- •Раздзел 1. Шанаванне дрэў
- •Раздзел 2. Сакральныя дрэвы маёй Бацькаўшчыны
- •2.1 “Цяпло прыйдзе – апранаецца, холад настане – распранаецца”
- •2.2 “Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зяленыя”
- •2.3 “Уцяку ды асінкаю заламлю дарогу”
- •2.4 “Прасілася дачка ў маці пад сосну гуляці”
- •2.5 “Вярба бела б’е за дзела”
- •2.6 “Чырвона каліна выша тыну стаяла”
- •2.7 “Зверху ў явары пташкі пяюць”
- •Заключэнне
- •Літаратура
Раздзел 2. Сакральныя дрэвы маёй Бацькаўшчыны
2.1 “Цяпло прыйдзе – апранаецца, холад настане – распранаецца”
“На моры-акіане, на востраве Буяне стаяў дуб Якуб на дванаццаць какатоў, на дванаццаць парасткаў. На тым дубе залатое гняздо, у тым гняздзе ляжаў вуж”, - гаворыцца ў народнай замове. Сярод другіх дрэў славяне асоба выдзялялі і ўхвалялі дуб. Дубовыя гаі або месцы, на якіх раслі паасобныя дрэвы, лічыліся свяшчэннымі. Зайсці ў такое месца без прычыны, а тым больш сарваць з такога дрэва лісток лічылася страшным грахом. За гэта валхвы-жрацы маглі асудзіць вінаватага нават на смерць. Нашы продкі адзначалі каля іх найбольш важныя гадавыя святы. Да іх падножжа абавазкова прыносіліся ахвяраванні. З дубовага дрэва цясалі ідалаў. Пад шатром агромністых галін нязгасна гарэў свяшчэнны агонь, які падтрымліваўся толькі дубовым дровамі. У народзе дуб лічыўся звязаным нябачнымі ніцямі з вярхоўным баством Пяркунасам (Перуном – богам грому і маланкі). Гэтае дрэва быццам прыцягвала да сябе маланкі, бо нашы продкі лічылі, што ад Перуна ў дупле дуба хаваецца Змей – пачварнае страшыдла. Нават у цяперашні час не трэбы хавацца ад навальніцы пад дубам – небяспечна.
У беларускім фальклоры вядомая такая загадка:
Стаіць дуб-старадуб,
На тым дубе старадубе
Сядзіць пцічка-варанічка,
Ніхто ад яе не адхрысціцца
Ні цар, ні царыца,
Ні красна дзявіца.
Гаворка ідзе пра смерць. Таму зразумела, чаму смерць аднаго з казачных героеў - Кашча Несмяротнага - знаходзіцца ў куфэрку, што падвешаны на высачэзным дубе. Хто асмелліцца парушыць спакой Свяшчэннага дрэва? Ніхто з людзей нават і падумаць аб гэтым не мог.
Нямала захавалася ў народзе прыкмет і павер’яў, звязаных з гэтым магутным зялёным веліканам. Кажуць, калі ў чалавека баліць спіна, трэба тройчы пацёрціся аб яго ствол, пасля таго, як прагрыміць першы вясенні гром, каб суняць зубны боль, трэба кусаць хворым зубам дубовую шчэпку. А яшчэ лепш адшукаць у лесе стары дуб, побач з якім прабівацца з-пад зямлі крыніца, садраць з галінкі кару і вымачыць яе ў крынічнай вадзе. Калі насіць такі абярэг пастаянна, то зубы ўвогуле ніколі не патрывожаць чалавека. Хворае дзіця можна вылечыць, калі расшчапіць у лесе ствол маладога дубка і тры разы працянуць малое між расшчэпамі, а потым завязаць ствол вяроукай ці поясам.
Сучасныя спецыялісты ў галіне біяэнергетыкі звычайна даюць такую параду: калі вы адчуваеце сябе кепска, спачатку трэба падысці і пастаяць каля алешыны – яна забірае адмоўную энергію, затым на некалькі хвілін абхапіць рукамі дуб. Дрэва надоўга падсілкуе вас станоўчымі эмоцыямі.
2.2 “Стаяць слупы бялёныя, на іх шапкі зяленыя”
З дапамогай галінак бярозы і бярозавых венікаў нашы продкі імкнуліся абараніцца ад нячыстай сілы, хвароб, нежыці. Перад ноччу на Івана Купалу бярозавыя галінкі ўтыкалі над дзвярыма хлявоў, каб вядзьмаркі не праніклі да кароў і не нашкодзілі ім. Каб уратаваць статак кароў ад ваўкоў і паспрыяць яго малочнасці, пастухі завівалі вянкі і надзявалі іх на рог жывёліне. Адзін вянок пастух аддаваў вечарам гаспадыні, якая клала яго на з’ядзенне карове, а другі вянок высушвала і карысталася ім як магічным амулетам.
Надзейным абаронцам ад нячыстай сілы лічылася бярозавая мятла, якую прысланялі да люлькі нованароджанага або да ложка цяжарнай жанчыны. У многіх месцах верылі: калі захварэўшае дзіця пасцёбаць бярозавым прутам, яно выздаравее. Бярозу спецыяльна саджалі непадалёку ад дома, каб у сям’і быў спакой і дастатак. А паколькі ў яе галінах, паводле народных уяўленняў, хаваюцца духі і цені мёртвых, дрэва размяшчалі каля варот, каб у двор не ўвайшла бяда. Каля бярозы ставілі лаўку, каб пры патрэбе пагаварыць з дрэвам, папрасіць у яго сілы і дапамогі. Старажытныя славяне лічылі: калі заткнуць пад дахам або пакінуць на гарышчы бярозавыя галінкі, яны абароняць ад маланкі і грому.
Знахары практыкавалі хаджэнне да бярозы з мэтай “перадачы” ёй хваробы: пад бярозу вылівалі ваду, што заставалася пасля купання хворага дзіцяці.
Народныя лекары здаўна шырока прымяняюць бярозу пры лячэнні розных захворванняў. Існавала нават павер’е, што калі вакол дома пасаджаны бярозы, то халера і чума будуць абыходзіць такі дом.
У кары бярозы многа дубільных рэчываў. Бярозавы сок называюць “вадой жыцця,” напоем бессмяротнасці. Адвары лісця і пупышак выкарыстоўваюць пры лячэнні рэўматызму, атэрасклероза, скурных захворванняў…
Грыб чага, што расце на бярозах, таксама валодае лекавымі ўласцівасцямі. Знайшоў шырокае прымяненне ў медыцыне і бярозавы дзёгаць. А бярозавы венік – найважнейшы атрыбут такой ачышчальнай працэдуры, як паранне ў лазні.
У бярозы цвёрдая, пругкая, прыгожая драўніна і бяроста. Яе выкарыстоўваюць для вырабу разнастайных рэчаў ад абутку, посуду, кошыкаў, вулляў да матэрыялу для пісьма. З бярозы робяць музычныя інстументы: трубу, рог, карынку ( з кары ). А народныя музыкі на Беларусі выкарыстоўвалі для ігры нават лісты бярозы.
Не так даўно на турыстычных маршуце, што вядзе да музея “Бездежскі фартушок”( Драгічынскі р-н ), з’явіўся прыпынак. На ім камень з надпісам: “Чорная быроза – рэдкі від бярозы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Як яна з’явілася тут – невядома. Часцей чорныя бярозы сустракаецца на раўнінах і балотах ЗША, непатрабавальная да глебы, надзвычай любіць цяпло.
