- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
Становішча культуры ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Найбольш істотнай праблемай развіцця навукі і адукацыі азначанага часу быў матэрыяльна-тэхнічны стан: разбураны будынкі, адсутнасць кніг, падручнікаў, пісьмовых прылад (у школах вучыліся чытаць па старых газетах, звычайныя вуглі выкарыстоўвалі замест крэйды, а чарніла рабілі з сажы). Катастрафічна не хапала настаўнікаў, выкладчыкаў, найперш — у Заходняй Беларусі, дзе сітуацыю ўскладнялі насцярожаныя адносіны сялянства да савецкай улады, наяўнасць узброеных фарміраванняў і г. д. І ўсё ж з дапамогай цэнтральных савецкіх улад з 1949/1950 навучальнага года ў рэспубліцы адбыўся пераход да ўсеагульнай сямігадовай адукацыі. Хутка пайшоў працэс адраджэння вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Яшчэ з восені 1943 г. на ст. Сходня пад Масквой аднавіў сваю працу Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1950 г. у БССР дзейнічала 29 вну, больш за 100 тэхнікумаў.
Развіццё навукі стрымліваў жорсткі ідэалагічны прэсінг. Узмацненне ідэалагічнай работы з’явілася заканамерным вынікам дзейнасці партыйных і савецкіх структур на вызваленай тэрыторыі. Але ва ўмовах праяў фармалізму ў гэтай рабоце, ва ўсеагульнай атмасферы страху, рэпрэсій гэта прывяло да падмены навукі ідэалогіяй. Падзел навукі, культуры на «нашу сацыялістычную» і «іх капіталістычную» дазволіў той навуковай шэрасці, якую адцяснілі ў гады вайны, аднавіць і пашырыць свае пазіцыі. У біялогіі пачалі чарговае наступленне прыхільнікі Т. Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў А. Жэбрак. З пяці вядомых свету сартоў цвёрдай пшаніцы тры былі выведзены ў яго лабараторыі генетыкі і цыталогіі. У маі 1947 г. А. Жэбрак быў выбраны прэзідэнтам АН БССР, але ўжо ў снежні гэтага ж года вучонага не выбралі нават у акадэмікі, а галоўнае — на працяглы час забаранілі развіццё цэлага кірунку ў біялагічнай навуцы.
Для кантролю над культурным жыццём Беларусі ў пачатку 1947 г. ў ЦК КП(б)Б быў створаны аддзел культуры, які ўважліва сачыў за выкананнямі дырэктыў цэтральных партыйных органаў. Гэта дазволіла кампартыі на Беларусі дзейнічаць больш эфектыўна, выкарыстоўваючы і маральныя, і матэрыяльныя стымулы. Найбольшую ўвагу выклікалі літаратурныя творы, дзе не выпадкова пераважала тэма вайны. Яшчэ ў 1946 г. за паэму «Сцяг брыгады» Сталінскую прэмію атрымаў А. Куляшоў, першы з беларускіх пісьменнікаў. Але ў вялікіх эпічных творах пра гераізм народа і партыйных кіраўнікоў часам губляўся канкрэтны жывы чалавек, з яго перажываннямі, страхам і болем. Фармалізм многіх партыйных цэнзараў падштурхоўваў пісьменнікаў па-сутнасці да пэўнага спрашчэння сітуацыі, у якой дзейнічалі толькі выключна «станоўчыя героі» і «адмоўныя ворагі». За адступленне ад зададзенай схемы крытыкавалі п’есы «Мілы чалавек» К. Крапівы, «Заложнікі» А. Кучара. Такая крытыка ў цэлым станоўча ўспрымалася насельніцтвам Беларусі, для якога выключна балючым былі вынікі нядаўняга супрацьстаяння.
З развіццём беларускай драматургіі было цесна звязана адраджэнне тэатра, які праславілі акцёры Г. Глебаў, Б. Платонаў, С. Станюта і інш. Выканаўцай галоўнай ролі ў оперы Я. Цікоцкага «Алеся» (у першым варыянце «Дзяўчына з Палесся»), дзе была вядомая спявачка Л. Александроўская. Дарэчы менавіта опера «Алеся» (як і многія іншыя творы) была прылічана да «антынароднага», «фармалістычнага» кірунку ў музыцы. Па прынцыпу: Абвінавачванні накшталт «не слухаў, але ведаю» закранулі Першую сімфонію П. Падкавырава (як у Расіі — Д. Шастаковіча, С. Пракоф’ева і інш.). На пачатку 1950-х гг. быў асуджаны нібыта вораг, «югаслаўскі шпіён» міністр асветы БССР Л. Саевіч. Зрабілі арыштам і выслалі паэта С. Грахоўскага, таленавітага празаіка Б. Мікуліча і інш.
Дасягненні беларускай культуры ў сярэдзіне 1950—1980-х гг. На развіццё навукі і культуры Беларусі мелі істотны ўплыў грамадска-палітычныя працэсы другой паловы 1950-х гг. Вядома, што ідэалогія працягвала часам па-ранейшаму перадвызначаць змест і сутнасць развіцця. Але ва ўмовах, калі кампартыю БССР узначалілі мясцовыя кіраўнікі, праца з творчай інтэлігенцыяй стала больш канкрэтнай і ўдумлівай, асабліва ў эпоху П.Машэрава.
Другая палова ХХ ст. для беларускай асветы — гэта станаўленне сістэмы абавязковай сярэдняй адукацыі, пры імклівым развіцці сярэдніх спецыяльных устаноў. Адкрыццё новых вну — Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (1953 г.), Мінскага радыётэхнічнага інстытута (1964 г.), Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці (1965 г.) і інш. — суправаджалася станаўленнем універсітэтаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і старажытным Полацку. Цэнтрам універсітэцкай адукацыі заставаўся Беларускі дзяржаўны універсітэт. У 1980-я гг. на яго факультэтах вучылася каля 15 тыс. студэнтаў, працавалі 1,5 тыс. прафесараў, дацэнтаў, выкладчыкаў. БДУ стаў прыкладам не толькі хуткага развіцця фундаментальнай навукі (найперш фізікі, хіміі, біялогіі, матэматыкі), але і ўкаранення яе дасягненняў у вытворчасць.
Патрэбна адзначыць, што аснова фундаментальных даследаванняў была закладзена ў перыяд, калі рэктарам БДУ з’яўляўся акадэмік А. М. Сеўчанка, (1957—1972 гг.), а Акадэмію навук узначальваў вядомы біёлаг В.Ф. Купрэвіч (1952—1969). Працу В. Купрэвіча ў гэтым накірунку прадоўжыў выдомы даследчык у галіне спектраскапіі, люмінісцэнцыі, квантавай электронікі М. А. Барысевіч (прэзідэнт АН БССР з 1969 па 1985 г.). У 1960—1980-я гг. рэспубліка пераўтварылася ў краіну з велізарным навуковым патэнцыялам, які быў задзейнічаны ў значнай ступені на агульнасаюзны ваенна-прамысловы комплекс (ВПК).
У другой палове 1950-х гг. адбывалася актывізацыя літаратурнага жыцця. Па-першае, многія вядомыя пісьменнікі і паэты (С. Грахоўскі, С. Шушкевіч і інш.) вярнуліся з турмы і высылкі. Па-другое, крытычнае пераасэнсаванне вострых праблем гісторыі і сучаснасці выклікалі да жыцця новае пакаленне літаратараў (Н. Гілевіч, Р. Барадулін, В. Быкаў, У. Караткевіч і інш.). Многія навуковыя кірункі літаратурнай дзейнасці захавалі сваё значэнне, але змест і накіраванасць іх істотна змяніліся. Так, у ваеннай прозе галоўнай вызначаецца тэма чалавека на вайне («Альпійская балада», «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета» В. Быкава, творы А. Адамовіча, І. Мележа, С. Алексіевіч). Значнаму росту цікавасці да беларускай гісторыі садзейнічалі раманы і аповесці ў. Караткевіча. Яго традыцыі былі памножылі К. Тарасаў, В. Іпатава, У. Арлоў і інш.
Побач з К. Крапівой у жанры драматургіі вызначаліся прозвішчы А. Макаёнка, А. Дударава. Шэраг таленавітых фільмаў аб вайне (з удзелам У. Высоцкага) зняў беларускі рэжысёр У. Тураў, не менш папулярнымі былі фільмы «Альпійская балада» і «Бацька» рэжысёра Х. Сцяпанава, «Паланез Агінскага», «Іван Макаравіч» рэжысёра І. Дабралюбава.
Музычнае мастацтва другой паловы ХХ ст. характарызуецца не толькі развіццём творчасці вядомых кампазітараў класічнага жанру (Я. Глебава, Я. Вагнера і інш.), але і развіццём эстрадна-папулярнага жанру. У справе папулярызацыі беларускай музыкі, фальклору неацэнная роля сусветна вядомага ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна.
Другая палова ХХ ст. — перыяд хуткага росту беларускіх гарадоў, росквіту беларускай архітэктуры. Тут, безумоўна, побач з надзвычай цікавымі знаходкамі, такімі як будынак Камароўскага рынку ў Мінску, шэраг мікрараёнаў сталіцы і іншых гарадоў, прысутнічала і шэрасць, руціна, зусім не прывабныя для жыхароў. Манументалізм, заўважаны ў архітэктуры Беларусі першага пасляваеннага дзясяцігоддзя (забудова сучаснага праспекта ім. Ф. Скарыны ў Мінску і інш.), працягваў панаваць у скульптуры (комплексы «Хатынь», «Брэсцкая крэпасць-герой і інш.). Яго ўплывы можна назіраць і ў творчасці жывапісцаў Я. Зайцава, У. Волкава, І. Ахрэмчыка. Адным з вядомых жывапісцаў другой паловы ХХ ст. на Беларусі стаў Э. Савіцкі.
Безумоўна, у другой палове ХХ ст. ў развіцці навукі, культуры Беларусі выявіўся і шэраг адмоўных з’яў. Апатыя, апалітычнасць, безыдэйнасць, якія нарасталі ў грамадстве (і ў асяроддзі творчай інтэлігенцыі таксама) не спрыялі нацыянальнаму адраджэнню, росту нацыянальнай самасвядомасці. Істотным аставаўся ўплыў масавай культуры (найперш праз сістэмы відэа і фона-інфармацыі), які ніякім чынам не садзейнічаў росту «духоўна багатай асобы» камуністычнага грамадства, што будавалася ў СССР.
