- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
Развіццё капіталістычнай гаспадаркі. XVI—XVIII ст. у гісторыі Заходняй Еўропы з’яўляюцца пераходным перыядам ад феадалізму да капіталізму. На змену традыцыйнаму грамадству, якое імкнулася захаваць у нязменным выглядзе векавыя парадкі, прыйшоў капіталістычны лад, які дынамічна развіваўся.
Капіталізм — тып грамадства, заснаваны на прыватнай уласнасці і рыначнай эканоміцы. Працэс зараджэння капіталістычных адносін сучасныя гісторыкі характарызуюць як мадэрнізацыю грамадства. У XIV—XV ст. капіталізм узнік у гарадах Італіі і Нідэрландах у выніку развіцця мануфактурнай вытворчасці. У XVI ст. ён зацвердзіўся ў Еўропе ў выпіку правядзення палітыкі экспансіянізму і ў працэсе першапачатковага накаплення капіталу. Ва ўмовах капіталізму механізм рыначнай канкурэнцыі заахвочвае прадпрымальніка для атрымання прыбытку: пастаяннага павялічэння капіталу і ўдасканалення вытворчасці. Гэта садзейнічае дынамічнаму развіццю вытворчых сіл, навукі і тэхнікі. У XVIII ст. адбыўся прамысловы пераварот і пачаўся працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці. Складваецца новая сацыяльная структура, у якой побач са старымі класамі феадальнага грамадства — буйнымі ўласнікамі і работнікамі наёмнай працы — значнае месца займае сярэдні клас уласнікаў.
Эканоміка Заходняй Еўропы ў XVI ст. характарызуецца няўхільным уздымам сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці. Аб’ём сельскай гаспадаркі пастаянна павялічваўся праз пашырэнне пасяўных плошчаў і пашаў, удасканальванне прыладаў працы і паляпшэнне апрацоўкі зямлі, выкарыстанне ўгнаенняў, а таксама праз увядзенне новых культур: рысу, бульбы, кукурузы. Аднак капіталізм як арганізацыя пэўнай формы вытворчасці (ферма) яшчэ не зацвердзіўся ў сельскай гаспадарцы. Найбольш распаўсюджанай была феадальна-маёнткавая сістэма. У прамысловасці хутчэй праходзіла абнаўленне тэхнікі, удасканальванне тэхналогій і нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці. Вялікі вытворчы эфект даваў падзел працы. У XVI ст. налічвалася ўжо звыш 100 буйных галінаў. Найважнейшымі з іх былі: тэкстыльная (шарсцяных, шаўковых і баваўняных вырабаў), горна-металургічная вытворчасць, караблебудаўніцтва. Найбольш развітай прамысловасцю вылучыліся Нідэрланды і Англія.
Асаблівую ролю ў развіцці капіталізму адыгралі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Яны паскорылі працэс першапачатковага накаплення капіталу, абясцэнілі золата і срэбра і зрабілі выгаднай вытворчасць. Адбылася рэвалюцыя коштаў. Узрасла роля гандлю, які набыў сусветны характар. Ствараюцца гандлёвыя і фінансавыя кампаніі, біржы і банкі. З’явіўся чалавек новага сацыяльнага тыпу — прадпрымальнік, самастойны прамыславік-мануфактурыст, гандляр, фермер, арганізатар пэўнай галіны гаспадарчай дзейнасці. Цэнтрамі буржуазнага развіцця сталі буйныя гарады, дзе канцэнтраваліся вялікія капіталы і мануфактуры.
Першыя каланіяльныя імперыі — Іспанія і Партугалія, аказаліся неўспрымальнымі да капіталістычных метадаў вытворчасці. Гэта дазволіла іспанскай калоніі Галандыі нашмат паскорыць тэмпы эканамічнага росту і стаць першай сапраўды капіталістычнай краінай свету. У выніку рэвалюцыі ў другой палове XVI ст. Галандыя атрымала незалежнасць і бліскучую перспектыву для развіцця капіталізму. Яна пабудавала вялікі флот і панавала на моры, вяла актыўны пасрэдніцкі гандаль, славілася сваімі мануфактурамі і жывёлагадоўляй і з’яўлялася найбагацейшай краінай Еўропы. Англія і Францыя здолелі дынамічна развівацца і скласці моцную канкурэнцыю Галандыі. Іншыя краіны значна адставалі ад гэтай лідзіруючай групы дзяржаў, хоць і там адбывалася перабудова эканомікі і ўсяго грамадскага жыцця на капіталістычнай аснове.
У XVII ст. капіталістычнае развіццё ў Заходняй Еўропе працягвалася і пашыралася, але эканамічны ўздым, які цягнуўся з пачатку XVI ст., змяніўся дэпрэсіяй (ад лац. — падаўленне), г. зн. застоем, падзеннем тэмпаў развіцця, адсутнасцю прыросту. Прычынай эканамічнага застою з’яўляўся крызіс феадальнай сістэмы, якая вычэрпвала свае вытворчыя магчымасці пры недастатковай спеласці капіталізму. Вялікім цяжарам на эканоміку ляглі войны, паўстанні, эпідэміі і неўраджаі. Эканамічны застой цягнуўся да XVIII ст. У асобныя перыяды ён суправаджаўся застоем дэмаграфічным, калі колькасць насельніцтва падала. Урадавая апека і празмерныя падаткі тармазілі рост вытворчасці і абмяжоўвалі магчымасці прадпрымальніцкай дзейнасці. Таму буржуазія, якая зараджалася ў той час, ва ўсіх краінах патрабавала зняцця гэтых абмежаванняў і ўвядзення свабоды прадпрымальніцтва, надзейнай абароны ўласнасці і правоў чалавека. Прадпрымальніцкія колы патрабавалі звесці да мінімуму дзяржаўнае ўмяшальніцтва ў эканамічнае жыццё.
Напрыканцы XVII ст. Галандыя саступіла Англіі гегемонію ў сусветнай эканоміцы. Галандыя аказалася больш слабай у стварэнні прамысловай базы. Сканцэнтраваўшы сваю ўвагу на пасярэдніцкім гандлі, яна аказалася не ў стане вытрымаць англійскую канкурэнцыю ў ваенна-прамысловай галіне, і ў другой палове XVII ст. атрымала тры паражэнні ў войнах з Англіяй. Пасля таго Галандыя стала другараднай краінай Еўропы, хоць і з вельмі развітай эканомікай, гандлёва-фінансавай арыентацыяй. Англія, дзе адбылася рэвалюцыя, хутка стала лідэрам еўрапейскай цывілізацыі і моцнай каланіяльнай імперыяй.
Еўрапейскае грамадства і дзяржава ў XVII—XVIII ст. Сацыяльная структура насельніцтва. У XVII ст. большую частку Еўропы ахапіў крызіс, які закрануў шмат бакоў жыцця грамадства і чалавека — эканамічны, сацыяльны, палітычны, культурны. Эканамічны рост спыніўся. Еўропу ўзрушвалі войны і масавыя рухі, найбуйнейшымі з якіх былі Трыццацігадовая вайна (1618—1648) і англійская буржуазная рэвалюцыя (1643—1688).
У XVIII ст. у большасці захоўвалася дзяленне грамадства на тры розныя па сваім сацыяльным статусе саслоўі. Два прывілеяваныя саслоўі — дваранства і духавенства — валодалі пераважным правам на вышэйшыя дзяржаўныя пасады і поўнасцю альбо часткова вызваляліся ад падаткаў. Існавала вялізная розніца ў сацыяльным і маёмасным становішчы вышэйшых саслоўяў з ніжэйшымі слаямі гэтых саслоўяў. Увесь падатковы цяжар несла непрывілеяванае трэцяе саслоўе — буржуазія, сялянства, рамеснікі і рабочыя. Буржуазія вылучалася сваім багаццем, але была адхілена ад улады. Становішча сялян у розных краінах было неаднолькавым, але паўсюль цяжкім. Большая частка сялян і гарадскіх рабочых і рамеснікаў была прыгнечана цяжкай працай і вяла напаўгалоднае існаванне. Дабрачыннасць праблему беднасці не вырашала.
З пачаткам прамысловай рэвалюцыі пачалі фарміравацца новыя сацыяльныя групы — прамысловая буржуазія і пралетарыят, якія пазней пераўтварыліся ў два моцныя і арганізаваныя грамадскія класы. Адначасова асноўныя класы феадальнага грамадства — дваранства і сялянства — размываліся. Змяншалася залежнасць становішча чалавека ў грамадстве яго паходжання але ўсё больш залежала — ад багацця, працаздольнасці і ўменняў. Пры ўсім тым шлях на вяршыню палітычнай улады для выхадцаў з непрывілеяваных саслоўяў быў моцна абцяжараны.
Абсалютызм у Заходняй Еўропе. Палітыка «асветнага абсалютызму». У XVII ст. ва ўсіх дзяржавах Заходняй Еўропы гасудары сканцэнтравалі кіраванне ў сваіх руках і ўсталявалі абсалютысцкія рэжымы. Пасля буржуазнай рэвалюцыі Англія стала адзінай дзяржавай, дзе ўсталяваўся лад абмежванай манархічнай улады.
Вышэйшай праявай абсалютызму з’яўлялася Францыя часоў караля Людовіка XIV. Ён падпарадкаваў сабе важнейшыя органы кіравання, усе галіны жыцця народа, абвясціў сваё адзіналічнае права выдаваць законы. Яму падабалася, калі яго хвалілі, лісліва падладжваліся, сталаліся ўбіцца да яго ў ласку. Ён быў славалюбны і любіў, калі яго называлі «каралём-сонцам». Людовік XIV быў упэўнены ў боскім паходжанні сваёй улады. Каб дагадзіць каталіцызму, Людовік XIV у 1685 г. скасаваў Нанцкі эдыкт (закон) аб верацярпімасці. Ён вёў бясконцыя войны, якія разарылі Францыю. Скарацілася насельніцтва, простыя людзі жылі ў галечы, абцяжараныя пазыкамі.
У Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, здробленай на сотні самастойных уладанняў, улады імперскага абсалютызму не было, затое склалася абсалютная ўлада князёў у асобных дзяржавах. У раздробленай Італіі цэнтральнай улады зусім не было, у адных дзяржавах існавала рэспубліканскае кіраване, у іншых — манархічнае. У Аўстрыі цэнтральнае кіраванне спалучалася з мясцовымі саслоўнымі сходамі. У Іспаніі палітыка каралёў у вядомай ступені кантралявалася феадальнай знаццю і каталіцкім касцёлам.
