- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
Першыя пасляваенныя гады для насельніцтва Беларусі былі перыядам спадзяванняў на хуткія змены ва ўсіх сферах жыцця. Беларусь партызанская ўнесла ў перамогу над фашызмам такі ўклад, што нават ЗША не змаглі супярэчыць кіраўніцтву СССР аб пашырэнні кола заснавальнікаў новай міжнароднай арганізацыі. Адбываецца пашырэнне паўнамоцтваў саюзных рэспублік. І калі новаствораны наркамат абароны рэспублікі застаўся на паперы, то стварэнне наркамата замежных спраў дало магчымасць дэлегацыі БССР на чале з К. В. Кісялёвым падпісаць разам з іншымі 50 дзяржавамі Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ратыфікаваны Вярхоўным Саветам БССР 30 жніўня 1945 г.). Аднак роля прадстаўніцтва рэспублікі ў ААН, заваяваная беларусамі, была зведзена да функцыі рупару савецкай дыпламатыі. Апошнюю на працягу 40 пасляваенных гадоў узначальваў ураджэнец Беларусі — М. Грамыка, хоць пра тое не ведалі нават яго бліжэйшыя паплечнікі. Дыпламатыя СССР пры вызначэнні ўсіх праблем, уключаючы тэрытарыяльныя, кіравалася выключна інтарэсамі саюзнага цэнтра. Прыкладам таму з’яўляецца падпісанне дагавору аб савецка-польскай граніцы 16 жніўня 1945 г., якое адбылося без удзелу Беларусі. Са складу БССР Польшчы перадавалася 17 раёнаў Беластоцкай вобласці разам за г. Беластокам. Такім чынам, савецка-польская мяжа ў адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі (люты 1945 г.) прайшла прыкладна па «лініі Керзана» з адхіленнямі на карысць Польшчы да 30 км. Дарэчы, абвясціўшы незалежнасць, Рэспубліка Беларусь ніколі і ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій не вызначала, неадкладна падпісала ўсе дагаворы аб граніцах.
Пашырэнне правоў саюзных рэспублік у другой палове 1960-х гг. дало магчымасць адкрыць пастаяннае прадстаўніцтва Беларускай ССР пры ААН; БССР выбіралася ў члены Савета Бяспекі ААН (1974—1975 гг.) і ў іншыя структуры гэтай міжнароднай арганізацыі. Беларусь — член спецыялізаваных устаноў ААН: з 1954 г. — ЮНЕСКА (Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), з 1957 г. — МАГАТЭ (Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы), з 1992 г. — МВФ (Міжнароднага валютнага фонду) і інш.
Вызначаючы абмежаванасць знешнепалітычных дзеянняў БССР, патрэбна ўсё ж падкрэсліць пэўныя вынікі дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне да абвяшчэння незалежнасці. Беларусь была прызнана міжнародным супольніцтвам як суб’ект міжнароднага права, яна распрацавала і падпісала шэраг пагадненняў, што маюць значэнне і сёння. Напрацаваны грунтоўны вопыт міжнароднай дзейнасці; дзякуючы дэлегацыі БССР у ААН, за мяжой шмат (і часам упершыню) даведаліся пра краіну-партызанку.
Дзейнасць Беларусі на міжнароднай арэне не перадвызначыла ўнутрыпалітычных змен. Беларускае сялянства, што вярнулася з лясоў у разбураныя вёскі, вымушана было працаваць зноў у калгасах і саўгасах, пры адсутнасці пашпартоў ніхто не мог пакінуць вёску. Больш таго, калектывізацыя была праведзена і ў заходняй частцы Беларусі. Моладзь Заходняй Беларусі, што аднавіла спадзяванні і дзейнасць за Беларусь, беларускую мову і культуру, чакалі рэпрэсіі. Апошнія тут кранулі нават партыйных кіраўнікоў, былых удзельнікаў падпольных і партызанскіх структур. Падазронасць і недавер, якія выяўляліся ў дачыненні да насельніцтва, што трапіла пад акупацыю, не далі магчымасці ў поўнай ступені акрэсліць ролю беларусаў у агульнай перамозе над фашызмам. Вядома, што гераічная абарона Брэсцкай крэпасці была адзначана савецкім кіраўніцтвам толькі ў другой палове 1950-х гг., а астатняе было ўвасоблена ў прысваенні ў 1974 г. статуса «горада-героя» сталіцы БССР — г. Мінску. Між іншым усім вядома, напрыклад, гераічная абарона г. Магілёва, які быў захоплены фашыстамі многа пазней Смаленска.
Пералічанае, безумоўна, азмрочвала, але не зацямняла пафасу адраджэння, што панаваў у грамадскай свядомасці. Хуткае адраджэнне гарадоў і сёл, якое адбывалася не без дапамогі іншых саюзных рэспублік, рост маладых камсамольскіх і партыйных кадраў з ліку беларусаў — усё гэта складала падставу для будучых грамадска-палітычных змен.
У сярэдзіне 1950-х гг. такія змены толькі акрэсліліся. Тое, што М. Хрушчоў зводзіў асабістыя рахункі з памёршым І. Сталіным і з былымі партыйнымі паплечнікамі, у грамадскай свядомасці зацвердзіла надалей небяспечную тэндэнцыю, калі ўсё адмоўнае звязвалася толькі з дзейнасцю палітычных папярэднікаў. Разам з тым ХХ з’езд КПСС стаў рубяжом чаканага (хоць і частковага) павароту ў дачыненні да савецкага чалавека. Пенсіі па старасці, непрацаздольнасці і шэраг іншых сацыяльных дасягненняў сталі сапраўднай адзнакай гэтага працэсу. Рэабілітацыя часткі савецка-партыйных кіраўнікоў, вызваленне палітвязняў пры ўсіх хібах, якія суправаджалі іх, таксама сцвярджалі, хоць і часткова, прыярытэт асобы.
З 1956 г. адбыліся змены і ў палітычным кіраўніцтве. Беларусі найчасцей шанцавала на партыйных кіраўнікоў (успомнім П. Панамарэнку часоў 1939—1947 гг. і інш.), і ўсё ж прызначэнне беларусаў на вышэйшыя пасады рэспублікі стала пэўным феноменам даверу саюзнага цэнтра да той краіны, пра гераізм якой ўсё больш пачалі даведвацца нават у межах СССР. З 1956 г па 1965 г. першым сакратаром Кампартыі Беларусі з’яўляўся Кірыла Трафімавіч Мазураў. Яго характар у многім змякчыў вынік часткі з тых недастаткова прадуманых рашэнняў, што ажыццяўляліся па ініцыятыве М. С. Хрушчова. У далейшым, да сярэдзіны 1970-х гг. К. Т. Мазураў з’яўляўся намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР А. М. Касыгіна, ініцыятара вядомых рэформ другой паловы 1960-х гг. Змяніўшы яго на пасадзе Першага сакратара КПБ, Пётр Міронавіч Машэраў увасобіў лепшыя рысы беларуса: ветлівасць і абаяльнасць, добразычлівасць і разважлівасць. Яго ўвагу да чалавека запомнілі многія ў перыяд 1965—1980 гг. Безумоўна, як чалавек і як кіраўнік, ён быў прадстаўніком сваёй эпохі: трагічнай, гераічнай і супярэчлівай. Аўтарытэт Пятра Машэрава на Беларусі, яго асабістыя якасці не стварылі магчымасці для кар’еры на саюзнай палітычнай арэне, хоць як партыўны кіраўнік БССР ён быў адзначаны ўсімі адпаведнымі рэгаліямі. Састарэлае і безыніцыятыўнае кіраўніцтва СССР адносілася да П. Машэрава з пэўным недаверам, часам, здавалася, з варожасцю. Таму смерць Пятра Міронавіча ў аўтамабільнай катастрофе выклікала шэраг таемных здагадак.
«Эпоха Машэрава» — адзін з самых дынамічных перыядаў у развіцці Беларусі. БССР канчаткова зацвердзілася як краіна індустрыяльная, з высокім узроўнем развіцця сельскай гаспадаркі, навукі і тэхнікі. Зблізіўся ўзровень заработнай платы ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі СССР. Хутка развівалася сацыяльная сфера вёскі: бытавое абслугоўванне, бібліятэкі, клубы. Кіраўніцтва рэспублікі было занепакоена адтокам моладзі ў горад, рэзкім працэсам старэння вёскі.
Беларусь пазбегла тых памераў карупцыі і хабарніцтва, якія меліся ў шэрагу рэгіёнаў СССР. Але такія паняцці як «блат» і «дэфіцыт» на Беларусі таксама ведалі. Савецкая ідэалогія, што пранізвала ў СССР усе сферы жыцця, пазбаўленая прыліву творчых сіл і думак, ажыццяўляемая фармальна, ўсё больш падвяргалася істотнай «карозіі». Творчая інтэлігенцыя ў змаганні за свае правы і ў адстойванні беларускай мовы і культуры, традыцый ўсё часцей выяўляе сябе як апазіцыйная сіла. І калі асоба, П. М. Машэрава і яго дзейнасць крыху нівеліравалі гэты працэс, то з пачатку 1980-х гг. дысідэнцтва і ўпотай, і яўна ўсё больш пачало заяўляць пра сябе.
