- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
Аднаўленне народнай гаспадаркі. У выніку вайны былі поўнасцю альбо часткова разбураны ўсе гарады БССР больш 9 000 сельскіх населеных пунктаў. Рэспубліка страціла больш паловы нацыянальнага багацця. Нічым нельга вымераць чалавечыя страты — на Беларусі загінуў амаль кожны трэці яе жыхар.
Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося адразу пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усходніх раёнаў рэспублікі (восень 1943 г.) і працягвалася да пачатку 1950 г. Умовы былі больш складаныя, чым на пачатку 1920-х гг. (памеры разбурэнняў, недахоп рабочых рук, сыравіны). Але змены ў геапалітычным становішчы Беларусі (савецкія войскі ў цэнтры Еўропы, фарміраванне прасавецкіх урадаў, імкненне прадэманстраваць перавагі сацыялізму) садзейнічалі таму, што ў БССР пачаў імкліва разгортвацца працэс пасляваеннай індустрыялізацыі. У гэтых мэтах часткова былі выкарыстаны рэпарацыі з Германіі, істотныя сродкі выдзелены з саюзнага бюджэту, вялікая дапамога накіравана з саюзных рэспублік. Найбольшы цяжар аднаўлення лёг на плечы жыхароў рэспублікі.
Аднаўленне народнай гаспадаркі адбывалася ва ўмовах выканання чацвёртага пяцігадовага плана (1946—1950), які нават на назве прадугледжваў адначасова далейшае развіццё эканомікі. Сапраўды, планавалася не толькі дасягнуць даваеннага ўзроўню, але і перавысіць яго. Істотнай асаблівасцю пяцігадовага плана з’яўлялася стварэнне ў рэспубліцы аўтамабілебудавання, выпуску гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, іншых вырабаў, што было немагчыма без аднаўлення энергетыкі. Патрабавала вырашэння і праблема падрыхтоўкі кадраў, што ажыццяўлялася шляхам падрыхтоўкі спецыялістаў праз навучальныя ўстановы сістэмы дзяржаўных працоўных рэзерваў; вытворча-тэхнічнае навучанне непасрэдна на фабрыках і заводах; накіраванне інжынерна-тэхнічнага персаналу і рабочых з прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі.
Ужо ў 1947 г. з варот Мінскага аўтазавода выйшлі першыя пяць шасцітонных грузавых аўтамабіляў; а ў лістападзе 1950-га трактарны завод пачаў серыйны выпуск трактараў «Кіравец Д-35» (першыя колавыя трактары «Беларусь», выпушчаны ў 1953 г.). Беларусь паступова ператваралася ў зборачны цэх СССР. У параўнанні з даваенным перыядам асабліва хуткімі тэмпамі ішло прамысловае развіццё заходніх абласцей БССР, дзе ствараліся прадпрыемствы машынабудавання, дрэваапрацоўчай, гарбарнай, абутковай і іншых галін.
Па розных прычынах больш складаным і супярэчлівым з’явілася адраджэнне сельскагаспадарчай вытворчасці. Памер разбурэнняў тут таксама быў велізарным. Аднаўленне сельскагаспадарчай вытворчасці адбывалася ва ўмовах вяртання да калгасна-саўгаснай сістэмы. Адміністрацыйныя метады не маглі істотна паскорыць працэс аднаўлення ва ўмовах поўнай адсутнасці матэрыяльнай зацікаўленасці. Працэс пасляваеннай індустрыялізацыі, як і да вайны ў многім адбываўся за кошт інтэнсіфікацыі працы вяскоўцаў. Шмат хто з іх імкнуўся перабрацца ў горад, каб працаваць на прамысловых прадпрыемствах, транспарце і ў іншых галінах народнай гаспадаркі, але таму перашкаджала адсутнасць пашпартоў ў калгаснікаў. Ускладніла сітуацыю калектывізацыя ў заходніх абласцях БССР і недастаткова прадуманае ўзбуйненне калгасаў.
Цяжкасці аднаўлення адбіліся на матэрыяльным становішчы насельніцтва. У 1947 г. была адменена картачная сістэма і праведзена грашовая рэформа. Апошняя спалучалася са зніжэннем цэн. Але за гады вайны і першыя пасляваенныя гады да рэформы цэны ўзраслі настолькі, што нават пасля трохразовага зніжэння яны былі яшчэ значна вышэй даваенных. Калгасам даводзілася выдаткоўваць асноўную частку грашовых даходаў на вытворчыя патрэбы, набыццё жывёлы і сельскагаспадарчых прылад, гаспадарчае і грамадскае будаўніцтва. Фонд аплаты працы аказваўся нязначным і энтузіязм калгаснікаў слаба падмацоўваўся матэрыяльнымі стымуламі. Не зацікаўлены быў селянін і ў развіцці сваёй асабістай гаспадаркі, бо кожнае новае дрэўца, жывёліна ці які іншы набытак прыводзілі да значнага росту падаткаў. Толькі ў сярэдзіне 1950-х гг., калі было зменена падаткаабкладанне, вяскоўцы адчулі палёгку.
З сярэдзіны 1950-х гг. свет уступае ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Гэта скасавала немагчымасць жорсткага планавання ва ўмовах велізарнай краіны. Не адмаўляючыся ад самой сістэмы, у 1957 г. было вырашана наблізіць кіраванне бліжэй да рэгіёнаў. Пасля ўвядзення тэрытарыяльнай сістэмы кіравання эканомікай быў утвораны адзін эканамічны раён і ліквідавана дзевяць міністэрстваў. Безумоўна, гэта мела часовы эфект. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў (калійная соль, нафта, будаўнічыя матэрыялы і г. д.), узмацненню спецыялізацыі і кааперавання вытворчасці, арганізацыі вытворчых аб’яднанняў. Аднак рэформа змяніла толькі схему кіравання, не закрануўшы яе сутнасці. Вельмі марудна адбывалася ўкараненне дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.
Рэформы 1950—1960-х гг. Перыяд з сярэдзіны 1950-х гг. больш выразна акрэсліў ролю БССР як зборачнага цэха СССР. Акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і металаапрацоўкі. Менавіта ў гэты час пра Беларусь даведаліся як пра вытворцу выдатных колавых трактараў, аўтамабіляў МАЗ і БелАЗ. На Беларусі хутка развіваліся і галіны, звязаныя з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй (НТР), — радыёэлектронная, хімічная і інш. Была створана адзіная Беларуская энергасістэма. Вынікам укаранення навукі і тэхнікі ў сельскай гаспадарцы стала стварэнне і развіццё шэрагу навукова-даследчых станцый, інстытутаў і Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі для падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў. Прыток тэхнікі і спецыялістаў на вёску адначасова са змяншэннем падатковага прэса на падсобную гаспадарку калгаснікаў значна палепшылі паказчыкі па вытворчасці мяса, малака, яек, бульбы.
На пачатку 1960-х гг. тэмпы эканамічнага росту запаволіліся. Гэта было звязана з вычарпаннем экстэнсіўных фактараў росту: будаўніцтва новых прадпрыемстваў, прыцягнення рабочых рук, пашырэння пасяўных плошчаў і павелічэння пагалоўя жывёлы. Да непажаданых вынікаў прывяла і паспешлівасць у рэарганізацыі МТС, якія забяспечвалі калгасы тэхнікай і кадрамі, — яны былі пераўтвораны ў рамонтныя станцыі, а тэхніку прадавалі гаспадаркам. Значная частка калгасаў, не маючы сродкаў, вымушана была залезці ў даўгі да дзяржавы, шмат хто з механізатараў за лепшую зарплату застаўся ў гарадах. Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, на прадпрыемствах пераапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці абвастрыла сацыяльныя канфлікты.
У вышэйшых эшалонах улады ўсё больш усведамлялася неабходнасць не толькі адміністрацыйных дзеянняў, але і эканамічных рэформ. Безумоўна, яны не маглі закрануць асновы эканамічнага і палітычнага ладу, але з’явіліся яскравым водгукам на патрэбы жыцця. Па выніках рашэнняў партыйных пленумаў быў распрацаваны шэраг мер, які назвалі эканамічнай рэформай. У прамысловасці яна складалася з дзвюх частак. Пры вяртанні да галіновага прынцыпу кіравання адначасова вызначаліся мерапрыемствы па ўдасканаленні планавання і эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці.
Замест 109 паказчыкаў, што даводзіліся прадпрыемствамі зверху, заставалася абавязковых толькі 9, галоўным з якіх быў не аб’ём валавой вытворчасці, а аб’ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму вырашаліся пытанні матэрыяльнага заахвочвання работнікаў. З прыбытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзення сацыяльна-культурных мерапрыемстваў.
Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканамічных і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.
Распаўсюджванне рэформы ўшыр на Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя галіны, то стала відавочным: міністэрствы па-ранейшаму забіраюць сродкі ў перадавых прадпрыемстваў і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў больш напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана між тым выклікала змену прапорцый, устаноўленых народнагаспадарчым планам і садзейнічала арытміі вытворчасці. Ажыццяўленне намечанага было звязана з паступовым узмацненнем адміністрацыйнай сістэмы. Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы — цэнтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцтва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.
Не дала эфекту і механічная замена тэрытарыяльнага прынцыпу кіравання галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966—1970) асобныя міністэрствы парушылі тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.
У другой палове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваеныя дзесяцігоддзі. З аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываючай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі, прыборабудаўніцтва, высокадакладнага станкабудавання. З другога — нізкі ўзровень механізацыі дапаможных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамысловасці БССР была занята на дапаможных працэсах. У прадпрыемстваў не было эканамічнай зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці працоўных, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот, імкнуліся павялічыць, таму што ў працэнтах да яго вызначаліся фонды матэрыяльнага заахвочвання сацыяльна-культурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як вынік, 50 % прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966—1970 гг. было атрымана за кошт павелічэння колькасці працоўных. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад, што сур’ёзна адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці бытавога абслугоўвання насельніцтва гарадоў.
Праведзеныя ў сельскай гаспадарцы мерапрыемствы нельга акрэсліць як эканамічную рэформу. Нават тэарэтычна не дапускалася адмаўлення ад калгасна-саўгаснай вытворчасці. І ўсё ж большасць насельніцтва Беларусі (якое да сярэдзіны 1970-х гг. па-ранейшаму жыло на вёсцы) у 1966—1970-х гг. адчула істотныя пазітыўныя змены. Спісванне запазычанасцяў, павышэнне тых цэн, па якіх дзяржава купляла сельскагаспадарчую прадукцыю, прывялі да ўмацавання гаспадарак і павышэння дабрабыту вяскоўцаў. Але не адбылося адмаўлення ад выкарыстання экстэнсіўных фактараў вытворчасці. За кошт меліярацыі ворыўных зямель іх фонд павялічыўся на 10 %. Разам з хімізацыяй гэта выклікала пагаршэнне экалагічнай сітуацыі. Не ў меншай ступені таму садзейнічала стварэнне буйных адкормачных комплексаў па вопыту гаспадарак ГДР. Але стварэнне такіх комплексаў, асабліва ў птушкагадоўлі, мела і станоўчы эканамічны эфект.
Згортванне эканамічных рэформ. Прычыны эканамічнага крызісу 1980-х гг. Перыяд 1966—1970-х гг. (восьмая пяцігодка) быў найбольш паспяховым як у развіцці эканомікі, так і павышэнні дабрабыту насельніцтва рэспублікі. Але на пачатку 1970-х гг. з’явы ў эканоміцы паказалі, што найбольш значныя праблемы (інтэнсіфікацыя, укараненне дасягненняў НТР) не вырашаны. Паколькі «пражская вясна» 1968 г. разглядалася як вынік прагрэсіўных эканамічных рэформ, на апошнія не прыходзілася спадзявацца. Зноў былі задзейнічаны адміністрацыйныя і ідэалагічныя метады. Асабліва гэта стала прыкметным у перыяд кіравання Ю. У. Андропава, калі ўзмацненне дысцыпліны і шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі крыху палепшыць становішча ў эканоміцы. Разам з тым паступова складвалася і неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да самых нязначных спроб радыкальных змен. Пачуццё гаспадара сярод вяскоўцаў было канчаткова згублена. Адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці стала рэальнасцю. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 г. па 1984 г. вясковае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза. У 1985 г. у сярэднім кожны калгас траціў на аплату працы больш, чым атрымліваў прыбыткаў.
Недастатковая механізацыя вытворчых працэсаў і недахоп людскіх рэсурсаў значна пагаршалі ўмовы працы. Немагчыма было забяспечыць нават належныя па закону водпускі. Ненармаваны працоўны дзень, нізкія заробкі вялі да росту т. зв. «умоўнай міграцыі» — калі пэўная катэгорыя, пераважна мужчынскага насельніцтва, працягвала жыць у вёсцы, а працавала ў раённых цэнтрах, у бліжэйшых гарадах. Разглядаючы пытанне аб стане сельскагаспадарчай вытворчасці на пачатку 1980-х гг., неабходна адзначыць, што традыцыйна значную таварную частку бульбы, мяса, малака, яек, гародніны складала прадукцыя асабістых гаспадарак, якая скарачалася разам з колькасцю вясковага насельніцтва (у 1961—1965 гг. — каля 69 % усёй прадукцыі жывёлагадоўлі, у 1976—1980 гг. — 30 %).
У 1982 г. быў замацаваны статус падсобных гападарак калгаснікаў і мерапрыемствы па іх развіцці. Была ліквідавана запазычанасць калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак не адбылося істотных змен і ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, набліжэння сельскага працаўніка да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выявіліся ў канцы 70-х — пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.
Такім чынам, метады адміністрацыйна-каманднага кіраўніцтва ўжо ў сярэдзіне 1960-х гг. былі прызнаны галоўным тормазам эканамічнага развіцця краіны. Аднак вынікі гаспадарчых рэформаў другой паловы 1960-х гг. не змаглі радыкальна змяніць сітуацыю. Захаваліся адміністрацыйныя метады кіравання эканомікай, цэнтралізацыя і велізарная колькасць падзаконных актаў, па якіх на справе рэгулявалася развіццё эканомікі.
