Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
лекция №16.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
82.94 Кб
Скачать

Занятак № 16 тэма: «Развіццё капіталізму і фарміраванне класаў буржуазнага грамадства»

Пытанні да вывучэння новай тэмы:

1. Станаўленне буржуазнага ладу на Беларусі.

2. Шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.

3. Прамысловасць і гандаль ва ўмовах стнаўлення капіталізму.

АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ, ДАТЫ, З’ЯВЫ, АСОБЫ

ЗМЕСТ РАЗГЛЯДАЕМАГА МАТЭРЫЯЛА

ПЫТАННІ ДА НАВУЧЭНЦАЎ

Маніфест ад 19 лютага 1861г., “Палажэнні”, “Правілы”, часоваабавязаны стан, церазпалосіца, выкупныя плацяжы, устаўныя граматы, буржуазныя рэвормы 1860-70-х гг. і контррэформы 1880-90-х гг.; Аляксандр ІІ, Аляксандр ІІІ, У. І. Назімаў, Мікалай ІІ; 19.02.1861г., 1862г., 1864г., 1865г., 1870г., 1872г, 1875г., 1881г., 1887гг. 1892г.

1. Станаўленне буржуазнага ладу на Беларусі.

Рэшткі феадальна-прыгоннай сістэмы стрымлівалі развіццё сацыяльна-эканамічнай, палітычнай сфер. Усё больш і больш пачынае набіраць узмацненне рух за наданне правоў рабочым і сялянам, гэта значыць, прамым вытворцам, якія не мені ніякага права ўласнасці. Значны ўплыў на здзейсненне буржуазных рэформ і адмену прыгоннага права, аказалі пераўтварэнні ў краінах Заходней Еўропы, дзе працоўныя ўжо дабіліся значных эканамічных і палітычных правоў. Галоўнай супярэчнасцю ў Расіі было тое, што эвалюцыя вызначаных сфер праходзіла “паскорана”, так як позні пераход да феадалізму, таварна-грашовых адносін, фарміраванне ўнутранага рынку значна адставалі ад заходнееўрапейскай традыцыі. Такім чынам, настаў момант рэфармавання вызначаных сфер грамадства, так як гэта было ўжо не толькі патрабаваннем саміх сялян, але і часу.

Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла сацыяльна-эканамічную і ваенна-тэхнічную адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі (адсутнасць уласнасці сялян як непасрэдных вытворцаў на зямлю і ўвогуле адсутнасць іх асабістай свабоды) не былі пераадолены ў выніку рэформаў графа П. Кісялёва ў першай палове XIX ст. Паступова ў расійскага імператара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала дум­ка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаючы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана ў выніку сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць праваўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую вольнасць, але без надзялення іх зямлёй. Агульны характар, які насіла рэформа па адмене прыгоннага права сведчыла, што ў Расіі замацоўваліся буржуазныя прыкметы дзяржавы, якія ўжо не магчыма было спыніць.

Аграрная рэформа Аляксандра II садзейнічала пераходуад феадальнага да капіталістычнага укладу. Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася з заходніх губерняў (па прапанове віленскага губернатара У. І. Назімава стварыць камітэты па распрацоўцы праектаў паляпшэння стану сялянства). На думку царскага урада, менавіта тут, у параўнанні з іншымі раёнамі Расіі, памешчыкі былі лепш падрыхтаваны да скасавання прыгону. Яны былі ўжо ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны, адчулі нявыгаднасць паднявольнай працы прыгонных сялян.

Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861г. Маніфесце, агульным і мясцовым «Палажэннях» і дадатковых «Правілах». Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча. Сярод гэтых правоў былі:

1.самастойна распараджацца сабой і сваёй маёмас-цю, засноўваць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы непасрэдна звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы і суд,

2.паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову,

3.запісвацца ўсаслоўі мяшчан ці купцоў.

Памепгчыкі страцілі паліцэйскую ісудовую ўладу над сялянамі і, разам з тым, вызваляліся адусякай адказнасці за выплату сялянамі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы. За гэта адказвалі самісяляне на аснове кругавой парукі (калектыўнай адказнасці). Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Сяляне павінны былі выкупляць зямлю па ўстаноўленай урадам значна завышанай цане. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе было шырока распаўсюджана абшчыннае землекарыстанн, прадугледжваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін на душу мужчынскага полу) нормы сялянскіх зямельных надзелаў.

У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і частцы Вщебскай губерняў, дзе існавала падворнае землекарыстанне, за сялянані захоўваўся зямельны надзел, які яны мелі да рэформы. У тых выпадках, калі ў памешчыка пасля надзялення сялян зямлёй заставалася менш за 1/3 ад яго ранейшых зямельных уладанняў, ад сялянскіх надзелаў рабіліся адрэзкі на карысць на-мешчыкаў.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя лепшыя ўчасткі, што прывяло да цераспалосіцы, калі памешчыцкія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы. Парадак размеркавання зямлі замадоўваўся ўустаўных граматах.

Свае надзелы сяляне павінны былі выкупаць ва ўласнасць. Але грошай для гэтага ў іх не было. Адмовіцца ад зямельнага надзелу селянін не мог і абавязаны быў на прадягу першых 9 гадоў пасля 1861г. трымаць яго ў сваім карыстанні, а тасама выплачваць за яго грошы. Прадугледжвалася, што сялянская абшчына на ўмовах кругавой парукі можа выкупаць зямлю і сама размяркоўваць яе паміж сялянамі.

Да зацвярджэння ўрадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн., да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часоваабавязанымі і павінны былі за кярыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землей пры скасаванні прыгоннага права і адмовілася падпісваць устаўныя іраматы. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы з. «часоваабавязанага становішча». На 20% зніжаліся выкупныя плацяжы.

Вынікі рэформы:

1. фарміраванне рынку вольнанаёмнай працы ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці;

2. пераход ад прыгонніцкай гаспадаркі да капіталістычнай (прадпрымальніцкай);

3. пачатак меёмаснай дыференцыяцыі сялян;

4. зхаванне буйнога памешчыцкага землеўладання;

5. вялікія выкупныя плацяжы;

6. існаванне церазпалосіцы.

Наступным крокам расійскага ўрада было правядзенне буржуазных рэформ, якія вызначылі падзітыўную тэндэнцыю ў развіцці грамадства.

Вайсковая рэформа ( пачалася ў 1862г.) ўводзіла замест рэкруцкай сістэмы камплектавання армй усеагульную воінскую павіннасць. Паніжаўся тэрмін службы да 6 гадоў у сухапутным войску, да 7 - на флоце. Для тых, хто меў вышэйшую адукацыю, уводзіліся ільготы.

Земская рэформа ( у Расіі пачалася ў 1864г. , на Беларусі ў 1911г.) прадугледжвала стварэнне земстваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюджваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863—1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны была створаны.

У выніку судовай рэформы (у Расіі пачалася ў 1864г., на Беларусі ў 1872г.) суды сталі ўсесаслоўнымі, адкрытымі (судовыя пасяджэнні праходзілі публічна) і незалежнымі ад урада. Пры разглядзе крымінальных спраў уводзіліся прысяжныя засядацелі, якія, былі незалежныя ад суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адваката — абаронцы іх інтарэсаў. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увядзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязіз адсутнасцю земстваў, а прызначаліся міністрам юстыцыі.

Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі гарадская рэформа ( прынята ў 1870г., на Беларусі пачалася ў 1875г.). Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі нлацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямля, дамы, прадпрыемствы) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамеснікі, дробныясіужачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, тамушто не плацілі гарадскіх падаткаў. Акрамя таго ў гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жыхароў.

Школьная рэформа ( 1864г. ) прадугледжвала прынцып усесаслоўнасці, увядзенне пераемнасці паміж ступенямі навучання. Гімназіі падзяляліся на класічныя (гуманітарны ўхіл, сканчэнне якіх дазваляла паступаць у вну) і рэальныя (тэхнічны ўхіл).

Цэнзурная рэформа ( 1865г.), пашырыла магчымасці друку, калі буйныя перыядычныя выданні маглі выходзіць без папярэдняй цэнзуры.

Такім чынам, буржуазныя рэформы набылі выгляд пазітыўных перадумоў, для развіцця грамадства. Але пасля забойства імператара Аляксандра ІІ у 1881г., яго пераемнік, Аляксандр ІІІ, пачынае шэраг контррэформ.

У 1884г. была праведзена пастанова, якая падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання.

У 1887г. міністр адукацыі выдаў так званы цыркуляр “аб кухарчых дзецях”, згодна з якім дзеці ніжэйшых саслоўяў не маглі вучыцца ў гімназіых. У 1884г. была фактычна ліквідавана аўтаномія універсітэтаў на кіраванне.

У 1892г. было прынята новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах у органы гарадскога кіравання.

Такім чынам, буржуазныя рэформы, дазволілі змяніць існаванне грамадства ў станоўчы бок, але з-за ўнутраных разыходжанняў былі пасля абмежаваныя.

Новы этап буржуазных рэформ быў працягнуты асля падзей рэвалюцыі 1905-1907гг. Згодна з маніфестам Мікалая ІІ ад 17 кастрычніка 1905г., уводзіліся грамадзянскія свабоды і утвараўся прадстаўнічы заканадаўчы орган - Дзяржаўная дума. Камплектавацца ён павінен быў на аснове выбараў, але ўсе выбаршчыкі падзяляліся на курыі па маёмаснаму цэнзу. Прадстаўнікі 1 і 2 курый мелі перавагу над асяродзем 3 і 4, іх галасы таксама не знаходзіліся ў раўнаваге, а перавага належыла першым двум.

1. Чаму на тэрыторыі Расійскай імперыі і былых зямель Рэчы Паспалітай эвалюцыя сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і грамадскай сфер праходзіла з адставаннем, у параўнанні з Заходней Еўропай?

2. Чаму адмена прыгоннага права зыходзіла з заходніх губерній імперыі?

3. Які сэнс насілі буржуазныя рэформы?

4. Якім чынам, буржуазныя пераўтварэнні паўплывалі на сацыяльнае пытанне ў імперыі?

Сталыпінская аграрная рэформа, хутар, адрэз, водруб, фермерскі шлях; П. А. Сталыпін; 1906г.

2. Шляхі развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.

Адмена прыгоннага права паклала пачатак новаму этапу ў развіцці сельскай гаспадаркі, нават, не гледзячы на сваб палавінчатасць і супярэчнасць. Панавала змешаная сістэма гаспадаркі, якая ўключала і феадальныя элементы і капіталістычныя. Адпрацоўчая сістэма, якая была ў Віцебскай і Магілеўскай губернях, доўга стрымлівала капіталістычныя адносіны.

Значна хутка развіваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях. Там хутка развіваліся таварна-грашовыя адносіны. Памешчыцкія гаспадаркі пераходзілі на шлях капіталістычнага развіцця, адкрываючы вінакурныя, цагельныя заводы, млыны, лесапільні.

Працягвалася спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1890-я гг. на Беларусі галоўнай галіной з’яўлялася малочная жывёлагадоўля. Таксама, ішло развіццё і мясной вытворчасці і раслінаводства.

Для сельскай гаспадаркі выключнае значэнне мела аграрная рэформа ( пачата у 1906г.), якую ажыццявіў П. А. Сталыпін - прэм’ер-міністр і міністр унутраных спраў. Яна павінна была пераарыентаваць гаспадарку на капіталістычны лад і стварыць спрыялыя ўмовы для развіцця с\г. Адной з мэт было імкненне скасаваць прынцып кругавой парукі сярод сялянства і “разбіць” сялянскую абшчыну на асобныя гаспадаркі. Для Сталыпіна ўзорам вядзення гаспадаркі быў фермерскі, калі эканамічная адзінка селяніна уяўляла укрупнёную гаспадарку з вялікай плошчай зямлі і разнастайнымі відамі вытворчасці (земляробства і жывёлагадоўлі). Таксама, павінны былі быць пераадолены феадальныя перажыткі.

Гэтыя мэты маглі быць дасягнуты праз надзяленне сялянства зямлёй. Сялян, з гэтай нагоды, перасялялі на водрубы, хутары і адрэзы. У дадатак да гэтага, Сталыпін праводзіў намаганні “размеркаваць сялянства па ўсёй імперыі”, так як яе цэнтральная частка была густа заселена, а рэгіёны Сібіры і Урала - не. Для тых сялян, якія выязджалі на асваенне вызначаных тэрыторый, выдзяляліся сродкі на першапачатковае замацаванне. Але, як паказала практыка, большасць з іх потым вярнуліся, так як адсутнічала неабходная інфраструктура.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа здзейсніла наступнае:

1. павелічэнне росту буржуазнай уласнасці;

2. пашырэнне таварна-грашовых адносін;

3. рост сельскагаспадарсай автворчасці;

4. сацыяльная дыферэнцыяцыя сялян на заможных, сэряднякоў і збяднелых;

5. папераджэнне і прадухіленне сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

Правядзенне рэформы замарудзілася ў 1911г., калі ў Кіеве анархістамі быў забіты П. А. Сталыпін.

Такім чынам, дзякуючы рэфармаванню эканамічнай сферы, значна палепшыўся стан сялянства, яго вытворчыя здольнасці, а сталыпінская рэформа аказала моцны ўплыў на развіццё капіталістчычных адносін у сельскай гаспадарцы.

1. Якія феадальныя супярэчнасці выклікалі правядзенне аграрнай рэформы?

2. Навошта праводзілася разбурэнне сялянскай абшчыны?

3. Пералічыце вынікі аграрнай рэформы.

Індустрыялізацыя, прамысловы пераварот, манапалізцыя, сіндыкат, акцыянернае таварыства, урбанізацыя.

3. Прамысловасць і гандаль ва ўмовах станаўлення капіталізму.

Развіццё прамысловасці Беларусі ў пачатку XX ст. стала адной з прыкмет мадэрнізацыі - паступовага пераходу ад феадальнага да капіталістычнага спосабу вытворчасці. Працэс індустрыялізацыі быў звязаны з прамысловым пераваротам, або прамысловой рэвалюцыяй. Яна пачалася ў Беларусі ў 30-я г. XIX ст. і была звязана з узнікненнем першых фабрык, паступовым пераходам ад ручной да машыннай працы, фарміраваннем і колькасным ростам новых вытворчых сіл: прамысловай буржуазіі і фабрычнага пралетарыяту. Працэс прамысловага развіцця ў Беларусі меў свае асаблівасці, якія заключаліся ў наступным:

1. пад уздзеяннем усерасійскага і еўрапейскага рынкаў, спецыялізацыя беларуской прамысловасці на перапрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны. У пачатку XX ст. у першую чаргу развівалася кардонна-папяровая, запалкавая і лесахімічная вытворчасць;

2. прапягваўся працэс пераважнага размяшчэння прамыс­ловасщ ў сельскай мясцовасщ — бліжэй да крыніц сыравіны і таннай рабочай сілы. Большасць фабрык і заводаў былі размешчаны і знаходзіліся ў мястэчках і маентках. Найбольшае развіццё атрымалі тут вінакурэнне і дрэваапрацоўка;

3. значную частку ў Беларусі складала рамесная і мануфактурная дробная вытворчасць. Былі шырока распаўсюджаны прадпрыемствы, дзе працавалі 5—15 рабочых без паравогарухавіка. Найбуйнейшым прадпрыемствам ва ўсёй Беларусі лічылася тытуневая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. Тут у 1900г. працавала І445 рабочых.

Дробны характар вытворчасці абумовіў даволі нізкі ўзровень яе канцэнтраныі, а пачаўшыся працэс манапалізацыі, амаль што выцесніў дробную таварную вытворчасць. У пачатку XX ст. вытворчасці павялічваецца ў сувязі з пачаткам працэсу аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў (прадпрыемстваў, дзе капітал утвараўся з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існаваў у форме акцый, якія свабодна прадаваліся і купляліся) і сіндыкатаў (формы аб'яднанняпрадпрымальнікаў для рэгулявання аб'ёмаў вытворчасці іадзінай цаны на сваю прадукцыю). Так, напрыклад, у Мінску дзейнічала акцыянернае таварыства запалкавай фабрыкі«Маланка». На аснове мясцовых капіталаў утвараліся ак-цыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі «Нёман» у Гродне, запалкавых фабрык у Пінску і Мазыры і інш. Расійскім замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадэільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвайу Віцебеку, папяровая фабрыка ў Шклове.

Значны ўплыў на развіццё таварна-грашовых адносін аказвала станаўленне шляхоў зносін. У 1862г. была пабудавана першая чыгунка на Беларусі - Пецярбургска-Варшаўская, якая праходзіла праз Гродна. У 1866г. адкрыта Рыга-Арлоўская чыгуека праз Дзвінск-Полацк-Віцебск. У 1871г. адкрылася Маскоўска-Брэсцкая магістраль (Смаленск-Срша-Баранавічы- Брэст), у 1871-1874 гг.- Лібава-Роменская (Вільня-Маладзечна-Мінск-Асіповічы-Бабруйск-Жлобін); у 1873г. - Брэст-Ковель; у 1882г. - Пінск-Жабінка; у 1886г. - Лунінец-Гомель і Беласток-Баранавічы.

Развіццё чыгункі садзейнічала хуткаму развіццю прамы словасці, гандлю, зліццю мясцовых рынкаў Беларусі ў нацыянальны рынак. Дзякуючы чыгунцы значна ўзмацніліся сувязі беларускага рынку з агульнарасійскім і еўрапейскімірынкамі. У канцы XIX ст. з'явіўся новы сродак гарадскога транспарту. У 1898г. Віцебск стаў трэцім горадам у Расіі пасля Кіева і Ніжняга Ноўгарада, дзе быў пушчаны гарадскі электрычны трамвай,

Развіццё прамысловасці і транспарту з,яўлялася асновай росту гарадоў. Аднак беларускія гарады так і не ператварыліся ў буйныя прамысловыя цэнтры ў сувязі з пераважным размяшчэннем прамысловасці, якая спецыялізавалася на перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, у сельскай мясцовасці. Найбольш буйныя прадпрыемствы, напрыклад, Віцебская фабрыка « Дзвіна» і інш. знаходзіліся ў гарадах. Працэс урбанізацыі як прыкмета мадэрнізацыі грамадства меў на Беларусі свае асаблівасці. Нягледзячы на двухразовы рост колькасці жыхароў у гарадах, іх удзельная вага практычна не змянілася, таму што сельскае насельніцтва расло яшчэ хутчэй. К пачатку XX ст. захоўвалася штучная перана-селенасцьгарадоў Беларусі яўрэйскім жыхарствам, што было звязана з існаваннем мяжы яўрэйскай аселасці.

Важным фактарам развіцця капіталізму ў грамадстве, было ўскладненне яго сацыяльнай структуры. Вядучая роля належыла пралетарыяту і буржуазіі, якія ў другой палове XIX ст. дабіваюцца шэрагу змен у сваім палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы. Праходзіў працэс фарміравання і з’яўлення новых падкласаў у асяродзі саміх сацыяльных груп па маёмаснаму цэнзу.

Такім чынам, буржуазныя рэформы, сталыпінская аграрная рэформа, прыняцце грамадзянскіх свабод былі крокам наперад да ўсталявання новага ўкладу. Контррэформы ўнеслі рэзананс, які стварыў і без таго супярэчлівыя адносіны.

Імклівы рост прамысловасці і сельскай гаспадаркі, абумовілі станоўчыя рысы эканамічнага развіцця. Аднак, ужо ў пачатку ХХ ст. пачынаецца паглыбленне капіталістычных адносін, манапалізацыяй капіталу і вытворчасці, павелічэннем ролі банкаў. А прамысловасці па-ранейшаму грунтавалася на мясцовай сельскагаспадарчай сыравіне.

1. Якім чынам сусветны аграрны крызіс паўплываў на развіццё прамысловасці?

2. Якія рысы былі ўласцівымі для стану прамысловай вытворчасці Беларусі ў другой палове XIX- пачатку XX стст.?

3. Чаму дробная таварная вытворчасць была выцеснена?

4. Якім чынам змянілася сацыяльная структура грамадства ў выніку развіцця прамысловасці?

ВЫКЛАДЧЫК СУШКО В. У.