- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР мела пэўныя асаблівасці і супярэчнасці. Як толькі спроба кансалідацыі нацыянальных сіл у 1920 г. засталася без выніку, а беларускія эсэры вызначыліся з ідэяй трэцяга шляху («ні з Польшчай», «ні з Саветамі»), БССР і Польскую Рэспубліку ахапіла хваля паўстанняў. Барацьба з бандытызмам (надзвычайнае становішча ў БССР было адменена толькі напрыканцы 1922 г.) стала асновай для рэпрэсій супраць усіх форм іншадумства. Прыкметы пэўнай стабілізацыі дазволілі ўладам Польшчы правесці ў 1923 г. амністыю, водгукам на якую стала амністыя беларускім нацыянальным дзеячам, ініцыяваная іх калегамі па нацыянальнаму руху — А.Чарвяковым, Хв.Жылуновічам і інш. Інтылігенцыя Беларусі ў сярэдзіне 1920-х гг. жыла спадзяваннямі на нацыянальнае адраджэнне (і не толькі беларускае). Абвешчаная ў мэтах палітычных (успомнім падзеі ў Заходняй Беларусі, НЭП) «беларусізацыя» і ўзбуйненне тэрыторыі БССР схілілі частку нацыянальных дзеячаў да вяртання на радзіму. Пасля рашэння Рады БНР (Берлін, 1925 г.) аб сваім самароспуску і прызнанні БССР палітычная апазіцыя ў замежжы засталася існаваць. Але ўсё ж тое было буйнай перамогай бальшавіцкай тактыкі ў нацыянальным пытанні.
Змены ў дзяржаўна-прававым статусе БССР. У першай палове 1920-х гг. адбылася яшчэ адна важнейшая падзея для БССР: яна стала адной з краін-заснавальніц Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. У сваёй большасці грамадская думка акрэсліла такі крок як далейшае пашырэнне правоў БССР. Да гэтага часу важнейшыя наркаматы былі аб’яднаны і ўзначальваліся прадстаўнікамі з Масквы. Савецкая Беларусь жыла па расійскіх законах. Старшыня ўрада (Савета Народных Камісараў) і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (ЦВК) БССР А. Чарвякоў не меў сапраўдных рычагоў дзеля ўздзеяння на становішча ў рэспубліцы. Менавіта таму ён так паслядоўна выступаў за рэальнае пашырэнне паўнамоцтваў цэнтральных органаў (спадзеючыся праводзіць праз іх карысныя для БССР рашэнні). Зразумелым вынікам утварэння СССР з’явіліся ўзбуйненні тэрыторыі БССР у 1924 (пераважная частка Магілёўскай і Віцебскай, некалькі паветаў Смаленскай губерні) і ў 1925 г. (Гомельскі і Рэчыцкі паветы).
Канстытуцыя СССР, прынятая ў 1924 г., рэгулявала толькі пытанні ўзаемаадносін рэспублікі і Цэнтра, функцыі і кампетэнцыю цэнтральных органаў улады (ЦВК і СНК СССР). Усе пытанні ўнутранага жыцця рэгуляваліся Канстытуцыяй рэспублікі. Падрыхтаваны ў 1925 г. праект яе не быў адобраны ў Маскве і накіраваны на дапрацоўку, паколькі з пункту гледжання цэнтральных улад, празмерна пашыраў кампетэнцыю рэспубліканскіх органаў. Сапраўды, у 1925 г. кіраўніцтва БССР выступала за тое, каб зямля, яе нетры і воды замацоўваліся як уласнасць кожнай з рэспублік.
У 1927 г. на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў была прынята другая канстытуцыя БССР (першая — ў 1919 г.). Яна акрэслівала рэальны механізм улады ў рэспубліцы: ад выбараў да фарміравання рэспубліканскіх структур. Упершыню ў практыцы СССР Канстытуцыя БССР размежавала функцыі заканадаўчай (ЦВК) і выканаўчай (СНК) улад. Канстытуцыя замацавала назву беларускай сталіцы — г. Менск, існаванне чатырох дзяржаўных моў (руская, беларуская, польская, яўрэйская), статус беларускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Барацьба з беларускім нацыянал-дэмакратызмам. У 1920-х гг. адбываецца відавочны рост нацыянальнай свядомасці. Актывізуецца дзейнасць нацыянальнай інтэлігенцыі, узрастае яе колькасць (асабліва творчай). Безумоўна, іншым разам назіраліся пэўныя крайнасці, выпадкі нацыяналістычных дзеянняў і выказванняў. Яны не выходзілі па-за межы законнасці і маглі быць растлумачаны прычынай хуткага абуджэння нацыянальнага жыцця. Але Кампартыя не магла пакінуць іх без рэагавання. Ва ўмовах тагачаснай СССР і даволі дэмакратычнай Канстытуцыі СССР 1924 г. яна заставалася адзінай сілай, што аб’ядноўвала розныя нацыі і нацыянальнасці, была згуртавана жорсткай дысцыплінай. Пасля 1924—1927 гг., якія можна назваць кульмінацыяй беларускага адраджэння савецкага часу, пачынаецца паступовая барацьба супраць іншадумства. Асаблівае хваляванне ў кіраўніцтва Кампартыі выклікалі тыя з нацыянальных дзеячаў, хто меў вялікі аўтарытэт і займаў высокія пасады ў дзяржаўных, альбо акадэмічных і навучальных установах. Іх дэмакратычныя погляды не заўсёды адпавядалі распрацоўкам, што вызначаліся растучай колькасцю цэнтральнага савецкага і партыйнага апарата. У 1927 г. пазбаўляецца пасады і выдаляецца з Беларусі старшыня СНК БССР І. Адамовіч, які знаходзіўся тут па партыйным накіраванні, актыўны прыхільнік пашырэння эканамічных і палітычных правоў рэспублікі, беларусізацыі, новай эканамічнай палітыкі. У гэтым жа 1927 г. адклікаецца з БССР першы сакратар ЦК КПБ у 1924—1927 гг. А. Крыніцкі. У наступныя два гады змяняецца кіраўніцтва Наркамата земляробства БССР. З’яўляюцца жорсткія абвінавачванні вядомых дзеячаў навуковай і творчай інтылігенцыі ў «нацыянал-дэмакратычным ухіле».
У канцы 1920-х гг. на змену адміністрацыйным спагнанням у БССР прыходзіць крымінальнае праследаванне, і можна гаварыць аб пачатку палітычных рэпрэсій. Гэта быў перыяд, калі ўвесь капіталістычны свет уступае ў перыяд глыбокага зацяжнога эканамічнага крызісу і калі кіраўніцтва Кампартыі актывізуе дзеянні «па пабудове сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне».
Першая хваля рэпрэсій закранула найперш рээмігрантаў — тых, хто ў 1920-я гг. з прычыны даверу абяцанням бальшавікоў вярнуўся на радзіму адраджаць Беларусь. У далейшым малох рэпрэсій закрануў і нацыянал-камуністаў, стваральнікаў і дзеячаў БССР, творчую інтылігенцыю. З больш чым 800 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху былі рэпрэсаваны ўсе тыя, хто застаўся жыць на тэрыторыі СССР. У 1930-я гг. больш паловы сваіх шэрагаў згубіў у выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі, практычна знішчаны быў вядучы склад Беларускай Акадэміі Навук. Кульмінацыяй рэпрэсій стаў працэс па справе «нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыі «Саюз вызвалення Беларусі», згодна якім было арыштавана больш 110 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Ствараюцца нават планы па знішчэнні «ворагаў народа», і тыя жудасныя планы звычайна перавыконваліся. Месцы масавых растрэлаў хавалі ад грамадскасці. Зараз сусветна вядома ўрочышча Курапаты пад Мінскам, дзе па падліках вучоных, было расстраляна ў другой палове 1930-х гг. каля 30 тыс. чалавек. Але свае «курапаты» ёсць у кожным кутку нашай Беларусі. Даследчыкі называюць колькасць рэпрэсаваных у 1930-я гг. на Беларусі — больш 250 тыс. чалавек.
Узмацненне працэсаў цэнтралізму. Канстытуцыя БССР 1937 г. З другой паловы 1920-х гг. Савецкі Саюз няспынна рыхтуецца да вайны. Імперыялістычнае акружэнне дазваляла разглядаць «унутраных шкоднікаў» як саўдзельнікаў знешніх ворагаў. Да гэтага дадавалася ідэалогія. Жаданне будаваць жыццё ў адпаведнасці з ідэалагічнымі пастулатамі перадвызначала ўзмацненне ролі партыі ў жыцці савецкага грамадства. Выступаючы як адзіная цэнтралізуючая сіла ў 1920-я гг., ВКП(б) з 1930-х гг. імкнецца да замацавання азначаных працэсаў у дзяржаўным жыцці. З’яўляюцца сумесныя пастановы партыі і ўрада, якія папярэднічалі важнейшым эканамічным і палітычным падзеям. Саветы ў 1930-я гг. пераўтвараюцца ў прыгожы фасад партыйнага будынка. Іх фарміраванне адбывалася на аснове дырэктыўных указанняў, якія адмаўлялі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, альтэрнатыўнасць кандыдатур, шматбаковасць думак у вырашэнні пэўных задач.
Азначанаму вываду знешне супярэчыць прыняцце Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. У іх абвяшчалася адмена шэрагу палітычных абмежаванняў, якія існавалі з часоў грамадзянскай вайны. Увядзенне новых канстытуцыйных нормаў мела толькі фармальны, дакладна агітацыйны характар, але ўспрымалася часткай насельніцтва як адпавядаючае іх ўяўленням аб сацыялізме. Характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця будзе няпоўнай, калі не адзначыць той высокі пафас пабудовы новага жыцця, які быў характэрны для значнай часткі моладзі. Калі характарызаваць змены ў дзяржаўна-палітычным статусе БССР, то трэба заўважыць, што Канстытуцыя СССР 1936 г. яскрава замацавала тэндэнцыю да цэнтралізацыі ў краіне, яна падрабязна вызначала не толькі пабудову саюзных органаў, але і дэтальна рэгламентавала ўнутранае жыццё саюзных рэспублік. Канстытуцыя БССР 1937 г. у шэрагу выпадкаў амаль даслоўна паўтарала палажэнні так званай «сталінскай» Канстытуцыі.
