- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
Прычыны і ўмовы прамысловага перавароту. Прамысловым пераваротам называюць пераход ад мануфактур з ручной працай да фабрык і заводаў, заснаваных на выкарыстанні машын. Узнікненне фабрычна-завадской, машыннай вытворчасці — агульнасусветная з’ява, але адбывалася яна ў розных краінах у розны час. Пачатак гэтаму працэсу быў пакладзены ў Англіі.
У другой палове XVIII ст. Англія стала арэнай глыбокіх эканамічных і сацыяльных змен, якія атрымалі назву прамысловай рэвалюцыі альбо прамысловага перавароту. Рашаючае значэнне для развіцця капіталізму ў Англіі і стварэння ўмоў для прамысловага перавароту мела буржуазная рэвалюцыя XVII ст. Англійскі парламент прыняў шэраг законаў, якія садзейнічалі фарміраванню новага, капіталістычнага ўкладу і прадпрымальніцкай дзейнасці. Была разбурана магутнаць старой знаці, знішчаны абсалютызм. Развіццё эканомікі не стрымлівалі розныя абмежаванні з боку дзяржавы і цэхавых структур. Феадальная арыстакратыя рана пачала ўдзельнічаць у гандлі і змяшалася з гарадской буржуазіяй. Шмат хто з сялян перасяліўся ў гарады, якія паступова пераўтвараліся ў буйныя эканамічныя цэнтры. Англія мела ёмісты ўнутраны рынак, а ваенна-марскі флот абараняў яе пазіцыі на знешніх рынках і ў калоніях. Набыты капітал выкарыстоўваўся для фінансавання новых тэхналогій. Узнік слой прадпрымальнікаў-наватараў, у якіх здаровае імкненне да прыбытку спалучалася з цікавасцю да тэхнічных навінак. Тэхнічныя вынаходніцтвы выклікалі ўздым вытворчасці працы і з’явіліся зыходным пунктам прамысловага перавароту. Эканамічны рост і развіццё тэхнікі дасягнулі ў Англіі найвышэйшага ўздыму ў 1750—1850 гг.
Распаўсюджванне прамысловай рэвалюцыi. Гістарычна эканамічнае развіццё Англіі ішло ў кірунку ўдасканалення тэкстыльнай прамысловасці («агароджванні» з XVI ст., арэнда, развядзенне авечак і стварэнне мануфактур). Таму першы этап прамысловага перавароту характарызаваўся механізацыяй тэкстыльнай вытворчасці і выкарыстаннем каменнага вугалю для атрымання паравой энэргіі. У тэкстыльнай прамысловасці новыя тэхналогіі ўкараняліся раней, чым у іншых галінах. Вытворчы працэс пры выпрацоўцы шарсцяной тканіны быў настолькі складаным, што павышэнне вытворчасці пры захаванні ранейшага стану тэхнікі магло быць дасягнута толькі за кошт павелічэння працягласці працоўнага дня і колькасці рабочых. Да 1750 г. амаль 27 % ад агульнай колькасці працоўных у Англіі і Уэльсе былі занятыя ў ваўнянай вытворчасці.
У 1764 г. вынаходнік Джэймс Харгрыўс упершыню прадэманстраваў сканструяваную ім машыну для выпрацоўкі баваўнянай пражы, якая, аднак, была па-старому арыентавана на ручную працу. Толькі Рычард Аркрайт са сваёй ватэрмашынай (1768) і Сэмюэль Кромптан з мюль-машынай на ручной цязе (1779) праклалі шлях да стварэння тэхнічнай прадзільнай машыны. Механізацыя іншай сферы тэкстыльнай вытворчасці — вырабу тканіны — заставалася яшчэ на больш нізкім узроўні. Механічныя кросны былі сканструяваны Эдмундам Картрайтам толькі ў 1785 г. Прайшло шмат часу, пакуль якасць машыннага ткацтва дасягнула ўзроўню ручной вытворчасці.
Дзякуючы адкрыццю і прамысловаму выкарыстанню новых крыніц энергіі, фабрыкі перасталі залежаць ад геаграфічнага становішча: ужо не было неабходнасці размяшчацца каля рэк. Нарэшце, у 1776 г. была выкарыстана паравая машына, якую вынайшаў Джэймс Уат. Да 1800 г. працавала ўжо каля 1000 такіх машын, што стала важным крокам у пераходзе да машыннай вытворчасці.
На другім этапе прамысловай рэвалюцыі ключавой галіной стала будаўніцтва чыгункі і сталеліцейная вытворчасць. Такім чынам, услед за тэкстыльнай вытворчасцю працэс пераменаў ахапіў і цяжкую прамысловасць. У 1784 г. Генры Корт сканструяваў пудлінгавую печ і тым самым удасканаліў вытворчасць сталі. Доменныя печы, якія працавалі на коксе, заклалі падмуркі сучаснай металургіі. У 1801—1838 гг. Рычард Трэвіцік сканструяаваў бязрэйкавы паравы вазок, а ў 1804 г. выпрабаваў першы паравоз вагой 5 т, але рэйкі таго часу не былі здольныя вытрымаць яго.
Эпоха чыгункі пачалася ў 1829 г., калі Джордж Стэфенсан, які азнаёміўся з эксплуатацыяй рэйкавых шляхоў у вугальных капальнях Ньюкасла, стварыў паравоз «Ракета». Рэгулярныя пасажырскія перавозкі пачаліся 15 верасня 1830 г. на трасе Ліверпуль — Манчэстэр.
Новы транспартны сродак дзякуючы сваёй хуткасці і надзейнасці змяніў шлях перамяшчэння людзей і руху тавараў, даў моцны імпульс развіццю гандлёвых і эканамічных сувязяў як унутры краіны, так і за яе межамі. Чыгунка патрабавала бурнага росту вуглездабываючай і сталеліцейнай галін прамысловасці.
У 50—60-х гг. XIX ст. Англія дасягнула піка сваёй эканамічнай магутнасці. Палова жалеза і вугалю, які вырабляўся ў свеце, прыходзілася на долю краіны, насельніцтва якой складала ўсяго 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва Зямлі. Больш адной трэці гандлёвага флоту свету плавала пад брытанскім сцягам.
Прамысловы пераварот у еўрапейскіх краінах. У іншых еўрапейскіх краінах і ЗША працэс эканамічнага ўздыму пачаўся пазней. Толькі ў першай трэці XIX ст. індустрыялізацыя закранула напачатку Бельгію, Галандыю, Францыю і Швейцарыю, у сярэдзіне стагоддзя — Германію, Расію і іншыя краіны.
Галоўнай прычынай адставання была адсутнасць перадумоў. У Германіі негатыўнае ўздзеянне рабіла палітычная раздробленасць, у Францыі — сістэма меркантылізму ў эканоміцы. У Францыі на працягу ўсяго XIX ст. галоўным фактарам развіцця эканомікі была не прамысловасць, а сельскагаспадарчая вытворчасць. Французская тэкстыльная і горназдабываючая прамысловасць адставала ад англійскай па тэхнічным абсталяванні.
У дарэформеннай Расіі асноўная маса фабрычнай прадукцыі выраблялася ў баваўнянай, цукровабураковай і папяровай прамысловасці. У астатніх вядучых галінах пераход ад ручной працы да машыннай у асноўным завяршыўся ў 70—80-я гг. XIX ст. Мяжой у гэтым працэсе стала адмена прыгоннага права (1861), якая садзейнічала стварэнню рынка працоўнай сілы. Тэмпы росту прамысловай вытворчасці Расіі напрыканцы XIX ст. былі аднымі з найвышэйшых у свеце.
У канцы ХІХ ст. ЗША ўжо з’яўляліся перадавой дзяржавай з развітай эканомікай. Перадумовы для прамысловай рэвалюцыі склаліся тут з 1850 г., пасля вялікай хвалі эміграцыі. Галоўнай крыніцай даходу на працягу доўгага часу заставалася бавоўна. У 1830 г. пачалося будаўніцтва чыгункі, што стымулявала развіццё цяжкай прамысловасці. Побач со здабычай нафты яна стала падмуркам развіцця капіталізму.
Наступствы прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот меў не толькі матэрыяльныя, але і сацыяльныя наступствы. Ахарактарызуем найбольш значныя з іх:
Рост насельніцтва, асабліва гарадскога. Пачалася дэмаграфічная рэвалюцыя. Да 1800 г. колькасць еўрапейцаў дасягнула каля 200 млн, што складала чвэрць насельніцтва планеты. У 1850 г. у Еўропе жыло 266 млн, а ў 1900 — 420 млн чалавек. Гэты дэмаграфічны выбух шмат у чым тлумачыцца зніжэннем смяротнасці, ростам вытворчасці прадуктаў харчавання, развіццём шляхоў зносін, паляпшэннем санітарных умоў і поспехамі медыцыны, г. зн. эканамічным прагрэсам, дасягненнямі навукі і тэхнікі. Напрыканцы XIX ст. медыцына атрымала ўпэўненую перамогу над такімі страшнымі хваробамі, як халера, тыф і воспа.
Урбанiзацыя. У XIX ст. значна ўзмацніўся рост гарадоў, гарадскога насельніцтва і набыў распаўсюджванне гарадскі лад жыцця ва ўсім грамадстве. Гэты сацыяльна-эканамічны працэс называецца урбанізацыяй (ад лац. urbanus — гарадскі). За стагоддзе (1801—1900) колькасць гарадоў з насельніцтвам больш 100 тыс. чалавек узрасла з 23 да 135. Гарадамі-гігантамі сталі Лондан і Парыж, колькасць насельніцтва якіх напачатку XX ст. узрасла адпаведна да 4,7 і 3,6 млн чалавек.
Найбольш «гарадской краінай» свету XIX ст. была Англія. У 1851 г. палова яе насельніцтва жыла ў гарадах, тады як у Францыі і Германіі — каля чвэрці. Напачатку XX ст. кожныя дзевяць англічан з дзесяці былі гараджанамі. У Германіі гараджане колькасна пераўзышлі вяскоўцаў напрыканцы XIX ст., у Францыі — толькі пасля Першай сусветнай вайны. У цэлым жа Еўропа заставалася «вясковай», таму што большасць насельніцтва па-ранейшаму жыло ў сельскай мясцовасці.
Міграцыйныя працэсы. Перамяшчэнне насельніцтва (міграцыя) на вялікія адлегласці і ў вялікай колькасці — адно з найважнейшых наступстваў прамысловай рэвалюцыі. Міграцыі садзейнічалі не толькі росту гарадоў, але і цэлых краін. Адрозніваюць унутраную і знешнюю (за межы краіны) міграцыю.
Практычна ў кожнай еўрапейскай краіне адбываўся рух з вёскі ў горад. У той жа час назіралася перасяленне людей і ў іншыя краіны. Ірландскія рабочыя ўладкоўваліся ў прамысловых цэнтрах Англіі. Францыя прымала бельгійцаў, італьянцаў, палякаў, немцаў, швейцарцаў. Па эканамічных і палітычных прычынах шмат хто з еўрапейцаў вымушаны быў эміграваць за акіян. У Злучаных Штатах Амерыкі на працягу стагоддзя знайшлі прытулак больш 30 млн чалавек. Сотні тысяч аселі ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Бразіліі і Аргенціне. Актыўна ішоў працэс перасялення жыхароў еўрапейскай часткі Расіі ў Сібір. Моцная хваля міграцыі садзейнічала распаўсюджванню культурнага ўплыву Еўропы ва ўсім свеце.
Сацыяльныя праблемы. Старыя класы феадальнага грамадства зніклі. Узніклі новыя класы — буржуазія, пралетарыят, пашырыўся слой гуманітарнай інтэлігенцыі, з’явілася тэхнічная інтэлігенцыя.
Цяжкае становішча наёмных рабочых стала найбольш вострым сацыяльным пытаннем. Не дзіва, што ўсё ХІХ ст. у Заходняй Еўропе прайшло пад знакам змагання рабочых за паляпшэнне жыццёвых умоў. Ад «вайны» з машынамі (лудзізм) да арганізаванага руху са сваімі прафсаюзамі і палітычнымі партыямі — вось шлях, які прайшоў еўрапейскі пралетарыят.
Пачалося стварэнне сацыяльнай сістэмы (ахова здароўя, дзіцячыя садкі, пенсіі і дапамогі для тых, хто страціў працаздольнасць і г. д.). Прапаноўваліся розныя праекты рашэння «рабочага пытання» — ад ліберальных рэформ, стварэння хрысціянскіх сект і ўтапічных праектаў усеагульнай сацыялізацыі (Ш. Фур’е, Р. Оўэн, А. Сен-Сімон і інш.) да рэвалюцыйных спроб звяржэння «буржуазнага ладу» і змоў (А. Бланкі).
Жанчыны, як удзельнікі вытворчасці, пачалі ўсведамляць сябе не толькі часткай дома і сваёй сям’і, але і пачалі змагацца за свае правы. У далейшым гэта прывяло да эмансіпацыі жанчын.
Паступова ў развітых еўрапейскіх краінах пачала фарміравацца новая якасць жыцця. Павялічваліся даходы насельніцтва, знікла масавая галеча, якая была наступствам імклівага росту насельніцтва і пралетарызацыяй значнага слою сельскіх жыхароў.
