- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
- •Казакоў ю. Л., Каханоўскі а. Г., Коршук у. К., Кошалеў у. С., Ладысеў у. Ф., Лойка п. А., Фядосік в. А., Ходзін с. М., Цяплова в. А., Яноўскі а. А.
- •Уводзіны
- •Перадгісторыя: асноўныя этапы станаўлення чалавецтва
- •Неалітычная рэвалюцыя і перадумовы ўзнікнення цывілізацый
- •Міграцыі і перасяленні народаў у старажытнасці
- •1. Індаеўрапейцы
- •2. Балты
- •3. Славяне
- •4. Германцы
- •«Вялікае перасяленне народаў» і яго вынікі
- •Сярэднявечны свет I Беларусь у V—XII ст. Ля вытокаў заходнееўрапейскай цывiлiзацыi
- •Этнасацыяльныя, гаспадарчыя і палітычныя пРаЦэсы на тэрыторыі усходняй еўропы (V—XII ст.)
- •ЕЎропа I Вялiкае княства ЛiтоЎскае ў XIII—XVI ст. Заходняя Еўропа ў XIV—XV ст.
- •Феадальная раздробленасць русі і яе наступствы
- •Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
- •Сацыяльна-эканамiчнае I культурнае развiццё Вялікага Княства Літоўскага
- •Новы час: перыядызацыя і асноўны змест
- •Ад сярэднявечча да новага часу
- •Еўропа ў XVI—XVII ст.: сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы
- •Адраджэнне I рэфармацыя на беларусi
- •Кансалідацыя беларускай народнасці
- •Барацьба за гегемонію ва усходняй Еўропе Эпоха Асветы: сутнасць, характар і гістарычнае значэнне
- •Буржуазныя рэвалюцыі XVII—XVIII ст. Англійская рэвалюцыя XVII ст.
- •Англійская рэвалюцыя xviiі ст.
- •Першая амерыканская рэвалюцыя і ўтварэнне зша
- •Французская рэвалюцыя
- •Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі
- •Беларусь у першай палове XIX ст.
- •Станаўленне буржуазнага грамадства і нацыянальнае адраджэнне Беларусі (другая палова хіх ст.) Рэформы 1860—1880-х гг.
- •Паўстанне 1863 г.
- •Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі
- •Грамадска-палітычны рух
- •Эвалюцыя беларускай нацыі. Культурнае жыццё
- •Першая сусветная вайна
- •Рэвалюцыi ў Расii ў пачатку хх ст.
- •Беларускае грамадства ў пачатку хх ст.
- •Стварэнне ссср і беларускай дзяржаўнасці
- •Свет у міжваенны перыяд
- •Краіны Заходняй Еўропы і зша ў 1918—1939 гг.: асноўныя кірункі ўнутранай палітыкі
- •Змены ў сацыяльна-эканамічнай сістэме бсср на працягу 1920—1930-х гг.
- •Індустрыялізацыя і калектывізацыя. Іх асаблівасці на Беларусі
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920—30-я гг. Грамадска-палітычнае жыццё бсср на пачатку 1920-х гг.
- •Культура беларускага народа
- •Другая сусветная вайна Прычыны і характар Другой сусветнай вайны
- •Уз’яднанне Беларускага народа. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •Беларусь ва ўмовах супрацьстаяння і канфрантацыі звышдзяржаў Праблемы эканамічнага развіцця і мадэрнізацыі
- •Грамадска-палітычнае жыццё бсср у пасляваенны час
- •Культура Беларусі ў другой палове хх ст.
- •Пошукі новай мадэлі грамадскага ладу на мяжы 1980—1990-х гг. Хх ст.
- •Утварэнне рэспублікі беларусь
- •Распад ссср і ўтварэнне снд
- •Барацьба за выбары шляхоў далейшага развіцця беларускай дзяржавы
- •Рэспубліка Беларусь — раўнапраўны член сусветнай супольнасці
- •Духоўнае жыццё беларускага грамадства на мяжы хх—ххі ст.
- •Гісторыя беларусі і сусветная цывілізацыя Дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Вялiкае княства Лiтоўскае: памiж Усходам I Захадам
Працэс утварэння адной з найбуйнейшых краiн Усходняй Еўропы эпохi Сярэднявечча — Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i iншых зямель ВКЛ быў складаным i доўгім. Пачаўся ён у сярэдзiне ХІІІ ст., калi на землях верхняга i сярэдняга Памямоння было з’явілася дзяржаўнае ўтварэнне пад пачаткова шматварыятыўнай назвай «Лiтва», «княства Лiтоўскае», «княства Лiтоўскае i Новагарадокскае» і iнш. Канчаткова ж дастаткова стабiльныя тэрытарыяльныя межы ВКЛ усталявалiся ў другой палове ХIV ст. Разгортвалiся яны ад Балтыкi да Чорнага мора з поўначы на поўдзень, ад Берасцейшчыны да Смаленшчыны з захаду на ўсход.
Прынцыповым момантам дзяржаваўтваральнага працэсу у балта-ўсходнеславянскiм рэгiёне з’яўлялася тое, што адбываўся ён на полiэтнiчна-тэрытарыяльных падмурках. Гiстарычныя рэалii ХІІІ—ХIV ст. падштурхоўвалi да балта-славянскага палiтычнага аб’яднання. Менавiта гэта адзiнства дазваляла на той час захаваць у значнай ступенi этнiчную чысцiню, а па вялiкім рахунку i самаiснаванне этнасаў, што насялялi азначаны рэгiён, ва ўмовах супрацьстаяння агрэсiям з паўночнага захаду (крыжакi) i паўднёвага ўсходу (мангола-татары).
Дастаткова адчувальнымi таксама былi ўнутраныя аб’яднаўчыя тэндэнцыi на беларускiх i балцкiх землях. Дваццаць невялiкiх удзельных княстваў, на якiя распалiся некалi магутныя Полацкая ды Турава-Пiнская адзiнкi, з цяжкасцямi пераадольвалi перыяд раздробленасці. У той жа час на балцкiх землях стваралiся рэальныя перадумовы для стварэння дзяржаўнай супольнасці.
Складанае становiшча параджала канкурэнцыю некалькiх цэнтраў, якiя прэтэндавалi на ролю аб’яднаўчага лiдэра земляў балта-ўсходнеславянскага памежжа. Сярод iх найбольш моцнымi былi жмудска-літоўскі асяродак, а таксама Новагарадокскае княства. Менавiта вакол старажытнага беларускага цэнтра — Новагародка (сучасны Навагрудак), князi Мiндоўг ды Войшалк стварылi ядро дзяржавы, да якога з часам далучаліся суседнiя, як балцкя, так i ўсходнеславянскя («рускя») землi.
Цэнтралiзатарскiя тэндэнцыi, а таксама агрэсiўныя памкненнi маладой панёманскай дзяржавы асаблiва выразна адлюстравалiся ў палiтыцы вялiкiх князёў лiтоўскiх Вiценя (1293—1316) i Гедымiна (1316—1341). У час iх княжання ў склад Лiтоўскай дзяржавы ўвайшлi амаль усе беларускiя землi, якiя не прымалi ўдзелу ў яе заснаваннi.
Шляхi ўваходжання беларускiх зямель у склад княства Лiтоўскага былi рознымi. Безумоўна, сваю ролю ў пашырэннi дзяржаўнай тэрыторыi гэтай краiны адыгралi шлюбныя сувязi (Альгерд — зяць князя вiцебскага, Любарт — зяць князя ўладзiмiра-валынскага i г. д.), а таксама ваенна-палiтычны уцiск (Падняпроўе). Аднак, маюцца ўсе падставы (земскiя прывiлеi вялiкiх князёў лiтоўскiх) да высноў аб дагаворна-добраахвотным уваходжаннi ў склад княства найбольш уплывовых i тэрытарыяльна буйных беларускiх зямель — Полацкай i Вiцебскай.
Княствы-дзяржавы, што iснавалi на беларускiх землях на працягу Х—ХШ ст., вопытам дзяржаўнасцi, развiтой эканомiкай, культурай пераносiлi свае багатыя традыцыi ў новую дзяржаву, якая паўставала Вялiкiм княствам Лiтоўскiм i Рускiм.
Этнатэрытарыяльная перавага ў ВКЛ ўсходнеславянскага пачатку дыктавала гаспадарам гэтай дзяржавы адзiна мажлiвую палiтычную лiнiю. У час княжання Альгерда (1345—1377) балта-ўсходнеславянскi кангламерат выступае з праграмай збiрання вакол Вiльнi (сталiца ВКЛ) тых зямель Кiеўскай Русi, што ў свой час былi аб’яднаны.
Агульнаруская праграма паспяхова ажыццяўлялася ВКЛ у 50—70-х гг. ХIV ст. Напачатку 50-х гг. за Вялiкiм княствам замацоўваецца Валынь. У гэты ж час робяцца спробы авалодаць Ноўгарадам Вялiкiм. На працягу 1356—1359 гг. практычна становяцца часткамi ВКЛ Браншчына i Смаленшчына. Пасля блiскучай перамогi войскаў Альгерда над татарскiмi ханамi у бiтве на Сiнiх водах 1362 г. да княства далучаюцца Кiеўшчына i Падолле. У канцы 60-х — пачатку 70-х гг. ХIV ст. ВКЛ узбуйняецца за кошт Чарнiгава-Северскiх зямель.
У гэтым жа кiрунку з боку ВКЛ не менш адчувальнай была экспансiя iдэалагiчная. З мэтай прадвызначэння першынства сваёй палiтычнай улады ва ўсходнееўрапейскiм рэгiёне вялiкiя князi — Гедымiн, Альгерд — iмкнулiся (часам вынiкова) да стварэння вялiкакняжацкай праваслаўнай мiтраполii.
Такiм чынам, у 70—80-я гг. ХIV ст. ва Усходняй Еўропе паўстаў магутны праваслаўны дзяржаўны бастыён са значным патэнцыялам да далейшага развiцця. Практычна ва ўмовах упадку Вiзантыйскай iмперыi на ўсходзе пачала падымацца тая сiла, што была ў стане падхапiць сцяг праваслаўя i выступiць спадчыннiцай моцы былой праваслаўнай цвярдынi.
Пабудаванне магутнай лiцвiнскай дзяржавы, якая складалася з усходнеславянскiх зямель, з апорай на праваслаўную iдэю было не ў планах заходне- i цэнтральнаеўрапейскiх каталiцкiх краiн. Не без умяшальнiцтва ва ўнутраную, дынастычную барацьбу памiж Альгердавiчамi рымскай курыi i Польскага каралеўства (праваднiка яе лiнii ва Усходняй Еўропе) адбылася празаходняя, пракаталiцкая пераарыентацыя ВКЛ.
У 1382 г. у Польшчы настала бескаралеўе. На трон мелi прэтэнзii прадстаўнiкi мясцовай знацi, а таксама жанiх каралевы Ядвiгi — Вiльгельм Габсбург. Аднак каталiцкi клiр паставiў на язычнiка Ягайлу. Польскi каралеўскi трон практычна абменьваўся на акаталiчванне Лiтвы з далейшым прыцэлам на каталiзацыю i фiнансава-матэрыяльнае асваенне ўсходнеславянскiх зямель ВКЛ.
Рэалiзацыя польска-вялiкакняжаскага саюза дакладна пачалася ў 1385 г. падпiсаннем Крэўскай унii. Заключэнне унiй стала практыкай у адносiнах памiж ВКЛ i Польшчай на працягу канца ХIV — першай паловы ХVI ст. Менавiта пад уплывам заходняга суседа ў гэты час адбывалася фармiраванне шляхецка-прадстаўнiчай манархii ў ВКЛ. Заканадаўчыя акты (агульназемскi прывiлей 1447 г., Судзебнiк 1468 г., Статуты 1529, 1566, 1588 гг.) замацоўвалi рэалii дзяржаўна-палiтычнага ладу княства. Згодна статутавых нормаў кiраўнiком дзяржавы i вызначальнай асобай ва ўсёй сiстэме дзяржаўных органаў ВКЛ быў вялiкi князь. Да яго прэрагатываў адносiлася заключэнне мiжнародных пагадненняў, прыём i накiраванне паслоў, абвяшчэнне вайны i заключэнне мiру. Ён лiчыўся кiраўнiком усiх вышэйшых органаў улады: заканадаўчых, судовых i выканаўчых. Але ўсе паўнамоцтвы вялiкi князь ажыццяўляў не аднаасобна, а з удзелам паноў Рады i Сойма. Рада ВКЛ у ХV ст. адасобiлася ў саслоўны, ўладны орган, які кантраляваў усю дзейнасць вялiкага князя. Згодна вялiкакняжацкага прывiлею 1492 г., гаспадар быў абавязаны весцi дыпламатычныя зносiны з iншымi краiнамi толькi па ўзгадненні з панамi-раднымi. У справах унутраных нельга было нiчога сваёй воляй адмяняць, што было вырашана разам з Радаю. У канцы ХV ст. канчаткова аформiўся другi вышэйшы дзяржаўны орган улады ВКЛ — Сойм. Яго з’яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады. У склад Сойма ўваходзiлi паны-радныя, шматлiкiя службовыя асобы цэнтральнага i мясцовага дзяржаўнага апарату. На яго пасяджэннях магла прысутнiчаць таксама ўся шляхта ВКЛ.
Першапачаткова ў соймавую кампетэнцыю ўваходзiла вырашэнне пытанняў, па заключэнні унii з каралеўствам польскiм i выбраннем вялiкiх князёў. Да абмеркавання гэтых лёсавызначальных праблем дзяржавы прыцягвалiся прадстаўнiкi ўсiх зямель Вялiкага княства Лiтоўскага. Так, пасля смерцi вялiкага князя Казiмiра былi накiраваны пасланнi ад iмя паноў-рады i будучага гаспадара Аляксандра ў Полацк, Вiцебск, Смаленск, Кiеў, Луцк, у якiх выказвалiся спадзяваннi, што ўсё шляхецкае саслоўе пры выбраннi новага валадара будзе «за один с братьею сваею с паны-радаю». Не выключалася з лiку выбаршчыкаў шляхта беларускiх зямель i пры наступных элекцыях (выбарах вялiкага князя). «За вольным собраньем тых же всих станов и обывателей великого князьства» быў узведзены на вялiкакняжацкi пасад у 1506 г. Жыгiмонт Стары, а ў 1529 г. на прадстаўнiчым Сойме, сярод дэпутатаў якога сядзелi «смоляне и полочане, а возле полочан новогородцы, а возле их витебляне», яго пераемнiкам стаў Жыгiмонт Аўгуст. Пры гэтых вялiкiх князях пашыралася кола пытанняў, што абмяркоўвалiся i вырашалiся на Соймах. На працягу ХVI ст. на парадак дня соймавых пасяджэнняў выносiлiся ваенныя праблемы (аб’ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы — «сярэбшчыны»), заканадаўчыя, судовыя i iнш.
Шырокi ўдзел шляхты беларускiх зямель у соймавай практыцы і, адпаведна, узмацненне яе ролi ў палiтычным жыццi дзяржавы былi прадвызначаныя адноснай дэмакратычнасцю выбараў дэпутатаў — 2 ад павета (пасля адмiнiстратыўнай рэформы 1565 г. Вялiкае княства Лiтоўскае, Рускае, Жамойцкае падраздзялялася на 30 паветаў, 16 з якiх цалкам накладалiся на сённяшнiя беларускiя землi), а таксама правам асабiстага ўдзелу прадстаўнiкоў шляхецкага саслоўя ў працы Сойма (колькасныя адносiны шляхты жмудска-лiтоўскага рэгiёна з iншымi землямi Вялiкага княства былi прыкладна роўнымi: з нейкіх 13 тысяч шляхецкiх сем’яў княства каля 7 былi жыхарамi «рускiх» тэрыторый).
Геаграфiя правядзення соймавых пасяджэнняў была досыць разнастайнай i не абмяжоўвалася толькi Вiльняй — сталiцай Вялiкага княства Лiтоўскага, хоць найчасцей там праходзілі. Перыядычна Соймы збiралiся i на сённяшнiх беларускiх землях: у Бярэсцi (1464, 1478, 1505, 1511, 1515—1516, 1518—1519, 1524, 1544, 1566), Навагрудку (1502, 1508, 1538), Гароднi (1501, 1506, 1522 гг.). З прычыны аддаленасцi ад цэнтра дзяржавы, маланаселенасцi, блiзкасцi неспакойнай мяжы з Вялiкiм княствам Маскоўскiм у гарадах усходняй Беларусi Соймы не збiралiся.
Такiм чынам, да сярэдзiны ХVI ст. шляхецкае саслоўе ўсiх зямель Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага дамаглося значнага пашырэння сваiх палiтычных правоў, фармальна дасягнула юрыдычнай роўнасцi з князямi i буйной знаццю. Устанаўленне вальнага (усеагульнага) Сойма ў якасцi найвышэйшага дзяржаўнага органа, якi абмяжоўваў уладу вялiкага князя, надало палiтычнаму ладу Вялiкага княства Лiтоўскага рысы, што былi ўласцiвы саслоўнай манархii.
У канцы ХV — пачатку ХVI ст. абвастрылася барацьба за палiтычнае лiдэрства ва ўсходняй Еўропе памiж ВКЛ i Вялiкiм княствам Маскоўскiм. Масква пасля вызвалення ў 1481 ад мангола-татарскага ярма праяўляла агрэсiўную актыўнасць у заходнiм кiрунку. Так, у тым жа 1481 г. была раскрыта змова супраць вялiкага князя лiтоўскага Казiмiра, на чале якой стаялi тры прадстаўнiкi вялiкакняжаскага роду: князi Алелькавiч, Бельскi, Гальшанскi. Летапiсец так зафiксаваў мэту антыдзяржаўнага выступу: «Восхотеши вотчичи... по Березину реку отсести на великого князя Московского». Першая палова ХVI ст. была насычана ваеннымi сутыкненнямi памiж суседнiмi Вялiкiмi княствамi (1500—1503; 1506—1508; 1512—1522; 1534—1537 гг.), усе яны, акрамя апошняга, былi iнiцыяваны Масквой.
Памежныя войны з Масковiяй мелi непасрэдны ўплыў на ўнутрыпалiтычнае становiшча ВКЛ. Справа заключалася ў тым, што маскоўская палiтыка ў дачыненнi да заходняга суседа базавалася на iдэi абароны праваслаўнага насельнiцтва беларуска-лiтоўскага гаспадарства. Гэты аспект прымушаў вярхоўную ўладу ВКЛ праводзiць усё больш выразную лiнiю на ўраўноўванне ў правах прадстаўнiкоў шляхецкага саслоўя незалежна ад этнiчнага паходжання i рэлiгiйнай прыналежнасцi.
З канца ХV — пачатку ХVI ст. праваслаўная знаць, якая праходзіла галоўным чынам з беларускiх i ўкраiнскiх зямель, паступова ўлiвалася ў палiтычную элiту ВКЛ. Асаблiва вiдавочным гэта сталася ў 20—60-х гг. ХVI ст., калi праваслаўныя арыстакраты (К. Астрожскi, Р. Хадкевiч і iнш.) разам з прадстаўнiкамi высокiх шляхетных родаў каталiцкай і евангелiсцкай веры, засядалi ў вышэйшым органе ўлады ВКЛ — у панах-радзе. У 1563 г. спецыяльнай граматай вялiкага князя Жыгiмонта Аўгуста быў адменены артыкул «Гарадзельская прывiлея» 1413 г., згодна якога «трэцкай веры прыхiльнiкi» не мелi права займаць вышэйшыя пасады ў апараце цэнтральнага i мясцовага кiравання ВКЛ.
Такiм чынам, пасля першай ваенна-абарончай кансалiдацыi ХІІІ—ХIV ст. усходнеславянскiх (беларускiх) i балцкiх (у першую чаргу лiтоўскiх) зямель у Вялiкае княства Лiтоўскае i Рускае, ды амаль 200-гадовай прыцiркi насельнiкаў полiэтнiчнага, полiканфесiйнага дзяржаўнага ўтварэння, з ХVI ст. адбылася другая — дзяржаўна-палiтычная кансалiдацыя грамадства ВКЛ. На другi план адыходзiлi мясцовыя этнiчныя, рэлiгiйныя iнтарэсы, а найперш усведамляўся вялiкакняжаскi агульнадзяржаўны патрыятызм, што патрабаваў любові да Айчыны, адзiнай для ўсiх абароны яе.
Якраз на абарону трэба было стаць у канцы 50 — пачатку 60-х гг. ХVI ст., калi ВКЛ было вымушана прыняць удзел у Iнфлянцкай (Лiвонскай) вайне супраць Маскоўскай дзяржавы. Неймавернае напружанне ў супрацьстаяннi з усходнiм асiлкам, што рынуўся да Балтыкi, падтачыла моц ВКЛ i спрычынiлася да заключэння Люблiнскай унii з Польскiм каралеўствам.
