Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гіст_Бел_Сусв_цывіл.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.68 Mб
Скачать

Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці

1. Індаеўрапейцы

Адным з наступстваў т. зв. неалітычнай рэвалюцыі была шырокая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў, суправаджалася распаўсюджаннем новых форм гаспадаркі і грамадскіх адносінаў і перакроіла этнічную карту Еўропы і Азіі.

Тэрмін «індаеўрапейцы» быў уведзены ў навуку для вызначэння вялікай сям’і родных па мове народаў. У старажытнасці яны займалі вялізную тэрыторыю Еўропы і Азіі і ў Індыі яны былі вядомы з II тыс. да н. э. пад імем арыеў. Адсюль бярэ пачатак другая назва гэтых народаў — арыйцы. Пытанне аб паходжанні і рассяленні індаеўрапейцаў складанае, таму натуральна, што пачатковая гісторыя індаеўрапейцаў, як у цэлым, так і этнагенез асобных індаеўрапейскіх народаў прадстаўлены шэрагам розных канцэпцый і гіпотэз. Большасць вучоных падзяляюць думку што ўсе народы індаеўрапейскай сям’і бяруць пачатак ад аднаго народа, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, на якой яны жылі да пачатку сваёй міграцыі, — іх прарадзімай.

У XIX ст., дзякуючы ў асноўным даследаванням германскіх лінгвістаў і гісторыкаў, у навуцы панавала канцэпцыя аб паўночна­еўрапейскай прарадзіме індаеўрапейцаў. Іх прарадзіму змяшчалі ў Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі. Канцэпцыя ў значнай ступені была ініцыіравана пангерманскім настроем яе стваральнікаў.

З цягам часу, аднак, стала зразумела, што гэта канцэпцыя не адпавядае гістарычным рэаліям і не дае адказу на шматлікія пытанні. Так, лінгвістычныя матэрыялы ўказвалі на тое, што індаеўрапейцы з даўніх часоў займаліся жывёлагадоўляй, і гэтую форму гаспадаркі яны, як лічылі, распаўсюдзілі па свеце разам са свауй міграцыяй. Між тым археалагічныя матэрыялы сведчаць аб тым, што ў паўночнай Еўропе жывёлагадоўля распаўсюдзілася пазней, чым на поўдні, і што ў Еўропе адчуваецца рух насельніцтва з поўдня на поўнач, а не наадварот.

Таму у канцы XIX — пачатку XX ст. на першы план вылучана балканская канцэпцыя паходжання індаеўрапейцаў. Яна ў многім адказвала на тыя пытанні, якія не высвятляла канцэпцыя паўночнаеўрапейскай прарадзімы.

Былі прапанаваны і іншыя гіпотэзы, калі ў якасці прарадзімы індаеўрапейцаў разглядалі паўднёвыя стэпы ўсходняй Еўропы і нават большую тэрыторыю, якая ўключала, акрамя ўсходнееўрапейскіх стэпаў, і значныя рэгіёны Сібіры. Але шырокая лакалізацыя індаеўрапейскай прарадзімы супярэчыць прынятым у навуцы ўяўленням пра тое, што пачатковая вобласць прарадзімы этнасаў не павінна быць вялікай.

У 70 — пачатку 80-х гг. савецкія вучоныя В. Іваноў і Т. Гамкрэлідзэ абгрунтавалі новую канцэпцыю пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. Вывучаючы праіндаеўрапейскую лексіку, што адлюстроўвае геаграфічнае асяроддзе, у якім пражывалі праіндаеўрапейцы, іх моўныя кантакты з суседзямі і г. д., яны прыйшлі да высновы, што праіндаеўрапейцы жылі ў паўднёвай цёплай гарыстай вобласці. Сярод мноства вядомых ім звяроў былі такія, як леў, слон і вярблюд, што адпавядала жывёльнаму свету вызначанага рэгіёна. Зыхо­дзячы з матэрыялаў аб старажытных моўных кантактах, можна меркаваць, што суседзямі праіндаеўрапейцаў былі семіцкія і закаўказскія картвельскія народы, а гэта таксама сведчыць аб пярэднеазіяцкай лакалізацыі прарадзімы індаеўрапейцаў. З гэтай вобласці паходзяць і найбольш раннія ўзоры пісьменнасці на індаеўрапейскай мове. Пярэднеазіяцкая канцэпцыя знаходзіць пацвярджэнне і ў археалагічных матэрыялах. Вялікая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў, якая ахапіла вялікія прасторы Азіі і Еўропы, была выклікана тым, раннім пераходам да жывёлагадоўлі, што стварыла новыя ўмовы для іх існавання. Жывёлагадоўля трывала забяспечвала чалавека мясам, малаком, тлушчам, воўнай, і гэта станоўча адбілася на жыцці індаеўрапейцаў. У іх скарацілася дзіцячая смяротнасць і падоўжыліся гады іх жыцця. Стала хутка ўзрастаць колькасць і шчыльнасць насельніцтва, што прывяло да перанасялення іх пачатковай тэрыторыі пражывання. Тым часам павелічэнне пагалоўя жывёлы патрабавала новых угоддзяў. Уласных земляў індаеўрапейцам ужо не хапала і пачалося іх паступовае «распаўзанне», засваенне імі суседніх тэрыторый. Урэшце рэшт, гэта і склала тое, што мы называем міграцыяй. Міграцыя была не аднаактавай падзеяй, яна заняла некалькі тысяч гадоў, калі змянілася мноства пакаленняў.

Міграцыя індаеўрапейцаў была накіравана як на ўсход, так і на захад. На захадзе мігранты прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора, праніклі на Балканы. Адна частка іх, абагнуўшы Чорнае мора і прайшоўшы праз тэрыторыю сучасных Балгарыі і Румыніі, пранікла ў Малдову і засвоіла Правабярэжную Украіну. Тут у IV—III ст. да н. э. яны створылі яркую (добра вывучаную археолагамі) трыпольскую земляробча-жывелагадоўчую культуру, для якой былі характэрны вялікія глінабітныя дамы і прыгожы размаляваны посуд. У некаторых пасёлках дамы размяшчаліся па крузе, часам па некалькіх канцэнтрычных акружнасцях.

Індаеўрапейская міграцыя была накіравана таксама і на ўсход. Праз Іранскае пласкагор’е яна дайшла да Кітая, дзе ў правінцыі Сіньцзян археолагамі былі выяўлены яе помнікі. Група індаеўрапейцаў дасягнула паўвострава Індастан. Яна пакінула адзін са старажытных узораў пісьменнасці на індаеўрапейскай мове — санскрыт, які доўгі час заставаўся найбольш даўняй з загінуўшых моў індаеўрапейцаў.

Асобная група індаеўрапейцаў павярнула ад Іранскага пласкагор’я на поўнач у Сярэднюю Азію і, прайшоўшы паміж Каспійскім і Аральскім морам, выйшла ў прыволжскія стэпы і рухалася далей на захад да Дняпра. У паўднёвых стэпах Усходняй Еўропы ўзнік магутны культурны ачаг, з якім, як мяркуюць многія даследчыкі, звязана далейшае рассяленне індаеўрапейцаў у болш паўночных рэгіёнах Усходняй і Заходняй Еўропы.

Пры рассяленні індаеўрапейцам удалося захаваць асноўныя рысы сваёй культуры, і яны здолелі распаўсюдзіць многія культурныя дасягненні старажытнаўсходняй цывілізацыі. Індаеўрапейцаў лічаць вынаходнікамі кола і колавага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана іх рухомым складам жыцця. Колы павозак вырабляліся ў той час з суцэльнага куска дрэва цвёрдых парод. Крамянёвыя прылады былі мала эфектыўныя для гэтых мэта і, магчыма, праз гэта быў адкрыты новы матэрыял — метал.

3 адкрыццём металу і развіццём металургіі пачаўся новы гістарычны этап — бронзавы век. Гістарычнай заслугай індаеўрапейцаў было распаўсюджанне гэтага адкрыцця, таксама як і новых форм гаспадаркі, на новыя, засвоеныя землі, што сведчыла аб заканчэнні каменнага веку на вялікіх абшарах Еўропы і Азіі.

Індаеўрапейцы аказаліся носьбітамі больш высокай культуры, чым мясцовыя плямёны паляўнічых і рыбаловаў, на землі якіх яны рассяліліся. Перавага эканомікі і культуры была вырашальнай прычынай таго, што ім не толькі ўдалося застацца на новых месцах, але і выйсці пераможцамі ў працэсе этнічных узаемадзеянняў з мясцовымі плямёнамі. Мясцовае насельніцтва ўспрыняло новую, больш высокую эканоміку і паступова перайшло на індаеўрапейскі лад мовы.

Аднак выхад за межы прарадзімы і рассяленне на шырокіх абшарах, якое суправаджалася змешваннем з розным па сваёй мове, паходжанні і культуры мясцовым насельніцтвам, прывяло да распада індаеўрапейска­га адзінства. Змешваючыся з рознымі народамі, індаеўрапейцы ўключалі іх у свой склад, застаючыся дамінуючым суб’ектам у этнагенезе. Але і самі яны адчулі вялікае ўздзеянне з боку мясцовых этнасаў і іх культур. У індаеўрапейскім масіве ўзнікаюць і становяцца ўсе больш прыкметнымі асобныя рэгіёны, адзначаныя культурнымі і моўнымі асаблівасцямі. Па меры паглыблення, якому садзейнічалі адносна слабыя кантакты паміж асобнымі абласцямі, з’яўляюцца блізкія, але розныя індаеўрапейскія народы. І чым далей, тым больш праяўляюцца гэтыя асаблівасці. Усе новыя народы ў сукупнасці сталі складаць шматгаліновае радаводнае дрэва, агульным коранем якога былі праіндаеўрапейцы. Аднолькавыя народы групаваліся ў роднасныя галіны. Адну з іх складаюць славяне, германцы і балты.