельных угоддзяў. Памешчыцкiя гаспадаркi Беларусi аказалiся даволi прыстасаванымi да новых умоў гаспадарання. Да пачатку ХХ ст. яны захавалi каля 80 % сваёй зямельнай уласнасцi. Гэта больш, чым у сярэднім па Расiйскай iмперыi. Эканамiчная ўстойлiвасць памешчыцкiх уладанняў была абумоўлена тым, што Беларусь адносiлася да раёна больш ранняга, чым расiйскi цэнтр, развiцця капiталiстычных адносiн. Да таго ж гэтаму садзейнiчала i ўрадавая палiтыка.
Змены ў сельскай гаспадарцы адбывалiся павольна, асаблiва ў 60—70-я гг. Спачатку на змену прыгоннiцкай прыйшла пераходная, адпрацовачная сiстэма гаспадаркi: сяляне апрацоўвалi зямлю памешчыка сваiм iнвентаром i цяглавай рабочай сiлай за прадастаўленную ў арэнду зямлю, пазычаныя грошы, хлеб, лес i г. д. Гэта была даволi кабальная форма найму сялян. Ім плацілі значна менш, чым пры вольным найме. Памешчыцкiя гаспадаркi, заснаваныя на адпрацоўках, не мелi стымулаў да паляпшэння агратэхнiкi, выкарыстання машын. Адпрацовачная сiстэма найбольшае распаўсюджанне атрымала ў Вiцебскай i Магiлёўскай губернях. У заходняй i цэнтральнай частках Беларусi памешчыкi побач з адпрацоўкамi выкарыстоўвалi часта працу наёмных рабочых.
У 60—70-х гг. XIX ст. у Беларусi захоўвалася ранейшая структура сельскагаспадарчай вытворчасцi, панавала зернявая рыначная спецыялiзацыя гаспадаркі. У 80—90-х гг. у памешчыцкіх i сялянскіх гаспадарках Беларусі адбылiся моцныя змены пад уплывам сусветнага аграрнага крызiса. Ён быў выклiканы прытокам на еўрапейскiя рынкi таннага зерня з ЗША, Канады, Аўстралii. Традыцыйныя пастаўшчыкi зерня, у тым лiку i з Беларусi, аказалiся не ў стане канкурыраваць. Гэта прывяло да змены рыначнай спецыялiзацыi сельскай гаспадаркi Беларусi. Асноўнай яе галiной стала мяса-малочная жывёлагадоўля, і адпаведна пашыралася вырошчванне тэхнiчных культур. Памешчыкi былi вымушаны перабудоўваць свае гаспадаркі на прадпрымальнiцкiх асновах. Тыя маёнткі, дзе не ўдалося наладзiць эфектыўную вытворчасць, прыходзiлi да ўпадку, закладвалiся i прадавалiся за даўгi. Пераадоленню рэшткаў прыгонніцкіх адносiн i росту капiталiзму у сельскай гаспадарцы садзейнiчалi таксама развiццё прамысловасцi, рост гарадоў, канцэнтрацыя войскаў на тэрыторыi Беларусi i г. д.
Аграрны крызiс унёс вялiкiя змены i ў сялянскую гаспадарку. З аднаго боку, ён паскорыў i паглыбіў размежаванне сельскага насельнiцтва на больш бедных і заможных, з другога, ажывiў перажыткi прыгоннiцтва ў вёсцы: адпрацоўкi, сервiтуты i г. д.У канцы XIX ст. беларускiя губернi вызначыліся найбольшым укараненнем новай рыначнай сiстэмы арганiзацыi сельскагаспадарчай вытворчасцi. Акрамя таго, Беларусь знаходзілася на адным з першых месцаў у Расiйскай iмперыi па выкарыстаннi сельскагаспадарчых машын, хоць у цэлым панавала яшчэ ручная тэхнiка.
Стратыфiкацыя сялянства айчыннымi гiсторыкамi традыцыйна праводзiлася на аснове групоўкi сялянскiх гаспадарак па колькасцi коней, якiя належалi гаспадарцы, i велiчынi выкарыстання ворнай зямлi. Існавалі крытэры iерахiчнага ранжыравання сялянства: уладальнiкi гаспадарак без коней i з адным канём адносiлiся да лiку бедных; з двума коньмi — да сярэднiх, з трыма i больш — да заможных; гаспадары з колькасцю ворыўнай зямлi да татырох дзесяцiн — да бедных, звыш васьмі дзесяцiн — да заможных, астатнiя да сераднякоў. На аснове прыведзенай групоўкi праводзiлася сацыяльна-маёмасная iерархiя сялянства такiм чынам, што на мяжы XIX—XX ст. бяднейшая група складала звыш 60 % сялянства, сярэдняя па заможнасцi — каля 30 %, багацейшая — каля 8—10 %. Амаль палова прадстаўнiкоў апошняй названай группы распараджалася зямельнымi ўладаннямi памерам звыш 100 гектараў i па велiчынi гаспадарак уздымалася да ўзроўню памешчыкаў, аднак прыведзеныя крытэрыi i зробленая на iх аснове стратыфiкацыя не бездакорныя. Пад цiскам нарастаючага к канцу XIX ст. беззямелля, вострай ва ўмовах Беларусi аграрнай перанаселенасцi, сялянства вымушана было адыходзiць на промыслы, шукаць дадатковыя заработкi па-за межамi сваёй гаспадаркi, вёскi i г. д. Амаль палова сялян (адпаведна памерам аграрнай перанаселенасцi) значную частку даходаў атрымлiвала не праз сельскагаспадарчыя заняткi. Сiстэма сацыяльных каштоўнасцяў беларускага сялянства да пачатку ХХ ст. захавала рэлiктавыя формы прававых норм, старэатыпаў паводзiн i ўяўленняў, якiя не адпавядалi новым сацыяльна-эканамiчным умовам. У штодзённым жыццi сялян шэраг функцый захавала сельская грамада, ва ўсходняй частцы Беларусi — абшчына. Калектыўнай думка надзвычай адмоўна ўспрымала ігнараванне меркаванняў грамады.
Для Беларусі на мяжы стагоддзяў востра стаяла праблема адноснай аграрнай перанаселенасці. Яе асноўнымі прыкметамі былі: недахоп зямлі ў сялян, неадпаведнасць яе памераў працоўным рэсурсам вёскі і незабяспечанасць асноўнай масы сялян зямлёй. Празмерная колькасць працаўнікоў у сельскай гаспадарцы беларускіх губерняў у канцы ХІХ ст. складала 2039,8 тыс. чалавек. Рост аграрнай перанаселенасцi ў беларускай вёсцы выклікала абмежаванне па перасяленні сялян на слабанаселеныя i вольныя землi Расiйскай iмперыi. Улады імкнуліся захаваць танную рабочую сiлу i ўмацаваць «рускі элемент» у беларускiх губернях за кошт праваслаўнага сялянства. Гэта было замацавана законам 13 лiпеня 1889 г. i крыху мякчэйшым цыркулярам 2 лiпеня 1894 г. На мяжы ХІХ—ХХ ст. у беларускіх губернях штогод звыш 400 тыс. чал. пакідалі свае гаспадаркі і адыходзілі на заработкі ў гарады, іншыя селькагаспадарчыя раёны Расійскай імперыі. Пачынаючы з 80-х гг. ХІХ ст. сяляне ў пошуках працы выязджалі за мяжу, пераважна ў Амерыку. Многія выпраўляліся тайком, без пашпартоў. Значная частка такіх мігрантаў праз некалькі год вярталася на радзіму, прыдбаўшы сродкаў для гаспадарання. Да пачатку Першай сусветнай вайны агульная колькасць беларускіх сялян, якія выехалі на «заакіянскія заработкі», склала не менш 600 тыс. чал.
Прамысловасць. Прамысловы пераварот у Беларусi пачаўся ў першай палове ХIХ ст. са з’яўленнем першых фабрык i заводаў. Аднак да канца стагоддзя па ўсiх паказчыках пераважала дробная вытворчасць i мануфактура. У 60—90-х гг. прамысловасць Беларусi захавала сваю спецыялізацыю па перапрацоўцы пераважна мясцовай мiнеральнай, лясной i сельскагаспадарчай сыравіны. На працягу першых двух дзесяцiгоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў павольны. У 80—90-х гг. значна паскорыўся працэс развiцця фабрычна-заводскай прамысловасцi, аднак разам з фабрыкамi i заводамi працягвала расцi дробная i мануфактурная вытворчасць.
Колькаць рамеснiцкiх майстэрняў павялiчылася ў 1860—1900 гг. з 20 тыс. да 58 тыс., але ўдзельная вага iх у агульным аб’ёме выпускаемай прадукцыi зменшылася ў два разы. Рост колькасцi рамеснiкаў быў абумоўлены перш за ўсё попытам насельнiцтва на прадметы штодзённага ўжытку i паслугi, якiмi не магла забяспечыць фабрыка.
У другой палове XIX ст. адзначаны iстотны рост мануфактурнай вытворчасцi. У 1900 г. у Беларусi працавала 760 мануфактур, якiя выраблялi 15 % прамысловай прадукцыi. Колькаць фабрык i заводаў з 1860 г. павялiчылася ў Беларусi ў 15 разоў i дасягнула на канец XIX ст. 1137. Аб’ём вытворчасцi iх узрос у 37 разоў i склаў па ўдзельнай вазе каля 46 %. Пад канец стагоддзя адчувальным становiцца ўплыў замежнага капiталу, асаблiва прускага, на эканомiку Гродзенскай губернi.
Пераход ад ручной да машыннай вытворчасцi на Беларусi меў сваю асаблiвасць і ў адрозненне ад велiкарускiх губерняў разгортваўся, перш за ўсё, не ў тэкстыльнай, а ў харчовай i металаапрацоўчай галiнах. Найбольш буйныя фабрыкi i заводы знаходзiлiся ў гарадах. Аднак 2/3 фабрык i заводаў Беларусi i амаль палова занятых на iх рабочых былi сканцэнтраваны ў вёсцы. У значнай ступенi гэта было абумоўлена спецыялізацыяй беларускай прамысловасцi i наяўнасцю ў вёсцы таннай рабочай сiлы. Узровень развiцця прамысловасцi ў Беларусi быў нiжэйшы, чым у сярэднiм па еўрапейскай частцы Расiйскай iмперыi. Не завяршыўся да канца XIX ст. працэс тэхнiчнага яе пераўзбраення.
Пачатак ХХ ст. у прамысловасці Беларусі — перыяд крызісу і дэпрэсіі. У 1908 г. пачалося ажыўленне эканомікі, з 1909 г. — уздым, які працягваўся да пачатку Першай сусветнай вайны. Тэмпы развіцця прамысловасці Беларусі ў той час былі вышэй, чым у цэлым па Расійскай імперыі. Сярэднегадавы прырост прамысловай вытворчасці склаў 13,9 %. Апераджальнымі тэмпамі развівалася буйная прамысловасць. Але ў Беларусі па-ранейшаму захоўвалася высокая ўдзельная вага дробнай і саматужна-рамесніцкай вытворчасці. Узровень прамысловага развіцця Беларусі быў ніжэй, чым у сярэднім па краіне. У 1913 г. у Беларусі на душу насельніцтва выраблялася прамысловай прадукцыі амаль у два разы менш, чым у Расійскай імперыі. У гады эканамічнага ўздыму павялічылася доля акцыянернага капіталу. Узніклі манапалістычныя аб’яднанні: Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю і інш.
Развіццё гарадоў. Тэмпы ўрбанiзацыi ў Беларусi былi дастаткова iнтэнсiўнымi. Гарадское насельнiцтва за другую палову XIX ст. павялiчылася ў 2,2 разы. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельнiцтва наогул. Колькасць жыхароў гарадоў Беларусi склала ў 1897 г. 655 тыс. чалавек. Гэта 10,3 % ад усяго насельнiцтва. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў гэты час у мястэчках. У Беларусi адсутнiчалі буйныя гарадскiя цэнтры. Гэта разам з канцэнтрацыяй тут яўрэйскага насельнiцтва склала асаблiвасцi ўрбанiзацыйных працэсаў у Беларусi ў ХIХ — пачатку ХХ ст. Толькi два гарады — Мiнск i Вiцебск — мелi ў канцы XIX ст. колькасць жыхароў ад 50 да 100 тыс.; сем — Брэст, Гродна, Гомель, Магiлёў i iнш. — ад 20 да 50 тыс.
У гарадскiх цэнтрах Беларусi на працягу другой паловы XIX ст. паступова стваралiся лепшыя бытавыя ўмовы жыцця i прадпрымальнiцтва. Тут з’явiлiся брукаваныя вулiцы, вадаправод, электраасвятленне, тэлефонная сувязь i г. д. Ужо з 1860 г. уздоўж шашэйных i чыгуначных дарог працягнулiся тэлеграфныя правады, якiя злучалi многiя населеныя пункты. З 1874 г. на Беларусi пачалi дзейнiчаць вадаправод (у Мiнску), з 1889 г. — электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабрыцы), з 1898 г. — трамвай (у Вiцебску). Апошнi быў пушчаны раней, чым у Маскве i Пецярбургу.
Транспарт і гандаль. Да 60-х гг. XIX ст. асноўнымi сродкамi зносiн на Беларусi з’яўлялiся водныя, шашэйныя і грунтавыя дарогi, якiмi абслугоўваўся ўнутраны i замежны гандаль. У рачным судаходстве за 60—90-я гг. XIX ст. значна ўзрасла роля параходаў. За гэты ж перыяд прыкметна пашырылася якасць i павялiчылася працягласць шашэйных дарог. У пачатку ХХ ст. у разлiку на 100 кв. вёрст Беларусь iх мела ў два разы больш, чым Еўрапейская Расiя. Асаблiвае значэнне мела Пецярбургска-Кiеўская i Маскоўска-Варшаўская шашэйныя дарогi.
На рост гарадоў, далейшае развiццё гандлю iстотны ўплыў аказала чыгуначнае будаўнiцтва. Першая чыгунка праз Беларусь прайшла ў 1862 г. Гродзенскi кавалак пабудаванай Пецярбургска-Варшаўскай магiстралi склаў 50 вёрст. У 1866 г. было завершана будаўнiцтва Рыга-Арлоўскай чыгункi, якая прайшла праз паўночны усход Беларусi. У лiстападзе 1871 г. быў адкрыты рух на беларускiм адрэзку чыгуначнай магiстралi Масква — Брэст. Праз два гады была здадзена ў эксплуатацыю Лiбава-Роменская чыгунка. У 80-х гг. пачаўся рух на Палескiх чыгунках, якiя складалiся з невялiкiх участкаў, а ў 1902 г. Пецярбурска — Адэскай магiстралi, якая пралягла праз Вiцебск, Оршу, Магiлёў, Жлобiн. Агульная даўжыня чыгуначнай сеткi Беларусi ў пачатку ХХ ст. склала звыш 2 800 вёрст. Буйнымі чыгуначнымi вузламi сталi Мiнск, Гомель, Орша, Баранавiчы i iнш.
Змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Колькасць насельнiцтва Беларусi за 60—90-я гг. XIX ст. павялiчылася амаль у два разы з 3274 тыс. чалавек у 1858 г. да 6387 тыс. у 1897 г. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў беларускіх губернях пражывала каля 6,9 млн чалавек. Змены ў складзе насельнiцтва Беларусi ў гэты час адбываліся пад уплывам мадэрнiзацыйных працэсаў, якiя з’яўляліся пераходам ад традыцыйнага грамадства да iндустрыяльнага, ад саслоўнай iерархii папярэдняй эпохi да класаў буржуазнага грамадства, ад сельскага да гарадскога грамадства.
Склад насельнiцтва Беларусi ў другой палове XIX — пачатку ХХ ст. уяўляў сабой вельмi складанае i стракатае перапляценне саслоўных i сацыяльна-класавых груп. Саслоўныя перагародкi былi даволi жывучыя, захоўвалiся i юрыдычна i ў грамадскай свядомасцi людзей. Аднак пад уплывам развiцця буржуазных адносiн некаторыя з дэклараваных прывiлеяў страцiлi свой практычны сэнс. Саслоўныя межы станавiлiся фармальнымi ў першую чаргу ў эканамiчных адносiнах. Утваралiся новыя сацыяльныя групы (буржуазiя, пралетарыят, iнтэлiгенцыя i г. д.), якiя складалiся з прадстаўнiкоў розных саслоўяў.
На працягу другой паловы XIX — пачатку ХХ ст. саслоўны склад насельнiцтва Беларусi змянiўся нязначна. Паводле матэрыялаў перапiсу насельнiцтва 1897 г., ён выглядаў наступным чынам: дваранства складала 2,4 % насельнiцтва, духавентва — 0,3 %, пачэсныя грамадзяне — 0,2 %, купцы — 0,22 %, мяшчане — 20,9 %, сяляне — 75,3 %.
Змены, якiя адбывалiся ў сацыяльнай структуры беларускага грамадства, больш рэальна адлюстроўвае структура яго заняткаў. Паводле перапiсу насельнiцтва 1897 г., сярод жыхароў Беларусi 8,15 % iх колькасцi складалi асобы, занятыя ў прамысловасцi (тут улiчаны i прадпрымальнiкi, i iнжынерна-тэхнiчныя работнiкi, i рабочыя); 4,9 % — у сферы гандлю; 3,5 % — на прыватнай службе, прыслуга, падзёншчыкi; 1,7 % — на транспарце i ў сувязi; 1,15 % — ранцье; 1,15 % — ваеннаслужачыя; 0,6 % — чыноўнiкi; 0,01 % — прадстаўнiкi вольных прафесiй, г. зн. iнтэлiгенцыя (вучэбная выхаваўчая дзейнасць, урачэбная i санiтарная праца, работа ў сферы навукi, лiтаратуры i мастацтва, прыватная юрыдычная практыка); 0,05 % — пажылыя непрацаздольныя; 0,04 % — духавенства; 75,1 % — сельскагаспадарчае насельнiцтва. Такiм чынам, у Беларусi да канца XIX ст. склаўся даволi шматлiкi слой людзей, якiя былi заняты ў прамысловасцi , гандлi, на прыватнай службе i г. д.
Развiццё прамысловасцi i гандлю спрыяла фармiраванню значнага слоя прадпрымальнiкаў. Буржуазiя пашыралася за кошт прадстаўнiкоў розных саслоўяў, найперш дваранства i купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя пачэсных грамадзян, сялян i iнш. За другую палову XIX ст. агульная колькасць уладальнiкаў прамысловых прадпрыемстваў у Беларусi вырасла з 28,2 тыс. у 1860 г. да 77,1 тыс. чал. у 1900 г. Сюды ўключаны гаспадары рамесных, дробнакапiталiстычных i мануфактурна-фабрычных прадпрыемстваў,
На мяжы XIX—ХХ ст. у прамысловасцi Беларусi працавала 237 тыс. рабочых. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чал. Разам з iншымi сферамi народнай гаспадаркi агульная колькасць пастаянных наёмных работнiкаў дасягала ў той час 460 тыс. чал. Пралетарыят папаўняўся за кошт збяднелага сялянства. Рыса аседласцi яўрэяў а таксама невялiкiя магчымасці гарадской прамысловасцi было прычынай таго, што сяляне не маглі знайсцi працу на прадпрыемствах гарадоў i мястэчак Беларусі. Яны шукалі работу ў сельскай i лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце i прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках.
