Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст_Бел_Сусв_цывіл.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.68 Mб
Скачать

Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі паклала якасна новы перыяд у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай агульнай культуры савецкага народа, у сілу абставін яна самавызначылася як культура народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе, у грамадскім транспарце. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці.

Для стварэння спрыяльных умоў па далейшым развіцці нацыянальнай культуры 4 верасня 1991 г. быў прыняты Закон аб культуры. Законам гарантаваны свабода творчай дзейнасці, плюралізм напрамкаў і стыляў, абарона інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычная накіраванасць, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці, забеспячэнне сувязей беларускай нацыянальнай культуры з культурамі іншых народаў.

Эканамічны крызіс, які суправаджае пераходны перыяд, выразна адчула сацыяльна-культурная сфера. У 1995—1998 гг. бюджэтныя расходы Міністэрства культуры складалі ўсяго 0,6—1 % расходнай часткі дзяржаўнага бюджэту, замест 3 %, зафіксаваных у Законе аб культуры. Кіраўніцтва краіны рабіла захады, каб падтрымаць установы культуры, але сродкаў на гэта не хапала.

Між тым, нягледзячы на гэта, скарбніца беларускай культуры папоўнілася значнымі творамі літаратуры, мастацтва. Гучны рэзананс у культурным жыцці атрымала пастаноўка ў 1995 г. балета «Страсці» («Рагнеда») А. Мдзівані і В. Елізар’ева. Аўтары пастаноўкі атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). У 90-я гг. рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь узбагацілі оперы «Князь Наваградскі», «Майстар і Маргарыта», «Візіт дамы» і інш. Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы «Князь Вітаўт», «Звон — не малітва», «Страсці па Аўдзею», «Саламея» і інш.

Прафесійным майстэрствам таксама вылучаюцца акцёрскія трупы Маладзёжнага тэатра, тэатра кінаакцёра, тэатра-лабараторыі «Вольная сцэна», тэатра «Дзе я?», Альтэрнатыўнага тэатра, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне, тэатра-студыі «Абзац» і інш. У ліпені 1989 г. упершыню пад адкрытым небам у двары Траецкага прадмесця ў Мінску была пастаўлена опера У. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха». У рэспубліцы дзейнічала 24 тэатры.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль «Славянскі базар».

У 90-х гг. развіваліся міжнародныя кантакты беларускіх творчых калектываў. Паспяхова гастралявалі ў краінах Еўропы розныя тэатральныя трупы.

У беларускай літаратуры прыкметна праявіліся спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва, а таксама ўзрасла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, мадэрнізму і постмадэрнізму. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя і стылёвыя формы замежнай літаратуры. Актыўным стаў зварот пісьменнікаў да асэнсавання беларускай гісторыі. У актыўны ўжытак увайшлі паўзабытыя або недаступныя працы В. Ластоўскага, У. Ігнатоўскага, А. Цвікевіча, Я. Карскага, М. Доўнар-Запольскага і інш. Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацыяльнага боку рэчаіснасці, імкненнем да выкрыцця маральных з’яв грамадства вылучаюцца многія творы сучаснай тэматыкі. Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гуманістычнае гучанне характэрна для шматлікіх твораў І. Шамякіна, В. Быкава, Я. Брыля, П. Панчанкі, І. Пташнікава, А. Разанава, А. Дударава, Я. Янішчыц і інш.

У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах — гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Іх фонды папоўніліся асабістымі архівамі многіх відных дзеячаў літаратуры і мастацтва. Прадоўжылася рэстаўрацыя гістарычнай забудовы Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які ў лістападзе 2000 г. на сесіі адпаведнага Камітэта ЮНЕСКА быў уключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. З гэтай нагоды 9 ліпеня 2002 г. у прысутнасці генеральнага дырэктара ЮНЕСКА ўрачыста была адкрыта мемарыяльная дошка. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Новай з’явай у культурным жыцці Беларусі 90-х гг. стала актыўная дзейнасць прадстаўніцтваў замежных дзяржаў і міжнародных структур, неўрадавых структур і фондаў. З 1993 г. працуе ў Мінску прадстаўніцтва Інстытута імя Гётэ, прадстаўніцтва Брытанскага Савета. Сумесным нямецка-беларускім праектам стала стварэнне ў 1994 г. Мінскага міжна­роднага адукацыйна-культурнага цэнтра, які стаў ініцыятарам правя­дзення шматлікіх канферэнцый, культурных мерапрыемстваў. Восенню 1996 г. па ініцыятыве французскага пасольства была адчынена Франка-беларуская зала інфармацыі аб сучаснай Францыі. Актыўную працу ў Бе­ларусі праводзіць Польскі інстытут пры пасольстве Рэспублікі Польшча.

Пастаяннае месца ў нацыянальнай культуры ў 1990-я гг. займаюць высокатэхналагічныя сучасныя сродкі камунікацыі: кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне, вытворчасць аўдыё-відэапрадукцыі, якія якасна змянілі рынак тавараў і паслуг культурнага прызначэння. Іх цесная сувязь з галіной электронікі прывяла да пашыранага разумення культурнай сферы. Сфера культуры цяпер іншы раз разглядаецца не толькі як вытворца і захавальнік культурных каштоўнасцей, але і як важны сектар эканомікі, які забяспечвае развіццё навукаёмкіх галін.

Аактыўная ў апошнія гады падтрымка з боку дзяржавы фундаментальных дасле­даванняў дазволіла часткова пераадолець крызіс у навуцы. Назіраецца тэндэнцыя звароту даследчыкаў да навукова-інавацыйных праектаў. Першынство ў гэтым напрамку належыць Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту, які сцвердзіў сябе як буйнейшы навуковы і навукова-вытворчы цэнтр краіны. Роля вядучай навуковай установы па заканадаўчай аснове нададзена Нацыянальнай акадэміі навку Беларусі, у сценах якой сканцэнтравана каля 70 % навуковага патэнцыялу фундаментальных даследаванняў краіны.

Адлюстраваннем сучаснага стану навуковых ведаў у Беларусі стала выданне шасці-томнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», 18-томнай «Беларускай Энцыклапедыі»; энцыклапедычных даведнікаў «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Архітэктура Беларусі» (1993), «Беларуская мова» (1994); 6-томнага бібліяграфічнага даведніка «Беларускія пісьменнікі» і інш.

На працягу 1990-х гг. былі зроблены захады па рэфарміраванню нацыянальнай сістэмы адукацыі. З 1995 г. пачалася паступовая рэформа агульнаадукацыйнай школы Беларусі. Яе асноўнымі рысамі сталі: стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. Распачаты пераход да аптымальных тэрмінаў навучання і аб’ёму атрыманых ведаў. Узніклі новыя формы навучальных устаноў, з’явіліся «элітарныя» дзяржаўныя гімназіі, прыватныя малакамплектныя школы, якія забяспечваюць індывідуальную працу з вучнямі.

Пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб’яднала 44 універсітэты, акадэміі, інстытуты. Побач з імі ўзніклі 20 недзяржаўных навучальных устаноў, навучанне ў якіх платнае. Выпрабаванне часам з іх вытрымалі толькі 12, аднак альтэрнатыўнасць формаў ВНУ стала фактам. За дзесяцігоддзе колькасць студэнтаў узрасла з 190 тыс. да 300 тыс. У 2001 г. студэнтам стаў кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 000 насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі паказчык.

У снежні 1992 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях». Ён абвясціў свабоду рэлігійных аб’яднанняў, гарантаваў усім грамадзянам права прытрымлівацца любой рэлігіі або не прызнаваць ніякай. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь забяспечвае роўнасць перад законам усіх рэлігій і веравызнанняў. Усе грамадзяне маюць аднолькавыя правы незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці. Царква аддзелена ад дзяржавы, а дзяржаўная сістэма адукацыі і выхавання мае свецкі характар.

Перабудова духоўнай сферы, умацаванне яе нацыянальных падмуркаў садзейнічае фарміраванню незалежнай дзяржавы, адкрывае перад Беларуссю шырокія перспектывы самастойнага развіцця, раўнапраўнага ўваходу ў еўрапейскую і сусветную супольнасць незалежных народаў.

ЗМЕСТ

Уводзіны 3

Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва 10

Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый 14

МІГРАЦЫІ І ПЕРАСЯЛЕННІ НАРОДАЎ У СТАРАЖЫТНАСЦІ 20

1. Індаеўрапейцы 20

2. Балты 24

3. Славяне 25

4. Германцы 30

«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі 31

Сярэднявечны свет i Беларусь у V—XII ст. 33

Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi 33

ЭТНАСАЦЫЯЛЬНЫЯ, ГАСПАДАРЧЫЯ І ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРаЦЭСЫ НА ТЭРЫТОРЫІ УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ (V—XII ст.) 41

ЕЎропа i Вялiкае княства ЛiтоЎскае Ў XIII—XVI ст. 51

Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст. 51

ФЕАДАЛЬНАЯ РАЗДРОБЛЕНАСЦЬ РУСІ І ЯЕ НАСТУПСТВЫ 58

Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам i Захадам 64

Сацыяльна-эканамiчнае i культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага 70

Новы час: перыядызацыя і асноўны змест 75

Ад сярэднявечча да новага часу 79

Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы 88

АДРАДЖЭННЕ I РЭФАРМАЦЫЯ НА БЕЛАРУСI 93

КАНСАЛІДАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ 99

Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе 104

Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне 104

Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. 107

Англійская рэвалюцыя XVII ст. 107

Англійская рэвалюцыя XVIIІ ст. 108

Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне ЗША 111

Французская рэвалюцыя 114

Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі 118

Беларусь у першай палове XIX ст. 122

Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова ХІХ ст.) 158

Рэформы 1860—1880-х гг. 158

Паўстанне 1863 г. 165

Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі 172

Грамадска-палітычны рух 179

Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё 188

Першая сусветная вайна 199

Рэвалюцыi Ў Расii Ў пачатку ХХ ст. 204

Беларускае грамадства ў пачатку ХХ ст. 209

Стварэнне СССР і беларускай дзяржаўнасці 217

Свет у міжваенны перыяд 225

Краіны Заходняй Еўропы і ЗША ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі 229

Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме БССР на працягу 1920—1930-х гг. 234

Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі 237

Грамадска-палітычная сістэма БССР у 1920—30-я гг. 240

Грамадска-палітычнае жыццё БССР на пачатку 1920-х гг. 240

Культура беларускага народа 245

Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны 254

Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны 260

Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў 276

Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі 276

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у пасляваенны час 283

Культура Беларусі ў другой палове ХХ ст. 286

Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. ХХ ст. 290

УТВАРЭННЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 293

Распад СССР і ўтварэнне СНД 294

Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы 298

Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці 304

Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы ХХ—ХХІ ст. 308

Вучэбнае выданне