- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
Пераход да земляробства і жывёлагадоўлі — галоўная заваёва новага каменнага веку, ці неаліту. Гэта падзея была настолькі важнай і значнай у гісторыі чалавецтва, што яе назвалі «неалітычнай рэвалюцыяй». Менавіта земляробства, ці земляробча-жывёлагадоўчая вытворчая гаспадарка, дазволіла першабытнаму грамадству развівацца далей. У эпоху неалітычнай рэвалюцыі, якая працягвалася каля 7 тысячагоддзяў, былі закладзены духоўныя і матэрыяльныя асновы культур старажытнасці, перадумовы сучаснай цывілізацыі.
З’яўленне вытворчай гаспадаркі. На працягу шматлікіх тысячагоддзяў чалавек з’яўляўся паляўнічым і збіральнікам, карыстаўся гатовымі дарамі прыроды. Яго гаспадарчая дзейнасць мела прысвойваючы характар. Каля 10 тысяч гадоў таму (у VIII тыс. да н. э.) асобныя чалавечыя калектывы пачалі задавальняць свае патрэбы ў прадуктах харчавання шляхам вырошчвання адамашненых раслін і развядзення прыручаных жывёл. Паступова большасць людзей перайшла да аселага ладу жыцця, пераўтварыўшыся ў вытворцаў, хоць паляванне і збіральніцтва па-ранейшаму заставаліся адной з асноўных форм гаспадарання. Гэты пераход да вытворчай гаспадаркі стаў найважнейшай вехай ў гісторыі стасункаў чалавека з навакольным асяроддзем. (Другой аналагічнай па значнасці падзеяй была прамысловая рэвалюцыя XIX ст.).
Пераход ад збіральніцтва да вытворчасці прадуктаў харчавання напрыканцы каменнага веку англійскі вучоны Гордан Чайльд назваў «неалітычнай рэвалюцыяй». Гэтая назва не зусім дакладная. Пераход да вытворчай гаспадаркі быў не аднаразовай падзеяй, а серыяй шматколькасных новаўводзінаў, якія расцягнуліся на тысячагоддзі і адбываліся ў розных сферах жыцця чалавечага грамадства. Можа быць, больш дакладная назва гэтага працэсу — «аграрная рэвалюцыя». Яна падкрэслівае яго сутнасны бок — пераход да новай формы вытворчасці прадуктаў харчавання і вынікі з гэтага.
Прычына пераходу да аселага земляробства. Чаму неалітычныя грамадствы ў розных частках свету паступова адмовіліся ад ладу жыцця, заснаванага на збіральніцтве? На гэтае пытанне няма дакладнага і вычарпальнага адказу. Першапачаткова вучоныя сцвярджалі, што людзі перайшлі да вытворчасці прадуктаў харчавання нібыта з відавочных пераваг гэтай формы гаспадарання. Сёння большасць даследчыкаў лічыць, што людзей прымусіў адмовіцца ад палявання і збіральніцтва на карысць земляробства і жывёлагадоўлі экалагічны крызіс, які выбухнуў у эпоху глабальнага пацяплення. Але дакладны характар крызісу яшчэ не вядомы. Мяркуецца, што вытворчасць прадуктаў харчавання была адказам на скарачэнне магчымасцей іх здабычы ў гатовым выглядзе. Больш цёплы і вільготны клімат мог прывесці да хуткага наступлення лясоў і скарачэння прыродных збожжавых і разнастайнай дзічыны. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы садзейнічалі росту насельніцтва, што таксама вычэрпвала запасы «дзікай» ежы. І сапраўды, там, дзе прыродных прадуктаў харчавання было багата (як, напрыклад, у Аўстраліі, Амерыцы, Экватарыяльнай і Паўднёвай Афрыцы, на поўначы Еўразіі), умовы, якія садзейнічалі кансервацыі старога ладу жыцця, захаваліся.
Якія б ні былі прычыны з’яўлення вытворчай гаспадаркі, яе распаўсюджванне адлюстравалася на росце насельніцтва планеты. Сотні тысяч гадоў колькасць людзей не перавышала 2 млн чалавек. У эпоху апошняга ледавіковага перыяду (32—13 тыс. гадоў таму) іх было яшчэ менш, і пражывалі яны ў асноўным ва ўмераных і экватарыяльных рэгіёнах Афрыкі і Еўразіі. Як толькі ледавікі адышлі, людзі пачалі засяляць новыя землі, іх колькасць паступова павялічылася: да 10 млн — у 5000 г. да н. э., да 50—100 млн — да 1000 г. да н. э., да 200 млн — да пачатку н. э.
Рост народанасельніцтва прывёў да важных змен у сацыяльным і культурным жыцці неалітычных грамадстваў.
Найважнейшыя новаўводзіны і разлажэнне радавога ладу. Зародкі земляробства ўзніклі яшчэ ў эпоху палеаліту, яго першасныя асяродкі з’явіліся ў мезаліце. Аднак пераход да земляробства на вялізных тэрыторыях адбыўся ў эпоху неаліта. Можна выдзеліць некалькі першасных асяродкаў вытворчай гаспадаркі, дзе ў X—VI тыс. да н. э. людзі пачалі вырошчваць расліны, разводзіць свойскіх жывёл і пераходзіць да аселага ладу жыцця. Гэта адбывалася найперш у Пярэдняй Азіі, ці на Блізкім Усходзе (Заходні Іран, Паўночны Ірак, Сірыя, Турцыя, Палесціна), і ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Прыблізна ў VI тыс. да н. э. земляробствам пачалі займацца ў Кітаі і Японіі. У Егіпце земляробства з’явілася ў V тыс., а ў Еўропе — у VI—V тыс. да н. э.
Важным новаўвядзеннем эпохі неаліту было вынаходства керамікі, прадзення, ткацтва, колавага транспарту і ветразёвага чоўну. З’яўленне металаў павысіла значэнне рамеснай дзейнасці, якая паступова пачала аддзяляцца ад земляробства. Гэта было важным крокам на шляху грамадскага раздзялення працы. У гэты ж час расшырэнне абмену паміж рознымі земляробчымі калектывамі прывяло да з’яўлення грошай, якія адыгралі ролю ўсеагульнага эквіваленту. Вяршыняй развіцця духоўнай культуры позняга неаліту з’явілася стварэнне пісьменнасці.
У эпоху неаліту пачалося разлажэнне радавога ладу. Цяпер чалавек вырабляў прадуктаў болей, чым трэба было для падтрымання жыцця, і таму ўсё менш залежаў ад першабытнага калектыву. Асобныя сем’і пачалі самастойна весці сваю гаспадарку. Яны вылучаліся з роду і сяліліся асобна ад сваіх суродзічаў. На змену радавой абшчыне прыйшла суседская, ці тэрытарыяльная, абшчына, якая, як правіла, аб’ядноўвала людзей не звязаных кроўнымі сувязямі. Ваенныя правадыры і племянная знаць назапашвала багацці і хутка ўзвышалася над шэраговымі абшчыннікамі. Па меры развіцця рэлігіі і пісьменнасці ўзмацнялася ўлада жрацоў — прафесійных служак культу, якія, як лічылася, валодалі таемнымі ведамі і надзвычайнай здольнасцю ўздзейнічаць на сілы прыроды.
Утварэнне расаў і моўных сем’яў. У познім палеаліце адбывалася станаўленне сучаснага чалавека. Тады ж пачалі фарміравацца і чалавечыя расы. Вялізны ўплыў на іх ўзнікненне аказала натуральнае асяроддзе пражывання першабытных людзей. Прыродныя ўмовы садзейнічалі з’яўленню такіх адметных расавых прымет, як колер скуры, вачэй, валасоў, форма чэрапа, даўжыня цела. Паступова ўтварыліся тры вялікія групы рас — еўрапеоідная, негроідная і мангалоідная, якія існуюць і ў нашы дні.
Прарадзімай еўрапеоіднай расы лічыцца Паўднёва-Заходняя Азія, Паўночная Афрыка і Паўднёвая Еўропа. Негроідная раса фарміравалася на абшарах Афрыкі, размешчаных на поўдзень ад Сахары. Мангалоідная ўзнікла ў Азіі. На сутыках распаўсюджання рас адбывалася іх змешванне, фармаваліся прамежкавыя расавыя тыпы, напрыклад, эфіопы. Змешванне рас адбывалася не толькі ў найстаражытныя часы, але і ў сярэднявечча, і ў новы час. Гэты працэс працягваецца і ў нашы дні.
Сярод вучоных няма адзінства адносна часу ўтварэння моўных сем’яў. Некаторыя лічаць, што гэта магло адбывацца за 13—7 тыс. гадоў да н. э. Большасць вучоных суадносяць гэтую найважнейшую падзею ў чалавечай гісторыі з неалітам і бронзавым векам.
Утварэнне індаеўрапейскіх моў пачалося ў басейне Дуная, на Балканскім паўвостраве. У III—II тыс. да н. э. Потым яны распаўсюдзіліся ўжо па ўсёй Еўропе. Народы, якія размаўлялі на мовах індаеўрапейскай сям’і, засялілі вялізныя абшары ў Сярэдняй Азіі і Паўднёвай Сібіры, а таксама ў Іране. На мяжы II и I тыс. да н. э. яны распаўсюдзіліся па ўсім Паўночным Індастане.
У Заходняй Сібіры знаходзілася вобласць фармавання фіна-вугорскіх моў. З плямёнамі,якія размаўлялі на гэтых мовах, старажытныя індаеўрапейцы сутыкаліся ўжо ў III—II тыс. да н. э. У Цэнтральнай і Ўсходняй Азіі склалася алтайская моўная сем’я, да якой належалі цюркі, манголы і тунгуса-манчжуры. Продкі народаў кітайска-цібетская сям’і, якія насялялі Заходні і Цэнтральны Кітай, у III тыс. да н. э. засвоілі тэрыторыю Цібета, Паўднёвага Кітая і частку Індакітая.
Рэлігійныя вераванні. У эпоху неаліту значныя змены адбыліся не толькі ў формах гаспадарання, але і ў рэлігіі.
На ранніх этапах радавога ладу асноўным аб’ектам рэлігійнага пакланення з’яўлялася прырода. Рэлігійныя вераванні адлюстроўвалі роўнасць супляменнікаў. Духоўныя істоты, якія ўвасаблялі разнастайныя з’явы і сілы прыроды, спецыфіку гаспадарчай дзейнасці, насілі безаблічны характар. Не існавала ўяўленняў аб іерархіі — старшынстве духаў. У культавай дзейнасці ўдзельнічалі ўсе члены рода, а заклінальнікі духаў — ведзьмары і шаманы — яшчэ не былі жорстка адлучаны ад асноўнай масы вернікаў.
Пераход да земляробства, разлажэнне родаплямённых адносін і з’яўленне няроўнасці — усё гэта аказала ўплыў на змест рэлігійных уяўленняў. Былыя безаблічныя духі пачалі надзяляцца імёнамі, узнікала іерархія духаў. Найбольш шануемыя паступова станавіліся ў магутнымі бажаствамі. Полідэманізм (шанаванне мноства духаў) паступова пераўтвараўся ў політэізм (шматбоства). Найвышэйшае месца ў іерархіі часцей за ўсё займалі багі, звязаныя з Небам і Зямлёю. З часам з’явіліся свяцілішчы і храмы, і жрацы ўсё больш пачалі аддаляцца ад масы вернікаў, пераўтвараючыся ў асаблівае саслоўе.
У паганскай рэлігіі сфарміраваліся два тыпы вераванняў. Пастухі-качэўнікі пакланяліся богу, які ўвасабляў моц жывёлы, часцей за ўсё быка. Земляробы, наадварот, свой хатні ачаг, насенне і жыватворную глебу атаясамлівалі з урадлівасцю ў абліччы жанчыны. Яны звярталіся з маленнямі не толькі да бога-мужчыны — Бацькі-Неба, але і да Маці-Зямлі. У Месапатаміі, напрыклад, гэта была Інін-Іштар, у Егіпце — Ісіда, у Старажытнай Грэцыі — Гея.
На шляху да дзяржавы. Пераход да земляробства і аселага ладу жыцця з’явіўся найважнейшай перадумовай для стварэння дзяржавы. Аб прычынах яе ўзнікнення людзі задумваліся з антычных часоў. І сёння гэтае пытанне актыўна абмяркоўваецца гісторыкамі і філосафамі. Шмат хто з вучоных звязвае ўтварэнне дзяржавы са знікненнем першапачатковай роўнасці і падзелам людзей на эксплуататараў і эксплуатуемых.
Адна з найбольш распаўсюджаных версій паходжання дзяржавы належыць англійскаму філосафу XVII ст. Томасу Гобсу. Дзяржава, па яго меркаванню, існавала не заўсёды. Натуральным станам першабытных людзей была «вайна ўсіх супраць усіх». Але паступова людзі зразумелі, што трэба знайсці выйсце з гэтага ненармальнага становішча. Яны як бы заключылі няпісаную дамову аб тым, што частку сваёй свабоды перадаюць дзяржаве ў асобе валадара і ўсіх тых, хто дапамагае яму кіраваць. Людзі абавязваліся падпарадкавацца дзяржаве, а яна ўзамен абавязваецца абараняць іх ад знешніх ворагаў і падтрымліваць унутры грамадства парадак. Гэты пункт погляду на паходжанне дзяржавы атрымаў назву «тэорыі грамадскай дамовы».
Першыя дзяржавы ўзніклі ў IV—III тыс. да н. э. у Месапатаміі, на паўднёвым захадзе Ірана, а затым у Егіпце і Індыі. Там, дзе з’яўляліся дзяржавы, першабытны перыяд заканчваўся. Але ён працягваў існаваць у многіх іншых месцах, таму што ўтварэнне дзяржаў адбывалася ў розны час. У асобных рэгіёнах Зямлі (Аўстралія, большая частка Амерыкі і Афрыкі) першабытны лад захаваўся аж да прыходу еўрапейцаў.
