Заключэнне
“-
Скажы мне, што трымае Зямлю?
-
Вада высока.
-
Да што трымае камень?
-
Чатыры залатыя кіты.
-
Да што трымае залатых кітоў?
-
Рака вогненная.
-
Да што трымае той агонь?
-
Дуб жалезны, які пасаджаны раней за ўсё,
карані яго на сіле божай стаяць.”
Так
нашы прашчуры ўяўлялікарціну Сусвету:
агромністае дрэва, што расце псярэдзіне
зямлі (здаралася і з краю). Вершаліна
яго ўпіраецца ў нябесы, а карані дасягаюць
Апраметнай. Не сумняваліся яны, што па
ім можна трапіць у іншыя светы, і што па
ім падымаюцца і спускаюцца багі. Дзякуючы
такому дрэву наш продак убачыў свет як
адзінае цэлае і здолеў адчуць сябе ў
гэтым свеце як асобную частку. Даследчыкі
сцвярджаюць: калі ў акіяне нарадзілася
жыццё, то ў лесе развіваліся яго вышэйшыя
формы. Лес спачаку быў калыскай чалавецтва,
а затым стаў яго домам, карміцелем,
абаронцам. У Міхаіла Прышвіна знаходзім:
“У старыну казалі: у яловымлесе працаваць,
у бярозавым – весяліцца, а ў сасновым
- Богу маліцца”.
Нашы
продкі надзвычай чуйна ўспрымалі і
разумелі прыроду, таму работа, думаецца,
дапаможа прыцягнуць увагу чытачоў да
навакольнага асяроддзя, дапаможа ім
адчуць адзінства і духоўную сувязь з
прыродай, а таксама асэнсаваць асабістую
адказнасць за яе стан.
Літаратура