- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
Першыя буржуазныя рэвалюцыі адбыліся ў Нідэрландах і Англіі. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя 1566—1579 гг. завяршылася вызваленнем ад галандскага панавання і ўтварэннем буржуазнай рэспублікі Злучаных правінцый. Новая дзяржава атрымала назву «Галандыя». У XVII ст. Галандыя выйшла на першае месца ў Еўропе па ўзроўні эканамічнага развіцця.
Аднак у другой палове гэтага стагоддзя яе паступова пачынае абганяць Англія, якая пераўтварылася ў адну з мацнейшых дзяржаў Еўропы. Шмат у чым гэта тлумачыцца рэвалюцыяй 1640—1649 гг., якая нанесла разбуральны ўдар па каралеўскім асалютызме і пацясніла ва ўладзе феадальнае дваранства на карысць буржуазіі. Гэта была першая буржуазная рэвалюцыя еўрапейскага маштабу.
Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
Пачатак рэвалюцыі. У перыяд праўлення дынастыі Цюдораў (1485—1603) у Англіі ўмацаваўся абсалютызм. Аднак без ухвалення парламента каралі не маглі ўстанавіць падатак збору новых падаткаў. На гэтай глебе часта ўзнікалі спрэчкі і рознагалоссе. Аднак Цюдоры былі разумнымі правіцелямі і імкнуліся не даводзіць справу да прамых сутыкненняў.
Сітуацыя сур’ёзна змянілася пасля зацвярджэння на аглійскім прастоле новай дынастыі Сцюартаў. Кароль Якаў I лічыў сябе памазанікам Боскім, які стаяў вышэй усялякіх зямных законаў. Ён кіраваў краінай як абсалютны манарх, не лічыўся з парламентам, пераследаваў пратэстантаў. У яго праўленне найбольш цвёрдыя англійскія пратэстанты-пурытане пакідалі краіну і па моры выпраўляліся ў новую і далёкую краіну Амерыку. Паміж каралём і парламентам узніклі сур’ёзныя супярэчнасці.
Палітыку Якава I працягнуў яго сын Карл I, які стаў каралём у 1625 г. Ён меў вялікую патрэбу ў грашовых сродках і ў 1628 г. ён склікаў парламент, спадзеючыся атрымаць ад яго згоду на ўвядзенне новых падаткаў. Парламент скарыстаў выпадак, каб паказаць каралю, што яму дазваляецца рабіць, а што не. Была складзена і ўручана манарху Петыцыя аб правах, якая стала адным з самых знакамітых дакументаў у англійскай гісторыі. У Петыцыі адзначалася, што кароль не з’яўляецца абсалютным манархам і не мае права рабіць усё на сваё меркаванне. Ён не можа абкладаць падаткам без згоды парламента і садзіць людзей у турму незаконным чынам. Раздражнёны кароль распусціў парламент і на працягу 11 гадоў правіў краінай без прадстаўнічага органа. Ён адзінаасобна ўвёў новыя падаткі і прымусовыя пазыкі. Пасля гэтага ў краіне пачаліся хваляванні. У Шатландыі выбухнула паўстанне. Палітыка Карла І зайшла ў тупік. Ваенныя дзеянні ў Шатландыі патрабавалі вялікіх выдаткаў на войска. І кароль быў вымушаны склікаць у 1640 г. парламент, які атрымаў назву «доўгі», таму што ён дзейнічаў да 1652 г. Парламент скарыстаў момант і прыняў некалькі законаў, якія абмяжоўвалі ўладу караля. Усе падаткі, уведзеныя без ухвалы парламента, скасоўваліся. Была ліквідавана Зоркавая палата, альбо Каралеўскі суд, які выносіў прысуд без усялякага следства. Шмат хто з вышэйшых чыноўнікаў быў прыцягнуты да адказнасці. Спачатку кароль пагадзіўся з рашэннямі парламента. Але ў студзені 1642 г. адбыўся канчатковы разрыў. Карл I асабіста з’явіўся ў будынак палаты абшчын на чале групы ўзброеных прыдворных, каб арыштаваць вядучых членаў апазіцыі. Аднак «птушкі», як выказаўся сам кароль, ужо «выпырхнулі». Адкрыты канфлікт паміж каралём і парламентам прывёў да грамадзянскай вайны.
Уся Англія, уключаючы парламент, войска і насельніцтва, падзялілася на два лагеры. Прыхільнікі караля зваліся кавалерамі, а прыхільнікі рашучых рэформ і абмежавання каралеўскай улады — круглагаловымі. Кароль абапіраўся на падтрымку многіх дваран і большасць войска. Парламент падтрымлівалі багатыя купцы і жыхары Лондана. Спачатку войскі парламента пацярпелі шэраг паражэнняў. Тады палата абшчын прыняла рашэнне рэарганізаваць сваё войска.
Вялікую ролю ў стварэнні «войска новага ўзору» адыграў Алівер Кромвель (1599—1658). Выхадзец з дваранскага асяроддзя, ён выхоўваўся ў строгім пурытанскім духу. Ён і вайсковую дысцыпліну будаваў на падставе пурытанской маралі. Цаніліся здольнасці і заслугі. Любы салдат мог стаць афіцэрам, тады як у каралеўскім войску — толькі асобы дваранскага паходжання.
У бітвах 1645—1646 гг. войска круглагаловых разбіла каралеўскае войска. Карл I уцёк да шатландцаў, але быў выдадзены прыхільнікам парламента. Грамадзянская вайна ў Англіі завяршылася. Толькі пасля гэтага парламент здолеў ажыццявіць шэраг важных пераўтварэнняў. Землі караля і яго прыхільнікаў былі канфіскаваны. Усе дваране-землеўладальнікі сталі ўласнікамі сваіх земляў і вызваляліся ад плацяжоў на карысць кароны. Купцам ужо не трэба было купляць дазвол на вядзенне гандлю. Толькі сяляне, цэхавыя майстры і чаляднікі, работнікі мануфактур нічога не атрымалі ад «грашовых мяшкоў», якія засядалі ў парламенце.
Самыя рашучыя пурытане патрабавалі суда над каралём. Парламент быў стварыў спецыяльны трыбунал, які вынес смяротны прыгавор правячаму манарху, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён забойца, здраднік і вораг народа. Напачатку 1649 г. у Англіі адбылася амаль неверагодная падзея. У прысутнасці вялізнага натоўпу народа кат адсек галаву няшчаснаму манарху. Каранаваныя правіцелі Еўропы былі ўзрушаны. Што здарыцца з імі самімі, калі просты народ возьме прыклад з Англіі?
17 сакавіка каралеўская ўлада ў Англіі была знішчана. Парламент прыняў рашэнне аб устанаўленні рэспублікі. Фармальна ўлада належала парламенту. Але на самой справе ёй валодала толькі войска на чале з Кромвелем. У жніўні 1649 г. рэвалюцыйнае войска пачало пакарэнне каталіцкай Ірландыі, якая падтрымлівала англійскага караля, у 1652 г. нанесла паражэнне Шатландыі, пасля чаго з незалежнасцю гэтай краіны таксама было скончана. Афіцэры Кромвеля сталі ўласнікамі вялізных маёнткаў.
Па вяртанні з паходу Кромвель разагнаў парламент і стаў кіраваць краінай адзінаасобна. Ён прыўлашчыў сабе надзвычайныя паўнамоцтвы: стаў лордам-пратэктарам, гэта значыць «абаронцам» свабоднай дзяржавы Англіі, Шатландыіі і Ірландыі. Улады ў яго было нашмат больш, чым у пакаранага караля.
Адзінаасобная ўлада ў форме пратэктарата праіснавала ў Англіі з 1653 г. па 1658 г. Толькі пасля смерці Кромвеля правячыя класы рашыліся на рэстаўрацыю манархіі. У 1660 г. у Англію вярнуўся сын пакаранага караля — Карл II. Але рэстаўрацыя не азначала вяртанне да дарэвалюцыйных парадкаў. У наступныя гады ў Англіі сфарміравалася парламенцкая манархія і ўзніклі дзве палітычныя партыі — торы (кансерватары) і вігі (лібералы). Правы парламента былі канчаткова замацаваны ў 1689 г. (Біль аб правах).
Гістарычнае значэнне англійскай рэвалюцыі выключна вялікае. Рэвалюцыя знішчыла абсалютызм, прадаставіла допуск буржуазіі да дзяржаўнай улады, пераўтварыла феадальную ўласнасць у буржуазную, абвясціла свабоду гандлю і прадпрымальніцтва, прызнала за індывідуумам асабістую недатыкальнасць і валоданне грамадзянскімі правамі, паклала пачатак складвання ў Англіі прававой дзяржавы і грамадства. Асноўная ідэя рэвалюцыі — ідэя роўнасці ўсіх перад законам — аказала ўплыў на гісторыю іншых дзяржаў Еўропы.
