Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст_Бел_Сусв_цывіл.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.68 Mб
Скачать

Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.

З пачатку 1980-х гг. савецкая краіна, уключаючы БССР, уступіла ў перыяд зацяжнога крызісу. Яго прычынамі былі фактары аб’ектыўнага і суб’ектыўнага характару. Зацяжная гонка ўзбраенняў і зніжэнне прыбыткаў ад продажу энергетычных рэсурсаў нанеслі істотны ўдар па экстэнсіўнай эканоміцы СССР. Матэрыяльнае стымуляванне працы сталася неэффектыўным, а рэсурсы маральнага стымулявання былі вычарпаны. За пасляваенныя гады выраслі пакаленні людзей, якія не ведалі жахаў вайны. Савецкая ідэалогія не змагла супрацьстаяць эфектыўнаму ідэалагічнаму ўздзеянню Захада не толькі з прычыны пагаршэння спраў у эканоміцы, але і таму, што ідэалагічная «карозія» закранула пераважную частку савецка-партыйнага апарату, дзейнасць якога характарыза­валі фармалізм і безыдэйнасць. Ва ўмовах жорсткай цэнтралізацыі сітуацыю пагаршала адсутнасць дынамічнага лідэра. Ю. Андропаў не паспеў змяніць сітуацыю, а К. Чарненка зрабіць гэта не мог. Пры падтрымцы М. Грамыкі ў 1984 г. Генеральным сакратаром КПСС ЦК становіцца М. Гарбачоў.

Эканамічны і палітычны крызіс у СССР супаў з тым перыядам палітычнага развіцця заходніх краін, калі ў пераважнай большасці з іх прыйшлі да ўлады правыя партыі пад сцягам неакансерватыўных ідэй. Яны праводзілі курс на стварэнне «моцнай» дзяржавы, здольнай навесці парадак у краіне і правесці неабходныя, але ў той жа час непапулярныя рэформы. Поспех правых партый у Заходняй Еўропе ў 1980—1990-я гг. тлумачыцца менавіта тым, што ім удалося даць адэкватны адказ на пытанні, выкліканыя крызісам сацыял-рэфармісцкай мадэлі. Левыя сілы зрабіць гэтага не змаглі. У СССР замест аналагічнага роду дзеянняў з’яўляліся модныя тэрміны «чалавечы фактар», «дэмакратызацыя», «галоснасць», «плюралізм». Звыклае да таго, што дзяржава забяспечвала ўсе патрэбы, насельніцтва патрабавала павышэння зарплаты, надання большых правоў калектывам. Між тым друкаванне грошаў толькі выклікала імклівыя працэсы інфляцыі. Свет даведаўся пра крывавыя канфлікты ў Сярэдняй Азіі і Закаўказзі, рэзка ўзрасла напружанасць у Заходняй Украіне і прыбалтыйскіх рэспубліках.

На Беларусі, нягледзячы на пралікі кіраўніцтва Кампартыі Беларусі пад час кіраўніцтва М. Слюнькова (ён пайшоў на павышэнне ў Маскву), удавалася — трымаць сітуацыю пад кантролем. На нейкі час БССР заставалася «аазісам» у галіне забеспячэння прамысловымі і харчовымі таварамі. Але ўжо з 1988 г. працэсы актыўнай дэстабілізацыі закранулі і Беларусь. Павеяла і подыхам грамадска-палітычных змен.

Фарміраванне апазіцыйных арганізацый і структур адбывалася ва ўмовах першых альтэрнатыўных выбараў народных дэпутатаў СССР у 1989 г. Міжрэгіянальная дэпутацкая група заявіла аб неабходнасці дэмантажу сістэмы і стала ў апазіцыю да ўлады. Пад уплывам так званых «аксамітных рэвалюцый», што пачаліся восенню 1989 г. у краінах Усходняй Еўропы, на II з’ездзе народныя дэпутаты запатрабавалі адмены шостага артыкула Канстытуцыі СССР аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства.

У 1990 г. права на аб’яднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, грамадскіх арганізацый было замацавана заканадаўча. Кампартыя Беларусі пад кіраўніцтвам А. Малафеева не змагла перахапіць ініцыяты­ву ў галіне нацыянальнага адраджэння і хутка рэарганізавацца ў партыю парламенцкага тыпу. У 1990—1991 гг. прайшлі выбары новага складу Вярхоўнага Савета БССР (на альтэрнатыўнай аснове). Старшынёй Вярхоўнага Савета быў абраны М. Дземянцей. 27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. Але пакуль працягвала дзейнічаць Саюзная Канстытуцыя, рэальнай сілы яна не мела. Тым не менш у Беларусі пачаўся працэс дэмакратызацыі.

У лістападзе 1990 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (АДПБ). Галоўнай праграмнай мэтай партыя абвясціла пабудову дэмакратычнага грамадства з прыярытэтам агульначалавечых каштоўнасцей. Абарону палітычных правоў і эканамічных інтарэсаў сялянства ў лютым 1991 г. у якасці сваёй мэты аб’явіла новаствораная Беларуская сялянская партыя (БСП). Галоўнай задачай партыя прызнала ажыццяўленне зямельнай рэформы, вяртанне сялянам правоў на зямлю. Рэформа павінна была праходзіць па двух напрамках: стварэнне фермерскіх гаспадарак і пераўтварэнне калгасаў і саўгасаў у асацыяцыі і акцыянерныя таварыствы.

Адраджэнне сацыял-дэмакратычных традыцый перадвызначыла арганізацыю Беларускай сацыял-дэмакратычную грамады (БСДГ), устаноўчы з’езд якой адбыўся ў 1991 г. БСДГ выступіла за пераўтварэнне грамадства з дапамогай рэформ, абапіраючыся на Канстытуцыю і заканадаўства. Станаўленне шматпартыйнасці перадвызначыла завяршэнне манаполіі камуністаў на ўладу. Гэта садзейнічала ўзнікненню ў рэспубліцы парламенцкай апазіцыі, пашырэнню правоў грамадзян, пошуку новых падыходаў да вырашэння складаных праблем дзяржаўнага развіцця.

Між тым ва ўмовах пашырэння грамадска-палітычных свабод пагаршалася сітуацыя ў эканоміцы. Зніклі тавары, апусцелі паліцы магазінаў. Насельніцтва марнавала большасць свайго часу ў чэргах па самае элементарнае. Шматтысячныя дэманстрацыі адбываліся ў большасці гарадоў Савецкага Саюза, у тым ліку і на Беларусі. СССР перажываў перыяд агоніі. Прыбалтыйскія рэспублікі заявілі аб сваім выхадзе з СССР. Была аб’яўлена незалежнасць Расійскай Федэрацыі, Украіны. Гэта абвастрыла барацьбу за ўладу. Частка з паплечнікаў М. Гарбачова паспрабавала ўвасобіць планы аднаўлення ранейшых пазіцый Цэнтра праз стварэнне Дзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы ў СССР (ГКЧП). Але належнай арганізацыі не было, і нерашучасці дзеянняў ГКЧП была супрацьпастаўлена актыўная пазіцыя расійскага кіраўніцтва на чале з першым Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б. Ельцыным і моладзі, інтэлігенцыі г. Масквы. Жнівеньскія падзеі 1991 г. толькі паскорылі працэс распаду Савецкага Саюза.