- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
Расстрэл 9 студзеня 1905 г. мірнай маніфестацыі рабочых у Пецярбургу выклікаў хвалю выступленняў па ўсёй краіне. На Беларусі ў студзені ў 31 горадзе і мястэчках адбыліся выступленні салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі. Агульная колькасць стачачнікаў амаль у 3 разы перавышала адпаведны паказчык за ўвесь 1904 г. У лютым і сакавіку назіраецца ўздым эканамічных забастовак, у ходзе якіх рабочыя патрабавалі скарачэння працоўнага дня, павышэння заробку, паляпшэння ўмоў працы.
«Далой самадзяржаўе!», «Няхай жыве дэмакратычная рэспубліка!» Пад такімі лозунгамі праходзілі выступленні рабочых у сувязі са святкаваннем 1 мая. У красавіку — чэрвені стачкі і дэманстрацыі ахапілі 56 гарадоў і мястэчак Беларусі. У Талачыне і Ашмянах адбыліся ўзброеныя выступленні. Значнымі бяны ылі ў Мінску. Стачка гомельскіх рабочых суправаджалася шматлікай дэманстрацыяй, якая скончылася сутыкненнем рабочых з паліцыяй і казакамі.
Пад уздзеяннем рабочага руху ў барацьбу ўступілі сяляне. Калі ў студзені-сакавіку 1905 г. на Беларусі адбыліся 53 выступленні, то ўлетку іх колькасць дасягнула 237.
Поспех выступленняў у значнай ступені залежыў ад кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці розных палітычных сіл. Менавіта партыі дэмакратычнага напрамку РСДРП, эсэры, Бунд, Беларуская сацыялістычная грамада імкнуліся ўзначаліць барацьбу працоўных. Але адзінства дзеянняў паміж імі не было. Нягледзячы на тое, што ў 1902—1903 гг. на Беларусі была створана Беларуская сацыялістычная грамада, на пачатку рэвалюцыі большы ўплыў мела партыя эсэраў. Яны прымалі актыўны ўдзел у стачках салідарнасці, распаўсюджвалі літаратуру, мелі канспіратыўныя кватэры. Значную работу праводзілі арганізацыі РСДРП. Што тычыцца БСГ то, заяўляючы аб прызнанні класавай барацьбы наогул, яна фактычна адмаўляла яе сярод беларусаў. Лічачы сябе арганізацыяй усяго беларускага працоўнага народа, БСГ усё ж у пачатку сваёй дзейнасці рабіла стаўку на беларускую вёску.
Прызнаючы, што галоўным ворагам усіх вызваленчых імкненняў народа ў Расіі з’яўляецца царскае самадзяржаўе, БСГ лічыла сваёй бліжэйшай палітычнай мэтай яго звяржэнне, выступаючы ў барацьбе за ажыццяўленне гэтай задачы сумесна з пралетарыятам усёй Расіі.
Імкнучыся замяніць самадзяржаўны лад Расійскай дзяржавы Федэратыўна-дэмакратычнай рэспублікай са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей уваходзячых ў састаў дзяржавы, БСГ выстаўляла патрабаванне аўтаноміі Беларускага Краю з мясцовым соймам ў Вільні.
Пад уздзеяннем рэвалюцыйных выступленняў царскі ўрад пайшоў на ўступкі і 17 кастрычніка 1905 г. выдаў Маніфест, паабяцаў правесці выбары ў Дзяржаўную думу.
Такім чынам царызму ўдалося адбіць кастрычніцкі націск рэвалюцыі. Паверыўшы абяцанням цара, працоўныя патрабавалі дэмакратычных свабод. Улады адказалі новымі рэпрэсіямі. На Беларусі былі растраляны мітынгі ў Мінску і Віцебску. Так, 18 кастрычніка 1905 г. быў растраляны мітынг на Прывакзальнай плошчы ў Мінску, на які сабралася каля 20 тыс. чал. Са згоды Мінскага губернатара Курлава, па яго ўдзельніках была адкрыта страляніна. У выніку ахвярамі сталі каля 100 чалавек, амаль 300 — было паранена. У адказ на гэта злачынства Мінская арганізацыя РСДРП звярнулася да жыхароў горада з заклікам працягваць барацьбу за звяржэнне самадзяржаўя і скліканне Устаноўчага сходу. Расстрэл мітынгу асудзіла і БСГ, грамадоўцы разам з эсэрамі рыхтавалі тэрарыстычныя акты супраць мінскага губернатара Курлава, вышэйшых чыноў жандармерыі, якія прымалі ўдзел ў расстрэле.
На Беларусі павялічылася колькасць выступленняў, сяляне падпальвалі памешчыцкія маёнткі, пачаліся хваляванні ў войску.
Ліберальна-буржуазныя партыі заклікалі працоўных прыняць удзел у выбарах у Дзяржаўную думу. Дэмакратычныя партыі прынялі рашэнне байкатаваць іх, спадзяючыся на новы рэвалюцыйны ўздым. Пры гэтым яны падкрэслівалі, што выбары для працоўных з’яўляюцца шматступеннымі. Значная катэгорыя наёмных работнікаў пазбаўляецца права голасу. Але да заклікаў дэмакратаў прыслухалася толькі частка рабочых, не падтрымалі байкот сяляне.
Першая дума была выбрана. Цара не падтрымала большасць дэпутатаў і ў ліпені 1906 г. ён распусціў думу. Пачаўся новы націск на працоўных, ўзмацнілася наступленне на сялян.
У канцы 1906 — пачатку 1907 г., адбыліся выбары ў ІІ Дзяржаўную думу. Усе дэмакратычныя партыі, улічваючы спад рэвалюцыі, вырашылі выкарыстаць думскую трыбуну для актывізацыі барацьбы. Насуперак спадзяванням урада, ІІ дума была больш левай, чым І. Улічваючы спад рэвалюцыйнага руху, Мікалай І ў чэрвені 1907 г. распусціў яе, была арыштавана сацыял-дэмакратычная фракцыя, зменены выбарчы закон, што было грубым парушэннем Маніфеста 17 кастрычніка. На падставе гэтага закона ўсе выбаршчыкі на Беларусі былі падзелены не толькі па класавым, але і па нацыянальным прынцыпе. Галоўным было забяспечыць перамогу рускіх. Да «рускіх» далучалі праваслаўных беларусаў, да «польскіх» — беларусаў-католікаў. Перамогу на выбарах, якія адбыліся ў восень 1907 г., атрымалі «рускія». У выніку была створана Дзяржаўная дума, у якой урад мог праводзіць сваю палітыку, палітыку лавіравання паміж класамі. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў Расіі таго часу не было ні сапраўднага парламента, ні сапраўднай канстытуцыі.
Так падзяляючы людзей правіў царызм. Вялікадзяржаўны шавінізм стаў яго галоўнай ідэалагічнай зброяй. Але пад уплывам рэвалюцыі царызму прыйшлося пайсці на аграрную рэформу, каб стварыць і ўмацаваць сацыяльную апору на вёсцы. Рэформа была выклікана развіццём капіталізму, барацьбой сялян за ліквідацыю панскага землеўладання, рэшткаў прыгонніцтва. Названая па прозвішчу ініцыятара старшыні Савета Міністраў П. Сталыпіна, рэформа мела мэту ўмацаваць слой сялянскай буржуазіі і заможнага сялянства, адначасова ператварыць большасць сялян ў парабкаў і прамысловых рабочых. Пачатак рэформы быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906 г. Сялянская пазямельная абшчына разбуралася, узнікала дробна-капіталістычная зямельная ўласнасць сялян, беззямельныя і малазямельныя атрымалі магчымасць перасяліцца ў Сібір, на Далёкі Усход, у сярэднюю Азію. У выніку на ўсход з Беларусі перасяліліся звыш 335 тыс. сялян. Праўда, значная частка іх пасля вярнулася ў родныя мясціны.
Што тычыцца разбурэння абшчыны, то тут трэба мець на ўвазе, што ў заходніх раёнах Беларусі сялянская абшчына была ліквідавана раней. Тут пераважала падворна-спадчынае землеўладанне, якое значна аблегчыла рэформу. Даволі інтэнсіўна ішоў працэс разбурэння абшчыны ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. У 1907—1916 гг. на Беларусі было створана звыш 128 тыс. хутарскіх і адрубных гаспадарак. І хаця малазямельнасць сялян, значная канцэнтрацыя зямлі ў велізарных латыфундыях не спрыялі гэтаму працэсу, хутарызацыя ўсё ж стварала лепшыя ўмовы для развіцця капіталізму. Заможныя сяляне актыўна куплялі ў малазямельных замацаваную за імі зямлю.
Ажыццяўляючы рэформу на Беларусі, царызм актыўна насаджаў тут рускае землеўладанне. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне зямлі. Для іх быў створаны спецыяльны фонд.
Наогул важная роля ў ажыццяўленні аграрнай рэформы належыла Сялянскаму пазямельнаму банку, які, узяўшы курс на аднаасобнага пакупніка, купляў зямлю і прадаваў яе на выгадных умовах, даючы крэдыты.
Гэта садзейнічала павелічэнню зямельнай уласнасці, умацаванню хутарской гаспадаркі заможных сялян. Адначасова некаторых гэта вяло да збяднення. Паглыбіўся працэс разлажэння сялянства. Бедната складала на беларускай вёсцы каля 70 %, а заможная частка насельніцтва ў 1914 г. павялічылася да 12 %, астатнія былі сераднякамі. Спадзяванні царскага ўрада на масавае ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак як апорнай базы моцнага сялянства не апраўдаліся, але выхад часткі сялян на хутары і адрубы спрыяў скарачэнню цераспалосіцы і дробнапалосіцы. А гэта садзейнічала развіццю сельскай гаспадаркі, росту яе прадуктыўнасці, пашырэнню гандлёвага земляробства, стварэнню адпаведных службаў дапамогі сялянам. На Беларусі ў гэты час набыла развіццё арганізацыя ўстаноў дробнага крэдыту, пашыралася кааперацыя.
Прыкметную ролю ў правядзенні аграрных пераўтваранняў на Беларусі адыгралі земствы. Як вядома, раней земская рэформа тут не праводзілася. Сталыпін, які імкнуўся аблегчыць правядзенне аграрнай рэформы, узняць ролю заможнага селяніна ў сістэме мясцовага кіравання і аслабіць буйных землеўладальнікаў, прапанаваў правесці тут выбары ў земствы. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі. Ствараліся кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, значная ўвага надавалася павышэнню культуры земляробства і жывёлагадоўлі.
Сталыпінская рэформа не прывяла да карэнных сацыяльна-эканамічных зрухаў, не вырашыла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў, бо яна праводзілася пры захаванні ўлады памешчыкаў, панскай зямельнай уласнасці, за кошт збяднення сялян. А гэта вяло да абвастрэння барацьбы працоўных мас супраць эксплуатацыі. Сяляне адмаўляліся выходзіць на хутары, супраціўляліся межавым і землеўпарадкавальным работам. І ўсё ж рэформа насіла кампрамісны характар, садзейнічала развіццю капіталізма.
Бяду беларусскаму народу, як і ўсёй Расіі прынесла Першая сусветная вайна. З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. На захопленай тэрыторыі немцы ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Яны рабавалі мясцовае насельніцтва, вывозілі людзей на работу ў Германію, здекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларусаў. Пагаршэнне эканамічнага становішча Беларусі ў час вайны было выклікана і тым, што ў армію з вёскі мабілізавалі каля 50 % працаздольных мужчын, а гэта падрывала сельскую гаспадарку. Скарачаліся пасяўныя плошчы, пагалоўе жывёлы. Насельніцтва мусіла весці абарончыя работы, у яго рэквізавалі жывёлу, прадукты харчавання, фураж і інш. Скарачалася прамысловая вытворчасць, сельская гаспадарка прыйшла ў заняпад. Не хапала хлеба, солі, цукру, рыбы, мяса.
Трагедыя Беларусі была не толькі ў разбуральным характары баявых дзеянняў на яе зямлі, але і ў тым цяжкім становішчы, у якім аказалася грамадзянскае насельніцтва: бежанцы з Польшчы, Літвы і Заходняй Беларусі. Іх агульная колькасць складала амаль 1,5 млн чалавек, значная частка засталася на ўсходзе Беларусі. Ужо з 1915 г. на Беларусі сталі ўзнікаць бежанскія камітэты.
Пагоршылася становішча салдат на фронце. Не хапала зброі, харчавання. Вайскоўцы не хацелі ваяваць. Пачаліся салдацкія хваляванні. Усяго на Беларусі за гады вайны іх адбылося больш 60. Самым буйным было паўстанне 22—26 кастрычніка 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі, з удзелам чатырох тысяч салдат. Пасля яго падаўлення дзевяць арганізатараў паўстання былі расстраляны.
У час вайны на Беларусі актывізаваўся грамадска-палітычны рух. Ужо ў першыя дні акупацыі быў створаны «Беларускі народны камітэт», які ставіць мэту аддзялення Беларусі ад Расіі, аднаўленне Вялікага княства Літоўскага. Камітэт усталяваў кантакты з адпаведнымі арганізацыямі палякаў, літоўцаў і яўрэяў. Паміж імі ў канцы 1915 г. было дасягнута пагадненне аб усталяванні ў будучым канфедэратыўнага ладу, створана «канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага». У межы такой дзяржавы прапанавалася ўключыць землі, якія былі акупіраваны на той час нямецкімі войскамі.
Але германскі ўрад выступіў супраць такога пагаднення. У выніку канфедэрацыя распалася, дзеячы беларускага адраджэння ў 1916 г. на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі ставяць пытанне аб незалежнасці Беларусі. Беларускія адраджэнцы (браты Луцкевічы, В. Ластоўскі і інш.) звярнуліся да народаў свету з заклікам дапамагчы прымусіць царызм паважаць нацыянальныя і культурныя правы беларускага народа, дазволіць яму стаць гаспадаром на ўласнай зямлі.
На далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху значны ўплыў зрабіла Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. у Расіі. Ужо 4 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў, які праз некалькі дзён уключыў у свой склад прадстаўнікоў гарнізона і стаў Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У вайсковых часцях, на прадпрыемствах, у вёсцы было вырашана стварыць адпаведныя камітэты. Па ўсім Заходніму фронце, па ўсёй Беларусі сталі ўзнікаюць рабочыя, салдацкія і сялянскія Саветы, якія павялі рашучую барацьбу з контррэвалюцыяй. У Стаўцы ў Магілёве салдаты патрабавалі арыштаваць найбольш ненавісных афіцэраў. З турмаў выпускалі зняволеных, разбройвалі паліцэйскіх і жандараў. Актывізаваўся сялянскі рух. У сакавіку адбылося больш за 30 выступленняў.
У пачатку сакавіка разам з Саветамі рабочых і салдацкіх дэпутатаў на Беларусі паўсямесна пачалі ўзнікаць і буржуазныя органы ўлады, так званыя камітэты грамадскага парадку. Ва ўсе губерні, гарады і паветы былі прызначаны камісары Часовага ўрада. Такім чынам, на Беларусі, як па ўсёй Расіі, было ўсталявана двоеўладдзе.
У сакавіку 1917 г. на з’ездзе прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які абвяшчаўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады на Беларусі да выбараў у Цэнтральную Раду.
Беларускі Нацыянальны Камітэт ставіў сваёй мэтай культурна-нацыянальнае і палітычнае адраджэнне беларускага народа. Ён выступаў за стварэнне агульнай Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, прычым у яе склад павінна была ўвайсці Беларусь як аўтаномная Рэспубліка. У звароце да жыхароў Беларускі Нацыянальны Камітэт пацвярджаў сваю расійскую арыентацыю, падкрэсліваючы, што эканамічнае становішча і тыя шырокія магчымасці, якія адкрыліся з рэвалюцыяй перад дэмакратычнай Расіяй, звязваюць Беларусь з Расійскай Федэратыўна-Дэмакратычнай Рэспублікай. Камітэт лічыў неабходным перасцерагчы ад тых людзей, якія прыкрываючыся імем беларускім, вялі б прапаганду за далучэнне да Польшчы або якой іншай дзяржавы.
БНК павінен быў уступіць у перагаворы з Часовым урадам аб прызнанні аўтаноміі Беларусі, склікаць сялянскі і настаўніцкія з’езды. Аднак Часовы ўрад, які стаяў на пазіцыях адзінай і непадзельнай Расіі, адмовіўся прыняць прадстаўнікоў Беларусі.
Супраць беларускага нацыянальнага руху выступілі многія расійскія партыі, сярод якіх былі сацыял-дэмакраты, эсэры, кадэты, правыя чарнасоценныя элементы і інш. Частка з іх прыкрывалася пры гэтым беларускімі назвамі. Сярод іх «Саюз беларускай дэмакратыі» у Гомелі, «Беларускі нацыянальны камітэт» у Магілёве», «Саюз беларускага народа» ў Віцебску і інш.
У жніўні 1917 г. БНК, які не карыстаўся папулярнасцю сярод працоўных, быў скасаваны, а замест яго створана Цэнтральная беларуская Рада, якая ў кастрычніку пераўтварылася ў Вялікую Беларускую Раду.
Перамога ўзброенага паўстання ў кастрычніку 1917г. у Петраградзе прадвызначыла барацьбу за савецкую ўладу на Беларусі. 26 кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў узяў уладу ў свае рукі. Быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які абвясціў сябе ўладай на Беларусі і Заходнім фронце. У гэтых умовах камандаванне Заходняга фронту ўводзіць у Мінск Каўказскую дывізію, прыхільнікі Часовага ўрада стварылі ў горадзе контррэвалюцыйны «Камітэт выратавання рэвалюцыі». Але, абапіраючыся на падтрымку рэвалюцыйных салдат і рабочых, ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў усю ўладу ў свае рукі. Для стварэння органаў Савецкай улады ВРК прыняў рашэнне аб правядзенні з’ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. З’езды адбыліся ў лістападзе і яны прызналі Савецкую ўладу. З нагоды завяршэння работы трох з’ездаў 25 лістапада ў Мінску адбылася шматтысячная маніфестацыя ў падтрымку Савецкай улады.
На працягу васьмі тыдняў на ўсёй неакупіраванай тэрыторыі Беларусі і Заходнім фронце была ўсталявана Савецкая ўлада.
