- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
2. Балты
Прыблізна ў сярэдзіне III ст. да н. э. у Сярэдняе Падняпроўе пранікла частка старажытнаямных індаеўрапейскіх плямёнаў, якія пачалі энергічна змешвацца з плямёнамі мясцовай неалітычнай днепра-данецкай культуры. Ёсць шмат доказаў на карысць таго, што гэта змяшэнне прывяло да ўзнікнення адметнага індаеўрапейскага народа — балтаў. Ім належыць новая археалагічная культура ранняга бронзавага веку, названая паводле месца лакалізацыі сярэднедняпроўскай. Каля пяцісот гадоў плямёны сярэднедняпроўскай культуры жылі ў Сярэднім Падняпроў’і, але на рубяжы III і II ст. да н. э. яны пачалі энергічна рассяляцца на поўнач і хутка засвоілі значную частку тэрыторыі Беларусі. Адна частка балтаў рушыла ўверх па Дняпры і выйшла да Волга-Окскага басейна. Другая праз парэчча Прыпяці выйшла да Віслы і па ёй дабралася да Прыбалтыкі. Так пачалося рассяленне індаеўрапейцаў у Беларусі. Рассяляючыся на новых месцах, яны давалі свае назвы рэкам. Так, хутчэй за ўсё фарміравалася балцкая рэкавая наменклатура, характэрная і для беларускага рэгіёна. Магутны масіў балцкай гідраніміі займае вобласць ад Віслы на захадзе да Масквы на ўсходзе і ад Заходняй Дзвіны на поўначы да раёна Кіева на поўдні. Распаўсюджанне балцкіх назваў рэк дае асноўны матэрыял, па якім мяркуюць аб тэрыторыі рассялення балцкіх плямёнаў у старажытнасці.
Калі параўнаць тэрыторыю, якая была ахоплена гэтым рухам індаеўрапейцаў, з арэалам балцкай гідранімікі, то лёгка заўважыць, што яны ў значнай ступені супадаюць. Гэта і шэраг іншых назіранняў дазваляюць зрабіць выснову, што сярэднедняпроўскія плямёны былі не проста індаеўрапейцамі, але ўжо канкрэтным індаеўрапейскім народам — носьбітам балцкіх моў.
З рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася і эпоха. Каменны век саступіў сваё месца бронзаваму. Старажытная эканоміка, заснаваная на паляванні, рыбалоўстве і збіральніцтве, была паступова заменена вытворчай — жывёлагадоўляй і земляробствам.
Індаеўрапейцы былі вогнепаклоннікамі. Яны пакланяліся агню і сонцу. З культам солнца звязаны салярныя знакі на розных рэчах. Праяўленнем таго ж культа быў звычай пасыпаць цела нябожчыка мінеральнай фарбай-охрай. Чырвоны колер асацыіраваўся з агнём, якому надавалася значэнне ачышчальнай сілы.
Балцкі этап у этнічнай гісторыі Беларусі, які пачынаецца на рубяжы III і II ст. да н. э., працягваецца на поўдні да сярэдзіны I ст. н. э., а да поўначы ад Прыпяці — амаль да канца гэтага ж стагоддзя. На яго прыпадаюць бронзавы і жалезны вякі.
Сярэднедняпроўская культура ў Беларусі саступіла сасніцкай, якая вывучана пакуль недастаткова. На поўдні распаўсюдзіўся прыпяцкі варыянт культуры шнуравой керамікі (названай так па арнаменту на посудзе — адбіткі шнура, наматанага на палачку). Дадзеныя, якія мае навука, дазваляюць сцвярджаць, што з прыходам індаеўрапейцаў асноўная частка мясцовага насельніцтва засталася на сваіх месцах, уступіла ў этнічны кантакт з прышэльцамі і паступова была асімілявана, але гэты працэс зацягнуўся надоўга і меў істотныя наступствы для саміх балтаў. Яны пачалі страчваць былое адзінства і сталі распадацца на групы роднасных плямёнаў з рознымі археалагічнымі культурамі.
