- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
Тэрыторыя і насельніцтва на пачатку 1920-х гг. БССР на пачатку 1920-х гг. уяўляла сабою кволы дзяржаўны арганізм. Па тэрыторыі яна ўключала шэсць паветаў былой Мінскай губерні. Астатняя частка Беларусі была падзелена між Польскай Рэспублікай і РСФСР. Пераважную частку насельніцтва складалі вяскоўцы. Этнічна стракатыя гарады былі разбураны, іх жыхарства таксама шукала ратунку ад галоднай смерці на вёсцы. Але голад панаваў і там. Вайна знішчыла і аслабіла ў першую чаргу найбольш моцныя і серадняцкія гаспадаркі. Аграрнае насельніцтва нівеліравалася па шляху агульнага збяднення. Палітыка «ваеннага камунізму» (у БССР у 1920 г. назіралася яе кульмінацыя) цяпер выклікала незадавальненне параважнай часткі вяскоўцаў. Беларусь захіснула хваля паўстанняў (буйнейшае з іх — Слуцкае — адбылося на тэрыторыі БССР напрыканцы 1920 г.). Характэрнай з’явай пасляваеннага жыцця стаў бандытызм. Савецкія ўлады былі вымушаны да 1923 г. захоўваць на тэрыторыі БССР надзвычайнае становішча.
Пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭП) і яе асаблівасці ў БССР. Замена харчовай развёрсткі харчовым падаткам не прынесла палёгкі сялянам Савецкай Беларусі. Па-першае, харчовы падатак 1921 г. быў большы па памерах, чым харчовая развёрстка папярэдняга года. Сялянства не бачыла нічога новага ў палітыцы бальшавікоў і разглядала названае мерапрыемства як чарговы тактычны крок. Новыя абрысы палітыка пачала набываць пасля дазволу свободы гандлю і прадастаўлення сялянам свободы выбару форм землекарыстання. Калі апошняе права сяляне паспяшаліся рэалізаваць (працэнт «хутарызацыі» па Віцебскай губерні дасягаў па асобных паветах звыш 80-ці), то ў дачыненні свабоды гандлю працягвалі існаваць істотныя перашкоды. Толькі з 1923—1924 гаспадарчага года (ён пачынаўся з 1 кастрычніка), калі сяляне атрымалі магчымасць плаціць падаткі грашыма (раней падатак быў натуральным і вызначаўся ў збожжавых адзінках) рыначныя адносіны на вёсцы пачалі ажываць. Неспакваля менавіта рынак перадвызначыў рэзкі штуршок да паглыблення спецыалізацыі і развіцця жывелагадоўлі, а таксама да тых галін раслінаводства, што тагачасныя эканамісты называлі «інтэнсіўнымі»: бульбаводства, ільнаводства, тэхнічных культур. Пасевы збожжа за два гады ( да 1927 г.) пашыраных межаў БССР (з 1924—1925 гг.) скараціліся амаль удвая. У далейшым так званы «крызіс хлебанарыхтовак» паказаў наколькі істотным з’яўляецца забеспячэнне збожжам дзеля стабільнасці сітуацыі ў краіне.
У сярэдзіне 1920-х гг. сітуацыя ў эканоміцы БССР пачало стабілізавацца. Падмацаваныя грашовай рэформай рыначныя адносіны стымулявалі рост вытворчасці менавіта той прадукцыі, што карысталася попытам: як сельскагаспадарчай, так і прамысловай. Аднак, менавіта ў прамысловасці бальшавікі не дазволілі замацавацца прыватнай ўласнасці. На Беларусі, дзе пераважалі невялікія прадпрыемствы, стварэнне трэстаў не мела перспектыў і ўвогуле дзяржаўны кантроль за ірацыянальным выкарыстаннем вытворчых фондаў не мог быць эфектыўным. Арандатары, не давяраючы ўладзе, імкнуліся выкарыстаць час пераважна для свайго ўласнага прыбытку.
Улады асабліва хваляваў наступ прыватнікаў у сферы гандлю. Прыватны гандаль, асабліва дробнааптовы, меў істотныя традыцыі на Беларусі, ён не быў канчаткова задушаны нават пад час «ваеннага камунізму». У 1924 г. адзін з кіраўнікоў Кампартыі Беларусі В. Шаранговіч адзначыў, што як партыя дзяржаўная яна павінна падтрымліваць моцнага гаспадара, але як партыя пралетарская мусіць трымацца за беднату. На мяжы 1926 і 1927 гг. выбар быў зроблены. Калі ў сельскай гападарцы і прамысловасці напачатку выкарыстоўваўся падаткавы прэс, то ў гандлі ён спалучаўся з адміністрацыйнымі мерапрыемствамі: закрыццём крамаў, канфіскацыяй маёмасці, арыштамі і г. д.
Дарэчы вельмі часта такія дзеянні ўлад знаходзілі патрымку пераважнай часткі гарадскога насельніцтва, стомленага ростам цэн і дарагавізнай. Сацыяльнае расслаенне закранула і вёску. Наркамат земляробства БССР на чале са З. Прышчэпавым спрабавалі змякчыць супярэчнасці і адначасова падтрымаць моцных гаспадароў праз вызначэнне максімальных і мінімальных норм землекарыстання, выдзяленне так званых «паказальных гаспадарак». Зямельныя органы на Беларусі не ішлі насуперак волі сялян выдзеліцца на хутары, аднак імкнуліся ўпарадкаваць гэты працэс; тлумачылі перавагі іншых форм гаспадарання. Прыняты пасля ўзбуйнення БССР Зямельны кодэкс утрымліваў істотныя асаблівасці ў параўнанні з Расійскім. У ім цвёрда праводзіўся вядомы на Беларусі прынцып: «зямля — не сабез, яна павінна належаць тым, хто яе можа апрацоўваць».
Большасць даследчыкаў лічыць, што «новая эканамічная палітыка» (НЭП) уяўляла сабой не распрацаваны план, а з’яўлялася шэрагам адступленняў на шляху задавальнення патрэбаў сялян, іх зацікаўленасці ў росце вытворчасці. Поўнае дапушчэнне рынкавых адносін прадугледжвала прыватную ўласнасць на сродкі вытворчасці, і галоўнае, на — зямлю. Але якраз гэтага бальшавікі дазволіць не маглі, так як не маглі адмовіцца ад сваіх асноўных прынцыпаў.
Між тым выцясненне прыватніка з дробнааптовага гандлю выклікала перабоі з самым жыццёва неабходным. Дзяржаўныя прадпрыемствы на гэта адрэагаваць адразу не змаглі. Спроба ўлад падтрымаць матэрыяльнае становішча растучага рабочага класа толькі падштурхнула працэсы інфляцыі. Сяляне пачалі прытрымліваць свой асноўны тавар — збожжа. На Беларусі рэзка ўзраслі цэны і на другі хлеб — бульбу. Трымаць жывёлу стала эканамічна нявыгадным. Напрыканцы 1920-х гг. рэзка знізіліся цэны на мяса і малако, што істотна пагоршыла дабрабыт вяскоўцаў. Чарговым крокам да шляху пагаршэння іх жыцця з’явілася павелічэнне падаткаў.
З. Прышчэпаў нездарма на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў прасіў падтрымаць прапанову аб тым, каб «у Цэнтры зацвярджаліся толькі асноўныя паказчыкі». Праведзенае без уліку жывёлагадоўчай спецыялізацыі і іншай спецыфікі беларускай вёскі падаткаабкладанне, залічыла да заможных значную частку сераднякоў. Заможным і серадняцкім гаспадаркам было выгадна падзяліцца, каб плаціць меншыя падаткі. Тым часам вядома, што чым больш дробная гаспадарка, тым болей выдаткоўвае яна на свае патрэбы і менш прадае прадукцыі (больш нізкі паказчык таварнасці).
