- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
У сярэдзiне ХIХ ст. крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы ў Расii дасягнуў сваёй вышынi. Беззямелле сялян вяло да нiзкага жыццёвага ўзроўню насельнiцтва, звужала ўнутраны рынак, абмяжоўвала магчымасцi развiцця прамысловасцi, тэмпы прыросту якой маглi б быць значна большымi, каб не памешчыцкае землеўладанне. Вялiкiя сродкi iшлi на ўтрыманне армii, чыноўнiцтва, раслi цэны. Усе гэта стрымлiвала сацыяльна-эканамiчнае развiццё Расii. Значны ўплыў на краiну меў сусветна-эканамiчны крызiс 1900—1903 гг., паражэнне ў руска-японскай вайне. Абвастралiся супярэчнасцi памiж капiталiзмам i феадальна-прыгоннiцкiмi адносiнамi, якiя засталiся ў сельскай гаспадарцы, расло бяспраўе народа, прыгнёт з боку царызму i капiталiзму, кабала памешчыкаў i кулакоў, нацыянальны прыгнёт.
I ўсе гэтыя цяжкасцi клалiся на плечы працоўных, якiя падымалiся на барацьбу. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было расстраляна мiрнае шэсце рабочых, што стала пачаткам рэвалюцыi 1905—1907 гг. Масавыя палiтычныя стачкi i дэманстрацыi пад заклiкамi «Далоў самадзяржаўе!» у хуткiм часе ахапiлi ўсю краiну. Акрамя звяржэння самадзяржаўя, iх ўдзельнiкi iкмнулiся лiквiдаваць памешчыцкае землеўладанне, знiшчыць саслоўны лад, павысiць жыццёвы ўзровень людзей, усталяваць у Расii дэмакратычную рэспублiку. Па сваім характары гэта рэвалюцыя была буржуазнай, а па рухаючых сiлах — дэмакратычнай.
Буйной падзеяй вясны i лета 1905 г. было выступленне рабочых Iванава-Вазнясенску, у якiм удзельнiчала каля 70 тыс. чалавек. Тут упершыню ў Расii быў створаны Савет упаўнаважаных. Ён складаўся выключна з рабочых i ставiў сваёй мэтай абараняць iх i з’явiўся пачаткам новай рэвалюцыйнай улады.
Барацьба рабочага класа аказвала значны ўплыў на ўсе слаі насельніцтва, падымала сялянства, аслабляла армiю. Першым рэвалюцыйным выступленнем вайскоўцаў, першым выпадкам iх пераходу на бок рэвалюцыi было паўстанне на броненосцы «Пацёмкiн». Гэта выступленне напужала не толькi царскi ўрад, але i ўрады замежных дзяржаў. Асаблiва напалохаўся ўрад Турцыi.
Важную ролю ў ходзе рэвалюцыi адыграла ўсерасiйская палiтычная стачка ў кастрычнiку 1905 г., узброенае паўстанне ў снежнi. Пасля яго паражэння пачалося адступленне рэвалюцыi, але рэвалюцыя працягвалася. Царызм перайшоў у рашучае наступленне. Пры гэтым з аднаго боку ён прымяняў карныя меры, ваенна-палявыя суды, расстрэлы, шыбенiцы, пагромы, а з другога — даваў абяцаннi, 17 кастрычнiка быў прыняты Манiфест, якi абяцаў свабоду народу, недатыкальнасць асобы, свабоду слова i сумлення, права на сходы. Дадзена абяцанне склiкаць Дзяржаўную думу, стварыць умовы для ўдзелу ў ёй рабочых. Дэкларавалася, што ў Расii будуць уводзiцца асновы буржуазнага канстытуцыяналiзму.
Рэвалюцыя 1905—1907 гг. у Расii была першым магутным выступленнем супраць царскай улады. Яна сведчыла аб узрастаючай ролi працоўных у гэтай барацьбе. Царызм атрымаў перамогу, але i народ многаму навучыўся. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. стала рэпетыцыяй Лютага i Кастрычнiка 1917 г.
Ва ўмовах Першай сусветнай вайны грамадска-палiтычны крызiс у краiне абвастрыўся. Паражэнне царскай армii сведчыла аб крызiсе ўлады. Нi царызм, нi руская буржуазiя не былi ў стане вывесцi краiну з адсталасцi. Прамысловасць у гады вайны не змагла задаволiць яе патрэбы. Скарацiлiся пасяўныя плошчы, значная частка прадпрыемстваў закрылася, павялiчылася залежнасць ад замежнага капiталу. Эканамiчная i палiтычная адсталасць, развал прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, непапулярнасць вайны ў армii i народзе, гнiласць царызму вялi краiну да катастрофы.
Паражэннi на фронце, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню народа выклiкалi супраціўленне. Ужо ў канцы 1916 г. класавыя супярэчнасцi ў краiне дасягнулi небывалай вастрынi. Расiя была напярэдаднi рэвалюцыi.
I царызм, i буржуазiя спяшалiся знайсцi выхад з такога становiшча, прадухiлiць рэвалюцыю. Пры гэтым паводзiны буржуазii ў адносiнах да самадзяржаўя былi дваiстымi. Iмкненне вырвацца з-пад уплыву царскай улады цесна перапляталася са страхам перад народам, якi вайною быў даведзены да адчаю. У такiх умовах выступленнi «нiзоў» у лютым 1917 г. супраць царызму не толькi не сустрэлi супрацiўлення з боку буржуазii, але i былi падтрыманы ёю. Пасля звяржэння царызму паўстала пытанне аб уладзе. Рабочыя i салдаты створылі Саветы. Разам з тым Дзяржаўная дума сфармiравала Часовы ўрад. Iмкнучыся ўсталявать уладу толькi буйной буржуазii, прадухiлiць далейшае развiццё рэвалюцыi, Часовы ўрад праводзiў тактыку палiтычнага лавiравання. Атрымаўшы ўладу, буржуазiя не мела мэты змянiць эканамiчны i грамадскi парадак, а хацела толькi абнавiць дзяржаўныя iнстытуты, выйграць вайну.
Што тычыцца Саветаў, то яны iмкнулiся прымусiць буржуазiю пад нацiскам рэвалюцыйных патрабаванняў народа згадзiцца на правядзенне змен у iнтарэсах працоўных. У такiх умовах у краiне былi непазбежны сацыяльныя канфлiкты, палiтычныя крызiсы. Першы з iх адбыўся ўжо ў красавiку 1917 г., калi Часовы ўрад даў саюзнiкам абяцанне прадоўжыць удзел у вайне. Сацыяльная напружанасць у краiне нарастала. Цяжкiм было эканамiчнае становiшча, расла колькасць забастовак, у вёсцы сяляне без дазволу засявалi землi памешчыкаў. Людзi ўсё больш не давяралi Часоваму ўраду, патрабавалi перадаць уладу Саветам, скончыць вайну. Краiна падыйшла да эканамiчнай катастрофы, пачынаўся голад, раслi цэны на прадукты харчавання. У 1917 г. збор збожжа амаль напалову быў меншым, чым да вайны. У вынiку нарастаў рабочы рух, яго ўдзельнiкi выстаўлялі палiтычныя патрабаваннi. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў паскорыла палярызацыю класавых i палiтычных сiл Расii, уключыла ў барацьбу за сваё вызваленне шырокiя масы. 3 лiпеня ў Петраградзе пачалася дэманстрацыя, якая па загаду Часовага ўрада была расстраляна.
У такiх умовах бальшавiкi бяруць курс на ўзброенае паўстанне. Красавiцкi, чэрвеньскi i лiпеньскi палiтычныя крызiсы выявiлi няздольнасць Часовага ўрада вырашаць супярэчнасцi, што iснавалi ў Расii. У кастрычнiку 1917 г. Петраградскi Савет ўтварае Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт, якi стаў штабам узброенага паўстання. Яно пачалося ў ноч на 25 кастрычнiка, а ўжо 26 бальшавiкi поўнасцю захапiлi ўладу i перадалi яе II Усерасiйскаму з’езду Саветаў. Было прапанавана стварыць новы ўрад, але партыi меншавiкоў, правых эсэраў i Бунд адмовiлiся ў гэтым удзельнiчаць i пакiнулi з’езд. А бальшавiкi ўсё ж стварылi ўрад на чале з У. Ленiным, прынялi дэкрэты аб мiры i аб зямлi. Расiя была абвешчана Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай. Адным з першых актаў Савецкай дзяржавы было прыняцце ў лiстападзе 1917 г. «Дэкларацыi правоў народаў Расii», якая абвясцiла роўнасць i суверэннасць народаў Расii, iх права на свабоднае самавызначэнне, адмену ўсялякiх нацыянальных прывiлеяў. Ужо ў снежнi 1917 г. Савецкi ўрад прызнаў дзяржаўную незалежнасць Фiнляндыi, якая да таго ўваходзiла ў склад Расii, самастойнасць Украiны, правы на свабоднае самавызначэнне iншых народаў.
У гэты ж час iмперыялiстычныя дзяржавы дамовiлiся аб ваенным нападзе на Савецкую Расiю i падзялiлi памiж сабою зоны iнтэрвенцыi. У восень 1918 г., калi скончылася Першая сусветная вайна, iнтэрвенцыя краiн Антанты значна пашырылася. Больш 300 тыс. замежных салдат i афiцэраў удзельнiчалi ў ёй. Замежныя дзяржавы падтрымалi ў Расii i тыя сiлы, якiя выступiлi супраць Савецкай улады. Калчак, Дзянiкiн, Юдзенiч, Урангель, Красноў i iншыя ўзначалiлi барацьбу. Пры гэтым яны карысталiся хiстаннямi сярод сялян, якiя былi не задаволены харчовай дыктатурай, уведзенай бальшавiкамi. Вядома, што з чэрвеня 1918 г. у краiне пачалося стварэнне камбедаў, якiя павiнны былi забяспечыць горад прадуктамi харчавання. Продаж сялянамi хлеба разглядаўся як дзяржаўнае злачынства. На сяло пасылалiся i спецыяльныя харчовыя атрады з рабочых. Супраць гэтага ў шэрагу гарадоў праходзiлi хваляваннi рабочых, якiя патрабавалi адмянiць адпаведны дэкрэт СНК. На практыцы жорсткая харчовая палiтыка выклiкала шмат сялянскiх выступленняў.
Не падабалася сялянам i мабiлiзацыя ў армiю як белымi, так i чырвонымi. Прычым такая незадаволенасць была не толькі ў адных багатых, але i ў сярэднiх i бядняцкiх кругах вёскi. I галоўнае тут у тым, што барацьба iшла не толькi з тымi сiламi, якiя сыходзiлi з гiстарычнай арэны — буржуазiяй i дваранствам, што былi звязаны з замежнымi дзяржавамi i iх непасрэднай дапамогай, а з большасцю насельнiцтва Расii, з якiм трэба было ўжыцца. Сацыялiстычная рэвалюцыя ў краiне прайшла як рабочая, але яе вынiк залежыў ад адносiнаў да яе сялянства, якое складала 80 % расiйскага насельнiцтва. Пры гэтым трэба ўлiчваць даволi нiзкi ўзровень палiтычнай культуры i адукацыi насельнiцтва.
Ва ўмовах, калi рэвалюцыя перамагла, бальшавiкi лiчылi, што значную частку народа можна будзе далучыць да яе з дапамогай прымусу. Бальшавiкi пры гэтым былi перакананы, што выказваюць iнтарэсы большасцi працоўных, выступаюць барацьбiтамi супраць прыгнёту i эксплуатацыi, за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне людзей.
У сваёй праўдзе былі ўпэўнены i белагвардзейцы, якiя ўступiлi ў барацьбу з бальшавiкамi. Выступаючы «за агульнанацыянальную справу», яны iшлi ў бой i памiралi за вялiкую Расiю. Але ў iх была вузкая сацыяльная база. Яны не змаглi аб’яднаць усiх, хто быў супраць Савецкай улады, не здолелi пераадолець супярэчнасцi памiж сабой.
Упэўненасць у сваёй слушнасці, прага да рэваншу, амбiцыi абодвух бакоў сталi адной з галоўных прычын Грамадзянскай вайны, якая была своеасаблiвай прорвай памiж мiнулымi i будучым.
Да сакавiка 1921 г. агульная колькасць, антысавецкiх узброеных фармiраванняў, улiчваючы i ўдзельнiкаў кранштадскага мяцяжу, дасягнула 118 тыс. чалавек. Але прыхiльнiкi савецкай улады перамаглi, iх падтрымала большасць людзей. Пры гэтым нельга не ўзгадаць, што яшчэ ў час выбараў ва ўстаноўчы сход большасць выбаршчыкаў аддала свае галасы партыям сацыялiстычнага кiрунку, хоць разуменне сацыялiзму ў эсэраў, бальшавiкоў i меншавiкоў было розным. Дарэчы на Беларусi гэты паказчык склаў 90 %. Праўда нiзкiм быў рэйтынг нацыянальных арганiзацый. Iх падтрымалi толькi 0,3 % тых, хто ўдзельнiчаў у выбарах. Гэта тлумачыцца няздольнасцю апошнiх прапанаваць канкрэтныя шляхi выхаду з палiтычнага i сацыяльна-эканамiчнага крызiсу.
У такiх умовах дзейнасць бальшавiкоў, iх лозунгi, першыя дэкрэты атрымалi падтрымала значная частка насельнiцтва Расii. Новая эканамiчная палiтыка, прынятая ў сакавiку 1921 г., аднавiла давер сялянства да Савецкай улады, лiквiдавала адну з прычын грамадзянскай вайны, якая была трагедыяй для Расii першай чвэрцi ХХ ст.
