- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
Галоўным кірункам у знешняй палітыцы пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі сталі адносіны з Расіяй. Трэба было прайсці шлях ад міжрэспубліканскіх адносін у складзе СССР да міждзяржаўных.
У працэсе ўзнаўлення эканамічных адносін з Расіяй беларускае кіраўніцтва выкарыстала кансалідацыю этнічных беларусаў, якія жылі ў Расіі, шляхам наладжвання нефармальных адносін з яе дзяржаўнай, фінансавай і прамысловай элітай. Дзякуючы такім намаганням у 1992—1993 гг. паміж Беларуссю і Расіяй было падпісана 42 пагадненні, з якіх 31 — па эканамічных пытаннях, 6 — адносілася да палітычнай сферы, 5 — да ваеннай.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў інтэграцыйным працэсам быў нададзены мэтанакіраваны характар. У студзені 1995 г. у Мінску было падпісана пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. У час афіцыйнага візіту А. Лукашэнкі ў Маскву ў лютым 1996 г. прэзідэнты падпісалі сумесную заяву аб паглыбленні эканамічных, ваенных і культурах сувязей і далі даручэнне ўрадам сваіх краін падрыхтаваць праект дагавору, які вызначаў бы прынцыпы, асноўныя напрамкі і формы далейшага іх збліжэння.
Такі праект быў хутка падрыхтаваны, і 2 красавіка 1996 г. у Крамлі быў падпісаны дагавор аб стварэнні Супольнасці суверэнных рэспублік. У дакуменце адзначалася, што бакі ўзгадняюць палітыку, агульныя пазіцыі па асноўных міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаюць у забеспячэнні бяспекі, ахове граніц і барацьбе са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты свайго суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. Былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і іншыя структуры.
У студзені 1997 г. Б. Ельцын звярнуўся да А. Лукашэнкі з прапановай зрабіць канкрэтныя намаганні па рэальнай інтэграцыі і падрыхтаваць юрыдычны дакумент аб стварэнні адзінай дзяржавы. Пачаліся ўзаемныя кансультацыі па гэтым пытанні. 2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй. У дакуменце падкрэслівалася, што Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь пры яго заключэнні зыходзілі з духоўнай блізкасці і агульнасці гістарычных лёсаў сваіх народаў, абапіраліся на іх волю да далейшай еднасці. У Дагаворы адзначалася, што кожная краіна — удзельніца Саюза — захоўвае дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўнымі мэтамі Саюза былі: умацаванне адносін братэрства, сяброўства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых галінах; павышэнне ўзроўню жыцця народаў.
Праект Статута Саюза Беларусі і Расіі 9 красавіка 1997 г. быў вынесены на грамадскае абмеркаванне і 23 мая падпісаны ў Маскве прэзідэнтамі А. Лукашэнкам і Б. Ельцыным. 10 чэрвеня 1997 г. Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі быў ратыфікаваны ў Мінску і ў Маскве.
Так быў зроблены яшчэ адзін крок наперад у развіцці двухбаковых адносін. Аднак і пасля гэтага не ўсе праблемы паміж Беларуссю і Расіяй былі вырашаны. Шматлікія пагадненні не рэалізоўваліся на практыцы. У дзяржавах існавалі палітычныя сілы, якія часам імкнуліся да дэстабілізацыі саюзніцкіх адносін. У прэсе, іншых сродках масавай інфармацыі ў асобныя моманты ўзнікала сваеасаблівая інфармацыйная вайна і праводзілася дыскрэдытацыя асобных кіраўнікоў, што падрывала развіццё беларуска-расійскай інтэграцыі.
25 снежня 1998 г. была падпісана Дэкларацыя аб аб’яднанні Беларусі з Расіяй у Саюзную дзяржаву. 26 студзеня 2000 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага Савета быў абраны А. Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў М. Касьянаў, Дзяржсакратаром — П. Барадзін. Палітыка інтэграцыі з Расіяй, якую на працягу 90-х гг. беларускае кіраўніцтва імкнулася ажыццяўляць, была шматфункцыянальнай і, перш за ўсё, скіраванай на ўзнаўленне былых эканамічных сувязей.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспубліка Беларусь стала паўнапраўным членам больш 60 міжнародных арганізацый, у 10 атрымала статус наглядальніка. Толькі ў 1991-1995 гг. яна падпісала больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых пагадненняў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Рэспубліка стала паўнапраўнай удзельніцай Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Сярод дзяржаў СНД яна першай падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця.
На момант распаду СССР Беларусь з’яўлялася адной з самых мілітарызаваных краін свету. Імкнучыся стварыць міжнародна-прававую базу пераходу да статусу без’ядзернай і нейтральнай дзяржавы, яна стала ўдзельніцай дагавораў аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі, аб звычайных узброеных сілах ў Еўропе, падпісала канвенцыю аб забароне хімічнага ўзбраення.
У маі 1992 г. ЗША, Расія, Украіна, Беларусь і Казахстан падпісалі Лісабонскі пратакол да дагавору паміж СССР і ЗША аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-2). Згодна з пратаколам Украіна, Беларусь і Казахстан бралі на сябе абавязацельствы ліквідаваць або перадаць Расіі ўсе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі. У канцы лістапада 1996 г. напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц АБСЕ, апошнія міжкантынентальныя балістычныя ракеты СС-25 пакінулі тэрыторыю Беларусі. Рэспубліка цалкам выканала міжнародныя абавязацельствы і стала дэ-факта краінай без’ядзернай зброі.
У якасці самастойнага суб’екта міжнароднага права Беларусь далучылася таксама да дагавору аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, падпісала пагадненне па адкрытым небе, канвенцыю аб забароне хімічнай зброі і прыступіла да іх выканання ў 1993 г. Да 1995 г. удалося знізіць колькасць кадравага складу ўзброеных сіл да 85 тыс. чал., што атрымала высокую адзнаку міжнароднага супольніцтва.
Пасля распаду СССР і Варшаўскага дагавора для Беларусі, як і іншых краін СНД, паўстала праблема пабудовы новай сістэмы бяспекі ў Еўропе і захавання свайго суверэнітэту. 15 мая 1992 г. у Ташкенце быў створаны Савет калектыўнай бяспекі ў складзе кіраўнікоў і ўведзена пасада галоўнакамандуючага аб’яднанымі ўзброенымі сіламі СНД. У дапаўненне да гэтага дагавору 15 красавіка 1994 г. была прынята Дэкларацыя аб захаванні суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непахіснасці граніц дзяржаў СНД.
Беларусь з самага пачатку атрымання незалежнасці імкнулася ўстанавіць нармальныя ўзаемаадносіны з усімі краінамі свету і, у першую чаргу, з суседзямі. Асабліва важнае значэнне набылі адносіны з Рэспублікай Польшча, якая першай прызнала незалежнасць Беларусі. У чэрвені 1992 г. быў падпісаны дагавор аб добрасуседстве і супрацоўніцтве. Добрасуседскія ўзаемаадносіны садзейнічалі таму, што паміж дзяржавамі было падпісана звыш 30 урадавых і міжурадавых дагавораў, перагледжаны прававыя акты, якія ў свой час былі заключаны паміж СССР і Польшчай з тым, каб вызначыць іх правапераемнікаў. Паступова беларуска-польскія ўзаемаадносіны пачалі нармалізавацца па ўсіх кірунках. Паспяхова развівалася эканамічнае супрацоўніцтва, прыгранічны гандаль, быў уведзены бязвізавы рэжым.
Аднак пасля таго, як у 1993 г. Польшча актывізавала свае намаганні па ўступленню ў НАТА, а Беларусь узяла курс на інтэграцыю з Расіяй, адносіны паміж дзяржавамі сталі больш стрыманымі.
Пашырыліся гандлёвыя адносіны з краінамі далёкага замежжа. Таварная наменклатура экспарту рэспублікі ўключала амаль 1000 найменняў, у 1993 г. пастаўкі ажыццяўляліся ў 96 краін свету. Асноўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Беларусі з’яўляліся еўрапейскія краіны. Самыя актыўныя гандлёвыя сувязі падтрымліваліся з Аўстрыяй, Германіяй, Вялікабрытаніяй, Італіяй, Турцыяй. У 1994 г. па аб’ёму таварабароту сярод краін далёкага замежжа на першае месца выйшла Германія. Агульная сума замежных крэдытаў складала 1 млрд 49,5 млн долараў ЗША.
Аднак паглыбленню знешнеэканамічных сувязей з Захадам перашкаджае палітыка двайных стандартаў заходніх краін, антыдэмпінгавыя квоты на калійныя солі і тэкстыль, імкненне замежных прадпрымальнікаў імпартаваць з Беларусі сыравіну, неканкурэнтаздольнасць некаторых вырабаў беларускіх прадпрыемстваў.
