- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
Агульная характарыстыка Стан эканамічнай разрухі, выкліканы Першай сусветнай вайной, і звязаныя з ёю праблемы, у тым ліку інфляцыя, разбурэнне фінансавай сістэмы, паступова пераадольваліся ў міжваенны час. Тройчы заходнія дзяржавы траплялі ў эканамічныя крызісы (1920—1921, 1929—1933, 1937—1938 гг.). Тым не менш, у цэлым эканоміка заходніх краін развівалася па ўзыходзячай лініі. Ужо да сярэдзіны 20-х гг. большасць дзяржаў перадолела стан пасляваеннай разрухі і крызісу і ўвайшло ў паласу адноснай стабілізацыі.
Палітычныя змены. Стабілізацыя сацыяльна-эканамічнага становішча спрыяльна адбілася на палітычным жыцці заходняга грамадства. Яно стала больш устойлівым, больш багатым і разнастайным па змесце. Сышла хваля рэвалюцый, стачак і дэманстрацый. У шэрагу краін на змену манархіям прыйлі рэспублікі. Да рэспубліканскіх рэжымаў, якія існавалі да вайны (Францыя, Швейцарыя, Партугалія, Сан-Марына), дадаліся Германія, Аўстрыя, Чэхаславакія, Польшча, Фінляндыя, Літва, Латвія, Эстонія і Албанія.
У некаторых краінах, дзе абвастрыліся палітычныя праблемы ці адбылася — грамадзянская вайна, улада перайшла да аўтарытарных лідэраў і ўзніклі праварадыкальныя дыктатуры. Такія рэжымы ўсталяваліся ў Венгрыі (1920), Румыніі (1923), Балгарыі (1923), Іспаніі (1923), Партугаліі (1926), Польшчы (1926), Літве (1926), Югаславіі (1929), Албаніі (1926). Усе яны выкарыстоўвалі рэпрэсіі і сілу, бо не мелі масавай падтрымкі. У 1922 г. поспеху дасягнула фашысцкая партыя ў Італіі («Саюз змагання» Б. Мусаліні). Яна прыйшла да ўлады і адразу пачала сцвярджаць новую форму палітычнай арганізацыі грамадства, якая атрымала назву таталітарнай дыктатуры. Такім чынам, для палітычнай стабілізацыі ў заходніх краінах выкарыстоўваліся розныя метады.
Палітычныя партыі. У міжваенны перыяд у цэлым пашыраецца сацыяльная база палітычных партый. Партыі падзяляліся па палітычнай афарбоўцы на праварадыкальныя, фашысцкія, рэакцыйныя, кансерватыўныя, ліберальныя, сацыял-дэмакратычныя, камуністычныя і анархісцкія. З іх можна выдзеліць дзве асноўныя групы.
Першую групу складалі цэнтрысцкія партыі — кансерватыўныя, ліберальныя, сацыял-дэмакратычныя. Яны прызнавалі непарушнасць асноў канстытуцыйнага ладу, але разыходзіліся адзін з адным у выбары шляхоў і сродкаў. Кансерватары лічылі найбольш эфектыўным сродкам для дасягнення ўсеагульнага росквіту рынкавую эканоміку без усялякага дзяржаўнага ўмяшальніцтва. Лібералы падтрымлівалі ідэю дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў сацыяльна-эканамічнае жыццё, але пры захаванні прынцыпу прыватнай уласнасці і павазе да яго. Сацыял-дэмакраты з’яўляліся прыхільнікамі сацыяльных рэформ, дзяржаўнага рэгулявання эканомікі і нават нацыяналізацыі яе асобных галін. Прыхільнікі сацыял-дэмакратычных партый аб’ядналіся ў Бернскі Інтэрнацыянал.
Другой групай з’яўляліся партыі, якія знаходзіліся на левым і крайне-правых флангах (лева- і праварадыкальныя партыі). Асаблівае месца сярод іх займалі камуністычныя і фашысцкія партыі, якія ўпершыню з’явіліся пасля Першай сусветнай вайны. Яны адмаўлялі панаванне сістэмы палітычных каштоўнасцей, імкнуліся дыскрэдытаваць і ўзяць у свае рукі дзяржаўную ўладу. У 1919 г. камуністычныя партыі былі аб’яднаны ў Камуністычны Інтэрнацыянал (Камінтэрн). Яго галоўнай мэтай з’яўлялася здзяйсненне сусветнай рэвалюцыі і замена капіталізму камунізмам. Мэты фашысцкіх партый вызначаліся адкрытай ненавісніцскай ідэалогіяй і цынізмам.
Партыі Цэнтра былі моцнымі і прадстаўлены ў парламентах у перыяд эканамічнай стабільнасці ўнутры краіны. У крызісных сітуацыях, калі грамадства расслойвалася, яны, як правіла, страчвалі выбаршчыкаў. Партыі, якія знаходзіліся на крайне левым і крайне правым флангах, наадварот, умацоўвалі свае пазіцыі і лічба іх мандатаў (дэпутатаў) у прадстаўнічых органах расла.
Сусветны эканамічны крызіс 1929—1933 гг. і яго наступствы. Перыяд стабілізацыі заходняга грамадства, як выявілася, быў кароткачасовым. Ужо з восені 1929 г. яно пачало ўваходзіць у паласу сусветнага эканамічнага крызісу. Спачатку ён паразіў ЗША, а потым і іншыя заходнія краіны. Найбольшай глыбіні крызіс дасягнуў у 1932 г. Аднак шмат якім дзяржавам спатрэбілася яшчэ 2—3 гады, каб канчаткова выбрацца з яго.
Гэты крызіс з’явіўся важнейшым гістарычным рубяжом паміж стыхійным, класічным і сучасным высокаарганізаваным капіталізмам. У жыцці заходняга грамадства стала пастаянным дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і сацыяльнай сферы, якое захавалася да нашых дзён.
Уплыў крызісу на палітычнае развіццё. Пад час крызісу сур’ёзным выпрабаванням падвергліся не толькі дзяржаўныя інстытуты і палітычныя партыі, але таксама ліберальна-кансерватыўныя каштоўнасці і арыенціры. Нават у дэмакратычна ўстойлівых краінах — ЗША, Вялікабрытаніі, Канадзе, Скандынаўскіх краінах, Францыі — актывізаваліся правыя і фашысцкія партыі. Аднак, маючы дастаткова трывалыя і ўстойлівыя дэмакратычныя традыцыі, гэтыя краіны здолелі аддаць перавагу глыбокім рэформам і сацыяльным пераўтварэнням, далі рады абараніць дэмакратычныя асновы і каштоўнасці. Яны правялі ліберальныя рэформы ў інтарэсах шырокіх слаёў насельніцтва. У некаторых краінах (Іспанія, Францыя) да ўлады на пэўны час прыйшлі Народныя франты, якія правялі дэмакратычныя рэформы.
У краінах Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы крызіс прывёў да ўзмацнення таталітарных і аўтарытарных тэндэнцый. Дзяржаўныя перавароты адбыліся ў Латвіі (1934), Эстоніі (1934), Балгарыі (1934), Грэцыі (1936), Румыніі (1938). У выніку грамадзянскай вайны 1936—1939 гг. у Іспаніі перамаглі фашысты на чале з каўдыльё Ф. Франка. Але асабліва катастрафічным для лёсу свету стаў прыход да ўлады ў Германіі фашысцкай партыі нацыянал-сацыялістаў на чале з А. Гітлерам (студзень 1933 г.).
Фашызм і фашысцкія партыі. З’яўленне фашызму шмат у чым было абумоўлена Першай сусветнай вайной, якая выклікала глыбокі крызіс каштоўнасцяў лібералізму, якія зацвердзіліся на Захадзе. Вайна садзейнічала распаўсюджанню нацыяналістычных настрояў. Яна прывяла да палітызацыі мас і дэмакратызацыі палітычнага жыцця, стварыўшы тым самым умовы для ўзнінення масавых рухаў.
Крызісная сітуацыя, якая ўзнікла амаль ва ўсіх еўрапейскіх краінах пасля Першай сусветнай вайны, садзейнічала стварэнню ў іх фашысцкіх рухаў — палітычных груповак, якія пераследавалі ўльтранацыяналістычныя, антыліберальныя і экспансіянісцкія мэты. На чале іерархічна жорстка арганізаваных партый сталі «правадыры» (дучэ ў Італіі, фюрэр у Германіі, каўдыльё ў Іспаніі і г. д.).
Фашызм як рух узнік у Італіі ў 1919 г. вакол Мусаліні, арганізатара партыі «Фашыа дзі камбацімента» («Саюз змагання»), ад назвы якой вядзе сваё паходжанне тэрмін. Фашысцкія партыі з’явіліся ў шмат якіх еўрапейскіх краінах. Яны вызначаліся агрэсіўным нацыяналізмам, адмаўленнем лібералізму, дэмакратыі і рынкавай эканомікі, варожасцю да сацыял-дэмакратыі і камунізму, прыхільнасцю да гвалтоўных формаў змагання.
Характэрнымі рысамі фашызму з’яўляліся нацыяналізм і расізм, імкненне да татальнага кантролю над жыццём грамадства, у тым ліку над сродкамі масавай інфармацыі, наяўнасцю масавай сацыяльнай базы сярод маргінальных (тых, што страцілі свае звычайныя сацыяльныя сувязі) слаёў насельніцтва, строгая цэнтралізацыя ў кіраванні. Вышэйшай формай кіравання быў абвешчаны прынцып правадырства. Пасля прыходу да ўлады фашысцкіх партый у некаторых краінах гэтая ідэалогія ўкаранялася з дапамогай падкантрольных сродкаў масавай інфармацыі ў свядомасць грамадзян з узросту немаўляці. Мэтам прапаганды фашысцкай ідэалогіі служылі пышныя відовішчныя мерапрыемствы, карнавалы з музыкай, сцягамі і парадамі. Ідэі, якія ўкараняліся ў масавую свядомасць, былі простыя: правадыр з’яўляецца звышчалавекам, месіяй, які пакліканы выратаваць краіну; яўрэі — наша няшчасце; нас зневажалі, але мы ачуняем; паўнавартасныя людзі — надзея краіны; мой блізкі гэта той, хто звязаны са мною крывёю і г. д. Дзяржаве падпарадкаваліся ўсе сферы ідэалагічнага ўздзеяння на людзей — прэса, радыёвяшчанне, літаратура, музыка, кінематограф, тэатр, выяўленчае мастацтва, камерцыйная дзейнасць, спорт, турызм і г. д.
У сярэдзіне 30-х гг. фашызм выходзіць на міждзяржаўны ўзровень. Паскорана ствараецца саюз фашысцкіх дзяржаў (Германія, Італія, Японія), якому заходнія дэмакратыі ў той час нічога не здолелі супрацьпаставіць. Палітыка «прымірэння», якая праводзілася імі ў адносінах да Германіі, толькі ўхваляла агрэсара.
12 сакавіка 1938 г. германскія сухаземныя і паветраныя сілы ўварваліся ў Аўстрыю, і адбылося яе гвалтоўнае далучэнне да Германіі (аншлюс). 15 сакавіка 1938 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Прагу. У верасні 1938 г. у выніку Мюнхенскай канферэнцыі з ўдзелам А. Гітлера, Б. Мусаліні, Н. Чэмберлена і Э. Даладз’е Чэхаславакія была падзелена паміж Германіяй, Венгрыяй і Польшчай. Ільвіную долю атрымала, зразумела, Германія. Далейшыя падзеі, калі фашысцкія дзяржавы, заходнія дэмакратыі і камуністычны рэжым у СССР хацелі сутыкнуць бакі, якія мелі прэтэнзіі адзін да аднаго, і атрымаць максімальную выгаду ад гэтай канфрантацыі, прывялі да Сусветнай вайны.
